• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Па стану на сакавік 1918 г. бежанцамбеларусам дапамагалі Аддзел дапамогі бежанцам пры Багадухаўскай земскай управе Харкаўскай губерні, Арганізацыя бежанцаўбеларусаў Вербскай воласці Паўлаградскага павета Екацярынаслаўскай губерні, Арганізацыя бежанцаўбеларусаў Пакроўскага павятовага земскагарадскога камітэта дапамогі бежанцам (Уладзімірская губ.), Арэнбургскі гурток беларусаў, Бежанскі аддзел Вейдзелеўскага палітычнага камітэта, Бежанскі камітэт Бекаўскай воласці Сярдобскага павета Саратаўскай губерні, Бежанскі павятовы камітэт пры Медынскай земскай управе Калужскай губерні, Беларускаўкраінскі камітэт дапамогі ахвярам вайны ў Барнауле, Беларуская народная грамада ў Маскве, Беларуская сацыялдэмакратычная рабочая партыя ў Петраградзе, Беларуская сацыялістычная грамада ў Маскве, Беларуская сацыялістычная грамада ў Петраградзе, Беларуская чыгуначная грамада ў Маскве, “Беларуская хатка” ў Арле, “Беларуская хатка” ў Маскве, “Беларуская хатка” ў Петраградзе, Беларускі нацыянальны гурток у г. Багародзіцку Тульскай губерні, Белеўскае аддзяленне Беларускай грамады Тульскай губерні, Бранскі валасны камітэт Жыздрынскага павета Калужскай губерні, Гарадскі камітэт па ўладкаванні бежанцаў г. Аткарска (Саратаўская губ.), Гельсінгфорская народная грамада, Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі ў Калузе, Жыздрынскі аддзел Беларускай народнай грамады, Калужскі аддзел Беларускай народнай грамады, Камітэт па ўладкаванні бежанцаў пры Гарахавецкім павятовым і гарадскім камітэце (Уладзімірская губ.), Лівенскі валасны камітэт дапамогі бежанцам (Варонежская губ.), НоваТоржскі аддзел Беларускай народнай грамады, Орган бюро Беларускай народнай грамады ў Екацярынаславе, Яраслаўскае беларускае таварыства, Саюз беларусаў г. Архангельска, Саратаўскі аддзел Беларускай народнай грамады, Сестрарэцкі аддзел Беларускай народнай грамады, Таганрогскі гарадскі камітэт па бежанцах, Тамбоўскі аддзел Беларускай народнай грамады, Тульскі аддзел Беларускай народнай грамады, Уфімскі камітэт бежанцаўбеларусаў і інш. У 19181919 гг. работу сярод бежанцаўбеларусаў праводзілі Беларускі нацыянальны камісарыят і беларускія секцыі РКП(б). Па ініцыятыве Беларускага нацыянальнага камісарыята ў ліпені 1918 г. у Маскве адбыўся Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі, дзе былі прыняты важныя рашэнні, якія датычыліся лёсу Беларусі. Вяртанне бежанцаў на бацькаўшчыну пачалося ўжо ў жніўні 1918 г., калі паміж ЦКПБ і германскімі генеральнымі консуламі ў Маскве і Петраградзе было заключана пагадненне аб больш планамернай рээвакуацыі бежанцаў.
    Масавае вяртанне бежанцаўбеларусаў адбылося пасля завяршэння савецкапольскай вайны 19191921 гг. на аснове заключанага 24.2.1921 г. дагавора аб рэпатрыяцыі паміж Польшчай, з аднога боку, і РСФСР і УССР, з другога. 3 1918 да 1924 г. толькі ў Заходнюю Беларусь вярнулася каля 700 тыс. бежанцаў. У складзе Часовага рабочасялянскага савецкага урада Беларусі (студзеньлюты 1919 г.) дзейнічала Камісія па справах аб палонных і бежанцах. У Беларусі пытаннямі эвакуацыіі рззвакуацыі бежанцаў таксама займаліся Галоўная камісія па справах аб палонных і бежанцах (1919), Асобаўпаўнаважаны Цэнтральнай Калегіі аб палонных і бежанцах (1919), Мінская губернская камісія аб палонных і бежанцах (1919), Упраўленне Галоўнага ўпаўнаважанага Заходніх абласцей Цэнтрэвака (Галоўэваказах, 19201922). Беларускае упраўленне па эвакуацыі насельніцтва (Белэвак, 19201922).
