• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Віталь Скалабан
    161
    Персаналіі
    Пль Юрый
    Гіль Юрый(11.1.1942, в. ВашуноваДокшыцкага рна Віцебскай вобл.), гісторык, старшыня ТБМімя Ф. Скарыны Віленскага краю, беларускіграмадскідзеяч.
    Ю. Гіль нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Параф’янаўскай сярэдняй школы (1959) два гады працаваў ў мясцовым калгасе “Чырвоны сцяг”. У 19611964 гг. служыў у радах Савецкай Арміі. Вычыўся на гістарычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута (19641968), пасля заканчэння якога быў настаўнікам гісторыі, дырэктарам васьмігадовай школы ў Докшыцкім рне. Жывучы ў Мінску, быў адказным сакратаром таварыства “Веды” Мінскага рна (19721975), інспектарам аддзела кадраў сельгастэхнікі Мінскага рна, выхавацелем у інтэрнаце Мінскага аб’яднанага авіяатрада. У 19851988 гг. працаваў рабочым, брыгадзірам будаўнікоў у Сібіры. 3 1988 г. удзельнік беларускага нацыянальнага руху. Пэўны час узначальваў аддзяленне БНФ Мінскага рна. У 1989 г. пераехаў у Вільнюс, дзе працаваў на розных прадпрыемствах. Быў ініцыятарам стварэння ТБМ імя Ф. Скарыны Віленскага краю, да 1996 г. выконваў абавязкі адказнага сакратара таварыства, цяпер узначальвае яго. У бацькоўскай хаце на сваёй радзіме заснаваў гісторыкаэтааграфічны музей “Засцянковая хатка”.
    Ю. Гіль з’яўляецца прадстаўніком ў органах мясцовай літоўскай улады, актыўна займаецца культурнаграмадскай дзейнасцю, плённа працуе ў галіне адраджэння і захавання беларускай культуры на Віленшчыне.
    Леавадзія Мілаш (Вільнюс)
    Гінцбург Ілья
    Гінцбург Ілья Якаўлевіч (1859, Гродна 1939, Ленінград), рускі скульптар.
    I.	Гінцбург выхоўваўся ў рэлігійным асяроддзі гродзенскіх яўрэяў. Яго талент заўважыў М. Антакольскі, які ўзяў хлопчыка ў Пецярбург і сам вучыў яго скульптурнаму майстэрству. У 18781886 гг. I. Гінцбург вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, якую скончыў з залатым медалём за скульптуру “Плач Іераміі”. Затым год удасканальваў сваё майстэрства ў Парыжы і Рыме. У 1919 г. заснаваў у Петраградзе недаўгавечнае Яўрэйскае таварыства заахвочвання мастацтваў. Да канца свайго жыцця працаваў у майстэрні пры акадэміі.
    Творы I. Гінцбурга выкананы ў акадэмічным стылі. Скульптуры вызначаюцца непасрэднасцю назіранняў (на тэмы жыцця дзяцей, у тым ліку вядомыя “Хлопчык, які збіраецца купацца”, 1886, “У куце”, 1901), партрэтнапсіхалагічнай выразнасцю (бюсты Л. Талстога, А. Рубінштэйна, Л. Пастарнака, В. Верашчагіна і інш.), манументальнасцю вобразаў (надмагільны помнік У. Стасаву, 1910, помнік Д. Мендзялееву, 1932, абодва ў СанктПецярбургу). Акрамя таго, Гінцбург напісаў мемуары “3 майго жыцця” (1908), у якіх багата цікавых матэрыялаў пра жыццё яўрэяў у Расіі.
    Браніслава Котава
    Пргас Уладзімір
    Гіргас Уладзімір Фёдаравіч (1.12.1835, Гродна  сакавік 1887, Кіеў), філолаг, прафесар Пецярбургскага універсітэта.
    У. Гіргас паходзіў са шляхты. Скончыў 4ю Пецярбургскую гімназію. У 1854 г. паступіў на факультэт усходніх моваў Пецярбургскага універсітэта, які скончыў у 1858 г. са ступенню кандыдата. Пасля універсітэта вывучаў арабскую і турэцкую мовыў Парыжы (18581861). У 1861 г. быў накіраваны універсітэтам на Усход для удасканалення ведаў. Жыў у Сірыі і Егіпце да 1864 г. У 1865 г. абараніў дысертацыю “Правы хрысціян на Усходзе па мусульманскіх законах” (СПб., 1865) і атрымаў ступень магістра арабскай славеснасці. У тым жа годзе быў зацверджаны штатным дацэнтам на кафедры арабскай славеснасці Пецярбургскага універсітэта. У 1873 г. абараній дысертацыю на ступень доктара філалогіі “Нарыс граматычнай сістэмы арабаў” (СПб., 1873). 3 1874 г. — экстраардынарны прафесар, у 18781886 гг. — арЦыпарпы прафесар Пецярбургскага універсітэта.
