• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глёрыя Патрыя (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў) Зянон Пазьняк

    Глёрыя Патрыя

    (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
    Зянон Пазьняк

    Памер: 356с.
    Вільня 2000
    235.46 МБ
    I расплыўся адбітак у люстры вады, Як прывід халоднае восені.
    1983.
    Стамленьне
    Без дарог, праз палі,
    па дажджы
    Дацягнуўся да Браслава
    ўноч.
    О, гарачая капуста!
    Лыжка ў руцэ дрыжыць.
    67
    Габрусь
    Калісьці ў маладосьці, салодка б’ючы ногі па дарогах Бацькаўшчыны, я заблукаў у нейкую вёску і зайшоў да заможнага, шчасьлівага гаспадара, у якога было сямёра дзяцей. Праз дваццаць пяць гадоў я зноў апынуўся ў гэтых мясьцінах і зайшоў да таго ж самага гаспадара. Састарэлы, ён ляжаў на ложку адзін, хворы ў пустой хаце і пытаў мяне:
    — Габрусь, ужо вечар, Гнбрусь? — Хоць была раніца. Ён трызьніў, што скора на машыне прыедзе Габрусь зь Вільні...
    А стаяла лета. Буялі ў рост чалавека быльнёг, крапіва, лебяда пад вакном. Павалены плот, зарослыя сьцежкі. Цьвіла мацердушка. I тады я ўспомніў той далёкі дзень у юнацтве і напісаў, як было.
    Заходжу ў хату.
    “Дзень добры” кажу.
    — Дзень добры, ■— вітае мяне гаспадар.
    — Здравствуйте, дядя, — азваўся сынок...
    Якое няшчасьце.
    L08A987.
    Цёмны хутар наводшыбе
    Кіслая цьвіль і гугнявы гарбач.
    I жонка прыгожая і маладая.
    Драпежны позірк.
    Сталоўка ў Ракаве насупраць царквы
    Праз дзьверы відаць белы мур — Брама ў памяць пра голад.
    Прахалода вады на зубах.
    Пах смажонкі даносіцца з кухні.
    1985.
    69
    Восень у Гальшанскім замку, дзе зрабілі хлеў для жывёлы
    Белая вапна
    ў чорнай гразі
    Пакрываецца
    жоўтым лісьцем.
    Хіляцца вежы, буяе палын.
    У кароўнік вязуць кармы.
    1985.
    Ідзем з сябрам па старым вялейскім шляху
    У Вялейку ўезд стары, забыты Пахіла сьцелецца наверх.
    Па ім грукочуць нашы крокі
    I вечар туліцца ў змрок.
    Калісьці тут Ігнат Буйніцкі
    3 сваім тэатрам праязджаў
    I Леапольд,
    I Цётка Ліза...
    Рыпяць фурманкі і вазы, Мігцяць далёкія паходні I крыкі чуюцца, і сьмех, I палкі верш, і гуд дуды;
    Звон кайданоў і звон цымбалаў Тут помніць шлях стары, забыты, Дзе вечар туліцца ў змрок.
    Па ім грукочуць нашы крокі...
    1982.
    72
    ч ж e ы H' cl e. fl о е~
    Шэрая ноч
    Змрок у каменным мяшку канала. Нізкага сонца прамень
    на мутнай вадзе. Цягнецца спакваля
    з закуткоў Непрытульная шэрая ноч. Вецер сьмецьцем гуляе На брудным асфальце.
    1982.
    Пішу ў садзе чужога горада
    I тут, у гэтым чэзлым садзе,
    Дрэвы растуць,
    Набухаюць, здаецца, пупышкі, Можа, будуць на гольлях лісты?
    Заблукаў нават грак з вышыні.
    Гэй ты, грача-мудрэц, пан шляхетны!
    А ці быў ты ў маёй старане, Там, дзе ветрык лагодны?
    ...Над Гаўёй ужо дзеці бягуць басанож.
    Усё, як некалі, пэўна.
