• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глёрыя Патрыя (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў) Зянон Пазьняк

    Глёрыя Патрыя

    (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
    Зянон Пазьняк

    Памер: 356с.
    Вільня 2000
    235.46 МБ
    У сьпякотным белым небе
    Цішыня.
    He варушыцца ліст на дрэве.
    Спынілася рака,
    Замоўклі авадні і мухі, Так ярка сонца сьвеціць, Што выцьвіла трава I горача вачам пад вейкамі, I перасохла ў роце, I занямеў язык — Так сонца, як сто тысяч сонцаў, Сьвеціць.
    I апускаецца мураш
    3 гарачага сьцябла
    У свой мурашнік...
    Шалёная хмара,
    Чорная, нібы ноч,
    На сьпякотным белым небе
    Ляціць
    Над верхавінамі закамянелых елак
    У мёртвай цішыні...
    27.11.1983.
    320
    Хлопчык уначы
    Дарога ў бераг — Страла ад пакут — Чорны вір, Тупат ног.
    Яшчэ адна сьмерць, Яшчэ адзін стрэл Перайшлі за парог. Відзеньне тваё За табой —
    Голас мой —
    Шлейф жыцьця — Гэта я —
    Хлопчык у цемнаце. He пакінь мяне аднаго,
    мама.
    17.01.1987.
    Ліст белай паперы
    Вось белы ліст перада мной. Каб можна так было Сьпісаць жыцьцё спачатку, Як белы ліст перада мной.
    Пара лічыць грахі, памылкі, Уздыхаць аб радасьці, бядзе, Хоць быў цяпершчыны сувой, Як белы ліст перада мной.
    He марна згінула усё,
    Што адпалала-адплыло агнём-вадою, Калі заўжды жыцьцё маё, Як белы ліст перада мною.
    1983.
    321
    Пішу як бывае
    Далей цярпець немагчыма. Хапаюся за вастрыё, Што клінам уперлася ў кут.
    Але чуецца сьмех за вокнамі. Некаму сьмешна ў гэты час.
    Сьцяўшы зубы, роспачна азіраюся Гатовы на нешта.
    Белае воблака, як гара, Вісіць над вершалінамі хвояў.
    Дзьве ластаўкі, быццам рыбы, Купаюцца ў небе.
    Раптам усьведамляю, Што так было да мяне
    I будзе заўсёды.
    Які недарэчны мой гнеў, Калі трэба радавацца і цярпець.
    1985.
    322
    Гучаньне анёльскага голасу (песьнявы варыянт)
    У цішы над Зямлёй, у эфіры начным
    Голас чысты гучыць — так пяе херувім:
    — Авэ, Марыя, грацыя плена... 2 разы
    На радзіме маёй ён, як сонца прамень, Белы цьвет веснавы і крыніцы струмень:
    — Авэ, Марыя, грацыя плена...	1 раз
    Беражы, сьцеражы нас у чорнай бядзе.
    Я далёка, далёка ў лясной старане:
    — Авэ, Марыя, грацыя плена...	2 разы
    Там, дзе сосны шумяць, там, дзе хмары бягуць, Хай гучыць над Зямлёй, над краінай маёй:
    — Авэ, Марыя, грацыя плена...	1 раз
    — Авэ, Марыя, грацыя плена,
    Coda:
    Авэ, Марыя...
    323
    Мсьціслаў
    Здаецца, што не дождж — Сьцякае кроў з узгоркаў
    Уніз па баразьне
    Праз тры стагодзьдзі
    I пакідае сьлед.
    1987.
    Лебедзева
    Коціцца плыткая стужка ракі.
    Мігціцца ў сонечных бліках струмень.
    Каменьні на дне, жоўты жвір
    Празрыстасьць крынічнай вады выяўляюць.
    Мые босыя ногі дзяўчына.
    Сьляды на пяску.
    Зашумела ліпа ў верхавіне.
    Азірнуўся —
    Лебедзь белы бязгучна плыве — Адбіваецца воблака ў плыні.
    1984.
    Павевы
    Хаваецца сонца ў дубах,
    Промні згасаюць на шэрай кары,
    Дыядэмай зацьвіў асот, Паміж купін блішчыць вада.
    Цішыня.
    Белы конь прамільгнуў паміж дрэў,
    Як страла.
    Змаўкае мелодыя дня, Адляцела яго душа.
    324
    Шэрая восень
    Ужо зжаты авёс, Апусьцела іржышча, Дождж асеньні разносіць вятрыска, Быццам іскры агню з папялішча.
    Прэла пахне саломай
    I мокрай зямлёй, Каляіны набраклі вадой. Пастух адзінокі паныла Брыдзе за сваёй чарадой.
    325
    Старая паштоўка
    Праз паціну часу 3 таго стагодзьдзя
    Глядзіць з парыжэлай паштоўкі душа,
    Поўная хараства,
    У юным абліччы дзяўчыны.