    Навуковыя даследаванні У. Гіргаса прысвечаны тэорыі і гісторыі арабскай мовы і літаратуры. Вывучаў граматычныя асаблівасці арабскай мовы. Падрыхтаваў “Справаздачу пра вынікі паездкі ў Сірыю і Егіпет” (1864, у рукапісе), якая з’яўляецца адной з першых прац па арабскай дыялекталогіі ў Расіі. У. Гіргас — аўтар першай у Расіі “Арабскай хрэстаматыі” (СПб., 18751876. Вып. 12. Сумесна з В. Разенам) і “Слоўніка да “Арабскай хрэстаматыі” і “Карана” (Казань, 1881). Падрыхтаваў да выдання гістарычныя працы арабскага гісторыка і філолага Абу Ханіфа адДынаверы “Асноўныя пачаткі арабскага права згодна з вучэннем Абу Ханіфі і Шафіі” (СПб., 1888). Распрацаваў і чытаў першы ў расійскай вышэйшай школе курс арабскай мовы і літаратуры.
    Вольга Гапоненка
    162
    Персаналіі
    Глагоуская Алена
    Глагоўская(Казлоўская)Алена(1939, Беласточчына), беларускіі польскі гісторык, грамадскідзеяч.
    У 1983 г. А. Глагоўская скончыла гістарычны факультэт Варшаўскага універсітэта са ступенню магістра гісторыі і паліталогіі. 3 1984 г. працуе выкладчыкам гісторыі і паліталогіі Гданьскага універсітэта. Адначасова з 1997 г. працуе на кафедры беларускай культуры Беластоцкага універсітэта. У 1995 г. у Варшаўскім універсітэце абараніла доктарскую дысертацыю на тэму “Культурныя змены ў Беларусі ў 19141929 гг.”. У 1996 г. выдала манаграфію на польскай мове пад такой жа назвай. Даследуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху пачатку XX ст. і міжваеннага перыяду, беларускі грамадскапалітычны і нацыянальнакультурны рух у Польшчы 8090х гг., грамадскапалітычную сітуацыю ў сучаснай Беларусі. Змяшчае навуковыя артыкулы, рэцэнзіі на працы беларускіх даследчыкаў у Польшчы ў часопісе “Bialoruskie Zeszyty Historyczne”, месячніку “Czasopis”. 3 1992 г. узначальвае Беларускае культурнае таварыства “Хатка” ] Гданьску. Удзельніца Першага з’езду беларусаў свету (Мінск, ліпень 1993 г.), 1й Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў (Мінск, люты 1993 г.), навуковых канферэнцый у Варшаве, Гданьску, Беластоку, Мінску, Вільнюсе і інш. Супрацоўнічае з Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў, выдавецтвам “Беларуская Энцыклапедыя”. Сябар Беларускага гістарычнага таварыства.
    Ларь/са Языковіч
    Глікман Давід
    Глікман Давід Іосіфавіч (17(29).3.1874, Слуцк Мінскай губ., цяпер вобл. —не раней 1930х гг.), рускіпаэт, драматург.
    Д. Глікман з сям’і загадчыка казённым яўрэйскім вучылішчам. Пасля сканчэння Магілёўскай гімназіі паступіў на фізікаматэматычны факультэт Кіеўскага універсітэта, затым перайшоў на медыцынскі факультэт гэтага ж універсітэта. Затым перавёўся на юрыдычны факультэт Новарасійскага універсітэта (Адэса, скончыў у 1903). Літаратурную дзейнасць пачаў у студэнцкія гады (газ. “Южное обозренне”). У 1890я г. друкаваўся ў пецярбургскіх часопісах “Руль”, “Утро”, “Судьба народа”, газеце “Бнржевые ведомостн”. 3 1904 г. — загадчык аддзела ў газеце “Новостн н Бнржевая газета”. У 19051907 гг. пастаянны супрацоўнік сатырычных часопісаў “Благой мат”, “Вампнр”, “Зарннцы”, “Спрут”, “Стрелы”. У 19201930 гг. як паэтгумарыст супрацоўнічаў з савецкімі сатырычнымі часопісамі “Ревнзор” і “Муха”. 3 тэатральнымі рэцэнзіямі выступае ў часопісах “Жнзнь нскусства” і “Вестннк театра н нскусства”. Вядомы і як драматург. У 1910я гг. п’есы “Усё ўмоўна”, “Белы чай”, “Утопія”, “Каго з двух” ставіліся ў розных тэатрах Пецярбурга, а таксама ў кіеўскім тэатры Кручыніна.
