• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Кінематограф зрабіў з Л. Віралайнен гераіню адной ролі — нашай станоўчай і спагадлівай жанчыны, якая ўмее кахаць і жадае быць каханай.
    У 90я гг. Л.Віралайнен захапілася аператарскай працай, здымае фільмы аб аперацыях на сэрцы. Цяпер іграе ў тэатры “Эксперымент”. Жыве ў СанктПецярбургу.
    Вацлаў Мацкевіч
    Віткоўскі Мікалай
    ВіткоўскіМікалай(1843, Віцебшчына24.10.1892, Іркуцк), падарожнік, археолаг.
    Адукацыі не атрымаў, служыў арганістам у касцёле. У 1863 г. за ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага арыштаваны і сасланы на катаргу ў с. Алонка Балаганскага пав. Іркуцкай губ. У 1873 г. адпраўлены на пасяленне ў Іркуцк, дзе працаваў вадавозам і хатнім настаўнікам, а ў вольны час вывучаў прыродазнаўчыя навукі (геаграфію, геалогію, батаніку і заалогію), часта наведваў музей Сібірскага аддзялення Расійскага геаграфічнага таварыства. У Іркуцку пазнаёміўся з сасланым земляком Іванам Чэрскім, прымаў удзел у некаторых яго экспедыцыях, у прыватнасці, па басейну р. Селенгі. У хуткім часе М. Віткоўскі распачаў самастойную серыю палеантрапалагічных даследаванняў ва Усходняй Сібіры. Адкрыў у 1880 г. каля р. Кітой курганы эпохі неаліта і абверг думку аб тым, што Сібір не была заселена ў эпоху каменнага веку. У насгупныя гады праводзіў раскопкі ў даліне Ангары, каб адшукаць першабытныя паселішчы. Яго асноўныя публікацыі “Кароткая справаздача аб раскопцы магілы каменнага веку ў Іркуцкай губерні” (1880. Т. 11. № 3^1), “Сляды каменнага веку ў даліне р. Ангары” (1889. Т. 20. № 12), “Прасверленыя камяні” (1890. Т. 21. № 4) змешчаны ў “Нзвестнях Восточного Отдела РГО”.
    Вынікі палеантрапалагічных і археалагічных пошукаў прынеслі М. Віткоўскаму шырокую вядомасць у расійскіх навуковых колах. У 1882 г. ён быў узнагароджаны залатым медалём Расійскага геаграфічнага таварыства па аддзелу этнаграфіі. Пазней заняў пасаду дырэктара музея таварыства ў Іркуцку.
    М. Віткоўскі не абмяжоўваўся археалогіяй і антрапалогіяй. Разам з I. Чэрскім займаўся геалагічнымі пошукамі, пытаннямі заалогіі, у прыватнасці, байкальскай нерпай, збіраў для музея ўзоры прыбайкальскіх раслін. Ен прылічаны да піянераў сібірскай археалогіі. П. СямёнаўЦяньШанскі адзначыў, што сваімі удалымі знаходкамі магіл каменнага веку ён аказаў неацэнную паслугу расійскай навуцы, і назваў яго “найлепшым знаўцам археалогіі дагістарычнага перыяду Сібіры”.
    Валерь/й Ярмоленка
    150
    Персаналіі
    Войцік Галіна
    Войцік Галіна Антонаўна (1.7.1927, Вільня, Віленскага ваяв., цяпер Вільнюс), філолаг, перакладчык, беларускі грамадскідзеяч Літвы.
    Г. Войцік нарадзілася ў сям’і вядомага беларускага дзеяча Антона Войціка і беларускай пісьменніцы Зоські Верас (Людвікі Сівіцкай). Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, у Віленскім універсітэце. Закончыла аспірантуру пры інстытуце замежных моваў у Маскве. Абаранілася ў 1963 г. Выкладала нямецкую мову ў Віленскім педінстытуце, на беларускай кафедры педуніверсітэта.
    Г. Войцік — аўтар шматлікіх прац і дапаможнікаў для студэнтаўфілолагаў. Пераклала з літоўскай мовы на беларускую кнігу Ч. Худабы “Па Віліі: падарожныя запісы” і інш. Падрыхтавала да выдання кнігу Лявона Луцкевіча “Вандроўкі па вільні”, кнігу ўспамінаў Зоські Верас. Пры актыўным удзеле Г. Войцік друкуюцца ўспаміны Л. Луцкевіча пра славутых жыхароў Вільнюса “Постаці” ў газеце “Рунь”. З’яўляецца галоўным рэдактарам радыёперадачы “Беларускае слова на хвалях Літвы”, запісы якой выкарыстоўваюцца ў беларускай школе на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Часта выступае перад вучнямі беларускай школы імя Ф. Скарыны. Г. Войцік — член Міжнародных асацыяцый беларусістаў і германістаў. Жыве ў Вільнюсе.
    Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
    Вольскі Аркадзь
    Вольскі Аркадзь Іванавіч (15.5.1932, г. Добруш Гомельскай вобл.), палітычны, дзяржаўны дзеяч. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР.
    А. Вольскі нарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Пасля сканчэння Маскоўскага інстытута сталі і сплаваў працаваў на Маскоўскім заводзе імя Ліхачова (19551969), быў сакратаром парткама завода. 3 1969 г. працаваў у апараце ЦК КПСС: загадчык сектара аўтамабільнай прамысловасці; намеснік загадчыка, першы намеснік загадчыка аддзела машынабудавання (19691983); памочнік Генеральнага сакратара ЦК КПСС (19831985); загадчык аддзела машынабудавання (19851988). 3 1988 па 1989 гг. — прадстаўнік ЦК КПСС і Вярхоўнага Савета СССР у НагорнаКарабахскай аўтаномнай вобл. Азербайджанскай ССР (НКАО); з 1989 па 1990 гг. — старшыня Камітэта асобага ўпраўлення НКАО. 3 1990 па 1991 гг. — прэзідэнт Навуковапрамысловага саюза СССР. 3 1992 г. — прэзідэнт Расійскага саюза прамыславікоў і прадпрымальнікаў (РСПП), сустаршыня Руху дэмакратычных рэформ (19911992); ганаровы прэзідэнт Міжнароднага капгрэса прамыславікоў і прадпрымальнікаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 11 га склікання, дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР 10га склікання, народным дэпутатам СССР (19891992).
    А. Вольскі ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
    Вуек Зыгмунт
    ВускЗыгмунт (22.9.1938, в. Сухадол Пінскага пав. Палескага ваяв., цяперПінскірнБрэсцкайвобл.), скульптар, педагог.
    3.	Вуек нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1941 г. разам з сям’ёй пераехаў у этнічную Польшчу (г. Равіч Пазнанскага ваяв.). Вучыўся ў Пазнанскай акадэміі мастацтваў у прафесара Б. Вайтовіча. Спецыялізуецца ў камені і бронзе. З’яўляецца аўтарам скульптурных работ, якія ў асноўным знаходзяцца на Цэнтральным Памор’і. Асноўны змест яго творчасці — страты і польскі народ у перыяд Другой сусветнай вайны, ваенная і рэлігійная тэматыка. У творчасці 3. Вуека выразна гучыць і польскабеларуская тэматыка (бронзавая пліта ў парафіяльным касцёле ў Лаздунах Іўеўскага рна Гродзенскай вобл., прысвечаная ваенным падзеям на тэрыторыі Налібоцкай пушчы). Выстаўляўся ў гарадах Польшчы, Берліне, Капенгагене.
    3.	Вуек займаецца таксама педагагічнай дзейнасцю. Выкладае ў Ліцэі скульптурнага мастацтва ў Кашаліне. 3 1996 г. — ад’юнкт кафедры прамысловага праектавання ў Кашалінскім палітэхнікуме.
    Тадэвуш Гаштольд (Кашалін, Польшча)
    151
    	Персаналіі
    ВыгодскіДавід
    ВыгодскіДавід Ісакавіч (1894. Гомель 1943, ?). рускі перакладчык, крытык.
    Стрыечны брат Л. Выгоцкага. Д. Выгодскі закончыў раманагерманскае аддзяленне Ленінградскага універсітэта. Зай.маўся перакладамі, пісаў вершы. У 1938 г. быў арыштаваны, што выклікала пратэсты Ю. Тынянава, М. Зошчанкі, К. Федзіна, В. Шклоўскага і інш. рускіх пісьменнікаў. Памёр у заключэнні.
    Шырокую вядомасць атрымалі пераклады Д. Выгодскага з еўрапейскіх (I. Бехер, А. Мальро, Б. Ібаньес, Б. Перес Гальдос, 1. Мейрынк) і яўрэйскай (X. Бялік) моваў. Яго пяру належаць таксама пераклады з беларускай мовы твораў А. Александровіча, М. Багдановіча, А. Гурло, У. Дубоўкі, Я. Коласа, Я. Пушчы (Альманах белорусской лнтературы. Л., 1929), артыкулы ў “Лнтературном Ленннграде” “Янка Купала” (1935.14 сн.), “Якуб Колас” (1936. 11 кастр.), “Паэзія Беларусі” (1936. 8 лют.), “Юбнлей Нзн Харнка” (1936. 1 студз.) і інш.
