• Газеты, часопісы і г.д.
  • Глёрыя Патрыя (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў) Зянон Пазьняк

    Глёрыя Патрыя

    (вершы і фатаграфіі 80-х гадоў)
    Зянон Пазьняк

    Памер: 356с.
    Вільня 2000
    235.46 МБ
    Але нікога не зацікавіла яго маляваньне.
    Тады ён купіў на рынку бычка
    I, прывязаўшы,
    Пачаў маляваць бычыным хвастом.
    248
    Толькі зьявіліся першыя прыхільнікі новага таленту, Калі неўзабаве ён заўважыў збоку іншага мастака, Які залез ў страўнік каровы
    I маляваў каровіным языком праз вогнетушыльнік, Пярэднімі капытамі іграў на клавесіне, Задняй нагой пісаў раман, Хвастом адмахваўся ад крытыкаў
    I пры гэтым пасьпяваў даіць карову Абедзьвюма рукамі ў бяздонную бочку. Убачыўшы гэта, шукальнік махнуў рукой, Пайшоў да буфетчыцы Вулькі
    I, выпіўшы пляшку гарбаты, Задумаўся пра сэнс жыцьця, Лятаючыя талеркі, Крышну-Мурці, Індыйскіх ёгаў, Мантэня, Вульчыныя лыткі, Заратустру, груцу з макам
    I шмат пра што яшчэ,
    Пакуль не стала ўсё абсалютна зразумелым.
    1983.
    249
    O LLC Cl
    7&ко Беларусь зьнікае. 198~.
    c s? & е
    (2_zlzzJ ^г^^ n-L <гУ/^^г> ^і^^б
    /у^
    272
    Кола часу
    1.	Час хлусьні
    Ты абвясьціў гучна і горда: Тварца няма
    і пасьля нас —• нічога. Ты раскідаў сьвятыні, забіваў, хлусіў, Пёк жалезам, гнаіў турмой, Каб даказаць сваю веру ў нічога, Хоць ведаў,
    Што сьвет, які ты будуеш, He мог быць справядлівым, Бо сам ты несправядлівы.
    2.	Час канца
    Людзі абклаліся рэчамі.
    Пачуцьці абрасьлі словамі, Думкі цытатамі.
    Гарады перапоўніліся машынамі,
    Рэкі брудам,
    Зямля нянавісьцю, Душы пустэчай.
    Ніхто не жыве па запаведзях.
    Ці трэба палохацца, Што ўсяму гэтаму Прыйдзе нарэшце канец?!
    3.	Час кары
    Уцякаем у горы, ’Хоць ведаем, што няма ў нас гор.
    Задыхаемся,
    бяжым у горы.
    Ужо сьцямнела, а гор няма.
    Нашы рукі, галовы, целы — у сажы.
    Сажа ў нашых лёгкіх,
    на нашых зубах.
    Сажа на Зямлі і на Небе.
    278
    Грыміць.
    Сыплецца чорны лёд.
    Чорныя маланкі не асьвятляюць Зямлю. Мы ляцім з хуткасьцю ледзянога ветру У чорным маўчаньні
    I не ўсьведамляем, Што нас няма, Толькі душы нашы Апантана бягуць Па халоднай Зямлі.
    4.	Антычас
    Жоўтае сонца ў зеніце.
    Побач месяц і зоры.
    Чорныя воблакі крыг
    Бясконца плывуць
    па бяскрайняй вадзе, I бяздоннае сіняе неба
    адбіваецца ў ёй.
    Цішыня. Толькі плюсканьне хваль
    I шоргат счарнелых ільдоў
    Зьліваюцца ў шэпт
    над Сусьветам.
    1984.
    * * *
    Журбой асьвятляецца дух.
    Тыя
    Тыя, што прымушаюць народ
    Слухаць хлусьню, —
    Вучаць яго
    хлусіць.
    1987.
    Кроў чалавецтва
    Hi адна ідэя
    He можа быць справядлівай, Што ўсталявана
    Праз праліцьцё крыві.
    Закон: усё міне.
    Але праз цемры часу Кроў забітых прасочыцца I змые бруд ідэй.
    Застанецца адна, Абмытая
    Нявіннаю
    Крывёй.
    1982.
    282
    
