• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голас народа — голас Божы Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Голас народа — голас Божы

    Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 53с.
    Мінск 1993
    22.43 МБ
    Паважаны Ніл Гілевіч! Зрабіце ўсё для абароны Беларусі ад бязглуздзіцы — двухмоўя. На вашым баку падтрымка ўсіх свядомых беларусаў. (В. Стома, ветэран, пенсіянер, г. Навагрудак. 01.10.92 г.)
    51
    Паважаны Ніл Сямёнавіч!
    Мяне вельмі хвалюе мітусня, якая ў апошні час узнялася вакол нашай мовы, ці, лепш сказаць, вакол двухмоўя.
    Нічога ж амаль у нас не зроблена, каб наша мова ўвайшла ў наша жыццё так, як ёй належыць. I горка прызнаваць, што і цяпер амаль не робіцца. Усюды гучыць альбо руская мова, альбо «мешанка».
    Узяць хаця б мяне. Па адукацыі я эканаміст. I хоць я вучылася ў беларускай школе (7 кл.) і дома раней размаўляла пабеларуску, то ў тэхнікуме і ў інстытуце ўсё выкладалася толькі на рускай мове. На працы і сёння ўся дакументацыя вядзецца толькі на рускай мове. Таму і размаўляць я стала (і, здаецца, даволі нядрэнна) толькі паруску. Памятаю, яшчэ і ганарылася гэтым.
    I толькі цяпер, апошнім часам, амаль з роспаччу гляджу на пройдзены жыццёвы шлях — сапраўды мы «Нваны, не помняіцне родства». Ды каб жа я адна была такая! Я яшчэ большменш валодаю беларускай мовай, хоць на бытавым узроўні. Многія мае калегі яшчэ ў горшым стане. На сваёй працы мы беларускай мовай не карыстаемся, бо не валодаем, бо ўсяму, што тут трэба, нас вучылі толькі паруску. м ..
    Але калі будзе ўведзена двухмоўе, то ўсе наша справаводства, ўся дзелавая дакументацыя так і будзе весціся толькі паруску. Значыць, ніколі не загучыць наша мова на прадпрыемствах, установах, сходах.
    Ніл Сямёнавіч! Вы дэпутат, Вы Старшыня Камісіі па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
    Вельмі прашу, зрабіце ўсё, што толькі можаце, што ў Вашых сілах, каб нават пытанне аб двухмоўі не ўзнімалася, каб ужо прыняты Закон аб дзяржаўнасці нашай мовы хутчэй задзейнічаў.
    I ніякіх рэферэндумаў аб мовах! Такі рэферэндум можна будзе правесці не раней як гадоў праз пятнаццаць, калі людзі пагавораць на сваёй мове, успомняць яе, прывыкнуць, стануць пачуваць сябе беларусамі.
    Тады можна будзе ўводзідь хоць двух, хоць большмоўе. Я ўпэўнена, што тады наша мова не знікне, народ яе не кіне.
    А пакуль што тэрмінова трэба выконваць прыняты закон, усе яго патрабаванні, не расцягваць выкананне на гады. Тэрмінова выдаваць галіновыя (напр., эканамічныя і іншыя) слоўнікі. Можна і ахвяраванні альбо пазыкі
    Е
    правесці, калі няма сродкаў. На святую справу мнопя грошай не пашкадуюць.
    I яшчэ. Трэба строга спытаць з адказных асоб, што кожны з іх канкрэтна зрабіў, каб наша мова загучала ў нас: Беларуская Мова — на Беларусі. (Дзядова A. С., экан^міст, 49 гадоў, г. Навагрудак. 08.10.92 г.)
    Паважаны Ніл Сымонавіч!
