Голас народа — голас Божы
Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 53с.
Мінск 1993
сваей Бацькаўшчыны, ад беларускага народа і яго мовы, хоць і называюць яны сябе групай «Беларусь», а выступаюць супраць усяго беларускага.
Кожны ўрад скіроўвае сваю палітыку ў першую чаргу на ўмацаванне ўласнай краіны, а не на карысць суссдняй дзяржавы, як гэта робяць пераўвасабленцы з ліку Вярхоўнага Савета («Беларусь»), Яны выступілі супраць народнага рэферэндуму, зараз выступаюць супраць дзяржаўнасці беларускай мовы, супраць прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і іншых законаў, якія раней прымалі і распрацоўвалі. А гэта азначае, што яны супраць абвяшчэння Рэспублікі Беларусь самастойнай дзяржавай, супраць нсабходнасці стварэння ўласнай палітычнай лініі, вайсковай дактрыны, эканомікі, а таксама адраджэння бсларускай мовы, культуры, гісторыі.
Нельга забіраць у нас, беларусаў, самае дарагое — мову продкаў.
Спадары дэпутаты! Вы, напэўна, забыліся, аб чым вы іаварылі на прадвыбарных сходах нам, выбаршчыкам. Аказалася, што некаторыя з вас сталі пераўвасабленцамі. Але мы памятаем, як выбіралі мы Вас і што Вы тадьі гаварылі (Даўлгод, Рахатка, Машко, Курдзюкоў) нам, навагрудскім выбаршчыкам (Унучка і інш.).
Няўжо вы хачаце ісці і далей той дарогай, якой ішоў таталітарны рэжым? I тое, чаго не паспеў зрабіць таталітарызм за 70 гадоў, хочаце зрабіць вы?
Мы не хочам быць болей грамадзянамі «СевероЗападного края». Мы не хочам быць і «крэсамі ўсходнімі». Мы хочам быць народам у сваёй незалежнай дзяржаве, якую паважалі б як роўную іншыя дзяржавы свету.
А ці захоча тады гаспадарлівы сусед (дзяржава) мець справу з нядбайліцамі?!
Просім і адначасова патрабуем ад Вас: не дапусціце новага злачынства! Бо ўжо адно злачынства вы зрабілі.
Мова — душа народа. Знікае мова — знікае народ, a значыць, і дзяржава. Чаго тады будзеце вартыя вы, дзяржаўныя дзеячы?
А спытаемся: хто такія — «русскоязычные»? Мы думаем, што гэта звычайная праява імперскіх амбіцый. Апекуноў і шкадавальнікаў рускай мовы на Беларусі трэба, напэўна, найперш шукаць сярод беларусаўдэпутатаў’ Есць у нас пматлікі і непераможны атрад чыноўніцтва, якое прывучана бачыць найперш толькі свае вузкаўласныя інтарэсы. А між тым тэрміны, вызначаныя ў Законе
47
аб мовах, ужо прыспешваюць, мы пра гэтыя тэрміны не забываем і забываць не збіраемся. Вось і ўшчынаецца атака групы «Беларусь» супраць самой ідэі беларусізацыі.
Вам мы даверылі свой лёс, лёс беларускай нацыі, лёс будучыні Беларусі. He дапусціце ж новую непаўторную памылку! Мы не хочам, каб вы, ап янёныя сілай улады, увайшлі ў гісторыю як магільшчыкі беларушчыны, падпісаўшы смяротны прыгавор беларускай мове. Увайдзіце ў гісторыю як абаронцы беларускай мовы, зацвердзіўшы Канстытуцыяй статус яе дзяржаўнасці. (Настаўнікі Лідскага рна і Ліды: Ваійкевіч, Міхновіч, Бохан, Урбановіч, Котава, Змітровіч, Мельнік, Гірыновіч, Буяк, Жамойцін, Фіясь, Жамойціна, Сечка, Кіеня, Чайко, Шыліна, Здаповіч, Сімановіч, Вільбік, Васілючак. 15.01.93 г.)
Паважаныя спадары народныя дэпутаты незалежнай Рэспублікі Беларусь!
Піша Вам жыхар гор. Масквы, але таксама беларус.
I пішу я вось наконт якой справы.
У гэтае спякотнае лета я на тры месяцы прыязджаў з сям’ёю на Радзіму, у Мазыр і Калінкавіцкі раён. Жонка і дзеткі мае таксама беларусы, ведаюць мову, з’яўляюцца сябрамі Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны. 3 Беларусі мы выпісваем шмат газет і часопісаў. Таму для нас кожны прыезд на Бацькаўшчыну — бязмерная радасць, а ў святле апошніх падзей — абвяшчэння РБ незалежнай дзяржавай — радасць асаблівая. Прыйшло і на нашую вуліцу свята’ Будзем і мы, як гэта прарочыў наш Пясняр, — «людзьмі звацца»!