    Усьведамляю —
    Ужо няма на Зямлі гэтых воч
    I цела зышло ў нябыт;
    Састарэла,
    Пажоўкла папера,
    Раскладаецца чорны брамід,
    Блішчыць серабро сівізной,
    зьнікаюць адценьні,
    А душа ўсё глядзіць на людзей
    з тых часоў —
    Цэлы сьвет паўстае
    ў імгненьні.
    326
    	Раскладаю цяпельца У час дажджу У лесе прамоклым Я агонь разлажыў — Сонна гарыць I кідаецца ўбок белы дым. Кроплі шыпяць. Закрываю цяпло крысом, Целам сваім ад вады. Уся прапахла адзежа мая, Нібы трут. Разьдзімаю бяросту, Шчырую над кволым вуглём. Коцяцца сьлёзы з вачэй. Ты гары, мой агонь, У халодным бары. Ты гары, мой агонь, Пасярод дажджу. 1984.
    Візіт генерала
    Калі сонца заходзіць над Беларусьсю, У чорных акулярах па трапу
    Спускаецца генерал
    У скупыя абдымкі няверных сяброў. Я памятаю вас,
    Калі маці маёй цяжарнай Настаўлялі ў жывот аўтамат.
    I шаптала малітву Яна да Бога, Каб я быў і памятаў вас, бандыты. Якая мне справа да вашых праблем, Калі сонца заходзіць
    над Беларусьсю.
    1985.
    327
    Мроя
    над клёнавым лісьцем
    3-пад сходаў гранітных
    вырас клён.
    Смокча счэсаны камень.
    На руінах касьцельных
    У вэлюме белым
    Маладая дзяўчына стаіць
    I плача.
    I плача ў асеньнім тумане.
    1986.
    Расстаньне з каханай
    Разам з сьнегам густым
    Змрок на сьвет апусьціўся.
    У вэлюме белым дрэвы і дрот.
    Калі ноччу вяртаўся,
    Бачыў побач з сваімі на сьцежцы Маленькі твой сьлед.
    Крок за крокам ішоў я
    насустрач былому,
    Але, як прыйшоў, Цябе не было ў цішыні...
    Адзінокі прахожы
    Як добра, калі дождж Па летніх вішнях шапаціць I гром грукоча над палямі.
    Куды сьпяшаеш ты
    пад парасонам, Такі задуманы ў сабе?
    1987.
    328
    Гляджу на дрэва
    Калісьці я жолуд
    садзіў над вадой. А сёньня пад дубам —
    гляджу — Маладая дзяўчына
    ў вянку Задуменна над плыньню стаіць.
    I воблакі ўдаль
    адплываюць.
    1987.
    Асеньняе неба
    Скончыўся дожджык асеньні.
    Туман над далінай.
    I першыя зоркі ў небе халодным,
    I побач няма цябе...
    I што гэта вечар такі маркотны'
    Вячэрні цягнік
    У адчыненае вакно вагона
    з палёў
    Праз колавы стук
    Даносіцца конікаў сьпеў.
    О таемныя, дзіўныя гукі Пад зорамі ў жніўную ноч!
    329
    Фатаграфія ў стылі мадэрн
    Ты адыходзіш ўдалячынь, Таемная паненка.
    Твой сілуэт
    Між прыдарожных дрэў зьнікае.
    I ветру шум, і ветру шум
    У полі.
    Страла
    Сілы няма
    расьцягнуць тугі лук. Рукі нямеюць,
    цямнее ў вачах. Толькі 6 пусьціць мне стралу, Толькі 6 пусьціць мне стралу, Пакуль я жыву.
    Ты ляці ў бяздоньне,
    страла.
    Зазьвіні ты, мая цеціва.
    1983.
    330
    Хараство Боскае і краса дэманічная
    (3 цыкла “Дзьве красы”)
    Адна краса яркая, кідкая, гучная, гордая, самаў-пэўненая, гарачая, халодная, жорсткая, пачуцьцёвая, вытанчаная, грубая, цялесная, эратычная, гістэрыч-ная, манерная, злая, разгульная, разбуральная, эгаіс-тычная, страсная, кахае і ненавідзіць. Яна рагоча. Яна дзейнічае, як моцнае віно, на слабую галаву, як опіум, на душу.
    ўругяя — ціхая, журботная, сьветлая, спагад-ная, душэўная, сьціплая, непрыкметная, тонкая, глы-бокая, велічная, добрая, ласкавая, узвышаная, ства-ральная, чыстая, спачувае і любіць. Яна плача. Яна, нібы рака, што ўплывае ў акіян Вечнасьці, а ты падарожнік, спачыў на яе берагах альбо ступаеш у човен, гатовы плысьці па хвалях у нязгаданы соне-чны сьвет.
    1985.
    333
    Знакі
    (3 цыкла “Дрьве красы”)
    3 кожнай вокладкі Рагоча рот.
    3 кожнага абраза Глядзяць вялікія сумныя вочы.
    Перараджэньне (3 цыкла “Дзьве красьг”)
    Пачатак
    Жывапіс: упнаецца стол ад яды. У Багародзіцы какетлівая ўсьмешка.
    Працяг
    Музыка: гістэрычна крычыць маг.
