Голас народа — голас Божы
Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 53с.
Мінск 1993
ГОЛАС НАРОДАГОЛАС БОЖЫ
Серыя заснаваная ў 1993 годзе
ТЛВЛРЫСТВА БЕЛЛРУСКЛЙ МОВЫ ІМЯ ФРЛІІЦІШКА СКАРЫІІЫ
ГОЛАС НАРОДА — ГОЛАС БОЖЫ
ТЭЛЕГРАМЫ I ЛІСТЫ ВЫБАРШЧЫКАЎ У ВЯРХОЎНЫ САВЕТ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Пад рэдакцыяй Ніла Гілсвіча
Менск
Навука і тэхніка 1993
ББК 67.99(2)0
Г60
УДК 342.725(476X044)
СВЕДЧАННЕ ВОЛІ НАРОДА
Укладанне і прадмопа Ніла Гілевіча
Г60 Голас народа — голас Божы: Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь / Уклад. і прадм. Ніла Гілевіча. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 53 с. — (Наш вечны зніч).
ISBN 5343014410.
Гэтую кнігу складаюць лісты і тэлеграмы ў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ад выбаршчыкаў у абарону беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы, супраць юрыдычнага ўвядзення двухмоўя. Іх прапануе ўвазе чытачоў народны дэпутат, старшыня Камісіі па культуры, адукацыі і захаванні гістарычнай спадчыны Вярхоўнага Савета, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Ніл Гілевіч.
1203020100^^085 93 ББК 67.99 (2) 0+81.2Бел.
1 М316(03) —93 м д
ISBN 5343014410 © Укладанне. Прадмова.
Н. Гілевіч, 1993
26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет нашай рэспублікі прыняў Закон аб мовах, паводле якога адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі абвешчана беларуская. У гэтым высокім акце выявілася як прыроднае пачуццё справядлівасці, так і дзяржаўнапалітычная мудрасць дэпутатаў, якія прынялі на сябе абавязак клапаціцца пра будучыню Бацькаўшчыны і народа. Выявілася разуменне таго, што ад лёсу роднай мовы будзе залежаць і лёс усёй нашай культуры і наогул лёс нацыі. Зразумела, не ўсім прыняты Закон прыйшоўся даспадобы. Але пакуль не дайшло да яго практычнага ажыццяўлення — яўных галасоў пратэсту было нямнога. Гэтыя галасы адчувальна ўзмацніліся, калі Беларусь стала незалежнай дзяржавай і паўстала пытанне аб яе новай Канстытуцыі. Тады і пачало ўсё часцей выстаўляцца — асабліва ў рускамоўным друку — патрабаванне зрабіць у Беларусі дзяржаўнай яшчэ адну мову — рускую і замацаваць гэта ў Асноўным Законе Рэспублікі. Пры гэтым аргумент, як правіла, адзін: маўляў, так хоча сам народ Беларусі, волю якога, прымаючы Закон аб мовах, не ўлічылі. Пайшлі спекулятыўныя апытанні грамадскай думкі, «сацыялагічныя» даследаванні — з сумніўнымі лічбамі і катэгарычнымі высновамі: патрэбен па гэтым пытанні ўсенародны рэферэндум.
Горка і сумна бачыць, што адраджэнню беларускан мовы і культуры супраціўляюцца многія беларусы або людзі іншых нацыянальнасцяў, якія з нараджэння жывуць тут і для якіх Беларусь зусім не мачыха, а добрая маці. Якіх толькі тэарэтычных і палітычных і эканамічных падкладак не мосцяць яны пад гэтае сваё негатыўнае стаўленне да ідэі адраджэння Беларусі, да працэсу беларусізацыі ўсяго жыццёвага ўкладу рэспублікі. Колькі сіл і часу трацяць на гэта ганебнае змаганне з кашым адраджэннем людзі, якія маюць дыпломы аб вышэйшай адукацыі і нават навуковыя званні людзі, якім
2. Зак. 388
і сам Бог казаў быць у такіх справах добрым прыкладам для іншых: хтохто, а яны павінны разумець, што значыць мова для лёсу народа, — начытаныя ж, адукаваныя, інтэлігентныя! I Тургенева працытуюць, і Талстога, і Дастаеўскага — як трэба шанаваць родную мову. А Купалу ці Гарэцкага працытаваць не хочуць. He хочуць, бо — для чаго? У іх іншыя інтарэсы, іншыя мэты. Hi Купалу, ні Коласа, ні Багдановіча, ні Гарэцкага яны і ў руках не трымалі. Яны «ловяць» пад сацыялагічны аловак няшчасных нашых аднапляменцаў, тых, у каго ў душы вытравілі за дзесяцігоддзі пачуццё нацыянальнай годнасці, каго з маленства пазбавілі роднай школы і роднай кнігі, ловяць і вяшчаюць: глядзіце, сам народ за дзяржаўнае панаванне расійскай мовы на Беларусі! Культурна вяшчаюць, паінтэлігенцку. 3 аргументамі. 3 лагічнымі абгрунтаваннямі. He тое, што гэтыя тутэйшыя правінцыялы — толькі на эмацыянальным узроўні крычацьлемантуюць...
