Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
В. Варашыльскі пачынаў сваю літаратурную творчасць з агітацыйнай паэзіі (зборнікі “Смерці няма”, “Першая лінія міру”). Затым звярнуўся да рэфлексійнай лірыкі (зборнікі “3 размовай”, “Нязгода на паклон”, “Знішчэнне гатункаў”, “Пасля знішчэння”. “У пошуках страчанага цяпла”, а таксама ’Ты ёсць і іншыя вершы”, “Дзённік інтэрнавання”, выдадзеныя паза цэнзурай). Аўтар зборнікаў апавяданняў “Бязлітасная зорка”, зборніка празаічных мініяцюр “Гісторыі”, зборніка рэпартажаў аб апошніх днях венгерскага паўстання 1956 г. “Венгерскі дзённік”, літаратурных нарысаў і біяграфічных аповесцей пра М. СалтыковаШчадрына, У. Маякоўскага, С. Ясеніна, А. Пушкіна, твораў для дзяцей і моладзі. Перакладаў з рускай і беларускай паэзіі. У перакладзе выйшлі кнігі “Выбраныя вершы” М. Багдановіча (1974), “Альпійская балада” В. Быкава (1970), “Зімовая прыгода” (1968) і “Птушыныя клопаты” (1972) М. Танка і інш. На беларускую мову творы В. Варашыльскага перакладалі Я. Брыль, М. Танк, С. Яновіч і інш.
Юрый Вашкевіч
Варона Валерый
Варона Валерый Міхайлавіч (5.3.1940, г. Рэчыца Гомельскай вобл.), эканаміст, прафесар. Заслужаныдзеяч навукіі тэхнікі Украіны.
В. Варона паходзіць з сям’і беларусаў. У 1954 г. скончыў Рэчыцкую СШ № 7. Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту (19541958). Працаваў на станцыі Фастаў2 і Казацін1 ПаўднёваЗаходняй чыгункі. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі (19591961) паступіў на эканамічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі. У час вучобы працаваў па спецыяльнасці ў аддзеле тэхнікаэканамічных даследаванняў Інстытута УкрНДІпластмаш. Пасля паспяховага заканчэння універсітэта ў 1967 г. вучыўся ў аспірантуры Кіеўскага інстытута народнай гаспадаркі (кафедра эканомікі). Да 1988 г. работа В. Вароны звязана з гэтым інстытутам: быў там асістэнтам кафедры палітэканоміі, дацэнтам, дэканам, прарэктарам па вучэбнай рабоце. У 19811985 гг. узначальваў лабараторыю НОП аддзела АСУВ Кіеўскага мотазавода. Загадваў аддзелам сацыялогіі працы адцзялення сацыялогіі Інстытута філасофіі НАН Украіны, аддзелам сацыялогіі рыначнай эканомікі Інстытута сацыялогіі НАН Украіны (19881992). 3 1992 г. займае пасаду дырэктара гэтага інстытута.
У галіне эканомікі і сацыялогіі В. Варона апублікаваў шмат навуковых прац, сярод якіх — “Развіццё ўласнасці і ўдасканаленне сацыялістычных вытворчых адносін” (1971), “Канцэпцыя гаспадарання” (1989), “Прадпрымальнік Украіны” (1995), “Эканамічная сацыялогія” (у сааўтарстве, 1995). В. Варона займаўся праблемамі, звязанымі з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС, якім прысвяціў сваё даследаванне “Сацыяльныя вынікі Чарнобыльскай катастрофы” (1996).
Ірь/на Тамільчык
145
Персаналіі
Варонка Язэп
Варонка Язэп(ІосіфЯкаўлевіч; псеўд. Юрый Вегаў; 4(17).4.1891, Сакольскі пав. Гродзенскай губ. 4.6.1952, Чыкага, ЗША), палітычныдзеяч, журналіст, публіцыст.
