• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глёрыя Патрыя (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў) Зянон Пазьняк

    Глёрыя Патрыя

    (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
    Зянон Пазьняк

    Памер: 356с.
    Вільня 2000
    235.46 МБ
    Там, за гарызонтам, за гарамі, За сінімі лясамі — што там?
    Мой горад, што сьніцца ў снах.
    У Вільні
    У вакне касьцёл Ганны
    I сьсівелы сьвятар:
    Успамінае пра Беларусь.
    Цьвітуць яблыні
    Распусьцілася яблыняў бель.
    Увайшла ў берагі Вяльля.
    Пялёсткі плывуць.
    Раніцой ля катэдры
    Прагучэў у тумане
    гадзіньнік на вежы.
    Адзінокі мой крок.
    Чайка крычыць
    над Вяльлёй на сьвітаньні.
    134
    Віленка
    Зьверху відаць:
    Як лёгка дзяўчына бяжыць Па зялёнай траве, Дзе булькоча рака.
    Выгінаецца плынь паміж гор.
    Ранак на Антокалі
    Холадна ўсход ружавее. Мароз.
    Абсыпаецца шэрань з галін.
    Патухаюць ліхтарні.
    Уздымаецца сонца — малінавы шар, Асьвятляе сьнягі на дамах.
    Лунае туман над Вяльлёй.
    Вось каменныя львы сьцерагуць уваход.
    Прыпыняюся.
    Міма іду,
    Азіраюся ўсьлед
    на вакно мастака —
    Сергіевіча
    ўжо няма.
    1986.
    135
    Каўкі
    О, мілая Вільня!
    Зь дзяцінства знаёмыя гукі.
    Каўкі начуюць на вежах касьцёлаў.
    Расталі ў цемры сьпічастыя дахі.
    Блішчыць мокры брук. Цішыня.
    Стук абцасікаў сьпешны.
    Ёкат птушак не сьціх
    у мурах бернардынцаў.
    Пэўна, штосьці гавораць праз сон.
    оЛі^ а лі л /~о с. я ^ у ш о й.
    '^а О/^га^^^^ ?^^^й^г ^^c^^ ^ МсГсЛЛ-^’ ^6^.^	(^^г^е^ ettyc^i^^ .
    J^K L^^e- ^^Z-
    '&J^ t^C-tZ^^^^
    Віленскі брук
    Бачу мокры брук праз вакно, Адпрасаваны падковамі коней I ступенямі продкаў.
    Бачу чырвоныя камяні.
    Стагодзьдзі хлістаў па іх дождж
    I бег струмень
    Ад Вострай Брамы аж да Катэдры. Стагодзьдзямі цёк струмень людскі... Прайду і я гэты шлях, як рытуал, Памятаючы пра ўсё.
    1984.
    136
    Зо. оз. ^986 r
    Фатаграфуе Ян Булгак
    На патэфоне
    Гучыць вясёлы пасадобль.
    Што там у садзе Бернардынскім? Цырк шапіто? Мадам Фурэ?
    Ах, вішні расцьвілі?
    О, Божа, колькі жабракоў На плошчы прад катэдрай...
    Якія бледныя ў іх твары.
    Як рукі з голаду дрыжаць...
    Мая Зямля,
    Хоць крываточаць Твае раны, Ты йшчэ багата Боскім Духам, Бо моляцца ж, бо моляцца За ўсіх.
    20.09.1987.
    Фатаграфія 1921 г. (Тамара Узунава)
    Факстрот
    Загучэў стары факстрот.
    Ах, Вільня' Вільня прад вайной!..
    Кудысьці “чорна Ядзя”
    па вуліцы прайшла.
    Ці жыве яна яшчэ?
    Дзе-небудзь.
    1987.
    139
    2 fv/Л^ і^-г^/сА .
    с^гў?у^<^ ^гЛ^гг&лё- —
    ^Л^г
    
    aL^ty ^^ іЎгД/^Д^г'
    
    Шбл
    Узіраюся ўдалячынь
    Ізноў шчыміць маё сэрца па Вільні, Па бедным маім юнацтве.
