Голас народа — голас Божы
Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 53с.
Мінск 1993
31
карыстацца беларускай мовай, якую добра вывучыў яшчэ ў школе.
Пара падняцца ў атаку за роднае слова і народным дэпутатам ад ветэранаў і іншых грамадскіх арганізацын. Няўжо не зразумела, што пакуль наш парламент не будзе працаваць на роднай мове, аб чым ветліва сказаў і сусед Альгердас Бразаускас, цяжка і амаль немагчыма пераходзіць на беларускую мову ў рэспубліканскіх, абласных, раённых і гарадскіх установах.
Калі дэпутаты будуць шанаваць бацькоўскае слова, тады ў Вярхоўным Савеце не будуць выступаць на замежнай мове паважаныя Янчук і Багданкевіч, Лінг і Бадзей, Казлоўскі і Ягораў і іншыя кіраўнікі.
Словам, выкананне прынятага Вамі Закона «АО мовах у Рэспубліцы Беларусь» у Вашых руках, шматпаважаныя народныя абраннікі. Давайце ж будзем яго выконваць.
3 павагай! (Янка Тышко, работнік кінафікацыі, г. Віцебск. 16.02.93 гА
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь!
Мы, студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, занепакоены абмеркаваннем артыкула аб дзяржаўнай мове праекта Канстытуцыі.
Дзяржаўная двухмоўнасць, якую прапануюць прыняць некаторыя дэпутаты, гэта не што іншае, як працяг каланіяльнай палітыкі Расійскай імперыі на Беларусі.працяг моўнай асіміляцыі і разбурэння беларускага этнасу. Чаго варты той суверэнітэт, які не забяспечвае беларусу права на свабоднас, не ўшчэмленае ніякімі палітычнымі акалічнасцямі валоданне беларускан мован у Рэспубліцы Беларусь?
Мова — гэта вельмі далікатная сфера духоунага жыцця нацыі, якая не можа быць аб’ектам дылетанцкіх спрэчак і спекуляцый, тым больш на ўзроўні Вярхоўнага ІаВС Шаноўныя народныя дэпутаты! У многіх з вас, як і ў іншых грамадзян нашай рэспублікі, дзесяцігоддзямі выхоўвалася пагарда да беларускага слова, да мовы сваіх бацькоў і дзядоў. He адбірайце ж у вашых дзяцем і ўнукаў магчымасць адчуваць сябе людзьмі, сапрауднымі гаспадарамі на сваёй Бацькаўшчыне! He рабіце нас духоўнымі жабракамі, пасмешышчам перад цэлым светам.
Мы звяртаемся да вашага сумлення і гонару, да вашан адказнасці перад беларускім народам. Узаконенае рускабеларускае двухмоўе (руская мова аўтаматычна заняла б вядучае становішча, якое і зараз незаконна падтрымліваецца структурамі ўлады) можа стварыць небяспечны прэцэдэнт, калі пачнецца барацьба за дзяржаўнасць польскан, яўрэйскай, украінскай, літоўскай, татарскай і іншых моу, носьбіты якой у той ці іншай колькасці жывуць на Беларусі.
Шаноўныя народныя дэпутаты! Нявсданне беларускан мовы або нежаданне ўспамінаць яе сення — не аргумент для палітыкаў і заканадаўцаў. . .
Мы просім, каб вы самі выконвалі і давалі прыклад выканання законаў, прынятых Вярхоўным Саветам. Рэспубліка Беларусь ужо мае Закон аб мовах, які рэгулюе моўныя стасункі ў нашай дзяржаве Асноўнае палажэнне гэтага Закона аб дзяржаўнасці беларускан мовы і павінна быць замацавана ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. (Таццяна Богдан, Ларыса Бабкова, Людміла Мядзведзік, Таццяна Рабаткоаіч, Аксана Спрынчан, Ірына Пяхота, Ігар Нячай, Андрэй Стахоўскі, Арына Гаурон, Кацярына Супей, Міхаіл Цмыг, Мая Таваранак і інш., усяго 361 подпіс. 08.12.93 z.)
