Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
На радзіме вучонага, найперш у Гомелі праводзяцца чытанні, друкуюцца працы, прысвечаныя яго спадчыне.
Алена Русаковіч
152
Персаналіі
Вярыга Аляксандр
Вярыга АляксандрАндрэевіч(23.11(5.12). 183713(26).3.1906), хімік, педагог, прафесар.
Нарадзіўся А. Вярыга на Віцебшчыне. Скончыў у 1860 г. фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта і быў пакінуты там для работы у хімічнай лабараторыі. 3 1861 г. вучыўся ў Міхайлаўскім артылерыйскім вучылішчы, якое скончыў экстэрнам ў 1862 г. Быў на вайсковай службе, але хутка выйшаў у адстаўку. У 1862 г. накіраваны Міністэрствам народнай асветы на чатыры гады для стажыроўкі за мяжу — у навуковыя цэнтры Германіі і Швейцарыі. У 1866 г. быў запрошаны ў адкрыты ў Адэсе Новарасійскі (цяпер Адэскі) універсітэт. Пасля абароны магістэрскай дысертацыі на тэму “Даследаванне над азабензідам і яго гамолагамі” (1866) прызначаны дацэнтам кафедры хіміі ў тым жа універсітэце. У 1871 г. абараніў доктарскую дысертацыю “Аб рэакцыі прамога далучэння да групы азабензіда” і стаў экстраардынарным, а ў 1873 г. ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта (займаў гэтую пасаду да 1896 г.). Чытаў у ім курс неарганічнай і тэхнічнай хіміі, а з 1874 г. — арганічнай хіміі. На пачатку 70х гг. арганізаваў ва універсітэце навуковае кола аматараў хіміі. Быў адным з арганізатараў хімічнай лабараторыі. Сярод яго вучняў былі знакамітыя хімікі, у тым ліку акадэмік М. Зялінскі.
А. Вярыга праводзіў навуковыя даследаванні ў галіне арганачнай хіміі. Выканаў піянерскія работы па вывучэнню уласцівасцей азабензідаў і распрацаваў метады іх атрымання. У 1864 г. упершыню атрымаў бензідзін у працэсе ўдзеяння амальгамы натрыя на нітрабензол пры ўдзеле воцатнай кіслаты. Прапанаваў метад атрымання азабензолаў і яго гамолагаў. Сярод асноўных навуковых прац вучонага—“Пра азабензід і прадукты яго злучэнняў” (1870), “Даследаванне адэскіх саляных ліманаў” (1871), “Пра серу ў адэскім каменнавугальным газе” (1874). Шмат артыкулаў было ім надрукавана ў замежных навуковых выдаішях і ў часопісе Рускага фізікахімічнага таварыства.
А. Вярыга ўнёс значны ўклад у паляпшэнне санітарнага стану Адэсы. Пры будове гарадскога водаправода выканаў даследаванні стану і ўласцівасцей днястроўскай вады, крыніц і калодзежаў вакол горада. 3 1877 г. праводзіў комплексныя даследаванні хімічнага складу лячэбных ліманаў і гразевых крыніц. Упершыню выявіў ролю анаэробных мікраарганізмаў, якія аднаўляюць сернакіслыя солі з выдзяленнем серавуглярода. Вялікае значэнне і вядомасць мела барацьба А. Вярыгі з фальсіфікацыяй прадуктаў харчавання ў Адэсе. У 1880 г. ён арганізаваў там першую ў тагачаснай Расіі лабараторыю для даследавання прадуктаў харчавання.
Вольга Гапонснка
Вярыга Браніслаў
Вярь/га Браніслаў Фартунатавіч(186013.6.1925, Віцебшчына), фізіёлаг, педагог. прафесар Новарасійскага і Пермскага універсітэтаў.
Нарадзіўся Б. Вярыга на Віцебшчыне. Скончыў прыродазнаўчае аддзяленне Пецярбургскага універсітэта (1881) і Ваеннамедыцынскую акадэмію (1886). Працаваў ў лабараторыях вядомых вучоных I. Сечанава, Э. Флюгера і I. Мечнікава. У 1888 г. абараніў доктарскую дысертацыю “Да пытання аб уздзеянні на нервы перапыннага і неперапыннага гальванічнага тока” (СПб., 1888) і атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1897 г. быў абраны прафесарам Новарасійскага універсітэта ў Адэсе і займаў гэтыю пасаду да 1914 г. 31917 г. Б. Вярыга— прафесар фізіялогіі Пермскага універсітэта, арганізаваў тут добра абсталяваную фізіялагічную лабараторыю.
