Глёрыя Патрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Зянон Пазьняк
Памер: 356с.
Вільня 2000
У Курапатах.
1988 г.
3 Ь&е-ст'Ссва.Ы'ЬН'е.
■^QS^r.
22
Вобраз роднай зямлі
Паўдзённая цішыня.
Хвойны водар смалы і жытнёвых палеткаў.
Чую: колы рыпяць на далёкай дарозе.
Чую гукі ўгары.
To на хорах касьцельных іграюць арганы
I пяецца малітва сьвятая.
I бяздонная сінь — незямны акіян, I аблокі плывуць над палямі.
Доля
Калі б спыталі:
— Дзе сэрца Беларусі?
Я б адказаў: — У Вільні. Калі б спыталі:
— Дзе сьвятасьць Беларусі?
Я б адказаў:
— У Браме Вострай.
Калі 6 спыталі:
— Дзе доля Твая, Марыська чарнаброва, Галубка мая?..
Але ніхто не пытае.
1986.
25
Дарога
Хаваецца сонца за млын, За ліпы старыя і сад, Асьвятляе рудую мятліцу На зарослай, забытай дарозе. Медным бляскам блішчыць, Адліваецца семем льняным У чырвоных праменьнях сухая трава. He пазнаць. Зарасьлі дзірваном каляіны. Але чуецца мне тарахценьне калёс I званочкаў срабрыстыя бомы, Калі сонца заходзіць за сьцішаны плёс I цені бягуць па дарозе.
Вяртаюцца продкі з вайны і палёў, 3 далёкіх краін і паходаў, Ужо тысячу год усё ідуць у нябыт, Ужо тысячу год усё ідуць у маўчаньні, Агінаючы постаць маю, Быццам камень вада, Быццам рэха ў самотным гуканьні... Пакуль пена з-пад млына Сьцячэ ў акіян, Перамелецца жыта ў жорнах.
Пакуль сонца ўзыйдзе 3-пад цемені хмар, Ператворыцца ў цень мая постаць.
1983.
* * *
Калі на сэрцы роспачна і кепска
I блага мне і адзінока, Іду ў Твае далёкія мясьціны, Дзе не была нага
чужога чалавека, Дзе вольхі і хмель
над плыньню Гаўі, Дзе ядловец, дзіванна і кмен. Чую сіняй варонкі крык, Вецер птушку шпурляе, Плынь Гаўі, плынь Гаўі
берагі абмывае...
26
* * *
Мілая мая!
Мо’ не прыйдзе наш зорны час, Мо’ затопчацца сьлед, Мой закончыцца бег, Я пайду.
Ах, каб стаў я хоць іскрай Сьвятога агню,
Ах, каб быў хоць былінкай
У полі.
Ах, каб стаў я ахвярай Апошняму дню.
Ах, каб мог я ўзяць Тваё гора На плечы...
Буду кропляй крыві
У пакутах Тваіх — Толькі б з Табой Навечна.
1983.
Вяртаюся на Беларусь
У ветраны, люты, сьцюдзёны мароз Барвовы сьвітанак навіс над вакзалам. Вось пад’едзе зялёны настылы цягнік, Ах, мой слаўны цягнік!
I паеду, паеду ў сваю старану.
He бяда, не бяда, што мяне не чакаюць. Буду верна сядзець ля вакна.
У душы Твае песьні сьпявацьму. Прыляці, прыляці, сіваронка мая. Прыляці, прыляці, мая памяць.
1988.
Ля Налібоцкай пушчы
Чыстая сьвятліца 3 вокнамі на лес.
Асеньні дзень.
Тут толькі пяць кюры.
У цішыні пішу
Пра мілыя імгненьні.
О, родная зямля!
I хворую Цябе люблю. Зьняважаную не пакіну.
He паміраць з Табой,
А жыць у вечнасьці мы будзем
I адбудуем наш палац,
Наш храм над возерам пад ветрам. Гэй, напінайце ветразі, вятрыскі!
Нясіце ўсім маю любоў.
28
Шыльнік
Бронзаствольныя хвоі шумяць. Жоўты лубін цьвіце пад стваламі. Горкі смак, смольны пах I валошкава неба над намі.
Гэй, вятрыска ўдалы!
Засьпявай над зямлёй.
Упадзі мне на вусны, ігліца, згары, Прытулюся шчакой да карэньня. Горкі смак, смольны пах, У чужой старане
Вы заўсёды са мной, як збаўленьне.
Згіне холад і змрок.
Я вярнуся к табе.
Хвойны лес мой Эдэм атуляе.
Упадзі мне на вусны, ігліца, згары.
Горкі смак, смольны пах...
Ах, зямелька мая залатая!
Можа, скора памру,
Можа, й песьні сьпяяць не пасьпею. Зашумі нада мной вершаліна сасны, Упадзі на магілу, ігліца.
Горкі смак, смольны пах
У сваёй старане...
I валошкава неба сінее.
1983.
