Голас народа — голас Божы
Тэлеграмы і лісты выбаршчыкаў у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 53с.
Мінск 1993
Але вось мінула амаль тры гады. За гэты час бібліятэкі нашага раёна папоўніліся амаль на 90 тыс. новых выдан26
няў. I сярод іх толькі 16 тыс. кііігі на беларускай мове, астатнія — рускамоуныя»
А мы ж разам з прадстаўнікамі сферы народнам адукацыі павінны дапамагаць людзям авалодаць роднан мовай. Таму адразу ж пасля прыняцця Закона усе справа водства ў аддзеле культуры, цэнтралізаванан б1^ятэчна сістэме было пераведзена на беларускую мову, пера аформлены інтэр’еры большасці бібліятэк раена з Ул‘кам беларускага нацыянальнага каларыту, чытачы аб ядналісяУў такія аматарскія аб’яднанні, як «Бацькаушчына», «Спадчына», неаднаразова прайшлі святы беларуска кнігі, беларускай культуры, адраджаюцца беларускія свя
I калі зараз ставіцца пад пагрозу існаванне і развіццё пашай нацыянальнай мовы, то становіцца страшна за нашых нашчадкаў, за нашу будучыню. Мова ж наша гзта наша гісторыя, наша сучаснасць і наша будучыня. I ніхто не мае права падвяргаць гэта сумнешію.
Вельмі спадзяёмся, што наш Вярхоуны Савет усвя доміць словы нашага выдатнага беларускага паэта Ф. Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашан беларускан, кабУне ўмёрлі!» (Л. У. Несцяровіч, Р. М. Роуда, Л. У. Сліжэўская, М. Іванова, В. В. Урбановіч t шш., усяго 67 подпісаў. 23.11.92 г.)
Паважаныя дэпутаты!
Я простая жанчына, не палітык. Пішу, каб перадаць свой боль і абразу за растаптаную, знішчаную, пакрыўджаную родную мову. Здавалася, настаў момант для яе адраджэння. Але ж знаходзяцца такія сілы, сярод якіх і нашы выбраннікі, якія дзеля сваіх палітычных амбіцый гатовы пахаваць зажыва ўсё беларускае.
Прашу ўрад і дэпутатаў забараніць генацыд над беларускім народам усялякім русіфікатарам і антыбеларускім элементам. Мы на сваёй Бацькаўшчыне і хочам размаўляць на сваёй мове. Беларуская мова павінна быць адзінай, дзяржаўнай. У нашых нядобразычліўцаў далёкі прыцэл. Спярша знішчыць мову, а затым і незалежнасць рэспублікі. У іх на гэты конт ёсць вопыт. Няўжо гэтым людзям малы крыві і ім не церпіцца распачаць крывавую бойню і на нашай шматпакутнай зямлі?! (Думбенец О. Н., г. Клічаў. 05.11.92 г.)
27
Спадары і таварышы дэпутаты! У вашым асяроддзі, ,ды ў краіне наогул, заўважаецца тэндэнцыя — зрабіць рассйскую мову дзяржаўнай, г.зн. увесці ў краіне афіцыйнае двухмоўе. Гэты акт, калі ён адбудзецца, стане смяротным прысудам для беларускай мовы, культуры ды ўсяго нашага адраджэння. Мы пратэстуем супраць увядаення двухмоўя і патрабуем ад вас — не будзьце герастратамі, выканаўцамі смяротнага прысуду нашай Бацькаўшчыне. Рана ці позна за вамі зачыняцца дзверы Вярхоўнага Савета, але пра вашыя дзеянні будуць памятаць людзі і пасля вашай смерці. Толькі ад вас залежыць — праклянуць вас нашчадкі ці ўспомняць добрым словам. Апамятайцеся, пакуль не позна, і не дапусціце двухмоўя! (Андрэй Пяткевіч, Галіна Плаўская, в. Уселюб, Наваградскі раён. 12.11.92 г.)
Кажуць, народ мае нікчэмную самасвядомасць...
А вы чулі калінебудзь, як сцішаецца тралейбусны люд пры першых словах сялянскай бабулі, што прыехала пагасцяваць да сваіх гарадскіх дзетаккветак і любых унучкаў? Бывае, з такой непасрэднасцю і адкрытасцю яна распавядае пра іх, што, здаецца, у гэтую агульную суталаку ўсялілася агульная душа. I мова яе такая пявучаяладнаязграбнаяскладная. I па добрых усмешках пасажыраў здагадваешся, што амаль усе яны ў гэтую хвіліну ў сваёй роднай вёсцыселішчы ці ў летнім басаногім дзяцінстве...