Прыехаў я да маці ў вёску. Рашыў зняць з ашчаднай кніжкі трохі грошай, каб купіць сёетое ў краме. Пайшоў у ашчадную касу. Яна знаходзіцца ў адным будынку з вясковым Саветам. На дабротнай камяніцы лунае белачырвонабелы нацыянальны беларускі штандар ды красуецца наша дзяржаўная «Пагоня». У добрым настроі я зайшоў ва ўтульны будынак. Сардэчна прывітаўся з работніцай касы. Запоўніў квіток на беларускай мове, а мне гэтая прыемная кабета (я разам з ёю вучыўся і яна добра ведае родную мову) і кажа: «Коля, нужно заполннть квнтанцшо на русском языке, а то у меня нз—за твоей блажн могут быть крупные непрнятностн с начальством в Калннковнчах». I так мне сорамна і прыкра стала! Сорамна
перад сваёй роднай зямелькай, перад дзядамі і прадаедамі, якія ляжаць непадалек у хвонніку, перад дзяцьм сваімі, перад жонкай, перад сабою, перад У^м св^ам a таксама перад Вамі, шаноўныя дэпутаты, бо Вы пішаце такія законы, якія ніхто не хоча выконваць.
Моўчкі я запоўніў квіток на рускай мове і рушыу дахаты. Дома маці, калі пачула, што здарылася, абазвала мяне «сраным беларусам». I я падумау пра сябе, ш , напэўна, вось у такія хвіліны і нараджаюцца новыя рабесп’еры! Я, урэшце, не хацеў тут, у гэтым лісце выка заць сваю, асабістую крыўду. Атрымліваецца, што маюць рацыю тыя, хто сцвярджае: «...ннчего у вас с этмм бело русскнм язвком не получдтся...» ‘ ” *а 3 вюм" 16 “'К&^ В» раз^ляеце
ў Вярхоўным Савеце. На якой «трасянцы». Па свасн пра L я аб’ездзіў увесь былы Савецкі Саюз і нідзе не бачыу, каб улады так абражалі і прыніжалі сваю мову. Дзе ж Ваша годнасць? Вы ж дэпутаты, Вы ж прыклад павінны даваць свайму народу. Чаму не сябе не паважаеце? I як можна паважаць іншых, калі не паважаеш сябе? Я працую начальнікам рэфрыжэратарнага цягніка на чыгунцы і вось у пятніцу, 6 лістапада, праязджаў праз Беларусь і ўвечары бачыў пасяджэнне Вярхоўнага Савета. Чуў «трасянку», добрую мову Старшыні Шушкевіча С. С., зноу, як зауседы, нс было кворуму... 3У вялікай тугой я глядзеў на усе гэта і спагадау, пітодаўно пара і мне ўступіць у Беларускі народны фрон «Адраджэннс», каб дапамагчы сумленным і годным люд зям Беларусі паганым дзеркачом вымесці такіх «дэпута таў» з Вярхоўнага Савета. Прыкра мне усе гэта бачыць,
народнвя дэпута™! Зычу Вам ствараць такія законы, якія б павялічвалі багацце і ха раство роднай зямлі і роднага народа, абаранялі б мову Кыю, традыцыі і звычаі, служылі б дабру і справядлівасці. I за гэта будзе Вам вялікая людская пашана, людская любоў, шырокае прызнанне народнае.
А пакуль што — трасянка, барацьба з народнан спадчынай, мовай і гісторыяй, барацьба з лепшымі сынамі СВаПрабачцс, калі ласка, за благія словы, але ж набалела на душы, калі ж Вы самі пачнеце «людзьмі звацца». (Касьянчык М. М. 17.11.92 г.)
49
48
Паважаны Прэзідыум Вярхоўнага Савета!
Хачу выказацца па пытанню, якое мяне хвалюе больш, чым матэрыяльнае становішча, цэны. Гэта пытанне аб дзяржаўнасці беларускай мовы.
