Голас народа — голас Божы
Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 53с.
Мінск 1993
He магу забыць выпадак, які адбыўся са мнон селета ранняй вясной у Мінску. Мне патрэбна было наведаць магазін «Насенне». На прыпынку ў чакаючага мужчыны я спытала пабеларуску, як даехаць. Ен адказау. Задала яшчэ пару пытапняў, таксама на беларускай мове. Пасля адказаў на іх у дадатак, нібы стрэл, пачула: «Вы что, не заметнлм, что мне непрнятно разговарнвать с Вамн оттого, что Вы говорнте на белорусском языке?!»
— Цікава. На якой мове мне размаўляць, калі я беларуска і знаходжуся ў беларускай сталіцы?
______ На русском. Я тоже белорус, но разговарнваю порусскн.
— Калі Вы цураецеся роднай мовы, то Вам вялікая ганьба. х
He ведаю, чым бы скончылася гэта размова, као ненавіснік беларускай мовы не паехаў. Я ашаломленая засталася чакаць свайго тралейбуса, а ў галаве адны думкі змяняліся другімі. Божухна літасцівы. Пашкадун няшчасных беларусаў. Вызвалі іх ад рабалепства. Дапамажы ім узняць галаву, азірнуцца вакол, глянуць на сябе з боку і ўбачыць, што яны не толькі такія, але ў многім лепшыя за тых, хто імкнецца зрабіць іх сваімі бязмоўнымі служкамі. , „
Божа Усемагутны, прабудзі ў беларусау пачуцце годнасці. Яны заўсёды былі і будуць людзьмі, толькі не ўмеюць пастаяць за сябе. Вось ужо, сапраўды, як у анекдоце: «Дазволь, дзядзечка, мне ў сваёй хаце пад лаўкай пераначаваць».
’ Яшчэ раз прабачце, цяпер ужо за сумбурнасць і памылкі, але выгаварылася і палягчэла на душы, а яна баліць і баліць за лёс беларускага народа. За якія грахі такія выпрабаванні?! (Вольга Захараўна Клыбік, в. Сянькоўійчына Слонімскага раёна. 16.11.92 г.)
Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь сп. ШУ Старшьші Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь сп. КебКалі ласка, прыміце неадкладныя меры па адраджэнню Бапькаўшчыны. Доўга думау, пісаць ці не гэты ліс Вам, кіраўнікам незалежнай Рэспўблікі Белару сЭнс рэшце рэшт прыйшоў да высновы Р ^амТб^ мая жонка беларуска, маем дваіх дзяцей абос школьнікі. Я і мая жонка скончылі адну і ™о ж вясковую беларускую сярэднюю школу. Хаця тут жа
Беларусі, вярташіе да матчынан ,мовы’/^^Р'^^оў
як ваша У мвогіх 3 іх такія ж праблемы, сумвевн., як . ў вашай. Памятаю, якія Вы былі раласвыя пасля вал пісання ў Белавсжскай пушчы дамоуленасці па СНД, ” Вь/сп Кебіч, выступаючы па тэлебачанш, гаварылі «а бЛаруекай мовс Схоць і з a“6“““ ^“““‘"LT вамО, малявалі будучывю нашай Бацькаушчывы. Аб ад ^™іыДЫ? ^“ob” Д^ ' В™ »“б'"“' cn. С.
пасля «Бе
™°&ХТ^юча за вашых дзяцей, * J—
абяцаў’ He размаўляюць і нічога не робяць па у лзеяннс Закона аб дзяржаўнасці беларускан мовы і ягоныя міністры. Прывяду прыклад. Тыдзень назад па г
во”вым была вахіравава ка сельскую мясцовасць і ява
16
(перадача) дабівае рэшткі беларускай мовы. Хаця гэтыя міністры, калі іх запыталі, хто яны па нацыянальнасці і адкуль яны, вельмі ганарыліся, што беларусы. Але адказалі на расейскай мове: «Я белорус нзпод Столбцов», a другі — «Я белорус нзпод Слуцка». Яны свядомыя мужы. Як ім не сорамна. 1 вось гэтыя міністры будуць (на маю думку) супраць беларускасці. Справаводства на беларускай мове для іх як костка ў горле, і яны будуць супраць яго ўводу альбо будуць яго адцягваць на неабмежаваны тэрмін. Зараз у вёсцы вядуць не справаводства, а «делопромзводство», людзі заняты не працай, а «трудом». I гэта там, дзе дзяцей вучаць яшчэ на беларускай мове. Да якой пары гэта можа працягвацца?