He, народ мае свядомасць. He мае яе асноўная большасць наменклатуршчыкаў. 3 іх і павінна пачынацца выпраўленне. Народ што, народу жыцьвыжываць трэба. А як будзе прыклад — народ адгукнецца.
Пагарджаць мовай — значыць пагарджаць людзьмі, якія сеюць і збіраюць для нас збожжахлеб. Пагарджаць мовай — значыць праяўляць невуцтва і ляноту да мовы, у слоўніку якой больш двух мільёнаў слоў. Няўжо не зразумела, што мы адбрыкваемся, адкідваем, адпіхваем ад сябе інтэлектуальнае багацце, выкрышталізаваную і адшліфаваную міратворчую, жыццятворчую філасафічную сістэму! Доказы? Акіньце думкай і вокам сусвет.
Мова — гэта жывы гістарычны ланцужок, што ад людзей даўніх перадаецца людзям будучым і наадварот. A ён ужо як павуцінка... Хто будзе заўважацьпаважаць іншых, тым больш быць паважаным, калі не паважае
сваіх каранёў? Калі адарваўся ад іх, дык ён не дасць ураджаю. Гэтага дзікуна куды выкінеш, прышчапіцца такому падсабіць трэба. Уразумсць бы нам, што мець сваго мову — жыць сваім розумам, сваёй галавой. Як вядома, «усе мовы панскія». Але ўсе іншыя мовы жывуць свабодна ў адпаведных дзяржавах, а беларуская мова ў сваёй дзяржаве дзесяць год яшчэ будзе сіратой. Ці свая гэта дзяржава, ці дзяржава ўжо гэта, з чаго пачынаецца дзяржава і дзе яе мудрасць? Сорам дый годзе! (У. Ярохаў, г. Гомель. 21.10.92 г.)
Паважаны таварыш Старшыня! У сродках масавай інфармацыі зараз вядзецца размова аб увядзенні ў Беларусі дзяржаўнага двухмоўя.
Дык вось ведайце нашу думку: ніякага двухмоўя нельга ўводзіць! Інакш нашай роднай беларускай мове не выбрацца наверх. Той здзек, што тварыўся над мовай дагэтуль, працягвае сваю ганебную справу.
Таму як найхутчэй неабходна прымаць захады да актывізацыі адраджэння беларускамоўнай тэрміналогіі ва ўсіх сфсрах дзейнасці. (17а даручэнню членаў суполкі ТБМ старшыня суполкі М. Валько, член суполкі Я. IIIыійканава, г. Йясвіж. 16.10.92 г.)
. Патрабаванне шэрагу дэпутатаў правесці рэферэндум па мове — што гэта? Абракадабра? I грошай ужо не шкада! Немцы, французы, украінцы, армяне і г.д. не дакаціліся да такога сораму. Дурню вядома: калі гэта дзяржава, скажам, Францыя, то і мова дзяржаўная французская. Няўжо не разумееце, народныя выбраннікі? Палітычныя амбіцыі зусім засланілі ад усяго зямнога вашыя вочы. Дык што, мы вас выбіралі, каб вы знішчалі нашу родную мову? Яна і так раскрыжавана на крыжы. (Чыкіна Йіна Паўлаўна, г. Івацэвічы. 10.11.92 г.)
Паважаны Ніл Сымонавіч!
3 вялікім непакоем мы сочым за дыскусіямі, якія разгарнуліся на старонках газет, на радыё, тэлебачанні, асабліва на сучаснай сесіі Вярхоўнага Савета, накіраваных на рэвізію дзяржаўнага Закона аб мовах, нашай сімволікі, якія з’яўляюцца ключом сутнасці ў развіцці
28
29
нацыянальнай дзяржаўнасці і самабытнасці беларускага народа.
Мы лічым, што пад сцягам ідэй дзвюх дзяржаўных моу распачата тонкая, далёка прадуманая акцыя супраць адраджэння нацыянальнай культуры.
Мы перакананы, што нацыянальная мова — гэта фундамент фарміравання нацыяналыіай самасвядомасці. Дзяржаўнай мовай павінна быць толькі беларуская мова.
Просім данесці нашу думку дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
(Па даручэнню камісіі па адукацыі, справах моладзі Баранавіцкага раённага Савета пародных дэпутатау старшыіія камісіі Буцько Б. I, 19.11.92 г.)
была дзяржаўнай, ці каб былі дзвс мовы дзяржаўныя — руская і беларуская.