    У часы Другой сусветнай вайны паняцце “бежанцы” у адносінах да беларусаў, якія пакідалі радзіму, амаль не ўжывалася. Асобы, якія былі вымушаны пакінуць родныя месцы па тых ці іншых прычынах, разглядаліся як асобы ў эвакуацыі ці перамешчаныя асобы. Пасля Другой сусветнай вайны СССР адмовіўся ад удзелу ў галоўных міжнароднаправавых актах, дзе вызначаўся статус бежанцаў і абавязкі дзяржаў у адносінах да іх (Канвенцыя 1951 г. і Пратакол 1967 г.), спаслаўшыся на тое, што пад выглядам бежанцаў дзяржавы Захаду падтрымліваюць ваенных і крымінальных злачынцаў і выкарыстоўваюць іх супраць сацыялістычных краін. Праблема бежанства лічылася для СССР неактуальнай.
    У пачатаку 1990х гг. праблема бежанства зноў набыла актуальнасць у сувязі з працэсам распаду СССР і міжэтнічнымі канфліктамі на яго тэрыторыі, а таксама з большай адкрытасцю былых саюзных рэспублік навакольнаму свету. Беларусь стала краінай, якая прымае бежанцаў. Бежанцы, якія трапляюць сюды, умоўна дзеляцца на дзве катэгорыі. Першую складалі беларусы або прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей былога СССР, якія перасяляліся ў Рэспубліку Беларусь у пошуках прытулку ад ваенных дзеянняў або з прычыны нязгоды з палітыкай кіраўніцтва новых незалежных дзяржаў, дзе яны пражывалі на момант ліквідацыі СССР. Другую катэгорыю бежанцаў складалі выхадцы з краін Азіі і Афрыкі, якія спадзяваліся трапіць з тэрыторыі Беларусі ў развітыя краіны Заходняй Еўропы. Па афіцыйных дадзеных, у Рэспубліцы Беларусь у 1992 г. было зарэгістравана каля 10 тыс. прэтэндэнтаў на статус бежанцаў, у 1993 г.  10442, у 1994 г.  5323, у 1995 г.  3762. Па даных УВКБ ААН, на Беларусн па стану на канец ліпеня 2000 г. жыло 389 чалавек са статусам бежанцаў. 3 іх 297 былі з Афганістана, 35  з Грузіі, 14з Азербайджана, 17 з Таджыкістана, 18  з Эфіопіі, 4  з Ірана, і па аднаму з Індыі, Ірака, Ліберыі, Руанды. 22.2.1995 г. Рэспубліка Беларусь прыняла закон аб бежанцах з улікам палажэнняў Канвенцыі 1951 г. і Пратакола 1967 г. (уступіў у дзеянне з 1.7.1995 г.). У 1999 г. прыняты новызакон аб бежанцах. У 1992 г. у Беларусі створана Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў з задачай аказання ім дапамогі. У складзе
    5
    Агульныя артыкулы
    беларускага ўрада праблемамі бежанцаў займаецца Камітэт па міграцыі пры Міністэрстве працы Рэспублікі Беларусь. У савецкай гістарыяграфіі тэма бежанства даследавалася фрагментарна. 3 канца 1980х г. актыўна распрацоўваецца беларускімі гісторыкамі. Асэнсаванню бежанства як важнай падзеі ў гісторыі Беларусі пачатку XX ст. садзейнічала выстаўка і навуковыя чытанні “Бежанства. Невядомы зыход. 19151921”, праведзеныя ў снежні 1995 г. у БельскуПадляшскім (Польшча).
    Аляксаітр Ціхаміраў
    Беларускас рэлігійнае жыццёў памежных краінах
    Беларускія царкоўныя арганізацыі, прыходы, суполкі задавальняюць рэлігійныя патрэбы вернікаўбеларусаў у памежных краінах — арганізуюць супольныя малітвы, сумеснае святкаванне рэлігійных святаў, вядуць асветнавыхаваўчую работу сярод вернікаў, займаюцца дабрачыннай, выдавецкай, грамадскакультурнай дзейнасцю.
