Глёрыя Патрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Зянон Пазьняк
Памер: 356с.
Вільня 2000
Сьмягну
і думаю пра хараство.
1984.
* * *
На сёмы дзень хваробы, вясной,
Гляджу ў вакно:
Толькі яркі блакіт, чысьціня,
пустата Супакойваюць стомлены дух.
Сакавіцкім зьвініць капяжом
звон касьцельны.
Чорная птушка плыве
ўдалячынь.
1983.
167
*w
Жаўна
У бляску сонца на заходзе Веснавога дня
Усплыў на небе месяц срэбны —
Вока Пяруна.
Закацілася за поле
Вогненнае кола,
Затурчэла ў цёмным лесе
Птушачка жаўна.
Мо не птушачка туркоча,
Мо сасна рыпіць?
Мо душа жывая продка*
Са мной хоча гаварыць?
1981.
* У народзе лічылі, што, калі на Дзяды рыпяць, дрэвы, гэта гавораць з таго сьвету душы памерлых. — Аўт.
3 а ц ь st е н ь ?s г
лі е с st ц- &
170
Закляцьце
Ноч за вакном.
Месяц чырвоны.
Музыка грае.
Сум на душы.
Моцна заснула
Зямля дарагая
Кроплі расы
На магільным крыжы.
Выйду на двор —
Цішыня над ракою,
Белы туман над вадою ўстае.
Пах палыновы,
Бераг лазовы,
Шэпчуцца словы мае.
Ты плыві, наша гора,
У сіняе мора.
Хуткай вадою плыві,
Птушак, зьвяроў
I людзей, што паснулі, Стогнам сваім не будзі.
Ветрык павеяў,
Усход палавее,
У лес апускаецца ветах нямы.
Чорны глушэц моцна крыльлем залопаў.
Падаюць кроплі расы...
1984.
Гарадзішча
Жнівеньскі вечар.
Жоўтыя блікі на лісьці крушыны,
Звон камарыны,
Туман над балотам,
ліловай вадой.
Па каменьнях зялёных
струменьчык булькоча.
Дымам пахне ў паветры — Будзе ноччу раса.
172
Запусьценьне
Гучыць калыханка ў доме пустым У запісе, праз рэпрадуктар, Над калыскай пустой.
Уліваецца ў шыбы
3 асеньніх палёў чорны змрок
“— А-а-а, каткі два...”
Масьніцы рыпяць.
Гэта што там за цень у вакне?
173
Русалка
У яры ў даліне Крынічка цякла, Рабіна цьвіла.
Там дзеванька міла Белы ручкі мыла, Ваду замуціла.
Йшоў хлопец напіцца Вадзіцы тае.
Чакай, мой хлапчынка, Зірні на мяне, Пакуль вада стане, Рабіна цьвіце.
Пакуль вада стала, Крынічка ссохла, Рабіна апала.
У яры глыбокім Русалка сьпявала, Хлапца шкадавала.
1982.
174
Звон
Я забдудзіўся ў лесе незнаёмым, Ды загучэў касьцельны звон Далёка ў веях ветру.
Дзесьці там, за сіняй градой, Куды сплываюць аблокі Белыя, нібы сьнег.
177
Гучаньне анёльскага
голасу
У цішы над Зямлёй
У эфіры начным
Голас жаночы гучыць:
— Авэ, Марыя, грацыя плена... —
Чысты, як срэбны струмень
на радзіме, Як сонечны бляск
у крынічнай вадзе. — Авэ, Марыя, грацыя плена...
Беражы, сьцеражы нас
у чорнай бядзе.
Да прыёмніка вухам прынік Я далёка ў лясной старане, Там, дзе сосны шумяць
пад дажджом,
Там, дзе хмары бягуць над вадой.
Авэ, Марыя, грацыя плена...
Гучыць над начною Зямлёй.
1987.
Куранец
Воблакі...
Раскрытая столь Старажытнай царквы.
Воблакі...
Бяроза на гзымсе расьце Старажытнай царквы.
Воблакі...
Чорная сажа
На белай сьцяне.
Воблакі...
Сыплецца чырвань цаглін На алтар...
Воблакі хутка плывуць У раскрытую бездань нябёс.
1983.
Касьцяневічы
Летні змрок надышоў, Цёплы дождж накрапае. Апусьцелы зялёны цьвінтар, Белы гмах і закрытая брама. На душу навявае спакой Хараство незнаёмай мясьціны.
Сад за мурам
I сьлівы растуць, і рабіны.
Ксёндз памёр.
Адышоў стары ксёндз...
Яшчэ чыста вакол і прыгожа, Шапаценьне дажджу, пах язьміну. Хтось расейскую песьню
п’яную запеў, Бачу: людзі ідуць з магазіну.
1983.
179
Холад
На Вялікадня выпаў сьнег I схаладаў прастор.
He маркоцьцеся.
Сьнег вясновы, што агонь, Ён гартуе млявы дух.
