Глёрыя Патрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Зянон Пазьняк
Памер: 356с.
Вільня 2000
Бразгоча дайніца, Шэрая птушка бязгучна
мільгае ў лазе.
1982.
Жнівень у Мікасецку
Захад барвяны за Чорнай гарой, Туманы.
Чакаю пагоднага дня.
Ярка зоры блішчаць.
Ужо прыпах асеньні.
Брэх далёка чуваць.
Рана сонца ўзышло — Дыяменты расы на шыпшыне.
1982.
Пад елкамі
хаваюся ад дажджу
Пад парасонам елак
смольна пахне шыльнік.
Сеецца дождж угары.
Сьцякае ўніз па ствалах вада.
Стаіўся мураш пад лістом.
He адводжу вачэй ад сьцябла
крапівы.
Непрытульныя думкі снуюць.
297
Час асіны
Брусьніцы на хвойных палянах —
Пунцовыя кроплі на сініх імхах.
Рэдкая зелень бяроз
ахінае белыя ногі дрэў.
Верас цьвіце.
Азываецца конік у ссохлай траве.
Адзінока зьвініць аса.
Сьвеціцца воскам паўдзённым прамень
на смалістых ствалах —
Падманліва лета міргае —
былая краса.
Ды дарма.
Кармінам ірдзее асіна здаля.
Прыходзіць яе пара.
Разьліў
Разьлілася Гаўя зь берагоў Ад дажджоў,
I палошчуцца хвалі па летніх лугах, Гайдаюць рамонкі, званочкі, лазу... Зьмянілася толькі рака, А здаецца, што ўвесь белы сьвет. Перапоўніла плынь цеснату, Перакрочыла сьмерць.
He вяртайся назад, памарудзь.
He сьпяшайся дамоў паміж дрэў, Я яшчэ не ўбачыў чагось, Я яшчэ не ўсё зразумеў.
Ружовы сон
Ноччу, калі гучна цікаў гадзіньнік
I пахла зёлкамі ў пакоі, Адчуўся водар ружы.
Нейкі добры дух наведаў мяне ў цемнаце.
Уключаю сьвятло —
Толькі стрэлкі бягуць
I пахне зёлкамі ў пакоі.
Пасля навальніцы іду паміж дрэў
Адплыла ў палі
цёмна-сіняя хмара.
Бурштыновае сонца
гуляе ў лістах.
Сьцішыўся ласкавы лес.
Хвоя набракла дажджом.
Стракочуць сарокі
ў мокрых ствалах.
Падаюць кроплі на мох.
Крокі мае шапацяць.
Раніца на Пцічы
Рабаценьне на люстры вады. Гэта ветрык забег у чарот, Устрывожыў стракоз.
На гарлачыку белым Кроплі сьвежай расы, Цень ад крушыны;
Бурая раска
Плыве між сьцяблоў асакі, Горка пахне аер.
Звон далёкай касы.
Чую клёкат бусьліны.
Падымаецца сонца з зялёнай даліны.
300
Стаў
Лісьце вярбы шэпча ветрам асеньнім, Ападае дажджом на паверхню вады I сплывае да заставак мокрых, Абліпае рудыя карэньні.
Сьвішча белы струмень 3-пад імшэлых бярвеньняў, 3 шумам бяжыць па каменьнях.
Месяца бледны прамень
Рабаценьне халоднай ракі асьвятляе. Духам таемным цямнеецца млын —• Даўняя казка — успамін аб былым.
Ціхі вечар у сьнежні
Глыбокі спакой на сьвеце. Апускаецца змрок
I падае сьнег на стрэхі, Тае на вейках, Сьцякае сьлязой.
Вечарэе.
Хаваецца лес у пуховы сувой.
Сакавік
Сьнег набрыняў вадой, Пажаўцела ігліца на хвоях старых.
Але змрок выпаўзае з-пад цёмных ялін
I начуе зіма ў бары.
Толькі вецер вясновы шуміць угары, Белыя шапкі скідае з сівых верхавін.
301
Позьні жнівень
У садзе астры ўжо зацьвілі.
Рэдкае гольле бяроз
гойдае вецер сухі.
Смуга на палёх.
Конікаў стрэкат паўдзённы
Зьліваецца з шумам пажоўклай травы.
302
3 і ж cl
^л^^
На Іслачы думаю пра інсургентаў
Пасохлы чарот.
Ветру сьвіст.
Коней лёт.
Засыпаны сьнегам лёд.
Сьляды.
303
Бабіна лета
Чую сьмех малады, Шолах шоўку — Лета бабіна йдзе.
Пунсавее кармін на зары. Бісер кропляў — Раса ў павуціньні.
Позірк зь Вялейкі
3 высокай Вялейкі далёка відаць. За ракой рыжы восеньскі поплаў, Сіні хвоевы лес, Гарадзішча — успамін аб народзе. Жоўты колер сьвятла, Жоўты ліст, Шпіль касьцёла, Серабрыстая ніць.
