• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голас народа — голас Божы Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Голас народа — голас Божы

    Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 53с.
    Мінск 1993
    22.43 МБ
    Сёння ў людзей адабралі ўсё: заробленыя працоунымі мазалямі грошы, здароўе, паэбавілі дастойнага чалавека жыцця. I вы, шаноўныя дэпутаты, збіраецеся адабраць апошняе: пазбавіць права думаць, гаварыць, вучыцца на беларускай мове.	.	.
    Мы выражаем рашучую нязгоду з тымі дэпутатамі, што адцураліся ад сваёй Бацькаўшчыны, ад беларускан мовы. У суверэннай дзяржаве павінна быць дзяржаунам толькі адна мова — родная!
    Просім давесці нашу пазіцыю да допутатау Вярхоўнага Савета. Настаўнікі Сырмяжскай СШ Мядзельскага раёна. (Сапега П. А., Харэвіч Г. В., Карнеева М. Б., 21
    20
    
    Пакулыііцкі Б. У., Пашкевіч Г. В., Варанько A. I., Пішчака Т. Л., Калеснік Г. П. 03.11.92 г.)
    Паважаныя дэпутаты! Нам, настаўнікам, работнікам кульіуры, жыхарам Мядзельшчыны, лёс роднай мовы і культуры ніколі не быў абыякавым. Таму сёння ўзнятас пытанне ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь аб пераглядзе Закона аб мовах у Рэспубліцы Бсларусь асабліва нас непакоіць. На гэты конт у нас свая думка.
    Колькі ж спатрэбілася сапсаваць нерваў і крыві нашым сапраўдным народным абраннікам, каб у былым СССР вытрымаць націск процістаяння і адстаяць Закон аб мовах, надаўшы беларускай мове статус дзяржаўнай! Няхай гэты Закон яшчэ не такі дзейсны, як хацелася б, папяровы, але ён усяляе нам, беларусам, веру і надзею, што спакваля наша мова набудзе сваю моц; ён спрыяў першым парасткам адраджэння нашай культуры, спадчыны, служыць стымулам больш сур ёзна ставіцца да вывучэння роднай мовы ў школах і ВНУ. Прытым гэты Закон аб мовах не прыніжае годнасці моў іншых народаў.
    Што ж — сёння гэты Закон у незалежнай Рэспубліцы Беларусь павілен страціць сваю сілу? Відаць, некаму вельмі нявыгадна, каб беларус стаў гаспадаром у сваёй роднай хацс, каб беларусы мелі гонар людзьмі звацца.
    Паважаныя дэпутаты! Вам мы даверылі наш лёс, лёс нашай бсларускай нацыі, лёс будучыні нашай Беларусі. Псраглядаючы Закон аб мовах, не дапусціце непапраўную памылку, зацвердзіўшы Закон аб дзвюх дзяржаўных мовах. .
    Гістарычпыя факты ўжо даказалі, што афіцыннае панаванне рускай мовы не толькі адціснула мовы нацыянальных меншасцей, але прывяло (як у нас на Беларусі) амаль да знішчэння іх. На вялікі жаль, многія 3 нашых беларусаў не валодаюць сваёй мовай, пагарджаюць ёй, занядбалі культуру, адцураліся ад спадчыны, нагадваюць манкуртаў і янычараў.
    А што стане пры такіх умовах яшчэ праз дзесяцігоддзе? Наша мова загіне. Загіне культура. Загіне і сама нацыя. 4 „
    Божа вас уратуй, каб вы, ап яненыя сілан улады, увайшлі ў гісторыю як магільшчыкі беларушчыны, падпісаўшы смяротны прыгавор беларускай мове. Увайдзіце ў гісторыю як абаронцы беларускай мовы, за
    цвердзіўшы Канстытуцыяй статус яе дзяржаўнасці. (Пястун В. I., Куліцкая С. С., Маўчан I. У., Янель Н. I., Хіхіч В. Ю. і інш., усяго 23 подпісы, Мядзельскі раён. 30.10.92 г.)
    3 абурэянем чую выступы «народных» дэпутатаў супраць беларускай мовы, сцяга і герба. У расейскіх шавіністаў і ў іх халуёў з беларусаў, якія выступаюць ад імя беларускага народа, праразаецца зноў звярыны аскал. Няхай яны псмняць — час не той і беларусы ўжо не тыя! (А. Блінкоўскі, г. Баранавічы. 09.11.92 г.)
    Мне вельмі спадабаліся выказванні на сесіі аб роднай мове С. Шушкевіча і Н. Гілевіча, якія вельмі коратка, але трапна вызначылі гістарычны шлях яе развіцця ў мінулым і яе ролю ў сучаснай незалежнай Рэспубліцы Беларусь.