32
2/ c 7z a ^ ь н - a ю с я & fi a
* * *
Са мной заўсёды Вобраз Твой. Зьмяняюцца нетры, вятроў накірункі, Плытчэюць рэкі, высыхаюць азёры, Зьнікаюць травы, лясы і птушкі. Рассыпаюцца сьвятыні і краявіды, Драбнеюць людзі — Сыплецца пясок пад нагамі, Сплывае вада паміж пальцаў. Абрываецца лісьце з галін.
Паміраюць мелодыі, гукі і словы — Топчуцца ў пыл на дарозе. Вынішчаюцца вербы, каменьне, А Ты засталася нязьменнай У думках маіх, уяўленьнях, У чыстых азёрах, у сініх лясах, У песьнях і словах, блакітных вачах, У мудрых абліччах, пакутах, Сьвятых галасах —
Твой Вобраз родны ажывае Недасягальным вечным ідэалам.
1984.
Цьвіценьне хвояў
Жоўты німб над галінкамі дрэў.
Хвоя цьвіце,
быццам сьвечкі гараць у ігліцы. Надзяваю кашулю белую з гафтам чырвоным I ля жыта зялёнага
йду на ўзгоркі лясныя. Дружа мой, лес хваёвы, Пагаворым з табой
аб сваёй старане... Сьцелецца вецер, у соснах шуміць, Адлятае за сінія горы.
49
Зянон.
1959 г.
Мама.
1959 г.
«
Хвоя, асьветленая сонцам
Залаціцца прамень на зялёнай сасне.
Мігціць у іголках, бы сонца ў вадзе. Быццам струны гучаць, быццам пчолы. Смольны ветрык, павей у бары!
Назіраю паўднёвай парою Прамяністую музыку хвояў.
На Прыпяці
Супроць плыні і ветру На лодцы павольна плыву. Прыпяць вакол.
Берагі — не прыстаць.
Хораша ўперад глядзець — Кучаравыя сінія хмары 3 ветрам бягуць над ракой. Буслы на дубах.
Зелянее чарот.
Вада без канца і лаза.
1964-1985.
Высокі бераг над Гаўёй
Рэдкалесьсе, сухая трава.
Бязьлюдна кругом.
За стваламі відаць Гаўя.
На беразе ўсходнім —
Нізіна, лугі, вольхі кустоўе, лазы.
He хочацца мне туды.
Адпачну на гары.
Хмары ўдалеч плывуць — Караблі.
Вецер у лісьці шуміць.
1985.
52
* * *
?д#4^
Калі цьвілі адуванчыкі, Так пяшчотна было на душы. А мо гэта нашыя душы
квітнелі ?
Калі сьпявалі салаўі, Так прыгожа на сэрцы было. А мо гэта нашыя сэрцы сьпявалі?
Ціхі дожджык
Дождж асеньні церушыцца — Вяла-вяла.
Кроплі віснуць — Вішні-гольле,
Гулка падаюць на дно. Заімшэлай студні люстра Адбівае часу дні.
А ў ваконцы тварык ветлы Усьміхаецца з-за шыбаў У вясковай цішыні.
1982.
53
Пялёсткі
Майскі гром. Адцьвітае ігруша.
Спорны дожджык бубніць
Па страсе.
Мокне дранка,
цямнее наўкол.
Вось з-за хмар
Бліснуў сонца прамень,
Асьвяціўшы зялёны трыпутнік.
Ручайкі
ўсе ў белых пялёстках.
1981.
Летуценьні
Белыя воблакі
Адбіваюцца ў плыні Гаўі.
Цішыня. Шалясьценьне стракоз.
Гайдаецца жоўты гарлачык
У млявай вадзе.
Hi дум, ні жаданьняў.
Цяпло.
Пах аеру
Вяртае мяне на зямлю —
Спынілася лодка ў балотнай траве.
1981.
Пішу на прыстані
Апусьцілася сонца ў Прыпяць.
Плынь вялікай ракі ўсяляе спакой.
За сьпіной апусьцелы Мазыр.
Вечар летні.
Адзінокая зорка блішчыць
над вадой.
Шэлест плацьця чуваць
і хада па пяску.
Хтось у сьветлым прайшоў.
Водар тонкіх духоў.
Плешчуць хвалі ў прыстань.
1964-1985.
54
* * *
Калісьці мы ішлі праз асеньні лес. Быў вечар, заходзіла сонца, калі ўгары пачуліся крыкі журавоў. Мы так радаваліся, што скакалі, як дзеці.
Журліва жураўка крычыць.
Вечаровы блакіт.
Балаты.
Ці памятаеш ты?
Зянон.
1959 г.
* * *
Нічога не ведаючы пра будучы лёс, Мы глядзім адзін аднаму ў вочы.
Усьмешка на нашых вуснах.
— Мне кепска было без Цябе, а Табе?
I мы радуемся,
Што абодвум было кепска.
Сустрэча
Усе бачаць усіх і нікога ніхто —
На вакзале пустыня
натоўпу цячэ.