    Сінія горы на гарызонце.
    1986.
    Над палямі
    Шчымліва так
    гучыць самотны звон.
    Віленскія горы,
    віленскія вежы,
    віленскі брук...
    Далёка-далёка за небаспадам.
    140
    * * *
    Імкнуся ў край бацькоўскі.
    Кепска мне.
    У гэтым горадзе халодным Так томіцца душа.
    Кірую на поўнач свае ўяўленьні.
    I калі толькі падумаю пра Цябе,
    О, Вільня,
    Пра горы Твае, парослыя соснамі,
    Плынь Вяльлі ў праменьнях заходнага сонца — Лягчэе на сэрцы,
    Быццам падыхаў паветрам Тваім.
    2.01.1984.
    Запаветнае
    О, Вільня, як жывіш Ты маё сэрца.
    У час спатканьня іду на пляц.
    Вось мур,
    Дзе апошні позірк Каліноўскага. Доўга гляджу, Каб панесьці з сабой у душы.
    5.01.1986.
    141
    Няміга
    А дзе тут Няміга была?
    Ужо няма?
    Хіба дарэшты жалоба сплыла
    ў акіян?
    144
    Над Сьвіслаччу зімой
    Жоўты водсьвет
    на шэрай вадзе Між сьнягоў.
    Хмарка ружавее.
    Песьні
    Ля дома Ваньковіча
    ў двары
    Між старых мураванак і дрэў,
    як тады,
    Сьпяваюць шпакі
    на зары.
    Кельля ў доме Бернардынцаў
    Малое вакно ў тоўшчы сьцяны.
    Вуліца за вакном.
    Даўней тут сядзеў бернардынскі манах, Бачачы, як і я,
    Глухую сьцяну прад сабой.
    Непагадзь па вясьне
    На Малой Бернардынскай
    адцьвітае стары каштан.
    Накрапаюць у мур дажджы.
    Лаюцца бабы ў суседнім двары.
    149
    Старажоўка*
    — Как пройтй в гостйнйцу “Беларусь”? — Прямо через кладбшце.
    Перад захадам чырвоным, На барвяным лісьці дуба Крывянее бляск халодны. Ходзяць людзі між ствалоў Задуменна ў маўчаньні.
    Ходзяць кожны сам сабе —
    Пэўна, восень настае
    На магільніку народным, Дзе калісьці Мнішка Ева У семнаццаць год няпоўных Тут знайшла свой супачынак. Тры радкі ў мінулым краю He такая ўжо раскоша — Эпітафія ў граніце.
    Пабурылі, параўнялі, Сьцежкі, ходнікі паклалі. Сьпі спакойна, Мнішка Ева, На сваёй зямлі пакутнай. Тры радкі адзін я помню.
    А памру —
    I ўсе забудуць
    Пра дзяўчыну каля млыну, Як калісьці хтосьці, нехта Забываўся пра Скарыну, Пра паэтаву сканчыну, Пра магілы продкаў слаўных (He ў пашане ў дзяржаўных). Млын Мянеска на Пярэсьпе, Валатоўка на ўзгорку Сьцеражэ тваю дамоўку.
    Зруйнавалі Старажоўку. Сьпі сабе пад тратуарам,
    * Старажоўка — мясьціна ў Менску ля высахлай цяпер рэчкі Пярэспы, дзе, згодна з легендаю, стаяў млын волата Мянеска, што заснаваў горад. 3 канца XVIII — пач. XIX ст. на Пярэсьпенскай гары існавалі праваслаўныя могілкі, дзе пахаваныя пакаленьні менчу-коў і вядомыя дзеячы Беларусі. Могілкі зьнесеныя ў канцы 40-х — пач. 50-х гадоў гэтага стагодзьдзя. Цяпер на тым месцы высотная гасьцініца “Беларусь”. Пры яе будаўніцтве і пракладцы дарогі ў 1985—1986 гг. адбылося масавае рабаваньне магілаў.
