Глёрыя Патрыя
(вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
Зянон Пазьняк
Памер: 356с.
Вільня 2000
Адбівае гадзіньнік стук.
Назіраем, як меркнуць аблокі ўгары.
Мне пара.
Задуменна стаім ля вакна.
Летняя раніца
Аднойчы на сьвітаньні, летам, прачнуўшыся, я назіраў каханай сон. Калі яна расплюшчыла вочы і ўсьміхнулася — узышло сонца. Тады я напісаў:
У маім доме ў вакне, як некалі, Сонейка ўсход.
Выйдзем да брамкі
са мной.
97
Вечарам іду дадому
Сонца чырвонае ў ліпах далёкіх Блішчыць з-за разгалістых крон. Патухае.
Каней табун праляцеў на начлег.
Раствараецца пыл у траве.
Летняя машкара над дарогай.
Паўз зялёнае жыта крочу дамоў
I бачу,
Як барвы нябёс адбіваюцца ў шыбах.
Маці
Аднойчы летам сьпякотным
Мы пайшлі далёка на поўнач, Дзе цячэ Клява.
I над вечар, калі вярталіся,
На пустой дарозе
Нас дагнала злавесная чорная хмара.
I няшчадна хвастала дажджом.
Мы прыйшлі, калі зоркі блішчэлі на небе
I спалі ўсе людзі.
Апранулі сухое адзеньне,
I цёплая печка гудзела агнём, Нам, стомленым, грэючы страву. Ты сказала:
Як добра на сьвеце, мой сын, Калі маеш свой дом.
Той няшчасны, хто месца не мае.
Пахла мокрай травой за вакном
I цёплая печка гудзела агнём.
1981.
99
Вечарам іду праз лес з Замаслава ў Суботнікі
Сьцяжынка.
Верас на гары.
Тут сосны і шыпшына.
Іду на захад,
дзе сонца села, Бо ведаю — там мой дом Пад мяккай лістоўніцай I зялёным клёнам.
Вунь там,
Дзе на сінім небе
Блішчыць Мілавіца.
Чую брэх далёкі За лесам.
Гэта мой брэша сабака.
1981.
qS> е ^ & р CL / Э У
100
Вечарам вяртаюся дадому
Сярод плынных карцін, цішыні, верхавін,
Шуму дрэў, там, дзе сьпеў, Між калючых ажын
He сьпяшаюся, крочу.
Апускаецца сонца на дол.
Цераз сінія хвоі відаць касачы, Сьпяшаюцца качкі на жыр, Адбіваюцца цені ў люстэрку Гаўі.
Цёмна ў доме маім.
Прыйду і сьвятло запалю.
101
Ратуюся ад навальніцы
Лісьце парэчак над Гаўёй.
Шуміць асака.
Камары на вадзе.
Цёмная хмара ідзе.
Гром.
Ветрам гнаны, Бягу цераз лес. Бачу ружы ў вакне.
Дом.
102
На дарозе да станцыі разьвітваюся з матуляй
Мы разьвіталіся.
I я пайшоў адзін наперад, А ты адна назад.
Я азірнуўся
I ўдалечыні ўбачыў
Тваю прыгорбленую постаць. Ты аддалялася.
I воблакі, як сьнег, Плылі над дарогай, Над верхавінамі, Над лесам.
Раптам здалося,
Што йдзеш ад мяне назаўсёды. Сьлёзы цякуць.
I нічога не стала ў душы, Акром моцнай віны
I бяздоннага жалю.
1982.
103
Дрэвы
Пакідаю свой дом.
Йшчэ зялёны мой клён.
Мой клён — гэта я.
Клён, што побач, даўно не жыве,
хоць расьце
I звоніць лістотай у нейкай тузе.
Бацькаў ясень квітнее •— няма і яго.
Толькі вецер у кроне шуміць для кагось... Ужо сонца заходзіць за сьсечаны сад, Ужо кліча дарога, заве далягляд.
Дажата збажына, пара і гараць. Ах, не зрубайце ясень, людзі, Што ж я буду ўспамінаць!?
104
Хварэю на сэрца
Барвянае сонца Садзіцца за лес.
Вось бераг высокі вялікай ракі.
Без крыльляў лячу.
Мне трэба дадому.
Вось ён, вось мой дом!
О шчасьце — спускаюся ўніз На зялёным двары, Дзе кожная траўка Знаёмая мне.
Вось тут я!
Вось я тут!
Стаю ля дзьвярэй
I радасьць мяне напаўняе. Але што гэта?
У доме маім незнаёмыя людзі. Гаспадараць!
Сядзяць за маім сталом! Паздымалі мае абразы!
П’юць гарэлку, Шваргочуць!
I я не разумею іх!
Яны рагочуць зь мяне, Тыцкаюць пальцамі, Паказваюць азадкі, Шыпяць, як шалёныя каты, А адзін —
Чырвоны ад злосьці — Кінуў у мяне нажом
I трапіў у сэрца. Мне так забалела, Што я прачнуўся ад болю.