    Зімовы дзень
    Колкі мароз бадзёрыць дыханьне і дух. Урачыста маўчыць лес хваёвы.
    Сьнег з ружовых аблокаў Сухі, нібы пух тапалёвы, Па іголках сасны шапаціць. Чысьціня на Зямлі і Нябёсах. Вавёрка зьбягае ўніз па ствале I, як быццам не бачыць мяне, Заліятае сьляды ў сумётах.
    Квітнеючы сад у вясновую ноч
    Месяц сьвеціць вясновы
    празрысты.
    Ярка льецца сьвятло на ральлю. Адцьвітае зялёная вішня.
    Толькі ветрык дыхнуў, — Быццам сьнег сакавіцкі, Бязгучна пасыпаўся цьвет.
    Сьвітаньне
    Сьвітае раніца пасьля дажджу.
    Абмыты пясок на дарозе.
    Празрыстыя лужы.
    Заліты мурог.
    Сьвяты час.
    Белы конь.
    Затаіўся ў лісьцях сон.
    Цяпло
    Летні поўдзень, сасоньнік, сьпякота.
    Вецер дыхае пахам смалы.
    Прашумеў дождж касы, пералётны. Прамяністыя кроплі на лісьцях малін. Басавіта гудуць чмялі.
    286
    Л4 ^ ^ е Э ^і .^
    Старое мястэчка
    Высахла рэчка, зьнік бор і лугі,
    Паўміралі дзяды.
    Так хутка ўсё зьмянілася, Нібы трапіў у іншы сьвет.
    Што тут за людзі?
    Адкуль узяліся ?
    I што яны робяць у гэтым жыцьці:
    Кожны — сабе?
    1987.
    287
    Ледавік
    Латаці цьвітуць на зыходзе вясны.
    Кудра.
    Мокры пясок Гаўі.
    Берагі.
    Пах.
    Сьляды.
    Бясконца плывуць сьнягі.
    :^?^:
    
    Раніца ў кастрычніку
    Сьвечкай з коміна дым над страхой.
    Серабрыстая шэрань
    на бэзавым лісьці.
    Пабялелая рунь на палях.
    Чую ёкат сабак —
    Як страла, заяц шэры
    ратуецца ў лес.
    Пішу ў красавіку, калі зышоў сьнег
    Паніклае гольле плакучай вярбы Павісла над краем цякучай вады. Стракоча сарока
    далёка.
    У калючых кустах Чарнее яе гняздо.
    290
    Рэзкі вецер у жніўні
    На раніцы вецер халодны.
    Азёрныя хвалі бягуць
    на драўляны памост.
    Віснуць хмары над шэрай вадой.
    Адляцела за бераг блакітнае лета.
    Жаласна чайкі крычаць
    Над самотнаю лодкай маёй.
    291
    Татарскі магільнік
    Зялёным імхом парасьлі камяні, надмагільлі.
    Арабская вязь. Густая крушына.
    Мястра блішчыць за гарой.
    Рудая трава.
    Сьлізгаюць ногі на схіле...
    Хто прачытае
    Пра тых, што памерлі?
    Стос папер на дубовым стале.
    Мустафовіч Іван — апаратчык
    Няўцямна глядзіць на мяне.
    1985.
    Дрывяты
    Навальніца грымотная
    над Дрывятамі.
    Аблажыла кругом. Вечарэе.
    3	цёмнага неба сьцяною лье дождж. Быццам кіпіць за бортам вада.
    Плёскат вёслаў не чутны
    у ліўневай мгле.
    Ледзь прыкметна мігцяцца агні На сьцямнелых гарах.
    Набліжаецца Браслаў стары. Мокрая прыстань плыве на мяне. Сьвеціцца лямпа ў далёкім вакне.
    294
    
    Мікасецк
    Прыцемак цягне
    з зарослай ракі Атуляе кустоўе каліны, Пахілыя вербы і хмель.
    Сыра пахне цьмянец, асака.
    “Кароўка мая”, — чую голас жанчыны.