    150
    Пакуль ява стане марай, Ева Мнішка,
    Зь лёгкай парай! — Цеплатраса побач ляжа. Раскапаюць, адкапаюць, Крыж нацельны разламаюць, Косьці, рэбры раскідаюць, За бутэльку чэрап сплавяць Дзе-якому снобу-падле, Засьмяешся на паліцы Сярод мэблі рэтраграднай. Прадаюцца косьці Евы!
    Гэй вы, хлопцы-камсамольцы, Аўкцыён на Старажоўцы!
    Гэй вы, хлопцы-незабойцы, Пагандлюем барахольцам!
    Бот салдацкі, Лямкі з ранца За трусы — амерыканцам. Ордэн славы, медалі — Немцы з ходу ўзялі.
    Прадаюцца нават кулі, Што па сэрцу паласнулі... Дзе калісьці дом Мянеска Красаваўся каля места Перад захадам чырвоным, На барвяным лісьці дуба Крывянее бляск халодны. Дзень канчаецца пагодны. Ужо цемра настае.
    Цемра — цемра без прасьвету...
    1987.
    151
    Упершыню ўбачыў
    Месяц над морам —
    серабрысты шлях.
    Струны гучаць —
    вобразы Танідзакі.
    Успамінаецца Багдановіч.
    “Даўно ўжо сэрцам я хварэю”
    Скрыгоча рыдлёўка.
    Некалі і я лягу ў такім жа пяску.
    Толькі на маю магілу
    Ніхто не прыйдзе.
    Бо нікога ў мяне няма.
    Але я не бядую.
    Мне няцяжка будзе ляжаць
    У Тваім улоньні, Мая добрая, каханая мая Зямля. Думаю часта, Чаму ж ты няшчасны, Максім ?
    4.07.1987.
    154
    Максім
    На прадвесьні
    загараецца зорка ў небе.
    0, колькі надзей у Максіма!
    Рыпіць пад галёшамі сьнег.
    3 з а/ о й
    у ^і а р о з зсу w но ^ г л & э ^ у
    к а з op u сс & н е б a
    & ^ррлр? a-^pp? м&^ ЗЙЗаг-сс ^^	^А^^-^^
    37 уЗ&^^/гЛ' /о^ ^^7^і^_
    оЛі> j
    7^і.а^^м. ^р^іЛ^ г-турлурр j З3 ^-t Ю-Л^/^-^' A’/Z- ^ЗТ^'І^^ , . ^
    /93/г.
    155
    Успамін пра Багдановіча
    Гэты шлях,
    На ровары прамераны ў юнацтве,
    Мне пешшу дарагі.
    Вось ручаіна
    і зьдзічэлы бэз.
    Тут некалі была сядзіба.
    Ніхто не помніць тых людзей.
    Усё зарасло травой
    I памяць заплыла гадамі.
    I толькі грушка,
    Што расьце ля крушні,
    Гады не лічыць,
    Старой усё адно.
    19S1.
    Праз 25 гадоў успамінаю вобраз вячэрняй пары
    Захад асеньні.
    Пустое бульбянішча.
    Шолах альховых лістоў.
    Счарнелая груша.
    Юргіні памерзьлі.
    Сад апусьцелы. Халодны Пакроў.
    Гляджу з-пад рукі
    на апошнія промні.
    Загараюцца ў хатах агні.
    Пралятае юнацтва маё, быццам хмары.
    Зірні, мая зорка, зь нябёсаў, зірні.
    1959—1984.
    “Я не самотны...”
    У Ялце
    Толькі Тваё быцьцё
    напоўнена сэнсам, Максім.
    157
    Месяц
    Ужо цямнее на двары — Памірае дзень вясеньні. Зноў ляжу на ложку белым Той жа дом і тыя ж сьцены, Тое ж неба за вакном.
    Хутка ўзыйдзе месяц ясны. Вось зьявіўся, як у казцы. Будзь здароў, мой срэбны дружа! Будзь здароў, мой сябра верны! Будзь здароў, мой адзінокі, Пасьвяці на ложак мне, Мо’ не раз яшчэ ўбачу Бледны твар твой у вакне.
    12.03.1983.