Ліст дэпутатам
Паланізацыя і русіфікацыя, што праводзіліся некалькі стагоддзяў у дачыненні да беларускага насельніцтва, нанеслі велізарную шкоду яго нацыянальнан самасвядо; масці. Асабліва ўзмацніўся працэс асішляцыі карэннага насельніцтва Беларусі ў апошнія дзесяцігоддзі: значна звузілася сфера ўжывання беларускан мовы, пад пагрозан апынулася само яе існаванне, многія пакаленні былі пазбаўлены сваёй культурнагістарычнай спадчыны, у іх выхоўваўся комплекс этнічнай непаўнацэннасці і г. д. 1 толькі сучасныя працэсы нацыянальнага адраджэння ва ўмовах дзяржаўнай незалежнасці Беларусі стварылі перспектыву спынення размывання менталітэту беларусау, вяртання да іх мовы, культуры. Аднак нападкі на белапускую мову, як і на беларускасць наогул, піто развязаны цяпер у рэспубліцы (і на Берасцейшчыне, у прыватнасці), прымусілі нас выступіць не толькі у абарону дзяржаўнай мовы дзеля яе захавання, але прадухілення міжнацыянальных канфліктаў.
33
32
Лічым беспадстаўнымі патрабаванні аб увядзенні ў ранг дзяржаўнай мовы рускай у межах Брэсцкай вобласці і рэспубліцы наогул. У вобласці па перапісе насельніцтва 1989 г. пражывала 82,7% беларусаў, з іх звыш 90% свабодна валодалі роднай мовай. У нашым моцна зрусіфікаваным грамадстве толькі дзяржаўнасць адной мовы (беларускан) можа забяспечыць яе далейшае існаванне і развіццё. Недапушчальна рабіць рускую мову, што пануе ва усен інфармацыйнай прасторы былога СССР, дзяржаунан У Рэспубліцы Беларусь і таму, што яна мае такі статус у Расн.
Прызнаючы самабытнасць матэрыяльнай культуры, традыцый, звычаяў, побыту заходнепалескага гісторыкаэтнаграфічнага рэгіёна і неабходнасць іх вывучэння, зберажэння і памнажэння, рашуча адвяргаем патрабаванні грамадска культурнага аб’ядна’шя «Полісьсе» аб наданні заходнепалескай мовс статуса дзяржаўнай. He адмаўляючы пэўнага ўкладу яцвяжскіх плямён, як і балтаў наогул, у станаўленні беларускай народнасці, сваю пазіцьпо грунтуем на дадзеных сучаснай навукі: адсутнічаюць гістарычныя, археайагічныя і моўныя падставы для сцвярджэння ао існаванні зараз яцвяжскага этнасу на тэрыторыі Заходняга Палесся. Гістарычна гэты рэгіён заўсёды з яўляуся састаўной часткай Беларусі — з XIV ст. Берасцейшчына ўваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Як сведчаць перапісы насельніцтва на працягу апошніх 100 гадоу, пераважная большасць карэнных жыхароў Заходняга Палесся ўсведамляе сябе прыналежнымі да беларусаў.
Нашы продкі заўсёды вызначаліся гасціннасцю, цярпімасцю да іншых канфесій і нацыянальных супольнасцей, што жылі побач з імі. Беларуская інтэлігенцыя, як адзначаў у 1915 г. Максім Багдановіч, ніколі не ўпадала ў шавінізм, не імкнулася да змяншэння правоў суседніх нацыянальнасцяў дзеля паўнаты самастойнага развіцця. Беларусы ў мінулым ахвяравалі сабон, као садзейнічаць вольнаму існаванню народаўсуседзяу, узоагачалі іх культуру. Ва ўмовах сучасных працэсаў адраджэння ў Беларусі недарэчнымі выглядаюць выказванні наконт ушчамлення правоў чалавека на моўнай глебе. Гэта абвяргае Закон аб мовах у рэспубліцы, дзе гаворыцца аб тым, што «статус беларускай мовы як дзяржаунан не закранае канстытуцыйных правоў грамадзян іншых нацыянальнасцей карыстацца рускай ці іншымі мовамі...» Няма і парушэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Згодна з гэтым сусветным юрыдычным дакументам, 34
«бацькі маюць права прыярытэту ў выбары віду адукацыі (а не мовы аўт.) для сваіх малалетніх дзяцен».
Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інсгытута імя A. С. Пушкіна. Гэтым лістом мы звяртаем увагу парламента рэспублікі на неабходнасць захавання дзяржаўнасці толькі адной мовы —беларускан. Мова цэлага народа належыць не аднаму пакаленню. (Выкладчыкі Брэсцкага педінстытута Майсейчык Л. А, Стэльмах Н. М., Калянковіч I. I., Піваварчык I. В., Новік М.. L>
Н П Вабішчэвіч A. М. і яшчэ 30 подтсау. 18.12.92 г.)
Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь С. С. Шушкевічу „ „ . „
Акадэмічная рада Таварыства беларускан мовы імя ф Скарыны звяртае Вашу ўвагу на кампашю з боку шэрагу арганізацыяў і партыяў, аб’яднаных у каардына^йпш камітэт, ігнаруючых Закон аб мовах на Беларусі, д маўляючых права нашай Бацькаўшчыны на нацыянальна дзяржаўны суверэнітэт. На разгляд чаргован сесп бсларускага парламента імі рыхтуецца вынесці пытанне аб наданні расейскай мове дзяржаўнага статуса на тэрыторыі суверэннай Беларусі. Здзяйсненне такога акту будзе нс маючым сусветнага аналагу глумленнем над цэлым народам з багацейшай гісторыкакультурнан спадчынан. У сённяшняй сітуацыі ён надалей замарозіць развіцце беларускай нацыі, пазбавіць яе перспектывы. Білінгвізм ненатуральная з’ява, шкодная для развіцця нармальнай свядомасці. Беларуская мова — першая у славянскім свеце на якой друкавалася Біблія, стагоддзі дзяржауная ў Вялікім княстве Літоўскім, — здольная сення і у будучыні выконваць усе функцыі ў цывілізаваным граМЭДСябры Акадэмічнай рады ТБМ спадзяюцца на ўзважаны, добры розум народных дэпутатау і Вас як Старшыні Вярхоўнай Улады на Беларусі. (Язэп Стапановіч, старшыня Рады, г. Менск. 12.10.92 г.)
Шаноўныя нашы выбраннікі!
3 болем і вялікай заклапочанасцю мы успрынялі выказванні асобных дэпутатаў аб увядзенні у рэспубліцы дзяржаўнага двухмоўя.
35
Яшчэ зусім нядаўна вы нас узрадавалі прыняццем такога неабходнага дакумента — Закона аб мовах, вынікі якога ўжо відавочныя. Пачаў абуджацца нават і тон, у каго «дух заскаруз». Загучала роднае слова ў дзіцячых садках, пачатковых класах, ва ўстановах. Роднае слова згуртоўвае нас, заклікае даражыць сваёй спадчынан, ведаць свае карані. Згубіць усё гэта — злачьінства.
Мы спадзяёмся, што не загубіце дзяржаунасць нашан мовы, не дасце ёй стаць падчарыцай на роднан зямлі. (Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Гродзенскай вобласці Скіба В. А., Сухоцкая Г. I., Клімуць В. I. і яйічэ 30 подпісаў. 22.12. 92 г.)
Паважаны Станіслаў Станіслававіч.
Усё можна дараваць Вярхоўнаму Савету Беларусі: зрыў рэфэрэндуму, абрабаванне нашых укладаў у ашчадных банках (адкладвалі на чорны дзень, лепшыя гады жывучы пачорнаму), «кілбасу» — толькі не барацьбу супраць адраджэння. Нсльга аддаваць мову нашу на распыл.
Чаму Вы, Станіслаў Станіслававіч, дазваляеце невукам, пахабным людзям і адукаваным авантурыстам у званні народных дэпутатаў абражаць усіх свядомых &еларусаў? Робіцца гэта парознаму: або ад імя выбаршчыкаў патрабуюць спытаць беларуса, ці трэба яму, «талерантнаму, працаахвочаму», матчына мова, наперад ведаючы, што замучаны гісторыяй беларуссавецікус дасць згоду на «трасянку» (толькі адстаньце), або у форме з пагардай кінутых, знявечаных беларускіх слоў у адрас апазіцыі і самога Старшыні.
Балюча і крыўдна.... Паглядзіш уважліва родненькае, манкуртнае тэлебачанне — і ахоплівае такая крыуда! Усе лезуць думкі: а мо Бог нас пакараў і даў нам іншамоуных начальнікаў, артыстаў, прадпрымальнікаў?
Станіслаў Станіслававіч, а дзе ж дзяржава. Няужо яна не ў сілах забяспечыць павагу да нас — карэнных. Дзе адраджэнне? Няўжо так і застанецца — па У. Караткевічу: «Край сагнуўся ў спіне, Край баіцца размовы пра волю, Край згубіў сваю мову. I матчынан песш напеў.... Нельга верыць у бога, Калі ён такое дазволіу, Цяжка верыць у люд свой, Калі ён такое сцярпеу».