    Толькі я не бягу спаміж іх.
    Лёндан
    Бяздомная пад сьцяной.
    Зімой.
    Уявіў маці...
    76
    Разьвітаньне з чужым горадам
    Адыходзіць цягнік ад чужога перона. Праводзяць сваіх.
    На мове сваёй разьвітальныя словы. Махаюць рукамі камусьці ў вакне. Патухаюць агні ў вячэрняй імгле. Гартаю часопіс пусты.
    Мяркую аб справах,
    Аб нашай бядзе, Бо ведаю добра, Што ноч у маёй старане. I ніхто не спаткае мяне.
    1983.
    77
    X
    
    ріі
    ^f
    Карціна маёвага ранку
    Нараніцы з дому выйду — Адуванчык у садзе цьвіце.
    За Гаўёй ужо горача сонца блішчыць. Гуд пчаліны,
    Ружовая квецень груш.
    Росна пахне трава ў цяні
    I ветрык ледзь-ледзь дакранае шчакі. На гары ў касьцёле ўбраным Урачыста гучаць арганы.
    Знаёмыя краявіды
    Хвалістая раўніна палёў і лясоў.
    Касьцельная вежа пад хмарамі.
    Звон над вадой
    выплывае зь юначай памяці.
    Стаю на вераньдзе
    Густы клён пад дажджом.
    Бульбоўнік. Язьмін.
    Юргіні цьвітуць.
    Мокры дах.
    Нікне дзень угары.
    Пах сыры.
    Доўга стукаюць кроплі аб ганак стары.
    Май
    Майскім ранкам адчыняю вакно на ўсход. Маладая ігліца лістоўніц
    мякка трэцца аб раму.
    Сьпеў шпачыны, Ветрык лёгкі гуляе. Пах аеру з Гаўі далятае.
    Паказалася сонца з-за хвой.
    Заірдзелася белае гольле груш,
    I цёплы прамень, як істота сьвятла, Сьлізгаціць па ядвабнай фіранцы. Калышацца цень на смалістай сьцяне.
    83
    Цёплы дожджык
    3 самага ранку
    цёплы-ціхі дождж ліпнёвы Капае лена
    на бульбоўнік цьвітучы.
    Пах сьвінакропкі
    і водар юргіні.
    Буйныя кроплі з даху спадаюць
    на клумбу.
    У раскрытым вакне
    Доўга б я слухаў дажджу шапаценьне.
    Дзесьці певень сьпявае —
    сьвятлее ўгары.
    84
    Час, калі цьвіце лістоўніца
    Пазванілі на ймшу ў касьцеле.
    Нядзеля.
    Выходжу на двор.
    Травень.
    Сьцежкі ўсыпаны жоўтым пяском.
    Цеплыня.
    Пурпурова цьвіце лістоўніца.
    Боская ціш.
    Чырвоная гара
    3 Чырвонай гары
    цераз сосны відаць, Як зьмяіцца Гаўя праз Маргі-паплавы. Над лесам далёкім лунаюць гракі. Адзінокі ўнізе пасецца конь. Прытулюся плячом да кары.
    Пах жывіцы плыве на гары.
    Еду на ровары
    з Суботнікаў у Васілевічы
    Сьцяжынка ад ровару ўбіта, як ток, Стужкай уецца, Агінае карчы, Мокры мох.
    Сонца толькі ўзышло Над дарогай.
    Яловыя лапкі
    Бягуць на мяне — Твар і плечы ў pace.
    Зь лесу выехаў.
    Вось пясчаны пагорак-гара Вецер з поля мяне сустракае Пах сьвірэпкі 3 сабою нясе.
    1981.
    85
    Лістоўніца
    На золку летам
    Адчыняю вакно на ўсход.
    Ружавеецца неба над лесам
    I цёмныя вольхі
    ў тумане плывуць Над поймай Гаўі.
    He варушыцца гольле лістоўніц.
    Толькі чутна,
    як падае зьверху ігліца. Шапаціць
    па каравым ствале.