I не магу забыць!
1981.
105
Каменны крыж з &авыд-[арадка. (XVIII-XIX стст.)
1
Паперы
Гартаю пажоўклыя
стосы папер.
Почырк выцьвілы мой
тымчасовы.
Вось юнацкае фота,
старыя лісты —
Усё жыцьцё
праплыло прад вачыма.
Некалі даўно
У вачах стаяць людзі, Што весела танцавалі.
I той час быў, як вечнасьць.
3 гораччу заўважаю, Як непрыкметна замкнуўся Іх круг жыцьця.
1985.
Круг
3 брамкі выйшаў хлопчык
I спытаў мяне строга: “А куды ты ідзеш?” Я ведаў, куды іду.
I толькі ўсьміхнуўся з пытаньня малога. Праз дваццаць пяць гадоў
Я вярнуўся сюды
I, ідучы па вуліцы, Прагна глядзеў на знаёмыя змалку мясьціны. Раптам з той самай брамкі Выйшаў той самы хлопчык
I спытаў мяне строга: “А куды ты ідзеш?”
I я не зьдзівіўся, Бо ўраз зразумеў, Што крочу па крузе Свайго пакаленьня.
109
На золгсу не сплю
Ружовае неба. Сьвітае ў вакне.
Адзінока блішчыць Мілавіцы серп.
Здаецца дзіўным і наканаваным,
Што я тут,
За зялёнымі шторамі.
Як я трапіў сюды, летучы ў Сусьвеце?!
Вочы
Ціха грае стары патэфон, Пачуцьцёва пяе Ізабэла.
Фотакарткі вісяць на сьцяне
I глядзяць на мяне, як калісьці, Дзявочыя вочы і Яська-юнак
і танкісты.
Адляцела жыцьцё лісьцем жоўтым. Адрыпелі калёсы і ворат
на студні;
Пасівелі дзяўчаты-бабулі.
Адышлі ў зямлю радакі.
Адышлі,
Як калісьці юнак і танкісты, А дзеўчыны вочы
Глядзяць на мяне са сьцяны
I ціха пяе Ізабэла.
Хлопчык малы ў вагонным вакне, Вочы раскрыўшы, глядзіць на мяне.
Праімчаўся цягнік цераз мост
I схаваўся ў вячэрняй імгле.
Быццам час, што сьпяшае насустрач сабе.
Пакуль хлопчык, як я, Паглядзіць наўздагон цягніку, Праімчыцца маё жыцьцё.
110
Адна трыццатая секунды
Выходзячы з кавярні, Дзе торты і кава, Бачу вузкія плечы I тонкую шыю Адзінокай дзяўчыны, Што стаіць ля вакна.
Да гэтага часу не ведаю, У чым прычына
Той балеснай шчымлівасьці. Прайшло дваццаць год. He зьмянілася кавярня, Дзе торты і кава.
Толькі тонкай дзяўчыны Няма ля вакна.
1981.
■Ш2 r.
Два крыжы
Каля лесу, пры дарозе, Два крыжы стаяць Спрадвеку.
Пройдзе ўдзень па чалавеку, Шапку здымуць, паглядзяць Ці праедуць незаўважна, Хто прывык, Хто проста так.
Тут калісьці доля злая Загубіла дзьве душы. Ды пра іх усе забылі, Так бывае з чалавекам. Напамінак — два крыжы, Што стаяць вось тут Спрадвеку.
1981.
Дрэвы Вечнасьці і перамен
Сьнег на грушах старых, Нібы цьвет.
Толькі мёртвая цішыня ў галінах.
Але сосны жывуць зімой, Таму чуецца ў іх Вецер Млечнага Шляху.
Іду на спатканьне
Чорная труна выплыла з-за павароту На плячах незнаёмых
I, нібы лодка, гайдаецца
Ў хвалях галоў.
Так нечакана,
Бо я ішоў на спатканьне з каханай
I думаў пра пацалункі.
114
Бярозы на ветры
Уздоўж дарог моцны вецер
дзьме.
Сярод белых ствалоў
мой шлях.
Вадаспад ля старога млына —
песьня ў лісьцях.
Пасмы гнуткіх галін, нібы травы
ў хуткай вадзе. Вобраз Вечнасьці
ў ветры і плыні.
115
Валун
Адбітак ступні на граніце.
Узьляцеў матылёк.
А некалі шэры лішайнік
і гэты камень
зьесьць.
Чакаю бацьку з вайны
Я заўсёды чакаў Цябе, Але Ты не прыходзіў. Вусны мае сьмяглі, Моцна балела сэрца, I я лічыў кожны яго стук, Думаючы пра Цябе.
Ах, як павольна цікаў гадзіньнік.
Так павольна, што я не вытрымаў
I заснуў, Зьняможаны ад чаканьня.
Ты прыйшоў да мяне ў сьне
I сказаў казку:
“Раз у тысячу год прылятае сінічка
Да сіняга мора
I пробуе дзюбкай марскую ваду. Калі сінічка вып’е ўсё мора, Пройдзе адно імгненьне вечнасьці”.