Жоўта хмарка на жоўтым
заходзе. Ткуцца думкі ў сьцішаны строй — Успамін аб забытым народзе.
1982.
Вязынка
Цьмяна ў хвалях зялёнай вады Адбіваюцца вербы старыя.
Ужо змрок атуляе ўзгоркі і лес. Бязьлюдна кругом, адзінока. He сьвецяць агні на паркан.
He бялее валун наўзбоч.
Праз цёмныя шыбы глядзіць сьлепавока Самотная хата ў ноч.
304
* * *
Бабіна лета сьцелецца мройна
ў жоўтым сьвятле.
Ападае рабіна і клён.
Млява звон зазьвінеў
на далёкай царкве.
Там ля купіны дрэў
жалобнае шэсьце ідзе.
1981.
На сярэдзіне Пцічы
Глыбокая плынь Пцічы Пад вузкім чаўном.
Плывучыя астравы
I бяз краю высокі чарот. Лабірынты пратокаў, Асака і аер, быццам лес, У зялёнай вадзе.
Вось вяршкі рэдкаліснай крушыны, Расступіўся духмяны цьмянец — На ўзгорыстай высьпе Саламяныя стрэхі плывуць.
1981.
Букет
Чэрвеньскі вечар
цямнее ў шыбах.
Ты пайшла.
Застаўся твой букет
I ў цішыні
Твая нябачная
прысутнасьць.
1982.
305
У гасьцях
у Ларысы Геніюш. 1978 год
Успамінаю голас Ваш: “А гэта Янка
3 трэцяга ОЛП’э”.* “Ды не — з другога”, — I сарамліва ўсьміхнуўся.
* ОЛП — Особый лагерь полмтмческмх.
306
Перад сьвітаньнем
He віднее яшчэ.
У цемнаце Шумяць чараты. Там нябачная плынь
Пцічы.
Усплёск вясла.
Галасы.
Дзесь далёка крычаць
Сычы.
Балота
Імшарныя, зялёныя, 3 багульнікам і буякамі, Дзе журавіны й журавы, Як позіркам абняць, Усё балаты і балаты. Тут цэлы сьвет, Свая прастора, Нібы блуканьне ў тумане. Тут псіхалогія Таемнага нязнаньня.
Але разьвеяўся туман, Асушана балота.
Раўнюсенькі, як стол, прасьцяг. Ды толькі парадокс — Змалеў, спрастаўся, звузіўся прастор. Якая перамена!
Трывожна нават на душы. Пустое неба над палямі. Лятуць у вырай журавы.
1987.
307
Лясьнік
(А. Разанаву)
Як хораша сказана ў вершы Пра шэрань у сьнежных лясах. Чуеш, як стукае палкай лясьнік? Прабуе драўніны моц.
1987.
308
Цьвіценьне
Дзіўлюся. У лесе старым, Паміж елак і хвой, У чашчобе глухой, На пахілай градзе, Адзінокая вішня цьвіце.
Альшаны
Ц.ячэ Гарынь у берагах, Настоеная на траве, Паўз лодкі і частакол. Паміж дрэў пустата — Згарэла царква.
Немата.
1986.
Цёплы дождж у ліпені
Дождж пад кронамі белых асін Шуміць, як рака.
Пах травы.
Кучаравыя вербы ў пойме Гаўі.
309
На Грунвальд!
У бел-чырвона-белым квеце Куды імкнуцца пад сьцягамі Харугвы конныя, баяры I рыцары стальныя?
— На Грунвальд, пане.
Устаўшы рана, йшчэ да дня, Куды сьпяшае латнік пешы, Што йдзе праз замак Гарадзенскі? — На Грунвальд, пане.
Із-пад Воршы і Смаленска, Із-пад Віцебска і Менска, Із-пад Вільні і Мсьціслава, 3 Магілёва, Ізяслава, Нібы хмара, нібы лава, Мкне Пагоня — наша слава, Мкне, як бура над палямі. А куды?
— На Грунвальд з намі.
Гэй, на Грунвальд
усе, хто вольны!
Гэй, на бітву
ўсе, хто сьмелы!
Гэй, наперад, хто жывы!
Можа, сёньня —• мо ніколі, Можа, усё, а мо нічога. Альбо пан, альбо прапаў!
“Па беларускім бітым шляху Йдуць беларускія сыны...” На Грунвальд, хлопцы, Гэй, на Грунвальд!
Зламаем сілу Сатаны!
Лунай, лунай над намі, песьня. О, Багародзіца, пануй!
Наш кожны першы ўваскрэсьне, О Беларусь, о Беларусь!..
25.08.1988.
310
Багаславеньне рыцару
Багаславёны клён
Пад ліпеньскім дажджом
Непранікнёны —
Прытулак жабраку.
Багаславёны рыцар на шляху.
I конь яго
Залатагрывы, агнявы, Багаславёны.
I Вільня
Тройчы будзь мая багаславёна.
Скачы, ваяр!
Гані за здрадай!
Імчы, ваяр, пад сьпеў Пагоні!
I прынясі свабоду.
24.08.1988.
1990 г.