■ Навуковыя даследавашіі Б. Вярыгі прысв^чаны пераважна электрафізіялогіі. Вывучаў уздзеянне элекірычнага тока на нсрвовую сістэму чалавека і жывёл. Адкрыў і апісаў з’яву катоднай дэпрэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца ўслед за яе павышэннем у месцы прыкладання катода). Устанавіў, што гальванічны ток у залежнасці ад сілы і накіраванасці блакіруе паасобку або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Гэтыя даследаванні ўнеслі значны ўклад у фарміраванне поглядаў аб залежнасці працэсаў узбуджэння і тармажэння ад сілы і частаты працэсаў раздражнення. Яны мелі таксама важнае значэнне для фарміравання тэорыі М. Увядзенскага аб парабіёзе. Выканаў пад кіраўніцтвам 1. Мечнікава цікавыя даследаванні аб імунітэце чалавека. Б. Вярыга вывучаў газаабмен у лёгкіх і тканках, першым устанавіў у 1892 г. з’яву ўплыву кісларода на здольнасць крыві звязваць вуглекіслату. Гэты эфект носіць назву “эфекту Вярыгі” (раней яго адкрыццё памылкова прыпісвалася зарубежным вучоным). Сярод асноўных навуковых прац вучонага — манаграфіі “Асновы фізіялогіі чалавека і вышэйшых жывёлін” (СПб., 19051910. Т. 12.), “Асновы агульнай фізіялогіі” (Адэса, 1912). Навуковую і педагагічную дзейнасць сумяшчаў з асветніцкай. Прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі ў Адэсе вышэйшых жаночых курсаў. Выступаў з публічнымі лекцыямі і прапагандаваў найноўшыя дасягненні навукі.
Вольга Гапоненка
153
_______________________________________Персаналіі_________________
Гадань чук Ірына
Гаданьчук Ірына Міхайлаўна(20.1.1965. Гданьск, Полыпча), філолаг.дзеячбеларускайдыяспарыўПольшчы.
I. Гаданьчук у 1994 г. закончыла рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гданьскага універсітэта. Даследавала беларускую лексікаграфію. Абараніла магістэрскую працу па тэме “Гісторыя беларускай лексікаграфіі з выдзяленнем медыцынскай тэрміналогіі”. Працуе ў Гданьскім палітэхнічным інстытуце — у акадэмічнай камп’ютэрнай сетцы Гданьска, Гдыні і Сопата.
I. Гаданьчук — член Беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску. З’яўляецца старшынёй Гданьскага аддзела Беларускага аб’яднанпя студэнтаў. Спявала ў Гданьскім беларускім калектыве “Жаваранкі”. Жыве ў Гданьску.
Алена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
ГчйдукЛідзія
ГзйдукЛідзія Платонауна (8.1.1935, в. Турэц Навагрудскага пав. і ваяв., цяпер Карэліцкірн Гродзенскай вобл.), педагог, дзеяч беларускайдыяспарыўПольшчы.
Л. Гайдук нарадзілася ў заможнай беларускай сям’і пасля заканчэння ў 1953 г. Турэцкай сярэдняй школы вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (19531958). Выйшаўшы замуж, выехала на Беласточчьшу (1958). Працавала ў пачатковай і сярэдняй школах настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, з 1959 г. — у Бельскім педагагічным ліцэі. Разам з мужам Мікалаем Гайдуком распрацавала праграмы для навучання беларускай мове і літаратуры. У 1963 г. яны апрацавалі падручнік для 3 класа “Беларускае слова”, у 1969м — для 1 класа ‘ У дружнай сям'і", у 1972м — падручнік “У добры час”. У 1975 г. падрыхтавала граматыку “Беларуская мова”. Цікавілася народнай творчасцю Беласточчыны. Займалася асветніцкай дзейнасцю. Была адным з ініцыятараў правядзення розных курсаў для настаўнікаў, канферэнцый, дзе вырашаліся важныя культурнаасветніцкія пытанні. Л. Гайдук мае польскія ўзнагароды і адзнакі, у т. л. “Заслужаны для Беласточчыны”.