Я прачнуўся.
Але Цябе не было ні заўтра, ні потым. Толькі час ляціць, як страла.
1981.
117
Труна
Сёньня з поўдня
Прыляцела цынкавая труна, Напоўненая ёдам.
He бойцеся.
Ізатоп ёду
распадаецца
праз восем дзён.
1987.
Радыяцыя-7
Там над рэчкай далёка чаромха цьвіце.
Толькі белага квету
не бачу яе.
Сем рэнтген у гадзіну
на пыльнай траве.
1986.
Яблыня
Нібы зь вянка жалобнага, Абсыпаецца лісьце з галін. Пунсавеюць плады.
Наліваецца стронцыем яблык — He дажджэцца ўдовіна сына.
1986.
121
Пакінутая чарнобыльская вёска Вспрын.
1993 г.
Паўдзённы вецер
Бэзавы пах нагадаў мне, Што май на двары прамінае.
У суседняй кватэры
хлопчык хворы
Адзін
За зачыненым пыльным вакном.
1987.
У Мснскім. дзіцячым гематалагічным цэнтры.
Сакавік 1990 г.
123
Дождж
Пыл ружовы
змываецца з шыб
I сьцякае ўніз па сьцяне, Дзе буяюць чырвоныя мальвы.
1987.
Субота
Горла баліць
кожны дзень.
Выбівае дыван за вакном сусед. Стронцый у целе тлее.
Іду праз вёску
Бедная вёска.
Вымірае народ.
А пад кожным вакном юргіні.
124
Пыл
Як павольна спадае
пыл у паветры;
Нібы жоўты туман, Сьвеціцца над людзьмі.
* * *
На ўсіхных тварах — гора.
Мёд
Мёдам дыхнула ў сасновым бары.
Там за хвояю грэчкі палі.
Памірае пчала ў вульлі.
Каму той мёд?
1987.
Смог
Гляджу ў люстэрка на свой рэсьпіратар.
Што там за стук?
Сусед майструе клетку Для чорнага дразда.
125
Радыяцыя-9
Яркае сонца зь нябёс асьвятляе хвалістыя далі.
Які харошы быў наш сьвет калісьці.
Прагрымеў самазвал — пыліцца стронцый на лісьце.
1986.
оУКў 3 Ь L /с a, ё’сб’^а/зссу л. l с ь ц sl ў с т р сс ^
7&^бг.
Радыяцыя-11
Як цяжка стала жыць на Бацькаўшчыне. Вакол ворагі і рабы.
Толькі вецер адвечна шуміць
У лісьці пахілай вярбы.
Ты не схлусіш мне, бор і рака, Наш хваёвы лясны далягляд.
Дзесьці звонка сьпявае піла, Выразаюць наш вішневы сад.
Абылгалі дзядоў, апаганілі кроў, Атруцілі здароўе і род, Наплявалі ў студні, у душу.
Сатанінскі танцуюць факстрот.
Бог, прыйдзі!
Перацерпім, памром — прычакаем Цябе, Станем шчыльна ў Імя Тваё.
I хоць сонца заходзіць у чорнай імгле, Зазірае ў наша вакно.
Лік Нябесны, паўстань!
Скора, скора — ужо пры дзьвярах.
Як спакойна гляджу я на сьвет.
Ападае раса на лістах.
29.06.1986.
129
Лес за сіняй смугой
Калі глядзець з палёў паўднёвых, На фоне дальніх сініх гор, парослых лесам, Узвышаецца Суботніцкі касьцёл.
Зірну на дзівосныя горы
ў хвойнай смузе,
I хачу растварыцца
ў тых даляглядах.
Цесна сэрцу ў грудзях
і дыханьню ў целе.
За вежамі, за хвалямі асмужаных лясоў,
За неспазнанымі гарамі,
за белымі воблакамі,
За блакітнымі хмарамі
цёпламу ветру ўсьлед
Мне мроіцца Вільня.
Чую: званы зьвіняць над жытамі,
Бачу шпілі
ў мройве зядёных хвояў, Плыў бы туды бясконца
да чырвоных муроў.
Ах, каб крыльцы мне мець!
Мілы шпак, аднясі ёй маю любоў.
1984.
132
Віленіпчына
На віленскіх горах, На ўзвышшах Ашмянскіх, Між палёў, у дарозе He сьпяшаю.
Павольна іду.
Прысяду на камень-валун, Адпачну.
Аблокі ўсплываюць 3-за сіняга лёну, Маўчу.
Нідзе не спаткаў я такое красы.
На дзесяць кілометраў — жыта згары Гайдаецца морам, Шумяць каласы.
О, мілы прастор дарагой Стараны! He хочацца верыць, Што некалі ўмру
I болей Цябе не ўбачу.
Прысяду на камень-валун, Адпачну.
Бязгучна ад радасьці плачу.
1981.
133
Там, далёка