Нарадзіўся Я. Варонка ў сялянскай сям’і. Да 1914 г. быў вольным слухачом юрыдычнага факультэта Пецярбургскага універсітэта, аднак не закончыў навучанне зза адсутнасці сродкаў. Супрацоўнічаў ў пецярбургскіх газетах “Столнчные вестн”, “Воскресная вечерняя газета” і часопісе “Зрнтель” (пад псеўд. Юрнй Вегов). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. уступіў у петраградскае аддзяленне Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнічаў у канферэнцыі БСГ у Петраградзе ў чэрвені 1917 г., быў абраны членам ЦК. На2сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый (1524.10.1917, Мінск) падтрымаў прапанову аб увядзенні аўтаноміі Беларусі. Быў дэлегатам III з’езда БСГ (25.10.1917, Мінск). Уваходзіўу склад Вялікай беларускай рады, займаў пасады камісара юстыцыі і ўнутраных спраў. Да снежня 1917 г. узначальваў у Петраградзе камітэт Беларускага таварыства па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны. Прадстаўляў беларускія арганізацыі на Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэння аб выбарах ва Усерасійскі Устаноўчы сход. Удзельнічаў у рабоце Дзяржаўнай нарады (жнівень 1917, Масква) і Усерасійскай дэмакратычнай нарады (верасень 1917, Петраград), дзе адстойваў нацыянальныя інтарэсы Беларусі, патрабаваў не заключаць мір з Германіяй і яе саюзнікамі да вызвалення тэрыторыі Беларусі, перадаць зямлю ў распараджэнне зямельных камітэтаў, адмяніць смяротнае пакаранне, увесці ўсеагульную працоўную абавязанасць, выказваўся супраць урадавай кааліцыі расійскіх сацыялістычных партый з лібераламі, якія разглядаліся як партыі буржуазныя. Уваходзіўу склад Часовага савета Расійскай Рэспублікі (Перадпарламента). У снежні 1917 г. актыўна удзельнічаў у падрыхтоўцы і правядзенні Першага Усебеларускага кангрэса, быў абраны старшынёй Рады кангрэса. Пасля прымусовага роспуску кангрэса арыштаваны па загаду Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронта, але разам з іншымі ўдзельнікамі быў адпушчаны на свабоду па загаду наркама па справах нацыянальнасцей Расійскай Савецкай Рэспублікі I. Сталіна. Уваходзіў у склад Выканаўчага камітэта Рады Усебеларускага кангрэса. У лютым 1918 г. быў адным з ініцыятараў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці ад Расіі. Уваходзіў у склад Рады БНР. У лютым 1918 г. быў абраны старшынёй Народнага сакратарыята Беларусі і народным сакратаром па замежных справах. 25 красавіка 1918 г. разам з іншымі сябрамі Прэзідыума Рады БНР падпісаў тэлеграму кайзеру Германіі Вільгельму II з выказваннем падзякі за вызваленне Беларусі “з цяжкага ўціску чужога пануючага здзеку і анархіі”. У маі 1918 г. вёў перагаворы з германскай акупацыйнай адміністрацыяй па пытаннях развіцця самакіравання, адукацыі і культурнага жыцця на беларускай тэрыторыі. У ліпені 1918 г. атрымаў паўнамоцтвы прадстаўляць беларускія інтарэсы перад урадавымі ўстановамі Літвы, Украіны, Малдавіі, Грузіі, дзяржаўных утварэнняў Поўдня Расіі. Ва ўмовах крызісу Рады БНР (май 1918) уваходзіў у склад Часовай рады пяцёх. Пасля рэарганізацыі ўрада БНР у кастрычніку 1918 г. узначаліў Міністэрства ўнутраных спраў, потым — Міністэрства па нацыянальных справах. У лістападзе 1918 г. разам з Р. Скірмунтам наведаў Вялікабрытанію, дамагаўся ад