Паважаныя дэпутаты, марныя вашы выступленні. Беларуская мова ў нас павінна быць дзяржаўнай!
Пасля рэвалюцыі ў Мінску былі адкрыты беларускія, рускія, польскія, жыдоўскія і адна татарская школа. У беларускіх школах былі 4 урокі па рускай мове, у рускай школе — 2 урокі па беларускай мове. Руская мова была як замежная, і ніхто не гаварыў, што яму не даюць вучыцца на сваёй мове.
На працягу стагоддзяў кіраўнікі, асабліва рускія, мучылі беларускую мову, як юды мучылі Ісуса Хрыста. (Ліпень Антон Іванавіч, г. Мінск. 05.11.92 г.)
Паважаныя сумленныя дэпутаты і дэпутаткі! Ад Вас залежыць лёс беларускага народа. Усім вядома, што царскі ўрад не любіў беларусаў і не дазваляў беларусам вучыць сваю беларускую мову, а хто спрабаваў вучыць таго цяжка караў, ссылаў на Урал і ў Сібір на знішчэнне’. Беларускія кіраўнікі — старшыня Саўнаркама Беларусі Адамовіч, Янка Купала, Якуб Колас, Язэп Лёсік, каб скарэй адкрыць беларускія школы, арганізавалі трохмесячныя курсы па вывучэнню беларускай мовы, на курсы прымалі адукаваных людзей. Пасля заканчэння курсаў усе курсанты былі накіраваны настаўнікамі ў школы, каб выкладаць беларускую мову вучням і насельніцтву Беларусі. У 1922 г. бьглі адкрыты па ўсёй Беларусі беларускія школы, у школу ішло ўсё насельніцтва Беларусі, каб навучыцца пісаць і чытаць на сваёй беларускай мове, у школу прыходзілі мужчыны і жанчыны, ужо не кажучы аб дзецях. He хапала партаў, там на вокнах, на падлозе пісалі і чыталі. Гэты дзень быў святам для беларускага народа. Але не доўга беларусы цешыліся сваёй мовай. Калі Сталін абвясціў сябе дыктатарам, у Беларусь панасылаў рускіх наймітаў, пачаліся рэпрэсіі, у першую чаргу сталі арыштоўваць настаўнікаў, работнікаў РАНА, аблана, гарана, работнікаў Акадэміі навук і другую інтэлі’ генцыю, сталі закрываць беларускія школы. Хто гаварыў пабеларуску з таго смяяліся, а пасля і высылалі на Урал.
Цяпср Беларусь адраджае сваю знішчаную за 70 гадоў беларускую мову. Але гэта не лёгка зрабіць, ёсць дэпутаты, якія выступаюць на сесіі і крычаць, каб руская мова 30
Шаноўныя народныя дэпутаты незалежнай Беларусі!
Сёння не сакрэт, што прыняты вышэйшым органам дзяржаўнай улады рэспублікі Закон «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь» выконвасцца нездавальняюча. Разгорнута беспрэцэдэнтная кампанія па шальмаванню роднага слова і за наданне дзяржаўнасці рускай мове — хай і цудоўнай, але мове суседняй дзяржавы. На жаль, не паказвае, прабачце за шчырасць, прыкладу павагі да роднай мовы і наш парламент, ва ўсякім разе многія дэпутаты.
Мяне здзіўляе, чаму народныя дэпутаты ад Віцебшчыны, нашага блакітназялёнага краю, шаноўныя Мікола Сцепаненка і Мечыслаў Грыб, Яўген Глушкевіч і Яўген Радзецкі, Васіль Трафіменка і Васіл Чэпік, Янка Авін і Янка Цярэшка, Мікола Федарчук і Міхась Васілеўскі, якіх я ведаю як цудоўных людзей, з якімі на працягу многіх гадоў з’еў разам не адзін пуд солі, у час работы нашага парламента амаль не карыстаюцца родным словам. Гэтыя дэпутаты добра валодаюць беларускай мовай, ведаю па сумеснай працы.
Або чаму Генадзь Карпенка і Віктар Ганчар таксама забыліся пра матчыну мову, дзедзе, а ў Маладзечне большасць размаўляе пабеларуску.
I зусім не зразумела, што дэпутат Уладзімір Станкевіч з Крывічоў, мой зямляк, за якога бацька галасаваў у Свіры, таксама забыўся, што ён беларус.
I паважаны Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў абяцаў — пры абранні намеснікам Старшыні Вярхоўнага Савета —