Пачуўшы выступленні дэпутатаў пры абмеркаванні Канстытуцыі, прачытаўшы мноства артыкулаў у газетах, я зразумела, што вядзецца шалёны наступ на наша нацыянальнае адраджэнне, на суверэнітэт Беларусі, імкненне зрабіць нагйу дзяржаву губерняй Расіі. Кожнаму зразумела, калі будзе дзве дзяржаўныя мовы, то месца беларускай мове нідзе не будзе. He будзе — не будзе нацыі. Ёсць такая фракцыя «Беларусь». Дэпутаты гэтай фракцыі найбольш варожа ставяцца да нацыянальнага адраджэння. Дык навошта яны ўзялі сабе такую назву? Важна не назва, а дзеянні.
Мяне як ветэрана працы, пенсіянерку, асабліва закрануў зварот ветэранскай арганізацыі па пытаннях мовы. Хто ж уваходзіць у гэтую ветэранскую арганізацыю? У асноўным гэта людзі прыезджыя, не беларусы, большасць з якіх займалі добрыя пасады, прыклалі свае рукі да знішчэння нашай мовы, а цяпер хацелі б задушыць яе канчаткова. Ім бы вучыць сваіх унукаў, паважаць той народ.сярод якога яны жывуць, яго мову, звычаі. Няхай бы іх арганізацыя клапацілася пра старых людзей, прыглядзелася да ўмоў жыцця адзінокіх састарэлых пенсіянераў, арганізавала ім дапамогу. А палітыку няхай робяць маладыя, ім жыць, а нам толькі дажываць. Вас, ветэраны, ніхто не будзе прымушаць вывучаць нашу мову
Я хачу звярнуцца да дэпутатаў, каб кожны псрад галасаваннем ііа артыкулу аб дзяржаўнасці мовы добра падумаў, ці з’яўляецца ён сынам сваёй зямлі. Ад вас залежыць, ці загіне наша мова, ці загіне пачэснае месца сярод моў свету.
Галасаванне трэба правесці пайменнае, вынікі надрукаваць у газетах. (Баброўская В. П., г. Ліда. 28.12.92 г.)
Паважаны Ніл Гілевіч!
Пішу Вам гэтае пісьмо таму, што ўстрывожаны намерам Вярхоўнага Савета Беларусі разгледзець на чарговай сесіі пытанне аб правядзенні рэферэндуму наконт таго, каб узаконіць на Беларусі двухмоўе — прызнаць дзяржаўнымі рускую і беларускую мовы. Пры гэтым спасыла50
юцца на нізкі працэнт валодаючых родным словам беларусаў.
Я упэўнены, што гэта робіцца з мэтаю пераканаць беларусаў аб нерэальнасці адраджэння роднай мовы на Беларусі, адраджэння нашай нацыянальнай свядомасці. Нас спрабуюць пераканаць, што мы дасягнем большых эканамічных поспехаў, калі будзем карыстацца рускай моваю. Такое, з дазволу, глупства даўно ўсім зразумела — нас проста хочуць запалохаць, паставіць перад фактам неабходнасці адмовіцца ад суверэнітэту і стаць расейскай правінцыяй.
Але хопіць з нас стагоддзяў расейскай і польскай няволі, дзякуючы якой мы сталі жабракамі. Хопіць здзекаў, бязглуздзіцы ў дачыненні да нас, беларусаў, і нашай душы — роднай мовы.
На прыкладзе нашай Наваградчыны можна сцвярджаць, што хоць і з вялікімі патугамі, але адраджэнне беларускай мовы ідзе наперад. У нас ёсць актыўныя, перакананыя яе прыхільнікі. Усё больш яе чутно па вуліцах, у гаворках між людзей. Усё большую папулярнасць маюць беларускамоўныя кнігі, газеты і часопісы. Пакрыху людзі пачынаюць усведамляць сваю нацыянальную годнасць.
У гарадскіх школах паступова ўводзіцца беларускамоўнае павучэнне дзяцей. Перайшоў на беларускую мову і гандлёвы тэхнікум. I гэта адбываецца пры ўмовах, калі нашыя мясцовыя ўлады не толькі не садзейнічаюць, але як мага ставяць перашкоды папулярызацыі беларускай мовы, гісторыі і культуры. Нават не знайшлося ў Наваградку самага сціплага памяшкання для працы «Узвышша» мясцовай суполкі ТБМ імя Ф. Скарыны. Кожны дзень урадавыя сродкі інфармацыі працуюць супраць беларускай мовы. Выжыць, а тым больш адрадзіцца беларускай мове ў такіх абставінах вельмі цяжка.
I цяпер, замест таго каб праводзіць у жыццё дзейсныя захады па выратаванню нашага найбагатшага скарбу — беларускай мовы, улады шукаюць прычыны ўхіліцца ад адраджэнскіх працэсаў. Для гэтай мэты і задуманы фарс з рэферэндумам аб двухмоўі ў Беларусі.