Аналагічныя абставіны ў гандлі. Замест «калі ласка» — «пожалуйста» (праўда, рэдка пачуеш замест алей — масло, замест цукар — сахар і г.д.). Паўсюдна. Хоць бы этыкеткі таварныя на першым часе замянілі — і то быў бы якісьці зрух!
Цяпер — пра школу. Аднойчы зайшоў у СШ № 97 г. Мінска распытаць наконт пераходу школы на беларускую мову навучання. Завуч школы адказала, што будзе ў наступным годзе ўсё па—старому — толькі па 2 урокі ў тыдзень па беларускай мовс і літаратуры. Кніжкі на наступны год раздалі ўсе на расейскай мовс. Школа на вул. Ландэра — вакол усс беларусы — быўшая вёскд. Адсюль пытанне: да якой пары, сп. кіраўнікі незалежнай дзяржавы, мы будзем калечыць нашых дзяцей? У рэспубліцы ёсць прэса, якая палівае брудам нашу спадчыну, зневажас мову. Гэта ж недапушчальна. Асабіста Ваша, сп. Кебіч, нежаданне карыстацца дзяржаўнай мовай стрымлівае пераход многіх беларусаў (нават свядомых) на беларускую мову на бытавым узроўні.
I ў заканчэнне: паважаныя кіраўнікі Беларусі, я не бачыў Вашых асабістых выступленняў аб нацыянальным адраджэнні, патрыятызме, гордасці, што ты беларус ці грамадзянін Беларусі. He чуў Вашых асабістых думак. He ссылайцеся на пастановы, законы, там няма Вашых асабістых мэт, там большасць. Прабачце, калі што не так. 3 павагай — Туцін. (г. Мінск. 30.07.92 г.)
У апошні час нядобразычліўцы Беларусі ўздымаюць пытанне аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнай. Мяне хвалюе такі масіўны націск на адраджэнне бела
рускай мовы, культуры і гісторыі. Часта задаю сабе пытанне: як доўга наш народ, які даў прыстанішча і падарыў сваю дружбу прадстаўнікам іншых народаў, і ў першую чаргу выхадцам з Расіі, будзе павучацца, як яму жыць v сябе на Радзіме, на якой мове гаварыць, паважаць ці не сваю культуру і гісторыю? У якой краіне яшчэ можна назіраць падобнае? I ўсё гэта робіцца пры наяўнасці За' кона Рэспублікі Беларусь аб дзяржаўнасці беларускай
мовы. К?лі ж урад Беларусі стане на абарону мовы народа, які надаў назву яашай дзяржаве?
Мне вельмі спадабаўся адказ Прэзідэнта Казахстана Назарбаева карэспандэнту тэлебачання Астанкіна аб мовах у рэспубліцы. Ён сказаў, што казахская мова ў Казахстане павінна заняць такое становішча, як руская ў Расійскай Федэрацыі. Хацелася б пачуць падобны адказ Вярхоўнага Савета і урада Рэспублікі Беларусь тым сілам, якія імкнуцца навязаць наіпай рэспубліцы дзяржаўнае двухмоўе. Рускамоўнаму насельніцтву ў Беларусі нішто не пагражае.
На мсй погляд, неабходна ўсім уладным структурам Рэспублікі Беларусь узяць пад строгі кантроль выкананне Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Такая думка і многіх маіх аднасяльчан, з якімі я неаднойчы гутарыў па гэтаму пытанню. (Булаўко lean Макаравіч, пенсіянср, в. Бастуны Воранаўскага раё'на. 23.10.92 г.)
Нас, жыхароў вёскі Роскаш Наваградскага раёна, устрывожыла вестка пра тое, што ў павестку дня чарговае сесіі Вярхоўнага Савета хочуць уключыць пункт аб наданні статуса дзяржаўнай дзвюм мовам: беларускай і рускай. . .
Мяркуючы па тым, як шырока і сур езна па радые і ў прэсе абмяркоўваецца гэтае пытанне, мы адчуваем рэальную пагрозу не толькі нацыянальнаму адраджэнню, але і выжыванню беларускай мовы — жьівое нашае спадчыны, што засталася нам «ад прадзедаў спакон вякоў». Бо калі расійская мова зноў стане ў нас дзяржаўнаю, то наша родная не вытрымае канкурэнцыі пры абыякавых адносінах дзяржавы. Што не паспеў зрабіць таталітарны рэжым, тое зробяць рэнегаты ды янычары.