Ірына Тамільчык
ГайдукМікола
ГЯідукМікюла(МікалайРаманавіч;псеўд. Міка. I. Снарскі. ІгнатСнарскі, М. Снарскі, А. Чабор, Алесь Чабор; крыпт. М. Г.; 29.5.1933, в. Кабылянка Беластоцкага ваяв. Польшча 2.9.1998, Беласток), беларускі празаік. паэт, публіцыст, педагог. гісторык. перакладчык, грамадскі і рэлігійныдзеяч беларускайдыяспарыў Польшчы. Заслужаны дзеячкультуры (1986). Сябар Саюза польскіх пісьменнікаў(1985), Саюза беларускіх пісьменнікаў (1995).
М. Гайдук нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1951 г. скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у Міхалове, у 1956 г. — аддзялені іе рускай філалогіі Ленінградскага універсітэта, у 1959 г. — беларускае аддзяленне філфака Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў настаўнікам беларускай, рускай і лацінскай моваў у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім (19591964), адначасова з’яўляўся кіраўніком і выкладчыкам беларускага фальклору і літаратуры на беларускім аддзяленні Завочных настаўніцкіх курсаў у Беластоку (19631964). У 19651971 гг, —дырэктар Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання у БельскуПадляшскім. 3 1971 г. — публіцыст штотыднёвіка беларусаў у Польшчы “Ніва”, у 19871989 гг. — намеснік галоўнага рэдактара. 3 1989 г. быў на пенсіі. Збіральнік беларускага фальклору, аўтар перакладаў на беларускую мову твораў польскіх, рускіх і інш. аўтараў. Змяшчаў свае артыкулы, творы на старонках часопісаў і зборнікаў “Studia polonoslavicaorientalia” (Варшава), “Slavia Orientalis” (Варшава), “Беларускі сьвет” (ЗША), “Беларускі каляндар”, “Ніва”, “Czasopis”, “Белавежа”, “Przegl№d Prawosiawny” (Беласток), “Весткі Інстытута беларусаведы” (Ляймен, Германія) і інш. Рэдагаваў праваслаўны рэлігійны маладзёжны квартальнік “Фос”. Разам з жонкай, Л. Гайдук, падрыхтаваў падручнікі для пачатковых класаў беларускіх школ у Польшчы па роднай мове (3,4 і 5 класы). Аўтар “Граматыкі беларускай мовы” для 58 класаў (19591987). У 1963 г. распрацаваў праграму навучання беларускай мове у 28 класах.
Як пісьменнік дэбютаваў у 1957 г. вершам ў беластоцкай “Ніве”. У 1960 г. надрукаваў першае апавяданне. У 1988 г. выдаў зборнік вершаў на польскай мове “Цішыня”, у 1981 г. — зборнік запісаных і апрацаваных казак і легенд “Аб чым шуміць Белавежская пушча” (у 1990 г. перавыдадзены на польскай мове, у 1996 г. дапоўненае выданне выйшла ў Мінску). У 1991 г. у Мінску ўбачыў свет зборнік яго апавяданняў і аповесцей “Трызна”, у 1993 г. — зборнік гістарычных эсэ “Паратунак”. Аўтар кнігі гістарычных эсэ “Брэсцкая унія 1596” (на польскай мове, Беласток, 1995) рускамоўнае выданне Мінск, 1996), празаічнага зборніка “Белавежскія былі і небыліцы” (1996). Складальнік зборніка “Песні Беласточчыны”, выдадзенага Акадэміяй навук Беларусі ў серыі “Беларуская
154
Персаналіі
народная творчасць (1997) — у яго ўвайшлі 607 песень, часткова з нотамі. У беластоцкіх часопісах надрукаваў цыклы гістарычных эсэ “ Нашы карані” і “Слядамі стагоддзяў”. Творы М. Гайдука, яго апавяданні, вершы, нарысы, эсэ і артыкулы, прысвечаны пераважна гістарычнаму мінуламу беларускага і суседніх народаў, паўстанню 18631864 гг. на Беласточчыне, дзеячам беларускай культуры. У рэпартажах расказваў пра свае паездкі ў Беларусь. Займаўся перакладамі з польскай і лацінскай моваў.
Узнагароджаны Адзнакай тысячагоддзя Польшчы (1966), сярэбраным (1969) і кавалерскім (1984) Крыжамі ордэна Адраджэння Польшчы, ордэнамі Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдалены III (1993) і II (1995) ступеняў Свяшчэннага Сінода епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы; сярэбранай (1974) і залатой (1978) адзнакамі “Заслужаны для Беласточчыны”, дыпломам міністра культуры Рэспублікі Беларусь (1996) і інш.