Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Аб’яднанне літоўскіх, беларускіх і значнай часткі ўкраінскіх зямель у адзіную дзяржаву стварала ўмовы для міграцыі беларускага насельніцтва. У выніку бітваў, якіх было шмат у XIIIXVII стст., многа людзей прымусова
6
Агульныя артыкулы
ці добраахвотна перамяшчалася з месца на месца. У Вялікім Княстве Літоўскім былі створаны прававыя падставы для свабоднага перамяшчэння як на тэрыторыі княства, так і за яго межы. Беларускія і ўкраінскія праваслаўныя магнаты атрымалі роўныя правы з літоўскімі магнатамікатолікамі. Іншае становішча было ў сялянства, якое, пратэстуючы супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, уцякала ад сваіх гаспадароў у неабжытыя мясціны Украіны. Хутка пачало развівацца “слаўнае Запарожскае войска”. Шмат пераходаў у суседнія землі назіралася ў галодныя, неўраджайныя гады. Але не ўсе беларусы, якія ўцякалі на Украіну ад голаду, заставаліся там назаўсёды.
Антыфеадальныя паўстанні канца XV пачатку XVI ст. пад кіраўніцтвам С. Налівайкі (1594), Т. Трасілы (1630), I. Сулімы (1635), Паўлюка(1637), Я. Астраніцы (1638), Дз. Гуні, якія адбываліся на Украіне іў якіх прымалі ўдзел беларусы, таксама суправаджаліся значнымі перамяшчэннямі сялянства. Асобнае месца ў гісторыі беларускага і ўкраінскага народаў займае вызваленчая вайна 16481654 гг. Сярод людзей, блізкіх да гетмана Хмяльніцкага, можна назваць выхадцаў з беларускіх зямель Станіслава Крычэўскага, Яна Кастырскага. Беларусы былі ў складзе вайсковых адзінак, аб чым сведчаць беларускія прозвішчы, якія сустракаюцца ў спісах многіх палкоў.
Разам з украінцамі беларусы засялялі землі па р. Уздай і Сула. Тут былі заснаваны гарады Барва, Жураўка, Курэнка, Свецін, Сінец і інш. Беларускія пасяленні існавалі на левабярэжнай Украіне, іх засяляла пераважна сялянская бедната, але былі і заможныя перасяленцы. I хаця эканамічныя і сацыяльнапалітычныя ўмовы Беларусі і Украіны другой паловы XVIIXVIII стст. у агульных рысах былі аднолькавыя, паток беларускіх перасяленцаў не зменшыўся. Гэта былі ўдзельнікі антыфеадальных выступленняў, сялянства, шляхта. Назіралася і прымусовае перасяленне для наладжвання гаспадаркі на новых землях. Міграцыя працоўнай сілы праяўлялася і ў выглядзе адыходніцтва. Па дадзеных перапісу 1897 г. каля 34 тыс. чал. з пяці беларускіх губерняў працавалі на Украіне. У XIX ст. шляхі адыходнікаў цягнуліся ў Екацярынаслаўскую, Кіеўскую, Херсонскую і Чарнігаўскую губерні, дзе паскорана развіваліся прамысловасць, транспарт, горная справа.
Цікавае і багатае на падзеі жыццё беларусаў на Украіне ў пачатку XX ст. У 19051912 гг. на Украіне жыла Цётка. Тут былі выдадзены ў 1906 г. яе паэтычныя зборнікі “Скрыпка беларуская”, “Хростнасвабоду”. На ўкраінскай зямлі працавалі М. ДоўнарЗапольскі (там ён напісаў ‘Тісторыю Беларусі”, “Асновы дзяржаўнасці Беларусі”), У. Фальскі (дырэктар тэатра імя М. Занькавецкай у Кіеве), навуковец Л. Леўшчанка, паэт Я. Фарботка, вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы — С. Некрашэвіч, А. Баліцкі і інш. Шмат бежанцаў Першай сусветнай вайны, беларусаў, сканцэнтравалася ў Адэскай акрузе (больш за 100 тыс. чал.) і ваколіцах Кіева. Са снежня 1917 г. у Адэсе дзейнічала Беларуская вайсковая рада, якая аб’ядноўвала воінаўбеларусаў Румынскага фронту. Беларуская нацыянальная рада — каардынацыйны цэнтр адэскіх беларускіх арганізацый — заснавала Беларускі нацыянальны камісарыят. Нацыянальную і культурную дзейнасць ажыццяўлялі як аддзелы пры дзяржаўных органах — Беларуская секцыя пры губернскім аддзеле народнай асветы Адэсы (19181923), так і грамадскія арганізацыі — “Беларускі гай” у Адэсе (19171920), Кіеве, беларускія студэнцкія зямляцтвы (Кіеў, Львоў). Выходзілі газеты: “Белорусское эхо” (Кіеў), “Белорусы в Одессе”, “Белорусское слово” (1918), друкаваліся кнігі (выдавецтва “Зорка”). У Львове, які на той час знаходзіўся ў складзе АўстраВенгрыі, у 1907 г. адкрыўся па сутнасці першы беларускі замежны музей. Потым, у 2030я гг., у складзе СССР, не маючы падтрымкі з боку беларускіх афіцыйных улад, пры моцным дыктаце Масквы, якая праводзіла цэнтралізатарскую палітыку, беларускія арганізацыі на Украіне паступова спынілі сваю дзейнасць.
