• Газеты, часопісы і г.д.
  • Голас народа — голас Божы Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Голас народа — голас Божы

    Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 53с.
    Мінск 1993
    22.43 МБ
    41
    40
    Прашу Вас, даражэнькі, змагайцеся як мага за тое, каб родная мова адна толькі была гаспадыняю ў сваёй хаце. I я буду пасвойму змагацца. Бо нічога даражэйшага ў мяне не засталося. (Валянціна (Вальцэся) Калановіч з Наваградка. 12.10.92 г.)
    Вялікую трывогу выклікае рашучы наступ афіцыйных уладаў на нашую беларускую мову. Для гэтага выкарыстоўваюцца і ўрадавыя сродкі масавай інфармацыі, і абьіякавасць да выканання ўжо прынятых законаў і пастаноў па адраджэнню беларускай мовы. I вось яшчэ адзін небывалы блюзнерскі ўчынак — на разгляд чарговай сесіі Вярхоўнага Савета ставіцца пытаіше аб правядзенні рэферэндуму па перагляду Закона аб мовах, а менавіта аб прызнанні дзяржаўнымі рускай і беларускай моў. 3 гэтай нагоды хачу выказаць Вам сваю думку, таму што спадзяюся на Вашу рашучую падтрымку.
    Агульна вядома, што дзяржаўнае жыццё ў краінах заўсёды забяспечваецца адной мовай, а менавіта мовай карэннага насельніцтва. У адрозненне ад Швейцарыі ці Канады, дзе існуе патрэба ў той колькасці афіцыйных моў, у якой кантактна жывуць нскалькі народаў, Рэспубліка Беларусь — гэта унітарная дзяржава. А ў такой дзяржаве гульня ў двухмоўе вельмі небяспечная. Справа ў тым, што нізкі працэнт валодаючых роднаіі мовай беларусаў гэта вынік шматвяковай палітыкі русіфікацыі, франтальнага адлучэння карэннага насельніцтва ад роднага слова. Напэўна, таму нават даволі сціплыя поспехі нацыянальнакультурнага адраджэння беларусаў моцна ўстрывожылі нядобразычліўцаў нашага народа. Яны спадзяюцца на тое, што пры апытанні за двухмоўе будзе большасць галасоў. Моцна асіміляваны беларускі народ не можа сёння зрабіць правільны выбар. У гэтых умовах стартавыя магчымасці ў рускай і беларускай моў пры правядзенні рэфсрэндуму няроўныя. На гэта і разлічваюць яго ініцыятары. У гэтым выпадку лепш даверыцца розуму тых, хто ўклаў свае веды і талент у распрацоўку Закона аб мовах у Беларускай ССР.
    Паважаны Ніл Сямёнавіч! Я па нацыянальнасці татарын, але мае дзяды і бацькі, а цяпер ужо дзеці і ўнукі выраслі ў беларускім асяроддзі, беларуская мова стала нам роднаю. I я шчыра спадзяюся на Вашу падтрымку. Рэферэндум аб двухмоўі ў Беларусі праводзіць нельга. Трэба не ўхіляцца ад адраджэнскіх працэсаў, а зрабіць усё для выратавання беларускай мовы.
    3 вялікай павагай, шаноўны Ніл Сямёнавіч! (Мустафа Смольскі — пенсіянер, іноалід В.А.В. II групы, г. Наваградак. 01.10.92 г.)
    Шаноўны спадар Гілевіч, шаноўныя спадары!
    Мы, жыхары в. Дуброва Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, толькі з трывогай можам успрыняць спробы пэўных антыпатрыятычных дэпутатаў юрыдычна надаць рускай мове статус другой дзяржаўнай мовы ў нашай краіне — Рэспубліцы Бсларусь.
    Вось ужо амаль два стагоддзі руская мова пачуваецца гаспадыняю на нашай беларускай зямлі. Болей за два стагоддзі топчацца і абражаецца наша мова. У нянавісці да нашай мовы сёння яднаюцца самыя розныя антынацыянальныя сілы. Надзвычай шкада, што такая мізантрапічная нецывілізаваная палітыка знаходзіць падтрымку з боку дэпутатаў, якія чамусьці імянуюць сябе «народнымі». Дзяржаўнай мовай на Беларусі мусіць быць толькі беларуская мова! Перад нашым народам паўсталі надзвычай ркчаданыя праблемы ва ўсіх галінах жыцця, мы ў самым нявыгадным становішчы ў гэтым сэнсе ў Еўропе. Таму штучнае пытанне аб дзяржаўнасці рускай мовьі у Беларусі можа выклікаць лінгвістычны канфлікт, а за ім, глядзіш, і рэлігійны. Пэўна, на гэта і разлічваюць пэўныя дэпутаты і тыя, хто за імі.