Фота у. Кармілкіна
312
1989 год
Ніхто не займаецца
сваёй справай.
Усе паглыбіліся ў палітыку.
Песьні сьпяваў бы
на схіле гадоў.
Але змоўкні, душа,
не іграй.
Прывід прускага барда
стаіць уваччу
I жменя
пустых
арэхаў.
Дзяды
Прырода поўная маіх пачуцьцяў.
Толькі нікому няма справы
да маёй прыроды. Спакойна ж і я
параскідваю ваша
жалезьзе.
Але, калі я прыйшоў, каб раскідаць, To ўбачыў пад попелам душ
Магілы маіх дзядоў.
11.12.1988.
314
Дзень нараджэньня
Памятаю: у дзяцінстве,
калі мама была маладой, Неяк сказала мне ўранку:
— Сынок, сёньня ты нарадзіўся.
Дзякуй, мілая, дзякуй,
Што я жыву на гэтым сьвеце, Дзе поўна жалю і красы.
24.04.1988.
315
Настальгія
3 Масквы ў Менск Цягнік грукоча.
Я малады, мне 18. Ах, кепска мне, Ах, блага!
Hi спаць, ні ўстаць,
Hi піць, ні есьці, Hi думаць, ні гадаць.
Нядобра жыць,
I сэрца ные: Хутчэй-хутчэй Пад стук калёсны... Хаджу адзін 3 канца ў канец
I ў шыбы не гляджу
I толькі прад Смаленскам — 0, Беларусь!
Я да вакна прынік. Пагоркі пазнаю.
I незнаёмы краявід Такі знаёмы...
Вось хаткі, Гумны ў купцы дрэў. Вакол авёс нязжаты.
I быццам дыхае адтуль Хваёвым пахам.
I ціхі змрок,
Як у сьвяточны дзень, Спускаецца над краем...
I стала раптам чыста так
I хораша, спакойна.
I сон змарыў
Так незаўважна
У мільгаценьні соснаў... Праспаў Смаленск Пад стук калёсны.
1981.
316
Лаза
Вясной пассякалі лазу ля ракі I кінулі ўбок ссыхаць. Настала цяпло —
I яна зацьвіла, Сабраўшы апошнія сілы.
У дзяцінстве трапляю ў вір
Сонечны зайчык гуляе ў вадзе. Пясочак бяжыць. Камушкі — Бачу ў першы-апошні раз.
Ужо паветра няма.
Коле ў грудзі —
Зьвініць вадзяная трава.
Я такі йшчэ малы.
Мне б пажыць.
Але думка адна:
Скора лягу на дне — Бедна мамка мая.
У гасьцініцы
Унізе аркестр грукоча.
Шалёныя танцы, смуродлівы дым.
Цішыня ў пакоі маім.
Настольная лямпа.
Маўчыць тэлефон.
317
Рэха
Усё жыцьцё гаворыш, Але цябе не чуюць.
Усё жыцьцё стукаешся, Але адчыняюцца пустыя дамы Без вакон, без ікон, без сьвятла. Шукаю сяброў сярод радакоў, Але сэрца спакою ля дрэў.
He ўцячэш ні ў кляштар, ні ў пушчу, ні ў скіт.
Лесьвіца ў пустаце.
Адыходжу ў сваё аблічча.
Але не знаходжу нават яго.
Так часта блукаю ў тумане надзей,
Што не заўважаю,
Як вецер адносіць імя ў акіян, Толькі рэха маё застаецца са мной.
Толькі рэха маё пакідае мяне.
1985.
318
Яблык
Я паклаў яблык на край вакна
I адчуў,
Што ён поўны таемнага зьместу.
Тады я пераклаў яго на талерку
I ўбачыў плод,
поўны хараства...
Мо’ таму, што нагадвае нечым Зямлю I спараджае ўспаміны пра Еву.
Ля-мажор
(Р. Барадуліну)
He ў шматслоўі праўда.
Ісьціна — у харастве.
“Лілею млявы плёс люляе”, —
Ты напісаў, Адкрыўшы тайную прыроду слоў У першароднай іх красе.
1981.
Сінія астры
На раніцы ў цішы пакоя,
Калі ўзыходзіла сонца за вокнамі,
Памятаю, паставілі мне на стол
дзеля радасьці
Чорную вазу з сінімі астрамі,
чакаючы пахвалы*.
Ужо зьнікла начная раса ў букеце.
Маркотна маўчу,
думаючы пра незваротнасьць.
1985.
* Сіняе з чорным — камбінацыя колераў меланхоліі і маркоты.
319
Аднойчы вясной
У паветры вясна.
Цьвіце бэз і рабіна.
Чую тупат глухі —
Крочыць рота салдат,
Крочыць шчыльна ў рад,
I ніхто не глядзіць у бакі.
1984.
Шкадую аб вясьне
Трэба жтакі ? Захварэць, Калі вішні цьвітуць.
Вярнуўся ў сад — Сьнегапад.
Адцьвілі без мяне.
Хмара
Над верхавінамі сініх елак