Па перапісе насельніцтва 1989 г. этнічная група беларусаў на Украіне налічвала 440 тыс. чалавек. Гэта каля 1 працэнта ад усёй колькасці насельніцтва ў дзяржаве. Беларуская дыяспара займае трэцяе месца сярод этнічных меншасцей. У працэнтных адносінах найбольш беларусаў жыве ў Данецкай вобл. (77 тыс., 1,4 %), Днепрапятроўскай (50 тыс., 1,3 %), у Рэспубліцы Крым (50 тыс., 2,1 %). 80 % беларусаў, якія жывуць ва Украіне, — гараджане. Але ёсць і сельскія кампактныя пасяленні, беларускія вёскі, асабліва ў Ровенскай вобл.
Агульнасць гістарычных каранёў, суседства нашых народаў спрыяюць вырашэнню сацыяльных інацыянальных праблем пражывання беларусаў на тэрыторыі Украіны. Усе іх правы рэгулююцца адпаведным законам, які прыняты Вярхоўнай Радай і дзейнічае з чэрвеня 1992 г. У ім Украіна гарантуе ўсім сваім грамадзянам аднолькавыя правы і свабоды, падтрымлівае развіццё нацыянальных меншасцей, захоўванне імі сваёй культуры, традыцыі, гісторыі, мовы.
Па сацыяльнапрафесійнаму і адукацыйнаму ўзроўню беларусы на Украіне не вылучаюцца. Практычна ва ўсіх сферах грамадскага жыцця можна сустрэць прадстаўнікоў беларускай этнічнай групы. Павел Матышэўскі — вядомы вучоныправазнаўца, прафесар Кіеўскага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі, доктар юрыдычных навук; Валерый Варона — доктар эканамічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны; Юрый Грыневіч — доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі, саветнікэксперт Нацыянальнай камісіі па радыяцыйнай абароне насельніцтва Украіны пры Вярхоўнай Радзе; Мікалай Каваль — заслужаны артыст Украіны, артыст Нацыянальнага тэатра оперы і балета; Міхаіл Кужко — доктар медыцынскіх навук, прафесар Інстытута фцізіятрыі і пульманалогіі Акадэміі медыцынскіх навук Украіны і інш.
На Украіне за апошнія гады ўзніклі і працуюць больш за 20 беларускіх нацыянальнакультурных таварыстваў (Нікалаеў, Жытомір, Адэса, Львоў, Севастопполь, Ізяслаў, Белая Царква). 3 1997 г. працуе Савет беларускіх таварыстваў, якім кіруе старшыня Кіеўскага нацыянальнакультурнага таварыства “Беларусь” Міхаіл Піліпенка, ураджэнец Хоцімскага рна Магілёўскай вобл., генераллейтэнант у адстаўцы, Герой Савецкага Саюза, старшыня
7
Агульныя артыкулы
Камітэта Герояў Савецкага Саюза Украіны, заслужаны работнік сувязі СССР, Ганаровы грамадзянін Кіева. Таварыства “Украіна—Беларусь” узначальвае акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Украіны Ігар Паходня, вядомы вучоны ў галіне металургіі і тэхлалогіі металаў, лаўрэат дзяржаўных прэмій СССР 1971 і 1978 гг., заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Украіны.