    1982.
    
    Куст язьміну
    Вецер вячэрні дыхнуў у вакно I прынёс у пакой пах язьміну. Выйду на двор
    I пад белым кустом пастаю Сам з сабой у маўчаньні.
    Летні спакой прывітаю Пакуль конікаў стрэкат асеньні He чуваць у начной цішыні.
    86
    Цішыня
    Хтось пастукаў у дзьверы.
    Я адчыніў, Але на парозе нікога не было. Толькі нямое маўчаньне Выпаўзла з змроку
    I расплылося па хаце.
    I так захацелася раптам Добры голас пачуць чалавечы. Але не было са мной Ніякага чалавечага голасу. Толькі стук гучэў у вушах I нямое маўчаньне Затаілася ў крэсьле.
    Тады я адчыніў вакно
    I заляцеў у пакой хвоі пах
    I лісьця бяроз.
    I цёплая цішыня, Нібы хваля, запоўніла дом I пасялілася ў сэрцы.
    Час, калі заходзіць сонца
    Там, дзе расьце палын, Вечарам у стракатаньні конікаў Назіраю, як холадна сонца заходзіць За кроны далёкіх ліп.
    Пад лістоўніцай жоўтай
    Апошні прамень чырванее ў траве.
    Горкі пах.
    Соладка сэрца шчыміць.
    Цёмным асеньнім днём не выходжу з дому
    Квола просіцца ў шыбы сьвятло.
    Дробны дождж накрапае ў сьцяну.
    Точыць шашаль хаціну.
    Чэзлы кактус стаіць на вакне.
    Золкі вецер гайдае каліну.
    Жыву ў чаканьні, што дзень праміне.
    1981 г.
    Слодыч маўчаньня
    Цьвяток кітайкі за вакном Калышацца пад ветрам.
    Накрыўся лес касым дажджом, Сьвятло ў шыбах меркне.
    I напаўняецца душа, Як дом вячэрнім змрокам, Мелодыяй самоты.
    I ажываюць здані дзён былых, Снуюць, спрачаюцца, сьмяюцца I адчуваюць горача і верна.
    I соладка маўчаць,
    Калі сьвятло ў шыбах меркне,
    I дождж сячэ,
    I цьвет кітайкі за вакном Калышацца пад ветрам.
    88
    Верасьнёвая ноч
    Месячны бляск з-за вежы касьцельнай.
    Павуціньне на ржышчы ў шэрай pace.
    Цямнеюцца вольхі ў бледным сяйве.
    Зябка стала ў даліне Гаўі.
    Хутка крочу назад.
    Дзесь далёка на млыне шуміць вада.
    Вечарам стаю на парозе
    Восень — асіна Лісьцем трапеча, Холад нябесны Маркоціць душу. Далёка па рэйках Цягнік загрукоча — Падымецца дым угару. Лес пацямнеў, Клён адзьвінеў, Гасьне жоўтае полымя дрэў. Вось блішчыць ужо месяца рог. Зарыпелі вароты ў гумне.
    Сьмерць удома
    Асеньняя ноч. Усё сьпіць. Цемната.
    Толькі ў хаце маёй
    Ярка зьзяюць агні
    I прыглушаны сьпеў
    У паўночнай цішы,
    I сьцішаны плач уначы.
    Шамацяць пад нагамі лісты.
    Сьлёз жалобных стрымаць не магу
    У асьветленым вокнамі
    садзе пустым.
    Угодкі ў верасьні
    Ноччу вецер аціх.
    Разбудзіла мяне цішыня. Праімчаліся нізкія хмары.
    Бледны ранак трымціць
    I туман над травой, I пара стаіць над папарам. На лістоўніцы кроплі вісяць. Пахне лубін.
    Хтосьці раньні атаву ўжо косіць.
    I, здаецца, гармонік вячэрні не сьціх — Дружна пеўні ў мястэчку галосяць.