Ну, але нічога! Хай сабе панытаварышы вяшчаюць і далей. Запасы цынізму ў іх вялікія — дык галасы іх яшчэ будуць скрыпець доўга. Аж пакуль не зразумеюць шаноўныя: тое, што здарылася ў 30я, калі спроба беларускага нацыянальнага адраджэння была бязлітасна задушана, цяпер не паўторыцца. На гэты раз беларускі народ свой гістарычны шанц не ўпусціць. Яго душа выспела, a воля дастаткова падужэла. Красамоўнае сведчанне гэтага — сотні пісем і тэлеграм выбаршчыкаў у Вярхоўны Савст Беларусі, частку якіх мы і прапануем увазе паважаных чытачоў.
Жыве Беларусь!
Ніл Гілевіч
ТЭЛЕГРАМЫ
Агульны сход Саюза пісьменнікаў Беларусі выказвае вялікую трывогу з прычыны захадаў пэўных колаў узаконіць двухмоўе ў суверэннай Беларускай дзяржаве. Лічым, што гэтым будзе вынесены смяротны прысуд беларускай мове. Мы рашуча супраць гэтага. Няхай у нашым доме пануюць мір і парадак, а дзяржаўнай мове быць адной — беларускай. (Лгульны сход Саюза пісьмсннікаў. 27.10.1992)
Мы, настаўнікі беларускай мовы, патрабуем, каб на сесіі Вярхоўнага Сазета не ставілася пытанне аб двухмоўі. Дзяржаўнае двухмоўе — гэта ганьба, гэта канчатковая русіфікацыя, гэта здзек і глумленне над роднай мовай і спадчынай. Вынікі двухмоўя на сённяшні дзень відавочныя. Дзяржаўнай павінна быць мова таго народа, які даў назву дзяржаве. Мы патрабуем ад дэпутатаў павагі і бездакорнага выканання ўсіх законаў, у тым ліку і Закона аб мовах. (Раманцэвіч, Новікава, Каліненка, Баранчук і іншыя, усяго 50 подпісаў, г. Мінск. 27.10.1992)
Шаноўны Станіслаў Станіслававіч! Патрабуем абараніць статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь. (Гродзенскі універсітэт, прафесар Лепешаў, дацэнт Лецка, дацэнт Тамашэвіч, дацэнт Жук, дацэнт Данільчык, прафесар Сцяцко, спіаршы выкладчык Патрэба, прафесар Пяткевіч, дацэнт Мельнікаў. 26.10.1992)
Шаноўныя народныя абраннікі, зразумейце: мова — наш апошні шанц духоўна адрадзіцца. Хто прапануе дзяржаўнае двухмоўе — працягвае здзекавацца над беларусамі. Дзяржаўнай павінна быць толькі адна беларуская мова. (Святлана Астапава, г. Мінск. 27.10.1992)
7
Пратэстуем супраць вынясення на рэфэрэндум пытанн" аб дзяржаўнасці беларускай і рускай моў. He дазволім паганіць памяць продкаў. Яны збіралі гэты скарб стагоддзямі і наканавалі берагчы. Ужо не адзін раз добразычлівыя вялікадзяржаўныя мужы тапталі нашае роднае. Ёсць такая спроба і цяпер. Пратэстуем. (Сям’я Мацько, г. Гродна. 26.10.1992)
Пара зразумець: двухмоўе ў Канстытуцыі — гэта магіла беларускай мове. (Без подпісаў, Маладзечна. 26.10.1992)
Галасаваць за двухмоўе ў Канстытуцыі — ставіць крыж на беларускай мове. (Шусьціцкі, г. Маладзечна. 26.10.1992).