Нацыянальнакультурныя таварыствы гуртуюць беларусаў у месцах іх пражывання, падтрымліваюць традыцыі, звычаі беларускага народа, ствараюць ансамблі, нядзельныя школы, праводзяць розныя культурнаасветніцкія мерапрыемствы. Яны цесна звязаны і падтрымліваюцца беларускім пасольствам на Украіне, якое ў сваю чаргу мае добрыя кантакты з Камісіяй па правах чалавека, нацыянальных меншасцей і міжнацыянальных адносін Вярхоўнай Рады і Міністэрства па справах нацыянальнасцей і міграцыі. 3 іх дапамогай вырашаюцца пытанні рэстытуцыі. Так, у Беларусь з фондаў КіеваПячэрскага дзяржаўнага гістарычнакультурнага запаведніка вернуты 5 ікон XVI ст., якія ў 1942 г. былі вывезены з Беларусі ў Германію, а потым перададзены названаму запаведніку. Беларусы Львоўшчыны клапоцяцца пра вяртанне ў Беларусь двух слуцкіх паясоў і Бібліі Францыска Скарыны, якія захоўваюцца ў Нацыянальным музеі ў Львове. Вядзецца работа па сумесным выкарыстанні беларускіх кніг з бібліятэкі К. ХраптовічаБутэнева. У сувязі з гэтым Нацыянальная камісія па пытаннях вяртання на Украіну культурных каштоўнасцей пры Кабінеце міністраў Украіны стварыла экспертную групу, прапанавала будучай Нацыянальнай камісіі па пытаннях рэстытуцыі Рэспублікі Беларусь стварыць аналагічную групу і правесці сумесныя пасяджэнні на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Вернадскага ў Кіеве.
Для аказання прававой дапамогі беларусам, якія жывуць на Украіне, створаны юрыдычны клуб “Феміда”. У яго ўвайшлі вядомыя вучоныяправазнаўцы, юрыстыпрактыкі беларускай нацыянальнасці. Кіруе клубам старшы саветнік юстыцыі, кандыдат юрыдычных навук С. Зелянкоўскі.
Заслугоўвае ўвагі работа беларускага нацыянальнакультурнага таварыства ў Рэспубліцы Крым. Ім праведзены фестывалі беларускай культуры ў Ялце і Сімферопалі, арганізаваны паказ мастацкіх выставак “Сінявокая Беларусь” і “Чарнобыльскі боль”. Адбыліся цікавыя супольныя мерапрыемствы вучоных, пісьменнікаў па прапагандзе беларускай культуры. На высокім узроўні прайшла чытацкая канферэлцыя па кнізе “Вянок васільковы” беларускага паэта М. Казакова, які жыў у Крыме. Фондам культуры Рэспублікі Крым устаноўлена прэмія імя Максіма Багдановіча, лаўрэатам якой стаў фальклорны ансамбль “Світанак” з сяла Мар’янаўка Чырвонагвардзейскага раёна Крыма за прапаганду беларускай народнай творчасці. У крымскіх школах, дзе кампактна пражываюць беларусы, факультатыўна вывучаецца беларуская мова, праводзяцца фестывалі старшакласнікаў, прысвечаныя дружбе беларускага і ўкраінскага „ародаў. У этнаграфічным музеі Крыма адкрыты раздзел пра побыт і традыцыі беларускага народа.
Вялікую работу праводзяць нацыянальнакультурныя таварыствы беларусаў у Кіеве (старшыня М. Піліпенка), Херсоне (Л. Трусаў), ІванаФранкоўску (С. Салук), Харкаве і інш. У Кіеве створаны ансамбль беларускай песні і танца. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дапамагло ў набыцці сарака беларускіх нацыянальных касцюмаў для ансамбля. У бібліятэцы “Дружба народаў” у Кіеве адкрыты філіял беларускай літаратуры. Творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Танка і інш. вядомых пісьменнікаў уключана ў навучальныя праграмы сярэдніх школ, спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. У Львове Нацыянальнакультурным таварыствам імя Ф. Скарыны выдаецца газета на беларускай мове “Беларус Галіччыны”, транслююцца па радыё 15хвілінныя перадачы“Весці з Рэспублікі Беларусь”.
Аб’яднанні беларусаў кожны год складаюць з пасольствам Рэспублікі Беларусь планы выдання літаратуры на беларускай мове. У 1997 г. выдадзены вучэбны дапапаможнік “Беларуская мова” пад рэдакцыяй Рыгора Піўтарака (дарэчы, ён узначальвае Украінскую асацыяцыю беларусістаў), зацверджаны Міністэрствам адукацыі Украіны падручнік для вучняў агульнаадукацыйных школ і студэнтаў ВНУ. У тым жа годзе выдадзены зборнік беларускіх паэтаў “Жамчужыны беларускай лірыкі”. Творы надрукаваны на дзвюх мовах — беларускай і ўкраінскай — у перакладзе вядомых паэтаў М. Рыльскага, В. Сасюры, М. Цярэшчанкі, А. Малышкі, Р. Лубкіўскага, П. Гарэцкага і інш. На дзвюх мовах выдадзены беларускія народныя казкі. Падрыхтаваны да друку “Украінскабеларускі размоўнік”, зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў аб роднай прыродзе “Мой край”.