    Алесь Карлюкевіч
    Глінская Алена
    Глінская Алена Васільеўна (памерла каля 4.4.1638, Масква), вялікая княгіня, жонка вялікага рускага князя ВасіліяШ, дачка літоўскага князя Васілія Львовіча Глінскага.
    Княжна Алена выйшла замуж за Васілія III у 1526 г. Пасля смерці мужа стала рэгентшай пры непаўналетнім Іване IV. Жорстка змагалася з князямі і баярамі, якія выступалі супраць цэнтральнай улады. У яе праўленне была праведзена грашовая рэформа, дзякуючы якой упарадкавалася манетнае хаджэнне ў Маскоўскім княствеі. Пры яе ўладзе будаваліся новыя гарады, былі стабілізаваны адносіны з Польшчай і Швецыяй. Пры княгіне Алене Маскоўскі пасад (Кітайгорад) быў абнесены сцяной з цэглы. Пахавана ў Маскве ў царкве Узнясення.
    Алесь Карлюкевіч
    Глобус Мірон
    Глобус Мірон Ільіч(24.11.1893, г. Шчучын, Лідскага пав. Віленскай губ., цяперраённы цэнтр Гродзенскай вобл. 2.10.1937, Верхнеўральск Чэлябінскай вобл.), вучоны, вынаходнік,дацэнтЛенінградскайАртылерыйскайакадэміі.
    М. Глобус нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Пасля смерці бацькі ў шаснаццацігадовым узросце пачаў працаваць: спачатку даваў прыватныя ўрокі, пасля быў канторшчыкам у эксплуатацыйнай канторы г. Граева Гродзенскай губ. У перыяд з 1914 да 1917 г. працаваў шчэбеньшчыкам на будаўніцтве дарогі ў раёне Ноўгарада. У 1917 г. стаў ініцыятарам стварэння камуністычнай ячэйкі ў г. Кольна. У 1918 г. пераехаў у Расію. У Маскве вучыўся на Артылерыйскіх курсах, пасля заканчэння якіх быў прызначаны камандзірам узвода. У час грамадзянскай вайны, у
    163
    Персаналіі
    жніўні 1920 г., быў накіраваны на Паўднёвы фронт як памочнік камандзіра асобнай батарэі 20й Маскоўскай брыгады курсантаў. Удзельнічаў у ваенных аперацыях на Кубані, у Дагестане, Баку. Восенню 1921 г. М. Глобус быў залічаны слухачом падрыхтоўчага аддзялення Артылерыйскай акадэміі ў як ад'юнкт. Адначасова па загаду Рэўваенсавета быў прызначаны началыіікам ваеннага пададдзела Камітэта па вынаходніцтвах, а затым —начальнікам аддзела гэтага камітэта.
    3 1935 г. М. Глобус быў дацэнтам кафедры ўнутранай балістыкі Артылерыйскай акадэміі. За гады плённай працы ён атрымаў патэнты на 25 вынаходніцтваў, у т. л. на аўтаматычную гармату для самалётаў. Апублікаваў больш 20 тэарэтычных прац, якія атрымалі высокую ацэнку айчынных і замежных навукоўцаў. Гэта звярнула ўвагу органаў НКУС, і неўзабаве М. Глобус быў пераведзены ў рэзерв. Пасля па загаду наркома абароны яго адкамандзіравалі ў распараджэнне рэктара Томскага універсітэта. У студзені 1937 г. М. Глобус быў назначаны загадчыкам кафедры ўнутранай балістыкі гэтага універсітэта. Але ўжо ў сакавіку таго ж года яго арыштавалі па абвінавачанню ў сувязях з трацкістамі. 11 красавіка 1937 г. выязная сесія Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР у Новасібірску прызнала М. Глобуса вінаватым і прыгаварыла яго да турэмнага зняволення тэрмінам на 8 гадоў з пазбаўленнем палітычных правоў на 5 гадоў і канфіскацыяй маёмасці. Для адбывання пакарання М. Глобус быў накіраваны ў верхнеўральскую турму НКУС. Ён неаднаразова звяртаўся з лістамі да М. Калініна і К. Варашылава, але адказу не атрымаў. 2 кастрычніка 1937 г. М. Глобус быў расстраляны.