    I сапраўды, якая ж гэта будзе незалежная Рэспубліка Беларусь, калі яна будзе мець дзве дзяржаўныя мовы? Гэта раўназначна таму, што ў аднаго дзіцяці дзве «родныя» маці.
    Кожная незалежная краіна павінна мець адну родную МОВу — як і дзіця адну маці. Нам не трэба ні паланізатараў, ні русіфікатараў, якія сілай навязвалі нам сваю мову, узяўшы ўладу ў свас рукі. Хопіць! Дзякуй простаму беларускаму народу, які пранёс яе праз усе нягоды, хоць скалечаную і знявечаную. Дык няхай яна будзе адзінай мовай у нашай незалежнай краіне! Жыве Беларусь! (Наталля Есіс зпад Клецка, п/а Сіняўка. 05.11.92 г.)
    Калі ў аркестры не хапае аднаго інструмента — сімфонія не атрымліваецца. Наша беларуская мова гэта дар Божы, каб мы хвалілі Бога. Кожны народ хваліць Госпада на сваёй мове, і ў гэтым хоры выпадае беларуская мова. За тое, што ў нашых храмах пануюць замежная польская і руская мовы, мы маем пакаранне Чарнобыльскай навалай. Надаўшы беларускай мове дзяржаўны статус, мы вяртаем яе ў царкву і касцёл. Калі ўсе вернікібеларусы розных канфесій будуць хваліць Госпада на беларускай мове — атрымаецца сапраўдная сімфонія.
    Хай, ласка Божая будзе з Вамі! (С. Захарэвіч, г. Мінск. 19.10.92 г.)
    23
    22
    Шаноўнае спадарства!	д
    Вы называеце сябе прадстаунікамі народа. Але ж паглядзіце ўважліва навокал, як адарваліся вы ад народа. Вы не пытаецеся ў народа, ці патрэбны яму тон РЭФ^ дум (а дакладней, судзілішча) па мове, які вы хочаце правесці. Калі чалавек хворы, сапраўдны доктар не пытае яго, ці падабаюцца яму тыя ці іншыя ле^ЛТ^бела’ што хутчэй паставіць чалавека на ноп. Тое ж і з оела рускаю мовай. Мова  душа народа, а у беларусау гэтая 5уша хворая. Чым жа думаеце вы, прадстаунікі народа прыпісваючы яму заведама смяротны рэцэпт ?!  " ? дзяржаўную мову? Каго вы хочаце падмануць? Народ. На што вы замахнуліся? Мова і народ  катэгорыі вечныя і больш значныя за вашае жыцце. Дык ці маеце вы, смертныя, права судзіць вечнасць? . „ 	.
    Замест таго каб спачатку хоць трохі узброіцца ведамі па гісторыі, культуры народа, які вы прадстаўляеце, вывучыць яго мову, вы адмаўляеце і псторыю, і культуру, і мову. Хто ж вы на гэтай зямлі?
    Шаноўны Ніл Сымонавіч! Ведаючы Вас як сапрауднага, надзейнага Беларуса, прашу Вас давесці да ведама Вярхоўнага Савета гэты ліст. Хан ведаюць, што белару ская моладзь бачыць у іх людзен учарашняга дня не здольных зрабіць ніводнага кроку наперад. Жыве Ьела русь! (Алесь Бразуноў, студэнт IV курса філфака БДУ, г. Менск. 23.10.92 г.)
    Шаноўныя дэпутаты! Што ж Вы робіце з моваю нашаю беларускаю? Колькі ж можна яе таптаць, ганьбіць Няўжо Вы не разумееце таго, што наданне рускан мове статуса дзяржаўнай ставіць крыж на бсларускан у існуючых умовах, а ўвогуле і на беларусах як этнасс
    Народныя дэпутаты Беларусі, дык абараніце ж мо у нашу беларускую і нас, беларусаў, на Беларусі.
    Божа, абарані і ты нас, не дай нам знікнуць з гэтан зямлі! (Аркадзь Хлань, Мінск. 23.10.92 г.)
    Моя семья нз 7 человек счнтает: государственным языком должен быть белорусскнй. На сесснн многне депутаты хотят ввестн русскнй язык государственным наравне с белорусскнм. Где же логнка? Когда прнннмается решенне на сесснн, то оно прнннмается большннством.
    
    Белорусов в республнке около 80%, почему же меньшішство т.е. русскне, должно прнннматься во вннманне. Еслн прннять белорусскнй н русскнй языкн государственнымн, то Беларусь не должна называться Беларусыо, у нее нет языка, нет сувереннтета, нет государственностн. В таком случае Республнка Беларусь должна называться РусскоБелорусскнй кран.