Полацак
Зьвіняць званы
Сьвятой Сафіі,
I піша Слова
ў кельлі сьветлай Малады манах.
Цярпеньне
На беразе магілы Разьвіталіся два сябры. Скаціўся адзін уніз, Застаўся другі.
Чакае сваёй чаргі.
Толькі плыла хмара
I зышоў зь яе сьветлы Анёл
I сказаў таму, што застаўся: — Чаго стаіш на беразе?
Паглядзі на краіну магіл, Хіба не бачыш, што ты жывы!
Адышла хмара.
Але яшчэ і сяньня
Стаіць над магілай самотная постаць, Раздумляе над словамі зь Неба.
1987.
180
У старой царкве
Гістэрычная песьня, азлоблены крык —
Шалёна хрыпіць транзістар.
Машыны гудуць за сьцяной,
галасы...
Ціха ў царкве, прахалода, паўзмрок.
Сьвецяцца лікі сьвятых.
Пяць стагодзьдзяў глядзяць
з царскай брамы
Праз адкрытыя дзьверы
ў сьвет марнаты.
181
Homo p u t c h г r
т<Ў<т
Багародзіца. Абрм XVII cm. Давыд-Гарадок
Сьветлы касьцёл
Сьвятая імша
і сонечны дзень.
Прасьвятлі нашы душы, Госпадзе!
I гімн Беларускі гучы!
У сьветлым касьцёле, мілая, Ты побач
укленчы са мной.
Грамніца
Мне сьнілася цішыня, Калі ноччу глухой прачнуўся. Шыбы трымцяць, Вецер вые ў кустах, Завіруха гудзіць, Гайдае фіранкі на цьмяным вакне, Сыпле сьнегам густым, Незакрытыя дзьверы рыпяць У пакоях пустых.
Духі злыя ў доме маім Свой спраўляюць шабаш. Прэч, касматая чэрнь! — Я не сплю.
Прэч з сьвятыні маёй!
Запаліўшы грамніцу, устаю.
Ты сьвяці, не згасай, ачышчальны агонь! Буду моцна трымаць я грамніцу ў руцэ, Пакуль сьветлае раньне ідзе, Пакуль цёмная ноч праміне. Капае воск на далоні мае.
1984.
185
Сасна
На фоне нябёсаў сасна адзінока стаіць. Ледзь чутна ў хвоі вецер шуміць.
Вечнасьць.
187
Ружа
Адцьвіла ружа на сьвітаньні.
I апалі пялёсткі ў цішыні. Раса.
На беразе Гаўі
Гарлачыкі ў засені вольхаў, Дрыжаць на цякучай вадзе.
Ледзь галінку крануў —•
плотка мільгне.
Цёплае лета
Заснуў на траве. Прачнуўся — Аблокі плывуць...
Летам
Бісер кропляў на лісьцях
брызгелін, рабін.
Ціхі дожджык завіс
у галінах крушын.
Цеплыня.
189
Маёвай парой
Белая яблыня ў ценю
МУР°Ў'
Патухаюць вячэрнія промні.
Сьвеціцца цьвет.
Цьвіце гарох
Якое дзіва:
Мільён ліловых матылькоў!
Гарохавае поле.
Родны від
Здалёку відаць была груша над пуняй.
I вось навальніца
зламала.
He магу зьмірыцца.
Неўласьцівасьць
I гэтую бочку з мазутам Дожджык абмывае, Як сотні гадоў назад Пры дарозе каменьне.
Месячнай ноччу
Гужы рыпяць.
Месячны бляск асьвятляе дарогу, Но, гнеды, но — размаўляю з канём.
190
Чэрвень
3 усіх бакоў таполі пух Ляціць пад шолах траў I цёплы вецер.
/7 J? Л & С 7П. 7С £ 77 V в О Н^^-
* * *
Паветку адчыніў.
Лагодна зарыпелі дзьверы.
Пах сена.
Сажалка
Паўдзённая сьпёка.
Гусь выплывае
на люстра вады.
Растуляецца раска.
191
Некалі на Браслаўшчыне
Ля старога млына Курыць люльку млынар. Нават вейкі ў муцэ.
Канчаецца лета
Конік квола стракоча
ў жоўтай траве.
Адцьвілі сухавейкі.
Жнівеньскі вецер.
Гудок
Як шчымліва
між сініх лясоў Заціхае гудок цягніка.
А здаецца ж — машына.
Еду аўтобусам
Скрозь дрымоту ў вакне Мільгаюць жоўтыя кусты. А можа — сны?
Мінае лета
Дымнае паветра.
Сухая трава, кавалёк. Вось і па леце.
Асеньні матыу
Імчыць струмень —
пясок і перлавіцы.
Як цяжка позірк адарваць
Ад плыні дум міжвольных.
193
Асеньні шлях
Месяц праз жоўтае лісьце глядзіць,
I вецер шуміць па дарожным пяску,
Падымае пыл.
* * *
Прасьветленая маркота восені.
194
Орша
Пад’язджаем да Оршы.
Чуеце веліч
У ветры на полі?