Абураныя самой пастаноўкай пытання аб дзяржаўнасці беларускай мовы на сесіі Вярхоўнага Савета. Дзяржаўнай мовай павінна быць толькі беларуская. Ніякага рэферэндуму аб мове! Паважайце беларускі народ, калі вы народныя выбраннікі. (Выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты Мінскага інстытута замежных моў. 27.10.1992)
Шаноўны Старшыня, няўжо Вам абыякавы лёс народа? Спыніце здраду і ганьбу, якухо народныя абраннікі хочуць правесці ў жыццё, ставячы пытанне аб дзяржаўнасці двухмоўя ў Рэспубліцы Беларусь. Народ мае сваю, родную мову. Успомніце, шаноўны, лёс свайго бацькі, які прыняў пакуты за святыню народа. Звяртаемся да Вас з надзеяй на разуменне. (Наспіаўніца Чарнюгова і група вучняў, Мінск, СШ № 105. 26.10.1992)
Белорусскнй язык — государственный. Я — протнв двуязычня. (Жук, Гродно. 27.10.1992)
Шаноўны Старшыня! Трэці дзень баліць душа беларуса ад таго гвалту над беларускаю моваю, які распачала вышэйшая ўлада рэспублікі. Патрабаванне дзяржаўнага двухмоўя — гэта спланаванае знішчэнне беларускай мовы, якая знаходзіцца ў стане рэанімацыі. Станіслаў Станіслававіч, заступіцеся, заклічце ветэранаў і камуністаў адумацца — не вырываць язык сваёй маці, якая
іх узгадавала, бо народ без мовы — без’языкі. (Віктар Ахраменка, г. Мінск. 26.10.1992)
Лічым, што дзяржаўнай мовай павінна быць^бсларуская. (Супрацоўнікі запаведніка «Заслауе». 26.10.1992)
Лічу што ў цяперашні момант толькі такая простая і глыбокая рэч, як мова, можа згуртаваць нацыю. 1 істарычны вопыт паказаў, што ва ўмовах двухмоуя гэта зрабіць немагчыма. (Доктар фізікаматэматычных навук, прафесар Васіль Бернік, г. Мінск. 26.10.1992)
Выказваем трывогу і занепакоенасць абмеркаваннем артыкула праекта Канстытуцыі аб дзяржаунан мове. Дзяржаўнай мовай у Рэспубліцы Беларусь павінна быць толькі беларуская. He жадаем далейшай асіміляцыі, духоўнага рабства. Жыве Беларусь! (Ад імя Таварыства беларускай мовы Белдзяржуніверсітэта дацэнт Тарасюк, г. Мінск. 28.10.1992)
Уважаемые нашн нзбранннкн! Будьте благоразумны, не губнте душу народа. В Республнке Беларусь государственным языком должен быть белорусскнн язык. Брат скнй русскнй будет с намн, мы его знаем лучше родного, так распоряднлась нсторня. Референдум о языке безумне. Констнтуцню надо прннять — без нее нам очень трудно жнть. Жыве Беларусь будзе жыць і беларуская мова, бо калі знікае мова — знікае і народ. (Лукашук Марыя Пракопаўна, выкладчык Брэсцкага педінстытута. 23.10.1992)
Выказваю недавер Вярхоўнаму Савету. Такі Вярхоўны Савет пазбавіць нас магчымасці людзьмі звацца. Іолькі рэферэндум аб роспуску ўратуе нас, беларусау, ад палітыкаў, у якіх адна мэта — знішчыць мову, сцяг, герб, значыць — дзяржаву Беларусь. (Л. Мацюк, г. Гродна. 25.10.1992)
Адзінай дзяржаўнай мовай на Беларусі павінна быць беларуская мова. На вас ускладзена вялікая адказнасць за лёс нацыі, лёс беларускай дзяржавы. Памятанце аб гэтым. (Таварыства беларускай мовы Бе*аРУс™“ ^Р' жаўнай політэхнічнай акадэміі, Мінск. 25.10.1W )
9
8
Падтрымліваем рашэнне сссіі наконт дзяржаўнасці беларускай мовы. «Двух’ьязычне» можа прывесці да грамадзянскай вайны. (Леўчанка, г. Гомель. 26.10.1992)
Калі на Беларусі не будзе адзінай беларускай дзяржаўнай мовы, то мне сямідзесяцігадовай пенсіянерцы, не ўдасца дачакацца сапраўднай незалежнасці нашай дзяржавы. 70 год я пражыла то пад польскім, то пад савецкім сцягам. У рэшце рэшт, дачакаўшыся свайго, можам страціць яго, дзякуючы антыдзяржаўнай палітыцы часткі дэпутатаў. ( Марыя Мацюк, в. Зіновічы Лідсксігсі раёна. 25.10.1992)
Шаноўны спадар, вялікая надзея на Вас. Рэферэндум па праблемах мовы — гэта амаральна. Такога не ведала сусветная практыка. He схіляйце беларусаў да самазнішчэння. (Суполка ТБМ МРТІ, Мінск. 25.10.1992)