Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Значную работу правяло Беларускае выдавецтва ў Латвіі. У 1933 г. яно выдала ў перакладзе на беларускую мову апавяданне Андрэя Упіта “Фракеец Кілон”. “Выпускаючы адно з цікавых гістарычных апавяданняў Андрэя Упіта, — гаворыцца ў прадмове да кнігі, — Беларускае выдавецтва хоча пакласці гэтым пачатак сістэматычнаму друкаванню перакладаў з латышскай мовы на беларускую, каб пазнаёміць і іаша грамадства з творчасцю латышскіх
12
Агулыіыя артыкулы
пісьменнікаў і гэтым дапамагчы беларусам як у Латвіі, гэтак і паза межамі яе азнаёміцца з духоўным жыццём латышскага народа і з ягонымі літаратурнымі скарбамі". Аднак беларускія выдавецтвы ў Латвіі ўсё ж пераважна выдавалі арыгінальныя кнігі. Пачынаючы з 1925 г., у асноўным па Латгаліі і Ілукстаншчыне, дзе жыло больш за ўсё беларусаў, разыходзіліся такія выданні “Бібліятэкі беларусаўвыбаршчыкаў” як “Праграма Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў ў Дзяржаўны Сейм...”, “Статут Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў”, “Бярыцеся ўсе за навуковадаследчую працу”, а таксама адозвы, плакаты, паштоўкі з партрэтамі пісьменнікаў. Да 1933 г. Беларускае выдавецтва ў Латвіі надрукавала ў Рызе зборнік апавяданняў Віктара Вальтара “Леснікова сена” і зборнік вершаў Пятра Сакола “На світанні”. Тады ж жонка беларускага фалькларыста і этнографа Сяргея Сахарава Вольга Нікановіч выдала ў Дзвінску п’есу “Птушка на волі”. Асаблівую цікавасць уяўляе зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі, які яны назвалі “Першы крок” (Рыга, 1926). Гэтая маленькая анталогія выйшла тыражом ў 500 экз. У зборнік увайшлі вершы В. Ашурка, А. Баркоўскага, А. Бартуля, Э. Вайвадзіша, В. Вальтара, Я. Ванага, Я. Воркуля, В. Казлоўскай, Кастусёнка (К. Езавітава), В. Сахаравай. У 1932 г. у Рызе ўбачыў свет друкаваны лацінкай зборнік вершаў Веры Вайцюлевіч.
У многіх беларускіх выданнях Латвіі друкаваліся фальклорныя запісы. Дзесяткі людзей зпад Краслаўкі, Рэжыцы, з Ілукстанскага і Люцынскага паветаў, з Дагды і Дзвінска запісвалі і перасылалі легенды, паданні, песні, прыпеўкі, казкі, народныя анекдоты, прыказкі, загадкі. Толькі Беларускае навуковакраязнаўчае таварыства ў 19321934 гг. склала два рукапісныя зборнікі, якія змяшчалі да 1000 запісаў. У 1940 г. С. Сахараў выдаў у Рызе першы выпуск “Народнай творчасці латгальскіх і ілукстанскіх беларусаў”. Усе астатнія падрыхтаваныя выпускі засталіся ў рукапісах: акупацыя перашкодзіла іх публікацыі. У 19701990 гг. фальклорныя запісы С. Сахарава, дзякуючы якому захавалася багатая культурная спадчына беларусаў ў Латвіі, змешчаны ў адпаведных тамах “Беларускай народнай творчасці” — серыі, што выдавала АН БССР. Сам жа фалькларыст прызнаваўся, што на навуковае збіральніцтва патхніў яго Я. Райніс, які да апошніх год жыцця марыў напісаць фальклорную драму “Беларусы”.