    г. Мйнск. 04.11.92 г.)
    (От семьй М. Костюкевйч,
    Будслаў Мядзельскага раёна, выказванні некаторых народ
    Мы, жыхары мястэчка
    з трывогай і болем слухаем	„	_„„„
    ных дэпутатаў аб наданні рускан мове статуса дзяр жаўнай у Рэспубліцы Беларусь. Наданне рускам мове статуса дзяржаўнасці ў суверэннай Беларусі ганебна для нас беларусаў. Гэта здзек як з гістарычнан спадчыны
    Белаоусі. так і з яе нашчадкаў.
    Мы спадзяемся, што Вярхоўны Савет не зробіць гэтан гістарычнай памылкі, абароніць нашу мову ад па™?11» нацыю ад гістарычнага знікнення. Дзяржаунан мован у “"ерэннай Рэспубліцы Бсларусь павпша быць адна беларуская. (Жук В. П., Лапко С. М., Будзько A. К. інш., усяго 23 подпісаў. 04.11.92 г.)
    Паважаны Вярхоўны Савет! У сувязі з тым што працэс беларусізацыі ў нашай рэспубліцы ідзс вельмі ма рудна і нават намецілася шкодная тэндэнцыя да супынення гэтага працэсу, патрабуем Вас улшыць наша пажаданне: адзінай дзяржаўнай мовай у рэепубліцы Беларусь павінна быць беларуская мова. (Студэнты філсЬака IV курса ГДУ імя Ф. Скарыпы Кацапау A. М., кДіеараўЛ. I леўчакка Л. М. і йш., У^о 97 етудэнтаў. 30.10.92 г.)
    Паважаны Станіслаў Станіслававіч! He дайце зганьбіць роднай мовы! He загубіце першых парасткау нацыянальнага адраджэння! Дзяржаўная мова У нас адна беларуская. (Вучні 10 «Л» класа СШ № 32 ^. 1 омеля Афанчанка, Таранава, Сатарасценка, Парашчанка інш., усяго 20 подпісаў. 03.11.92 г.)
    Паважаныя дэпутаты! У беларускім парламенце абмяркоўваецца пытанне пра тое, быць ці не быць дзяр^
    24
    жаўнай беларускай мове на Беларусі. Некаторыя дэпутаты спасылаюцца пры гэтым на большасць людзей, якія быццам бы гавораць паруску. Але ж гэта ў Мінску. А Мінск — гэта яшчэ далёка не ўся Беларусь. Жыхары шматлікіх вёсак, мястэчак, раённых і абласных гарадоў лічаць сваёй роднай мовай беларускую. Дык хто ж дазволіць сабе пазбавіцца прызнанага ва ўсім свеце права карыстацца ёю? Павсрце, усе людзі, у тым ліку і вы, паважаныя дэпуіаты, страціце шмат. Нельга будзе шчасліва жыць у несправядліва пабудаваным грамадстве. Глыбока ў падсвядомасці вы будзеце адчуваць сваю віну за несправядлівае рашэнне, за тое, што не апраўдалі даверу перад народам, (Н. Баранава, Мінск. 04.XI 1992 г.)
    Мы, вучні дзесятых класаў школ г. Гомеля, слухачы падрыхтоўчага класа вучэбна—вытворчага камоіната П пры кафсдры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны, лічым недапушчальным увядзснне дзвюх моў дзяржаўнымі ў самастойнай і незалежнай Рэспублійы Беларусь.
    Нам прыходзіцца сёння спсцыяльна вывучаць беларускую мову, нашу родную мову, якой нас не вучылі, таму не хочам, каб нашы дзеці he ведалі сваёй мовы, як мы. Хочам, каб у нашай краіне ўсе размаўлялі ці маглі размаўляць на беларускай мове. (23 слухачы ВВКII. 10.11.92 г.)
    Шаноўны Ніл Сымонавіч! Паважаныя члены Камісіі!
    Работнікі ўстаноў культуры Мядзельскага раёна Мінскай вобласці глыбока заклапочаны лёсам нашай роднай беларускай мовы, тым становішчам, у якім апынулася яна зараз пры абмеркаванні новай Канстытуцыі.
    Колькі ж можна абкрадваць наш народ? I менавіта ў той час, калі так неабходна ўмацоўваць нацыянальны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь, у час нацыянальнакультурнага адраджэння, які мы перажываем зараз.
    Намі з вялікім задавальненнем быў успрыняты Закон аб мовах у Беларускай ССР, прыняты ў студзені 1990 года. Тады здавалася, што ён карэнным чынам зменіць адносіны да беларускай мовы.