    Мы рашуча адхіляем саму ідэю якой бы то ні было іншай дзяржаўнай мовы на нашай зямлі, акрамя нашай роднай беларускай. о „
    Просім давесці змест гэтага ліста да ўсіх дэпутатаў ВС.
    3 павагаю! (Бусел М. К., Бусел Н. П., Дайнека К. М., Галаўкова Г. П. і інйі., усяго 15 подпісаў. 15.01.93 г.)
    Шаноўныя дэпутаты!
    Бадай ні перад адной нацыяй у Еўропе не склалася такой трагічнай гістарычнай, эканамічнай, сацыяльнай сітуацыі, як перад нашым народам. Два стагоддзі польскага засілля, затым два стагоддзі расейскага «брацкага» каланіялізму прынеслі шмат гора і страт нашай Радзіме Беларусі.
    Гісторыя дала нам унікальны шанц аднавіць нашу дзяржаўнасць, умацаваць яе і спакойна пачаць ладзіць годнае жыццё для ўсіх грамадзян Беларускай дзяржавы.
    43
    42
    
    Абсягі працы такія, што справу знойдзе сабе кожны. Дзякаваць Богу, на нашай зямлі пануе мір і згода. Іаму нам асабліва трывожна, што праз нецывшзаваныя прапановы шэрагу дэпутатаў аб наданні расенскан мове статуса яшчэ адной дзяржаўнай мовы мір на нашан зямлі можа быць парушаны.	_	. .
    Рускія не з’яўляюцца аўтахтонамі нашан зямлі, іхняя мова гвалтоўна выцясняла нашу родную беларускую дзякуючы каланіяльнаму панаванню Расіі ў Беларусі. Увядзеннем яшчэ адной дзяржаўнай мовы створыцца непатрэбная канкурэнцыя моў, дзе беларуская будзе у горшым стане і можа знікнуць.
    Сусветнае супольніцтва даўно зразумела важнасць захавання лінгвістычнай разнастайнасці на Зямным шары. Гэта ніякім чынам не пярэчыць правам асобы.
    Тыя, хто выступае супраць беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай мовы Рэспублікі Беларусь, альбо не да канцы ўсведамляюць дзікунства сваіх прапаноу, альбо свядома ідуць на сяўбу сваркі ў нашым народзе па самых балючых пытаннях, якія толькі могуць існаваць між наподамі, — лінгвістычных, этнічных, рэліпнных.
    Аднойчы ўзнікшы, такія канфлікты могуць цягнуцца дзесяцігоддзямі. Мы заклікаем дэпутатаў усведаміць магчымыя трагічныя (хай нас крые Бог ад гэтага.) паследкі мяркуемага надання рускай мове статуса дзяржаунан мовы ў Рэспубліцы Беларусь. Мы заклікаем дэпутатау не падтрымліваць такія прапановы. Беларуская„ мова	мова
    беларускага народа — мусіць быць адзінан дзяржауна мовай Рэспублікі Беларусь, нашай дзяржавы. Іншага не зразумеем мы, беларусы, іншага нс зразумеюць цывілізаваныя еўрапейцы.	R
    Жыве Беларусь! (Курячйй П. Н., Тукач М. В., Бусел В. М., Дайнеко В. Н., в. Пружынішчы Лкцябрскага раена. 13.01.92 г.)
    Старшыні камісіі па захаванню гстарычнай спадчыны, адукацыі і культуры, спадару Н. Гілевічу
    Апошнім часам усё гучней ды гучнен чуваць галасы тых, хто жадае рэвізаваць дзяржаўнае аднамоуе у нашае кпаіне, надаць рускай мове статус дзяржаунан. Разумеючы патрэбы носьбітаў гэтай мовы, мы незадаволены рэзкімі беспадстаўнымі выпадамі некаторых з іх у адрас
    дзяржаўнай мовы, нацыянальнага адраджэння і ўвогуле беларускага народа. . . .
    Шэраг выданняў, у прыватнасці агульнарэспуоліканскія «Советская Белоруссня», «Беларуская Ніва», гарадская газета «Віцьбічы», адкрыта выступаюць супраць беларускасці, адраджэнскіх арганізацый, падаюць квазінавуковыя працы ці артыкулы, з якіх вынікае, што беларусаў, украінцаў няма, беларуская мова штучная, бо яна дыялект рускай і г. д.
    Мы не згодны з такімі матэрыяламі, лічым іх антыбеларускімі, антыдзяржаўнымі.