    Вальпургіева ноч пад гітары.
    Хараство і боль
    (3 цыкла. “Дзьве красы”)
    Без прыгожага няма Ісьціны.
    Без красы — справядлівасьці.
    Хараство — у харастве.
    Боль яго ачышчае.
    Таму такая журботная
    сапраўдная краса, Таму такое чыстае
    Боскае хараство.
    334
    Эстэтыка дабра і зла
    Прырода, як і чалавек, створаная Богам на груньце свабоды і дабра. Але прырода не мае свабоднай волі, таму ў прыродзе няма зла.
    Мастацтва, якое апісвае і адлюстроўвае замілаваньне прыродай, ■— добрае.
    Калі ж аб’ектам і зьместам мастацтва становіцца чала-век, яно не можа не выяўляць падвойную прыроду чалавека, які ўтрымлівае ў сабе і дабро, і зло. Тады эстэтыка падзяля-ецца, утвараюцца якасныя ацэнкі мастацкага ідэалу і хара-ства як зьявы Боскай і дэманічнай, як мастацтва замілавань-ня і мастацтва страсьцяў. Але найчасьцей краса ў такім мастацтве ўжо не існуе ў асобным падзеленым выглядзе. Дабро і зло перамешаныя. Краса робіцца канвергентнай зьявай. I гэта найгорш, бо тады зло паразітуе на дабры і засвойваецца праз яго.
    335
    * * *
    Як думаем — так і жывём.
    Якія думкі — такое і жыцьцё.
    Усё пачынаецца з ідэі.
    “Стралою думка мільганула...”
    Просталінейнае мысьленьне
    Стварае прымітыўную прыроду — Выпростваньне рэк.
    * * *
    Закон жыцьця, дадзены Богам дрэву, шмат больш высакародны, чым свабодная воля разбэшчанага чалавека.
    336
    Паганцы
    Паганцы моцна прывязаныя да пачуцьцёвага сьвету. У іх няма ахвяраў дзеля духу. Адпаведна не існуе і духоўнага жыцьця. Паган-ства — гэта паўжывёльнае існаваньне.
    Ніхто не ахвяруе сабой ці хоць бы сваімі звычкамі дзеля духоў-нага жыцьця.
    * * *
    Чалавека вылучае ў прыродзе тое, што ён мае ўсьвядомленую гістарычную памяць роду. Гэта забясьпечвае культурнае разьвіцьцё.
    1984.
    * * *
    У чым сіла старажытнага Кітая? У высокай культуры. Перад ёй аказаліся бясьсільнымі ван-дроўныя заваёўнікі.
    337
    * * *
    Рухнула імперыя. На руінах блукаюць імперыялісты. I не могуць зразумець, як гэта ўсё развалілася.
    * * *
    Накірунак хрысьціянскага мастацтва — будучыня.
    Бязбожніцтва — без накірунку, геданістычная сучаснасьць.
    * * *
    Хараство (краса) ня ёсьць адзіная цэльная катэгорыя. Яна мае якасныя крытэрыі. Краса бывае Боскай і дэманічнай.
    Боскае хараство ўспрымаецца праз замілаваньне зьявамі, формамі, целамі прыроды. Дэманічнае — праз пачуцьцёвую страсьць.
    Чалавек, далёкі ад мастацтва, успрымае рэчы ў функцыянальным выглядзе.
    Замілаваньне рэчамі — гэта ўспрыняцьце іх у прыроднай (Боскай) сутнасьці, адчуваньне Боскага стварэньня.
    Дзеячы еўрапейскага Рэнесансу пачалі метадычнае раздваеньне хараства, парушаючы перш за ўсё адэкватнасьць паміж яго ўнутранай сутнасьцю і зьнешнім выяўленьнем.
    Еўрапейскае мастацтва пачынаючы з XVIII ст. схіляецца да культу дэманічнай красы.
    1985.
    339
    * * *
    Хваля ёсьць формула і форма хараства.
    Крэда
    Вершы: Мала слоў. Рытм. Канкрэтнасьць думкі і пачуцьця, выяўленая праз падтэкст. Праз падтэкст пранікаем у сутнасьць рэчаў.
    Вершы самі па сабе, зрэшты, як і ўвогуле творы мастацтва, мала значаць, а часам і нічога. Значэньне іх адкрываецца ў працэсе ўспрыняцьця. Гэтак жа як тэатр, што жыве ў сувязі “сцэна—глядач”, адкрываецца ў сумоўі. (У адрозьненьне ад музэйнага ўспрыняцьця, дзе музэй і глядач існуюць асобна, самі па сабе.) Клясычнае мастацтва, як і ўвогуле акадэмічнае мастацтва, само па сабе — музэй. Патрэбна плынь часу, каб узьнікла яго ўспрыняцьце.
    1981.
    Карціна сьвету
    Самыя вялікія мастацтвы —
    Музыка Боская
    I фатаграфія чалавечая.
    Музыка — вечнасьць.
    У фатаграфіі — адбітак'яе — Дачасная плыннасьць быцьця.