англійскага ўрада прызнання незалежнасці БНР і аказання дапамогі ў барацьбе з бальшавікамі. У лістападзе 1918 г. вёў перагаворы з прадстаўнікамі літоўскай Тарыбы адносна ўтварэння федэратыўнай ЛітоўскаБеларускай дзяржавы. У снежні 1918 лютым 1920 г. узначальваў міністэрства беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы. Узначальваў Беларускую партыю сацыялістаўфедэралістаў. Займаўся выдавецкай і публіцыстычнай дзейнасцю. Рэдагаваў часопіс “Варта” (1918, Мінск), супрацоўнічаў з перыядычнымі выданнямі “Беларускі народ” (1919, Гродна), “Белорусская газета” (1919, Мінск), “Часопіс”(19191920, Каўнас), “Вольная Лнтва” (1920, Каўнас). Пісаў творы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах. У 19191920 гг. выдаў шэраг гісторыкапубліцыстычных прац, дзе абагульняў асноўныя факты з гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў XX ст., аналізаваў грамадскапалітычнае становішча Беларусі. Разглядаў Польшчу і Расію як “натуральных ворагаў” беларускага нацыянальнага адраджэння, аддаючы перавагу супрацоўніцтву з Літвой у справе вызвалення Беларусі. Удзельнічаў у Беларускай нацыянальнапалітычнай нарадзе ў Рызе (1920). У кастрычніку 1920 г. быў запрошаны да перагавораў урада БНР з Літвой, вынікам якіх стала пагадненне аб ўрэгуляванні літоўскабеларускіх узаемаадносін (11.11.1920). Выступаў супраць Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. У 19201923 гг. жыў у Літве. У лістападзе 1922 г. узначаліў таварыства “Беларуская грамада ў Каўнасе”, у жніўні 1923 г. — Міністэрства асветы ў складзе ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам. Увосень 1923 г. выехаў з сям’ёй у ЗША (у Чыкага). Стаў адным з пачынальнікаў беларускага палітычнага руху ў ЗША. Узначальваў БеларускаАмерыканскую нацыянальную асацыяцыю, у 19401950х гг. уваходзіў у кіраўніцтва БеларускаАмерыканскай нацыянальнай рады. Супрацоўнічаў з расійскімі і ўкраінскімі эмігранцкімі арганізацыямі сацыялістычнай арыентацыі. У міжваенныя часы выступаў супраць польскай палітыкі ў адносінах да насельніцтва Заходняй Беларусі. У 1930х гг. заснаваў у Чыкага і ў БентанХарбары (штат Мічыган) каля 7 школ, дзе вучыліся дзеці эмігрантаў з Беларусі. Быў выдаўцом і рэдактарам газеты “Белорусская трнбуна” (1926, Чыкага), друкаваў у ёй свае творы. Планаваў выданне газеты на беларускай мове. Публікаваўся ў рускіх і ўкраінскіх эмігранцкіх выданнях. 3 1929 г. пачаў весці праграмы на чыкагскім радыё на рускай, беларускай і іншых славянскіх мовах. Пахаваны ў Чыкага.
Аляксандр Ціхаміраў
146
Псрсаналіі
Ваўбельскі Аляксандр
ВаўбсльскіАляксандрАнтонавіч(1851, Мінская губ.80. /2.1S8I, УсцьМайскае Мегінскага улуса Якуцкай вобл.)рэвалюцыянер.
А. Ваўбельскі паходзіў са шляхты Мінскай губ. Вучыўся ў Харкаўскім ветэрынарным інстытуце, але яго не скончыў, бо 8 ліпеня 1878 г. быў высланы пад нагляд паліцыі ў Кунгур (Пермскі край) за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. У Кунгуры арганізаваў рабочы гурток. 29 верасня 1879 г. без дазволу выехаў у Перм, дзе быў арыштаваны і ў адміністрацыйным парадку высланы ў Якуцкую вобл., дзе скончыў жыццё самагубствам.
Алесь Баркоўскі
Велікоўскі Імануіл
ВелікоўскіІмануіл Шымонавіч (12.6.1895, Віцебск—17.11.1979, ЗША),урач, вучоны, пісьменнік.