Побач з кніжнымі выданнямі выходзілі ў Латвіі і перыядычныя. Але існавалі яны ў Рызе, якая пасля судовага працэсу 1925 г. зноў стала эпіцэнтрам беларускай дзейнасці пераважна нядоўга. 3 1925 г. пад рэдакцыяй К. Езавітава выдавалася газета “Голас Беларуса”. У 1926 г. з’явіліся чатыры нумары часопіса “Месячніка вясковай гаспадаркі і кааперацыі”, “Гаспадар” (выдавец Беларускае цэнтральнае пазыковазберагальнае таварыства ў Латвіі, рэдактар Я. Шчорс). У 19261930 гг. выходзіў часопіс Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі “Школьная праца” (рэдактар С. Сахараў). Самае грунтоўнае выданне, часопіс “Беларуская школа ў Латвіі”, рэдагаваў у Рызе К. Езавітаў (19261929, 19321934). У 1930 г. выйшлі чатыры нумары “Нашай долі” — органа “беларускай дэмакратычнай думкі” ў Латвіі (выдавец — Беларускае культурнаасветнае таварыства “Прасьвета”, рэдактар — У. Відаўскі). Беларускі літаратурнаграмадскі і педагагічны штомесячнік “Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі”, “Школа і жыццё” спрабаваў выдаць у Рызе М. Дзямідаў, але да чытача дайшоў толькі адзін нумар. “Шлях праўды” — так называлася беларускай аднаднёўка 1930 г. (выдавец — Дзвінскі і Люцынскі аддзелы “Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі”, рэдактар — Ф. Клагін). У 1931 г. выйшлі два нумары палітычнай, грамадскай і літаратурнай газеты “Беларускае слова” (рэдактар П. Жураўскі). У 1931 г. у Дзвінску пад рэдакцыяй Я. Якубаўскага выдавалася “Думка беларуса” — “часопісь Беларускае дэмакратычнае партыі ў Літве”. Гэта была не адзіная спроба дапамагчы суайчыннікам ў Коўне і Вільні. Асаблівы ўклад тут унесла тады “Беларускае выдавецтва ў Латвіі”, друкуючы для суседзяў кнігі, падручнікі, паштоўкі, ноты.
Ацэньваючы здабыткі духоўнай жыццядзейнасці латвійскіх беларусаў за 20 перадваенных гадоў, можна зрабіць вывад, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, інертнасць, неарганізаванасць, не зважаючы на аўтакратычныя формы праўлення К. Ульманіса, калі нацыянальныя школы ператвараліся ў змешаныя, далучаліся да латышскіх або зусім зачыняліся, калі арыштоўваліся беларускія дзеячы, беларуская нацыянальная меншасць ў Латвіі ўсё ж мела магчымасці для самавыяўлення. Зрабіла істотныя крокі да грамадзянскай сталасці. Ёй дапамагалі дзеячы латышскай культуры. 3 чэрвепя 1929 г. на адкрыцці Таварыства культурнага збліжэння з народамі СССР Я. Райніс сказаў: “Ад гэтага дня мы пачынаем збліжэнне з усходам, з народамі ўсходу. Два вялікія народы, з якімі мы хочам збліжаць сваю культуру, гэта беларусы і вялікарусы. Асабліва сімпатычныя нам беларусы, якія так блізкія да літоўцаў...” Культура традыцыйных узаемаадносін у яе высокім, райнісаўскім гучанні дала свой плён. Яна выступала супраць чалавечага, нацыянальнага раз’яднання свету, за магчымасць ацаніць духоўныя скарбы іншых народаў, атрымаць дадатковыя імпульсы для самаразвіцця.
Спарадненне беларускага і латышскага народаў, узаемавыручка ў цяжкі час асабліва праявіліся ў гады фашысцкай акупацыі. У Саласпілскі лагер прывозілі тады з Асвейскага раёна беларускіх дзяцей, у якіх бралі кроў для нямецкіх салдат. Як маглі ратавалі маленькіх вязняў Саласпілса жанчыны Латвіі. I таму ў Рызе, іншых гарадах Латвіі на кожнай вуліцы жыве некалькі беларускіх сем’яў, лёс якіх пазначаны таўром Саласпілса. Мастакграфік К. Буш, былы вязень канцлагера, адчуў неабходнасць зафіксаваць для гісторыі ўсё, што бачыў і перажыў. I з яго знакамітай саласпілскай графічнай серыі паўсталі вобразы дзяцейасвейцаў. Згадваючы лёсы беларусаў, стварыў ён у 19601962 гг. такія творы, як “У лазню”, “На тарфяным балоце”, “У апошні шлях”, “У матак адбіраюць дзяцей” (гэтыя велізарныя графічныя лісты дэманстраваліся ў Саласпілсе, Рызе).
13
Агульныя артыкулы
Беларускае грамадскакультурнае жыццё не спынілася ў Латвіі і ў гады акупацыі. 3 1941 г. працавалі пачатковыя школы ў Дзвінскім, Люцынскім і Рэжыцкім паветах, гімназія ў Індры. У Рызе былі адкрыты 3 беларускія шасцікласныя школы, у 19431944 гг. выходзіў часопіс “Новы шлях”, які рыхтаваўся ў Мінску (рэдактар Уладзімір Сядура).