    Беларусы, якія жывуць на сваіх этнічных землях у межах Польшчы, галоўным чынам на Беласточчыне і Падляшшы, і якіх налічваецца, па розных меркаваннях, ад 200 да 500 тысяч чалавек, у асноўным з’яўляюцца вернікамі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Яны колькасна пераважаюць у БеластоцкаГданьскай і ВаршаўскаБельскай епархіях. Епархіі падзяляюцца на дэканаты (благачынні): Беласток, Сямяцічы, Гарадок, Гайнаўка, БельскПадляшскі, Нарва, Саколка і Нарэўка. На Беласточчыне і Падляшшы існуюць праваслаўныя прыходы, у якіх вернікі — пераважна беларусы (да 90 %). Такіх прыходаў цяпер налічваецца каля 100. У сваёй дзейнасці царква карыстаецца царкоўнаславянскай мовай, а таксама мовамі сваіх вернікаў (са студзеня 1988 г. пачаліся казанні на беларускай мове ў Беластоцкай царкве Марыі Магдалены). 3 1989 г. прадстаўнікамі беларускай праваслаўнай моладзі ў Беластоку пачаў выдавацца часопіс “Фос” (ад грэчаскага — “Святло”), прысвечаны нацыянальнарэлігійным праблемам. У 1989 г. ён атрымаў блаславенне архіепіскапа Беластоцкага Савы і такім чынам набыў афіцыйны статус царкоўнага органа. У Падляшскім тыднёвіку “Праваслаўе” ў 1990х гг. існуе дадатак на беларускай мове. Беларуская праваслаўная моладзь у Польшчы актыўна ўдзельнічае ў справах Праваслаўнага брацтва, філіялы якога існуюць ва ўсіх епархіях ПАПЦ. Гэтая рэлігійнаграмадская арганізацыя ставіць сваёй мэтай адраджэнне духоўных каштоўнасцей сярод моладзі, аднаўленне старадаўніх культурных традыцый, у тым ліку беларускай. Аддзяленні Брацтва праваслаўнай моладзі ВаршаўскаБельскай і БеластоцкаГданьскай епархіі дапамагаюць юнакам і дзяўчатам у набыцці рэлігійнай адукацыі, арганізуюць прыходскія і міжпрыходскія сустрэчы, паломніцтвы па святых мясцінах, у тым ліку з 1989 г. — на найвялікую праваслаўную святыню ў Польшчы гару Грабарку, шукаюць арганізаваныя формы адпачынку для моладзі і дзяцей, займаюцца выдавецкай дзейнасцю, праводзяць фестывалі царкоўнай музыкі, наладжваюць сувязі з праваслаўнай моладдзю Беларусі. У 1992 г. 26 гурткоў брацтва дзейнічалі ў 23 прыходах БеластоцкаГданьскай епархіі. На стан праваслаўнай царквы ў Польшчы і беларускіх вернікаў у ёй (іх, па розных падліках, налічваецца ад 100 да 280 тыс. чалавек) звяртаюць увагу беларускія палітычныя і грамадскакультурныя арганізацыі ў Польшчы (Беларускае дэмакратычнае аб'яднанне, Беларускае аб'яднанне студэнтаў, Беларускае грамадскакультурнае таварыства і інш.).
    Беларускае рэлігійнае жыццё пэўным чынам вызначаецца і ў краінах СНД. Так, у Маскве, пры Таварыстве беларускай культуры імя Ф. Скарыны з 1991 г. дзейнічаюць беларускія уніяцкая і каталіцкая суполкі. У СанктПецярбургу па ініцыятыве Беларускага грамадскакультурнага таварыства у 1993 г. створана праваслаўная суполка. Мэрыя СанктПецярбурга выдзеліла пляцоўку для пабудовы беларускай царквы, але адсутнасць сродкаў не дазваляе пакуль яе пачаць. Праваслаўная беларуская суполка існуе таксама ў Рызе.
    Ларыса Языковіч
    Беларусына Украіне
    Працэс фарміравання беларускай прысутнасці на ўкраінскіх землях налічвае шмат стагоддзяў. У ІХХ стст. плямёны радзімічаў і крывічоў былі аб’яднаны пад уладай кіеўскіх князёў. Пазней, ў XI ст., калі Полацкая зямля адасобілася ад Кіева, значныя людскія перамяшчэнні выклікаліся эканамічным і палітычным становішчам, голадам, эпідэміямі, ваеннымі сутыкненнямі. Неаднойчы полацкія князі выбіраліся на Кіеўскі пасад, а гродзенскія і пінскія князг выстаўлялі свае дружыны ў сумесных паходах супраць полаўцаў.
    У XII ст., у час існавання ўдзельных княстваў, назіраецца пашырэнне сувязей мінскага, друцкіх, полацкага князёў з паўднёварускімі, стварэнне дынастычных саюзаў. На поўдні цесныя палітычныя і культурныя сувязі з Кіевам мела Тураўскае княства. Праз гарады Тураў і Пінск ішлі шляхі з Кіева ў Польшчу, што ўмацоўвала іх ролю ў дзейнасці Кіеўскай Русі. У ХІІХІІІ стст. насельніцтва зямель Панізоўя Сожа з Гомелем, Чачэрскам, a таксама Рагачоў і Рэчыца ўваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства, а Бярэсце — у сферу ўплыву Галіцкага княства. Барацьба паміж галіцкавалынскімі і мацнеючымі літоўскімі князямі ў канцы XIII ст. завяршылася перамогай апошніх, у выніку чаго ўсё Верхняе Панямонне аказалася пад уладай Вялікага Княства Літоўскага.