Нарадзіўся ў сям’і камерсанта, аднаго з актыўных удзелыіікаў міжнароднага сіянісцкага руху. Закончыў 9ю Імператарскую гімназію ў Маскве (1912). Вучыўся на медыцынскім факультэце ва універсітэце ў Манпелье (Францыя, 1912), затым — на медыцынскім факультэце Эдзінбургскага універсітэта (Англія, 19131914).У1914г. вяртаецца ў Маскву. Прадоўжыць вучобу ў Эдзііібургу перашкодзіла Першая імперыялістычная вайна. Восенню 1914 г. ён залічваецца слухачом курса юрыспрудэнцыі, гісторыі і эканомікі Вольнага універсітэта ў Маскве, які быў арганізаваны ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыйнай палітыкі царскага ўрада. У 1915 г. яму ўдалося паступіць на другі курс медыцынскага факультэта Маскоўскага універсітэта, працягваючы гуманітарную адукацыю ў Вольным універсітэце. У 1917 г. ён выдае (пад псеўданімам Імануэль Раміо) брашуру “Трэці зыход”, асноўная ідэя якой — вяртанне яўрэяў на зямлю Ізраіля. У лютым 1918 г. арыштавана маскоўскімі чэкістамі група маскоўскіх сіяністаў. Разам з бацькамі I. Велікоўскі пакідае Маскву, бадзяецца паУкраіне, Каўказу. Вярнуўшыся ў 1921 г. у Маскву, заканчвае універсітэт, атрымлівае дыплом урача. А ў хуткім часе атрымлівае дазвол на выезд за мяжу для сябе і бацькоў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на Украіне. Бацькі выязджаюць у ЭрэцІсраэль. А Імануіл — у Берлін з мэтай арганізацыі шматгаліновага навуковага часопіса, у якім будуць друкавацца работы лепшых вучоныхяўрэяў. Работа над часопісам, які пабачыў свет у '923 г., спрыяе знаёмству I. Велікоўскага з А. Эйнштэйнам, X. Вейцманам, X. Бялікам. У маі 1923 г. ён разам з жонкай Элішэвай Крамер пераязджае ў ЭрэцІсраэль. I. Велікоўскі працуе ўрачом, пачынае друкаваць артыкулы ў навуковых медыцынскіх часопісах. Прадказвае ролю электраэнцэфалаграфіі ў дыягностыцы эпілепсіі. Займаецца сур’ёзным вывучэннем псіхіятрыі. У 1929 г. вяртаецца ў Еўропу, знаёміцца з 3. Фрэйдам. Піша артыкул “Пра фізічнае існаванне святла думкі”. У 1931 г. Велікоўскія — у ТэльАвіве. Імануіл працуе псіхатэрапеўтам. У 1937 г. прымае ўдзел у Інтэрнацыянальным кангрэсе псіхолагаў у Парыжы. У 1939 г. Велікоўскія пераязджаюць у ЗША. Пачынаюцца самыя прадуктыўныя гады дзейнасці I. Велікоўскага як неардынарнага вучонага. Урач, валодаючы ведамі ў многіх галінах навукі, фактычна робіць пераварот у навуковым свеце, прапаноўваючы новую перыядызацыю гісторыі цывілізацыі. У ЗША, іншых краінах свету выходзяць кнігі Велікоўскага “Міры ў сутыкненнях”, “Стагоддзі ў хаосе”, “Зямля ў пераваротах”, “Народы мора”, “Рамзес II і яго час”. Ужо пасля яго смерці пабачылі свет кнігі “Чалавецтва ў амнезіі”, “Астролагі і трунакапальнікі”. Ненадрукаванымі засталіся яшчэ чатыры — “Час Ісаі і Гамера”, “Сатурн і Патоп”, “Юпіцер”, “Арбіта”. I. Велікоўскі распазнаў астральнае паходжанне рэлігій свету. Ён знайшоў, што ў Бібліі апісаны сапраўдныя гістарычныя падзеі, а т. зв. цуды маюць цалкам натуральнае тлумачэнне. Навуковыя гіпотэзы нашага суайчынніка пра планетарныя катастрофы маюць велізарную прадказальную сілу.