    Браніслава Котава
    ВыгоцкіЛеў
    ВыгоцкіЛеў Сямснавіч (17.11.1896. г. Орша Віцебскай губ., цяпер Віцебская вобл., 11.6.1934, Масква), псіхолаг, педагог.
    Сям’я Выгоцкіх жыла ў Оршы, затым пераехала ў Гомель. Бацька працаваў упраўляючым аддзела банка, быў старшынёй Аб’яднання па распаўсюджванню асветы.
    Л. Выгоцкі скончыў Гомельскую гімназію (1913). Тады ж паступіў на медыцынскі факультэт Маскоўскага універсітэта, але праз месяц перайшоў на юрыдычны факультэт, што давала яму большыя правы (дазваляла жыць паза рысай аседласці і інш.). Адначасова вучыўся на курсах псіхалогіі і філасофіі Народнага універсітэта Шаняўскага. Па заканчэнні вучобы вярнуўся ў Гомель, дзе працаваў настаўнікам псіхалогіі і літаратуры разам са стрыечным братам Давідам Ісакавічам Выгоцкім (у будучым вядомым лінгвістам і філолагам). У 1919 г. яны арганізавалі літаратурпае выдавецтва. Акрамя школьнай работы Л. Выгоцкі праводзіў таксама заняткі ў тэатральнай студыі, чытаў лекцыі па пытаннях псіхалогіі і літаратуры, заснаваў лабараторыю псіхалогіі ў Гомельскім педагагічным тэхнікуме. 3 1924 г. Л. Выгоцкі працаваў у Маскве: у МДУ, Інстытуце эксперыментальнай псіхалогіі, на педфакультэце Другога МДУ, затым у Эксперыментальным дэфекталагічным інстытуце, які ён арганізаваў і ўзначаліў. У гэты ж час кіраваў аддзелам адукацыі псіхічна і фізічна адсталых дзяцей пры Наркамаце асветы.
    Навуковую дзейнасць Л. Выгоцкі пачаў з вывучэння нсіхалогіі мастацтва, даследаваў успрыпяцце літаратурных твораў (“Трагедыя аб Гамлеце, прынцы Дацкім”. 1916; “Псіхалогія мастацтва”, 1925). У 19251927 гг. вывучаў тэорыю рэфлексалагічнага і псіхалагічнага даследавання, праблемы псіхалагічнага выхавання. У працы ‘Тістарычны сэнс псіхалагічнага крызісу” (1927) даў глыбокі крытычны аналіз тагачаснай псіхалогіі. Л. Выгоцкі стварыў культурнагістарычную тэорыю развіцця паводзін) і псіхалогіі чалавека, па якой дэтэрмінанты псіхічнага развіцця знаходзяцца не ўнутры арганізма, асобы дзіцяці, а звонку — сацыяльным узаемадзеянні яго з іншымі людзьмі, з дарослымі. Ім адкрыты новы накірунак у дэфекталогіі (“Асноўныя праблемы сучаснай дэфекталогіі”, 1929). Распрацаваў таксама новае вучэнне аб лакалізацыі псіхічных функцый у кары галаўнога мозга (“Псіхалогія і вучэнне аб лакалізацыі псіхічных функцый”, 1934), вывучаў праблемы афекта і інтэлекта (“Вучэнне аб эмоцыях”, 1934). У апошнія гады жыцця Л. Выгоцкага асабліва цікавілі медыцынскія аспекты псіхалагічных даследаванняў. Ужо будучы прафесарам, ён паступіў у медыцынскі інстытут (спачатку ў Маскве, потым у Харкаве). Адначасова чытаўлекцыі напсіхалогіі ў Украінскайпсіханеўралагічнайакадэміі. Некаторыя псіхалагічныя даследаванні Л. Выгоцкага былі выкананы з выкарастаннем педагагічнай тэрміналогіі (“Педалогія падлетка”, 19291931 і інш.). Гэта абумовіла рэзкую крытыку яго ідэй у 30я гг., выкліканую зусім не навуковымі падставамі. На доўгі час тэорыі Л. Выгоцкага былі выключаны з савецкай псіхалагічнай думкі. Толькі з 50х гг. творасць вучонага пачала ацэньвацца незалежна ад палітычнай, кан’юктурнай прадузятасці.
    Л. Выгоцкі стварыў вядомую навуковую школу, прыхільнікамі якой былі Я. Бажовіч, П. Гальперын, А. Запарожац, А. Ляонцьеў і інш. Яго тэорыі атрымалі вялікі рэзананс і ў сусветнай псіхалагічнай навуцы.