Пасля Другой сусветнай вайны ў выніку эміграцыі на Захад і высылак на Усход Латвія згубіла 12 працэнтаў свайго насельніцтва. У рэспубліку прыбывалі перасяленцы з Расіі, Украіны, Беларусі. Толькі беларусаў тут налічвалася ў 1959 г. 61,9 тыс., у 1970 г. — 94,9 тыс., да 1979 г. — 111,5 тыс., у 1989 г. — каля 120 тыс. чалавек. Найбольш сканцэнтраваліся беларусы ў Рызе (у 1995 г. каля 70 тыс.) і Даўгаўпілсе (больш 10 тыс.). У многіх гарадах нацыянальнай меншасцю аказаліся самі латышы. Так званае рускамоўнае насельніцтва не заўсёды праяўляла прыхільнасць да абвешчаных “Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Латвіі” (1989), “Дэкларацыі па пытанню дзяржаўнай незалежнасці Латвіі” (1990), лаяльнасць да адноўленай 21 жніўня 1991 г. незалежнасці Латвійскай Рэспублікі. Гэта магло адмоўна адбіцца на кансалідацыі грамадства. Таму Народны рух Латвіі быў падтрыманы і многімі нелатышамі. Паспяхова прайшоў Форум народаў Латвіі. Самавызначэнне, нацыянальную ідэнтыфікацыю паскорыла стварэнне Асацыяцыі нацыянальнакультурных таварыстваў Латвіі (АНКОЛ). У1989 г. іх было зарэгістравана каля двацацці, у тым ліку і Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. Аднак не ўсім беларусам адпавядала нацыянальная ідэя, не ўсе шанавалі сваю, а, значыць, і іншыя мовы. Так узнік “Беларускі культурны цэнтр” пры Балтаславянскім таварыстве. Многія беларусы звязалі сябе з “Інтэрфронтам”.
У 1990 г. Латвійскі фонд славянскай пісьменнасці і славянскіх культур адзначыў у Рызе 500годдзе з часу нараджэння Ф. Скарыны. Была арганізавана выстаўка “Францыск Скарына і яго час”. На свята прыехалі самадзейны ансамбль народных інструментаў з Гродна “Музыкі”, фальклорны ансамбль “Світанак” з Вілейкі. Студэнты Беларускай дзяржаўнай філармоніі выканалі ў Грамадскапалітычным цэнтры, дзе праходзіла юбілейнае святкаванне, творы беларускіх кампазітараў, а таксама народныя і класічныя. У мерапрыемствах прынялі ўдзел беларусы Рыгі.
Нацыянальны характар мае Латвійскае таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”, якое дзейнічае ў Рызе з 1988 г. На рахунку таварыства арганізацыя выставак “Беларусы ў Латвіі”, праведзеная ў Музеі гісторыі Рыгі і мараходства ў 1989 г. на аснове фондаў рыжскіх бібліятэк і прыватных збораў, першая выстаўка Аб’яднання мастакоўбеларусаў Балтыі “Маю гонар” (Ваенны музей, 1991). У тым жа Ваенным музеі адбылася персанальная выстаўка В. Целеша (1992).
Таварыства “Сьвітанак” (у Раду яго ўваходзяць і латышы) спрабуе ўзнавіць традыцыі і прынцыпы дзейнасці даваенных беларускіхсуполак. СтаранняміВ. Целешаў 1991 г. у Рызеўзнікладзіцячая мастацкая студыя “Вясёлка” і беларуская нядзельная школа. Ён жа ўзначаліў Аб’яднанне мастакоўбеларусаў Балтыі “Маю гонар” (1991).
Беларусы Латвіі сёння гуртуюцца вакол Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны “Прамень” і беларускага культурнаасветніцкага аб’яднання “Уздым” у Даўгаўпілсе (створаны ў 1993 г.). 3 1994 г. выходзіць штомесячная газета беларусаў Латвіі “Прамень”. У Даўгаўпілсе друкуюцца старонкі культурнаасветніцкага таварыства “Уздым” — “Слова беларуса” ў газеце “Дннабург”; “Беларус Латгаліі” — у газеце “Латгалес Лайкс” (рэдактар старонак С. Валодзька). У 1991 г. беларускамоўныя старонкі з’яўляліся ў газеце “Вентас Балс” (у г. Вентспілс, рэдактары У. Скрабатун і А. Нарушэвіч). Пры таварыстве “Прамень” у Рызе створаны ансамбль беларускай народнай песні “Надзея” (кіраўнік 3. Кальвіш), а пры таварыстве “Уздым” у Даўгаўпілсе — жаночы ансамбль “Купалінка”.