    Хвароба
    Цямнее неба ў маім вакне, Змрок кладзецца на прасьціны мае. He відаць на тэрмометры крэскі I губы гараць ад смагі.
    Ц.іха ў доме пустым.
    Толькі трошкі трывожна.
    Кружацца, кружацца сьцены
    I гайдаецца мой карабель.
    1982.
    160
    Нямы дом
    Паволі цягнецца час у разьбітым маўчаньні.
    Чую толькі крык тэлевізараў
    I гарачае сваё дыханьне.
    Млосна.
    Вечарам здалося, што апусьцілася столь нада мной, Трэснула немата.
    Зьверху, зьнізу, з бакоў
    У доме нямым
    Жывуць людзі.
    He ведаю нават іх абліччаў
    I ніхто не ведае пра мяне.
    25.03.1984.
    Імгненьне
    Вочы заплюшчыў і, быццам праз сон, Бачу вобраз былы.
    Летні дзень.
    Вось мой дом з-за Гаўі.
    Хтось па лузе ідзе мне насустрач.
    Пазнаю, як было —
    Гэта добры мой сябра ідзе.
    Вочы ўзьняў —
    Белая столь нада мной.
    Мой усьмешлівы сябра
    Даўно не жыве.
    25.02.1984.
    161
    Восеньскай ноччу
    Ізноў вярнуўся час хвароб у цішыні. Павіс дажджлівы лістапад.
    Шалясьцяць за сьцяной вятры — Абрыўкі газэт на балконе.
    Ізноў хварэю
    Гарыць у грудзях.
    Так млосна ў цішыні.
    Хтось пяе за сьцяной
    пра любоў.
    У	Вялейцы
    Часовае прыстанішча ў дарозе Стала маёй пасьцельлю шпітальнай.
    Цьмяныя шыбы —
    Мой позірк у сьвет.
    Воблакі белыя
    ў вакно прыплываюць, 3 вакна адплываюць.
    Цікае гадзіньнік ля скроні На гарачай маёй руцэ.
    1982.
    Келіх
    Улагодзіўшы думкі мае, супакоіўшы боль,
    Ты пайшла.
    А вобраз твой мілы
    Стаіць цэлы дзень ля вакна,
    Пакуль змрок спакваля
    He сатрэ яго з шыб.
    Аддаляецца голас ад сьцен,
    Вяртаецца ўсьлед за табой, Прачынаецца боль у грудзях — He бяда:
    Дачакаюся дня.
    Келіх з горкім лякарствам
    стаіць на стале.
    Скора вып’ю яго да дна.
    1985.
    164
    Ізноў вярнулася журботная пара
    Праляцелі летнія дажджы, 3 вясёлкамі хмары сінія, Адцьвілі яблыні і белыя ружы, Адкрасавала жыта.
    Ізноў баліць маё цела
    I сячэцца ў шыбы імжа.
    А ноччу, калі вецер асеньні аблокі разьвее,
    Месяц глядзіць у вакно.
    Пахне лісьцем апалым
    і мерзлай травой, Льецца срэбны прамень
    з-за вішнёвых галін
    I журботна сьпявае душа, зьнемагаючы боль.
    Прыйшоў час летуценьняў у мройным сьвятле, Час хвароб, час шчымлівы.
    Балесна і соладка мне —
    Забыць не магу аб далёкай вясьне.
    1984.
    Ляжу ў шпіталі
    Ля вакна прайшоў чалавек — Панёс на руках дзяўчынку.
    Сіняя стужка ў галоўцы льняной.
    1986.
    165
    2// ў ^ і ^ ^
    е е t^ е
    W^/z
    Думаю пра Еву
    Раней — захварэю, I ты прыходзіш
    ласкавая.
    Цяпер — нікога няма.
    * * *
    Горача кружыцца галава,
    холадна ў целе.
    Расплываецца цьмяна ў вачах
    гравюра.
    Узор на шпалерах бяжыць
    у бакі.
    Страху няма ў крыві —
    буду жыў.
    Лёгкі шум у вушах.
    Гэта лісьце шуміць уяўленьняў.
    Калышацца белая штора.