    Пазіраю на ўсход, Дзе магільнік шарэе мурамі. Ружавее імгла над Гаўёй, Ойча наш, дай нам сяньня...— Дзесяць год з той пары, Як пакінула нас Ты ўраньні... Праляцелі гады, нібы сны, А сапраўднасьцю душа кволіцца — Пад вакном, дзе два дрэвы расьлі, He хапае адной лістоўніцы.
    91
    Шэлест асеньняга ветру
    Дождж сячэ ў шыбы дробна. Нядзеля. Дзень сьвяточны.
    Вецер у садзе шуміць мокрым лісьцем.
    Птушак даўно не чуваць
    I ў хаце асеньні паўзмрок.
    Стаўлю пласьцінку на круг
    3 голасам Александроўскай.
    Зьліваецца песьня з шэлестам ветру.
    Студня
    Ігліца лістоўніцы мяккай
    ападае бязгучна ў студню.
    Агаляецца дрэва шкілет.
    Маўкліва гляджу ўсьлед шпакам.
    Тчэцца срэбраны кужаль на кроснах.
    Скрыпіць калаўрот
    пад сьцюдзёным вядром.
    Смак гаркавай вады,
    кропляў звон.
    Чую: птушка малая жаласна плача.
    92
    Чытаю вершы пад шум дажджу
    Сьляпы дождж у вакно несьціхана ліе.
    Вечарэе, зьнікаюць абрысы, Зьліваюцца кроплі на шкле.
    Лісьце жоўтай фасолі на тычках дрыжыць, Стыне ў шэрай імгле.
    Крокі глухнуць у шэпце дажджу.
    Нехта міма прайшоў ля вакна
    I растаў, быццам цень на вадзе.
    Чую: каўкі на вежы касьцельнай
    ляніва клінчаць.
    Адрываю пагляд ад радкоў.
    Вые вецер жалобна ў люхтах.
    I гучыць, як малітва, у душы
    верш аб тым,
    Як паэт паміраў у краіне ля бухты...
    1984.
    93
    Восень удома
    Прыйшла восень і абудзіла пачуцьці
    ў маёй душы.
    Вечарамі з-за хвояў
    месяц плыве
    ў цёмным вакне.
    Сьлёзна ў шыбах цякуць дажджы.
    He сьпіцца ўначы.
    Старэе наш дом
    I ссохлыя астры
    на ветры дрыжаць.
    Адзываецца сьвіст
    у гітарнай струне.
    1985.
    аЛ с е ^ ^ /^- і^^ в е ц, сір а лс в&ртсс^с&. з вссн^7>роўк^
    94
    Іду здалёк
    Увосень
    Падыходжу да дому.
    Вецер шуміць.
    За сьпіною
    Зжатае поле.
    Паволі
    Адзінокая
    птушка
    ляціць.
    Ноччу ў цішыні
    Месячка сьвеціць.
    Зімовая ноч, Нібы сон чорна-белы. Марудна маўчыць цішыня.
    Цень ад рамы На сьветлай панэлі.
    Далёка да дня.
    Выглядаю на двор — Дрэвы ў шэрай кужэлі.
    Мароз.
    1981.
    Вечары
    Зімой у хаце прасторнай Зьбіраліся дзядзьм.
    Ціха сьнег апускаецца
    ў ноч —
    Нясьпешная гаворка.
    95
    Каляды майго маленства
    Хіліцца сонца за вішневы сад, Гурбы іскрацца ў ружовым сьвятле, Ужо кладуцца праменьні на сьнег, Ужо цямнее пад дрэвамі цень
    I бярэцца мароз — аж трашчыць у слупах. Конь у стайні захроп — поўны цэбар з аўсом, I дыхнула такім чалавечым жытлом.
    Грубка цёплая смольна гудзіць, Галасы пад вакном,
    Дарагімі гасьцямі напоўнены дом.
    1983.
    96
    Вячэрні час
    Водбліск промняў і цені лістоў На блакітных шпалерах
    дрыжаць.
    У пакоях маўчыць цішыня. Постаць твая ў абрысе сьвятла.