    Выказваемся за захаванне дзяржаўнага беларускага аднамоўя, за дакладнае выкананне Закона аб мовах, за актыўную дзяржаўную падтрымку адраджэнскай беларускамоўнай прэсы і неперыядычных выданняў. Мы думаем, што дзяржава павінна падтрымліваць адраджэнскія памкненні татараў, палякаў, яўрэяў, летувісаў, іншых нацыянальнасцей, але пры ўмове, што гэтыя памкненні не будуць перашкаджаць суверэнітэту, унітарнасці Рэспублікі Беларусь, беларускай нацыі. (А. Букачоў, Віцэбскі раён, в. Вароны, Хамайда Б., м. Віцебск, вул. Рэпіна, 6—56, Ф. Сіўко, г. Віцебск, npm Чарняхоўскага, 36—1—91, Мальчэўская Я. Е., npm Чарняхоўскага, 32, к. 2, кв. 121)
    Полацкая гарадская рада Таварыства беларускай мовы звяртаецца да Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь з заклікам захаваць за беларускай мовай статус адзінан дзяржаўнай мовы ў нашай рэспубліцы.
    Вялікае абурэнне выклікае не толькі тая інтэнсіуная кампанія, што разгорнута пэўнымі палітычнымі коламі, некаторымі газетамі, але асабліва выступленні многіх народных дэпутатаў супраць дзяржаўнасці беларускай мовы за наданне рускай мове статуса другой дзяржаўнан мовы у рэспубліцы. Такое ў нас ужо было, калі беларускай мове не было мссца ні ў дзяржаўных установах, ні ў школах і ВНУ, ні ў сродках масавай інфармацыі, ні нават на бытавым узроўні. Размова ў Вярхоўным Савеце аб наданні рускай мове статуса другой дзяржаўнай мовы ўжо з яўляецца парушэннем Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.
    Мы заклікаем Вярхоўны Савет, Савет Міністраў, іншыя дзяржаўныя органы і структуры, сродкі масавай інфармацыі весці больш актыўную работу па выкананні Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. (Полацкая гарадская Рада ТБМ, старшыня Гарэлікава Т. П. 16.11.92 г.)
    45
    44
    Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, сп. Шушкевічу С. С.
    У складаны час, калі Рэспубліка Беларусь робіць намаганні сцвердзіць свой сапраўдны суверэнітэт, увайсці Ў лучнасць народаў свету як самастойная дзяржава з сваёй асаблівай культурай, пэўнымі эканамічнымі магчымасцямі, асобныя нядобразычліўцы выступаюць супраць беларускай мовы, хочуць навязаць Вярхоўнаму Савету Ро неабходнасць зацвярджэння двухмоўя, прызнання рускай мовы як дзяржаўнай. Гэта мы лічым зневажальным для беларускай дзяржаўнасці і беларускага народа. Мы дапускаем, што пэўны час руская мова будзе функцыянаваць сярод нассльніцтва як форма зносін, як выразнік культуры рускай дыяспары ў Рэспубліцы Беларусь. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны г. Магілёва катэгарычна патрабуе канстытуцыйнага прызнання дзяржаўнай мовай толькі беларускую.
    Мы апелюем да гонару і розуму народных дэпутатаў і спадзяёмся, што яны пацвердзяць сапраўдны клопат пра будучыню Рэспублікі Беларусь. (Магілёўская гарадская Рада ТБМ імя Ф. Скарыны, старшыня Рады Клімуць Я. I. 28.10.92 г.)
    Паважаныя спадарыні і спадары! Наданне статуса дзяржаўнай мовы рассйскай мове — гэта прыход беларусаў на чорны край нябыту. «Велнкнй н могучнй» на нашай зямельцы пануе дзвесце гадоў. Ён пусціў такія карані, што за дзвесце гадоў не выкарчуем.
    Кожнай нацыі Бог даў сваю мову, і павінны мы размаўляць на сваёй і яна павінна быць у нас адзінай дзяржаўнай.
    Двухмоўе — самазабойства.
    Рабочыя станкабудаўнічага зда г. Маладзечна Грыбоўскі, Мацкевіч, Ерашэвіч і інш., усяго 27 nodnicav 20.01.93 г.)
    Паважаныя дэпутаты!
    Вам мы даверым наш лёс, лёс нашай беларускай нацыі, лёс будучыні нашай Беларусі.
    Аднак мы, настаўнікі Лідскага раёна і горада Ліды, выказваем рашучую нязгоду з тымі «дэпутатамі» ў Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь, што адцураліся ад 46