1987.
Ула
Што гэта? Ула? Звычайная рэчка, А якая слава.
1987.
Раніца
Пасьля начнога дажджу Вада ў лілеі
Чыстая, нібы раса.
Люблю, калі ўсё цьвіце
Пышна зацьвілі вішні.
Толькі кароткая іх пара.
He пасьпеў наглядзецца.
Гаўя
Вярба нахілілася гольлем у плынь. Ловіць пены кісель.
Гуляе платва.
* * *
О, мой краю, сьветалюбны.
195
Кавярня
У кавярню зірнуў і заўважыў: Чыйсьці сын малады за сталом Прагна дым тытунёвы глытае.
196
Бачу, як дзеці гуляюць з сабакам
Сабака разумны —
гаспадарскую шапку нясе, Але чалавек разумнейшы, — Сказаў Віцька.
Праз 15 гадоў пасьля сьмерці Лявона Баразны
Мы ўжо равесьнікі з табой. Ніякіх перамен
I трэба так сьпяшацца.
1987.
Памёр чалавек
Плач вылічальны. Адчынены дзьверы.
Сьлівы цьвітуць.
Маўчу.
197
* * *
Дарога кветак.
Серабрыстая ноч
Выйшаў да мора
ў летнюю ноч
I не магу вярнуцца.
Вялікі месяц.
Мінуў дзень нараджэньня
Яшчэ ўчора — мае нарадзіны. Так пуста ў доме — Паніклы нарцысаў букет.
Бяссоньніца ў вясновую ноч
Што за таемнае дыханьне?
Гэта груша цьвіце ўначы.
А мой сусед бязбожна так храпе.
Травень
Жабіна цыбуля на кудры старой Ужо прарасла.
Холад вячэрні плыве.
Абсяг
Крушні ў жыце, Нібы караблі ў моры. Пад хмарамі хвалі бягуць.
/7 £ у 3 3 в 74 2
199
На будоўлі
Якая прыгожая дзяўчына Месіць цэмент.
I ніякага выхаваньня.
Вясковец
Гэй, хлопец,
Лепш гараў бы зямлю, Калі хочацца так кіраваць!
Летняя ноч
Што за добрыя гукі
праз сон уначы?
Лісьцяў пах?
Дожджык накрапае.
Цёплы ліпень
Парослая мохам паля,
бруіцца вада.
Бязгучна ляціць страказа.
Стары млын.
200
На беразе мора
Верабейчык цікаўна
мяне разглядае.
Хоча есьці?
Чую: крыльцы трапечуць
у шуме прыбою.
Гукі дажджу
Капае дождж у вакно Цэлую ноч.
Так прыемна заснуць не дае.
Сьвяты дзень
Жаўранак над травой.
Ветрык.
Калышуцца коцікі.
Сустрэча
Туфлікі па паркеце... Паварочваюся — Твая ўсьмешка.
У Івянцы
Сьветлы касьцёл
і сьвятая імша, I Боскі гімн па-беларуску. Памалюся я за сябе
і цябе.
202
На маладзіку
Сёньня месячка на небе
ражок малады.
Дожджык церушыцца.
Нічога не бачна.
Белыя лебедзі
Дзе лебедзь зь лябёдкай плылі, Набягаюць на бераг азёрныя хвалі. Толькі нас
там ужо
няма.
Мілавіца
Над зарывам сьвітаньня Зорка раньняя гарыць. Прачніся, любая, прачніся.
Лілея
Мінула лета —
I засталося ў памяці, як сон:
Твой сьмех, твой пах і белая лілея.
203
Зьбіраю кветкі
I навошта мне гэты букет, Калі ты так далёка?
I нават ня ведаю —
ці памятаеш пра мяне?
Разьвітаўся з каханай
Набягае дарога, за сьпіною агні.
Твае пацалункі
на вуснах маіх...
Заўтра вярнуся.
Аднатыпнасьць
Маладая ў вэлюме белым
маўчыць.
Бледныя пальцы на чорным
бастоне.
Нібы пахаваньне.
Вечарэе
Стары цьвінтар,
Надмагільлі без эпітафій.
Сонца заходзіць у зарасьніку малін.
204
Выган
Вецер калыша пасохлы асот.
Асеньнія дні.
Пакрышкі старыя ляжаць.
Люцінка
Пустыя палі. Вараньнё. Рыкае карова ў двары. Канчаецца лістапад.
205
Цямнее
Затрапятала асіна ў сасновым бары
Вечарам у цішыні.
Йшчэ ружовяцца хвой верхавіны.
Удалечыні
Месяц на чужыне
Сьвеціць мне ў вакно.
Як далёка
да маёй Бацькаўшчыны.
Р О 2 U 6 L £ С 6 Ц-е/^ & Z"
206
Трывога
Сабака на ланцугу
ўначы
Так жаласна вые
пад ветрам.
Даганяю страчанае
Ужо сарока прастракатала. Азірнуцца няма калі, Вырваўшыся з-пад капытоў.