Мы не хочам быць насельніцтвам ні «СевероЗападного края», ні «ўсходніх крэсаў». А хочам быць народам у сваёй незалежнай дзяржаве, якую паважалі б, як роўную,
19
18
іншыя дзяржавы свету. А ці ж захоча гаспадарлівы сусед мець справу з нядбаліцаю?
Просім і патрабуем не дапусціць новага злачынства. Бо мова — душа народа. Знікне мова — знікне народ, а значыць і дзяржава. Чаго тады будуць вартыя нашы дзяржаўныя дзеячы? (Васіль Кокаш, Воля Кокаш, Зінаіда Севасцяновіч, Марыя Чура, Павел Чура, Васіль Бажко, lean Свістун, Ліза Свістун. 20.10.92 г.)
У апошні час у рускамоўным друку на Бсларусі нарастае актыўная прапаганда супраць Закона аб мовах. Гаворыцца нават аб тым, што на чаргован сесн Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь будзе уздымацца пытанне аб наданні рускай мове статуса дзяржаўнан нароуні з беларускай. Лічым, што на справс гэта прывядзс да канчатковага вынішчэння беларускай мовы. Разлічваць на павагу і падтрымку іншых народаў немагчыма, пакуль не пачнем паважаць самі сябе. Нельга забіраць у беларусаў самае дарагое — мову продкаў. Спадзяемся, што гэта пытанне не пройдзе. 3 паваган — сям я Банцэвічаў. (г. Ліда. 23.10.92 г.)
Паважаны Ніл Сямёнавіч! _ •
Мы, настаўнікі і вучні Вузлянскан НСШ, іх оацькі, выказваем патрабаванне, каб у Рэспубліцы Беларусь дзяржаўнай мовай была беларуская.
Абураны тым, што ёсць беларусы, якія думаюць інакш. (Балаховіч Г. Ул. дырэктар школы, ХілаАлена Сямёнаўна — настаўніца, Кайровіч Алена Уладзіміраўна — маці вучапіц і інш., усяго 13 подтсау, в. Вузла Мядзельскага раёна. 31.10.92 г.)
Народныя дэпутаты павінны цвёрда ведаць, што дзяржаўнай мовай на тэрыторыі Беларусі павінна з яуляцца беларуская мова. Але я чуў па радыё выступленне на 10й сссіі Вярхоўнага Савета Беларусі дэпутата ненароднага (назваць прозвішча яго не змагу: не прыпомню), які хоча вырашыць на ўсенародным рэферэндуме Беларусі пытанне аб дзяржаўнай мове на тэрыторыі нашан рэспублікі. Цвёрда ведаю, што на тэрыторыі Літвы дзяржаўнай мовай з’яўляецца літоўская мова, на тэрыторыі
Латвіі — латышская, на тэрыторыі Расіі руская і г. д. А на тэрыторыі Беларусі — такою павінна быць беларуская мова. He руская, а беларуская! „ „ .
Мова любога народа з’яўляецца прыгожан мован, і не трэба таўчы ваду ў ступе або пераліваць з пустога у парожняе: не трэба ніякага рэферэндуму.
Рашайце, дэпутаты, пытанні панароднаму, па дзелавому. He трэба траціць грошы на рэферэндумы. Быу усесаюзны рэферэндум, а што з яго атрымалася.
Што ж вы (я гавару пра некаторых дэпутатау) за дэпутаты Беларусі, калі не ўмееце і не хочаце навучыцца размаўляць на беларускай мове? Дзе ж ваша гордасць за сваю мову, за свой народ?
Паўтару яшчэ раз: усе мовы — руская, беларуская, польская і г. д. — вельмі прыгожыя мовы. Але ж на тэрыторыі Беларусі дзяржаўнай павінна быць беларуская мова. (Адамовіч Мікалай Адамавіч, грамадзянін Ьеларусі, г. Мінск. 29.10.92 г.)
3 вялікай цікавасцю сочым за работай сесіі Вярхоўнага Савета. Няма мяжы нашаму абурэнню, калі чуем як некаторыя дэпутаты, патрабуючы дзяржаунага двухмоўя, імкнуцца знішчыць родную мову. Мы добра разумеем, што ўвядзенне ў якасці дзяржаунан рускан мовы непазбежна прывядзе ва ўмовах нашан Рэспублікі да гібелі нацыі, народа. Яшчэ Ф. Багушэвіч у мінулым стагоддзі папярэджваў: «Не пакіданце ж мовы нашан бе ларускай, каб не ўмёрлі!» Як жа трэба не любіць сваю Бацькаўшчыну, не паважаць свой народ, каб жадаць яму заўчаснай гібелі! _ „ .