    Колькі ўжо можна глуміцца над дарам Божым — нашай мовай! Як не салідна народным абраннікам, асабліва старэйшым па гадах, у парламенце здзекавацца з мовы і паказваць сваю ляноту вывучаць яе! Рашайце іншыя пытанні, не марнуйце дарэмна часу і народных грошан. A гэтае пытанне, пытанне адзінай дзяржаўнан мовы у Рэспубліцы Беларусь, ужо вырашана, вырашана Богам і
    Дзеці ў садку, у школе пачынаюць размаўляць на сваёй мове — і нічога, нармальна. У выпадку чаго — як жа ім зноў сказаць, што дзядзькі ў парламенце памыліліся! Жахліва, балюча, страшна.
    He дапусціце гэтага!
    3 вялікай павагай настаўнікі школ г. Смаргоні. рановіч, Руткоўская, Гурская, Елізарава, Гаўрош, Вайдо і іній. 10.12.92 г.)
    52
    ВЫДАНЬНІ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ
    РЫХТУЮЦЦА ДЛ ДРУКУ
    С я р ж а н і н а Г. Грыбы: Аскаміцэты. Базідыяміцэты (гастэраміцэты, гетэрабазідыяміцэты). 1991. 54 с. (Беларуская навуковая тэрміігалогія: Біялогія; Вып. 1).
    Ластоўскі В. Падручны расійскакрыўскі (бсларускі) слоўнік. 1991. XII, 832 с. (Выданыіе факсімілыіага тыпу).
    С а н ь к о 3. Малы рускабсларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. 1991. 218 с.
    Г і л е в і ч Н. Незалежнасьць. 1991. 47 с.
    Ластоўскі В. Што трэба ведаць кажнаму бсларусу. 3е выданьне. 1991. 32 с.
    Устапоўчы з’езд Таварыства бсларускай мовы імя Францішка Скарыпы: Зборнік матэрыялаў. 1992. 79 с.
    С т а н к е в і ч Я. Маленькі маскоўскабеларускі (крывіцкі) слоўнічак фразэолёгічны і іірыказкаў ды прывітапыіі, зычэньні і іпш. 3е выданьне. 1992. 77 с.
    Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. 1. 1993. 336 с.
    Цьвікевіч А. «Западнорусснзм»; Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі па Беларусі ў XIX і пачатку XX в. 2е выданьне. 1993. 352 с.
    Л ы ч Л. Моўная рэформа 1833 года: Ідэалагічы аспект. 1993. 38 с.
    Г 1 л е в і ч Н. Як пе спыніць узыходу сонца...: Публіцыстыка. 1993. 53 с.
    Голас ііарода — голас Божы: Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь / Пад рэд. Н. Гілевіча. 1993. 64 с.
    Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сёныія: Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі.
    Сухая Т., Еўдакіменка Р., Траццякевіч В., Г у д з е н ь Н. Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВІІУ.
    Я т у с е в і ч Л., Капліч В. Слоўнік зоапаразіталагічных тэрмінаў.
    Р а м а н ц э в і ч В. Пачаткі родпае мовы: Дапаможнік для ўсіх.
    100 пыташіяў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. I. Саверчанка, 3. Сапько.
    Наш вечпы знІч
    Масавапалітычнае выданне
    ГОЛАС НЛРОДЛ — ГОЛАС БОЖЫ
    Тэлеграмы I лісты выбаршчыкаў ў Вярхоўпы Сайгт Рэспублікі Беларусь
    Укладальнік Ніл Гілевіч
    Рэдактар Ніна Тарасевіч
    Мастацкі рэдактар Віктар Жахавец Тэхнічны рэдактар Таццяна Лецьен Карэктар Зіііаіда Губаійына
    Здадзена ў набор 29.03.93. Падпісапа ў друк 04.06.93. Фармат 84Х1081/32 Папера друк. № 1 Гарнітура Тып Таймс. Афсетпы друк. Ум. друк. арк. 2.94. Ум. фарб.адб. 3,15. Ул.выд. арк. 2,6. Наклад 10000 паасобнікаў.Зак. № 388.
    Выдавецгва «Навука ітэхніка» Акадэміі навук Беларусі і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. 220141. Мінск, Жодзінская, 18. ЛВ № 437. Друкарня імя Францыска Скарыны выдавецтва «ІІавука ітэхніка». 220141. Мінск, Жодзінская, 18.