He самотна стаяць аднаму — Прыкмячаю здалёк
у пустыні жывой Адзінокую постаць тваю.
56
Бутон пялёсткаў для Евы
1
Твой позірк пяшчотна цьвіце, Калі разам глядзім на сьвет, Што адбіўся ў нашых вачах — Няспыннае імгненьне шчасьця. Няўжо яму некалі прыйдзе канец? He баюся.
Страшна толькі ад думкі, Што маглі мы з табой He спаткацца.
2
Страшна толькі ад думкі, Што маглі мы з табой He спаткацца.
He ўбачыць сьлядоў за асеньняй імглой.
ужо ўслалі зямлю
Гурбы белыя ў нас пад вакном.
He маркоцься —
Гэта ж белыя астры цьвітуць, А ты думала — сьнег церушыцца.
3
А ты думала — сьнег церушыцца, Калі белыя вішні цьвілі.
Ты думала — абсыпаюцца сьнежныя кветкі, He ўсьцярог іх для нас сьветлы лёс.
Ах, як шкода!
Але я пазьбіраў першацьвет I прынёс на далонях да губ, Каб ты ўбачыла: Ад цяпла маіх рук
не расталі.
57
4
Ад цяпла маіх рук
не расталі
Ільды на гарах, не зьмяняецца вішневы вецер.
Лісьце падае жоўтым дажджом I не вернецца ўжо на ўлоньне, I не спыніцца месяца бег — Абыякава коціцца поўня.
Што ў вечнасьць плыве — усё мінае,
Толькі пальцы твае ў далонях маіх
пацяплелі
I аблічча тваё расквітнела.
5
I аблічча тваё расквітнела,
I вочы, і вусны, і голас, і сьмех, Калі ўбачылі мы ў пакінутым садзе Адуванчыкаў жоўтых цьвіценьне. Боскі сьвет за гарой бурштыновай. Хтосьці нам падарыў гэты рай на Зямлі: Кветкі, луг і блакітнае неба,
I ніводнай душы навакол — толькі мы, Мая мілая, добрая Ева.
6
Мая мілая, добрая Ева, Помніш дождж, вечарэла на сьвеце. Мы стаялі пад дрэвам, Шапацела дажджом наша хвоя. Дзесь далёка грымела, Бліскатала маланка, стагнала ў бары. I пачуў я — трывожна дрыжэла кара, Сьцерагла нашы душы.
Мы стаялі пад дрэвам дабра.
60
7
Мы стаялі пад дрэвам дабра.
Непадзельна ўсё, што даецца пад дрэвам.
Можа, й зорка ў нас на дваіх адна? —
Дай нам Божа.
Мне 6 не страшна было ў растаньні.
Я б ведаў: ты ёсьць, пакуль жыў буду я.
Мерна капае дзесьці вада.
Ужо вечар стаіць пад гарой.
Зорка шчасьця, узыйдзі нада мной.
8
Зорка шчасьця, узыйдзі нада мной, Пакуль сонца ўстане, Нам сьвеціць і раса
Адбітым месячным сьвятлом
У асеньнюю ноч глухую.
Уся пяшчота мая, усё каханьне У роўным тваім дыханьні.
Але хто гэта плача? — Зямля мая любая.
9
Зямля мая любая, —
Мая мілая, добрая Ева.
Мы стаялі пад дрэвам дабра
I аблічча тваё расквітнела.
Ад цяпла маіх рук
Твой позірк пяшчотна цьвіце, А ты думала — сьнег церушыцца. Страшна нават ад думкі, Што зорка твая заімгліцца.
1982.
61
Музыка юнацтва
Гістэрычна ўсе крычалі. Раптам песьня загучэла: Плацьце бела, незабудкі, Ayr квяцісты, зорка ясна — Гэта музыка юнацтва.
Гістэрычна ўсе крычалі. Дзесьці песьню засьпявалі Меладычна, чыста, ясна — Гэта музыка юнацтва.
Гістэрычна ўсе крычалі. Раптам двое замаўчалі На абліччы погляд ясны ■— Гэта музыка юнацтва.
1982.
У 3 £7 К СС
7^^^
62
1993 г.
Адпачываю ў вандроўцы
Аблокі замерлі ў плыні Клявы.
Сасоньнік, смала, цішыня.
Летні поўдзень.
65
Іду пешкі
Ноч засьпела ў дарозе мяне.
Тарахценьне калёс. Галасы ў цемнаце.
Папрасіць, каб падвезьлі, ці што?
Іду між палёў
Крушні камянёў наўзбоч дарог.
Усё продкі з поля вынесьлі рукамі.
Беньзінавыя бочкі.
66
Купкі дрэў
Сярод чаромхі і цьвету Раптам адкрыліся мне на схіле
Вясковыя могілкі.
На беразе
Аднойчы ў жніўні
Я выйшаў на бераг Дрывят
I ў сьветлым люстэрку вады Убачыў пярэстыя воблакі.
Цёплы ветрык набег —