• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    21
    Агульныя артыкулы
    (загадчыца Нэлі Цішко). Гэты філіял муніцыпальнай бібліятэкі размешчаны ў адным з мікрараёнаў Кішынёва. Беларусы малдовы выдаюць вершаваныя зборнікі (“Беларуская душа”. Кішынёў, 1999), араганізуюць мастацкія выстаўкі. Прадстаўнікі беларускіх суполак удзельнічалі ў рабоце Сходу беларусаў блізкага замежжа, I і II з’ездах беларусаў свету, што адбыліся ў Мінску ў 1993 і 1997 гг. Суполкі падтрымліваюць сувязі з беларускім пасольствам у Малдове.
    Беларусь і Малдова прынялі шэраг узаемных дакументаў, якія абараняюць правы сваіх грамадзян на тэрыторыі гэтых краін. У верасні 1995 г. было падпісана пагадненне паміж уладамі дзяржаў аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння. 3 1997 г. дзейнічае Пагадненне аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь, што працуюць на гэрыторыі Малдовы, і яе грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі Беларусі. Яно распаўсюджваецца на грамадзян і членаў іх сем’яў, а таксама асоб, якія маюць пастаяннае месца жыхарства на тэрыторыі Беларусі і Малдовы. У ім вызначаюцца пытанні налічэння працоўнага стажу, часовай непрацаздольнасці ў сувязі з цяжарнасцю і родамі, прафесійнымі захворваннямі і г.д. У верасні 1997 г. заключана міжурадавае Пагадненне аб абароне правоў і інтарэсаў беларусаў у Малдове і малдаван у Беларусі.
    ТаццянаПапоўская
    Беларусы ў Польшчы
    Складовчай часткай беларускай дыяспары пасляваеннага перыяду з’яўляюцца беларусы, якія жывуць у складзе Польшчы. Згодна з дагаворам паміж СССР і Польшчай аб савецкапольскай дзяржаўнаймяжыад Ібжніўня 1945 г. да Польшчы адыходзіла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Брэсцкай вобласці на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Прынцыпы вызначэння граніцы паміж Польшчай і СССР былі выпрацаваны саюзнікамі па антыгітлераўскай кааліцыі на Тэгеранскай і Ялцінскай канферэнцыях. У аснову іх была пакладзена лінія Керзана. Але згодна з савецкапольскім дагаворам ад яе былі зроблены даволі значныя адхіленні (да 30 км) на карысць Польшчы. У новых межах польскай дзяржавы засталася даволі значная колькасць беларускага насельніцтва. Па сутнасці дзве суседнія дзяржавы вырашалі свае праблемы за кошт беларускага народа. У ходзе дэмаркацыі мяжы паміж БССР і Польшчай адбывалася рэпатрыяцыя насельніцтва паміж імі. Згодна з пагадненнем паміж урадамі БССР і Польшчы ад 9 верасня 1944 г. рэпатрыяцыі падлягалі грамадзяне беларускай, украінскай, рускай нацыянальнасцей, якія жылі ў Беластоцкім, Аўгустоўскім, Сакольскім, Шчучынскім, Ломжынскім, ВысокаМазавецкім, Бельскім, БялаПадляскім паветах і іншых раёнах Польшчы і жадалі перасяліцца на Беларусь, а таксама ўсе палякі і габрэі, якія былі польскімі грамадзянамі да 17 вересня 1939 г., пражывалі ў заходніх вобласцях Беларусі і жадалі перасяліцца на тэрыторыю Польшчы. Асноўны абмен насельніцтвам адбываўся ў 19441948 гг., калі з СССР у Польшчу выехала амаль 1, 5 млн чалавек, у тым ліку з БССР больш за 270 тысяч. Амаль 99 % усіх тых, хто выехаў з БССР у Польшчу, дэкларавалі сябе палякамі, але можна ўпэўненна сцвярджаць, што разам з палякамі за межы Беларусі выехала значная колькасць беларусаў каталіцкага веравызнання, якія баяліся савецкай улады, рэпрэсій з боку таталітарнай дзяржавы, прымусовай калектывізацыі, атэістычнага ўціску. Значная частка гэтых людзей накіроўвалася на захад і паўночны захад краіны, на тэрыторыі, што адыйшлі да Польшчы ад Германіі пасля Другой сусветнай вайны. Партыйнадзяржаўныя органы БССР прымалі меры, каб перашкодзіць выезду ў Польшчу беларусаўкатолікаў, На пасяджэннях бюро ЦК КП(б)Б вызначаліся канкрэтныя мерапрыемствы ддя забяспечэння кантролю за ходам запісаў на выезд, пашырэння агітацыйнапрапагандысцкай работы, выяўлення “варожых правакацыйных элементаў”. У 19441946 гг. пытанні эвакуацыі беларускага насельніцтва з тэрыторыі Польшчы і польскіх грамадзян з тэрыторыі Беларусі разглядаліся 16 раз, па ім было прынята 5 сумесных пастаноў СНК БССР і ЦК КП(б)Б, што сведчыць аб наяўнай вастрыні гэтай праблемы. У сярэдзіне 40х гг пылітычная і эканамічная сітуацыя — складанае эканамічнае становішча, дзеянні польскага нацыяналістычнага падполля, незадаволенасць ходам правядзення аграрнай рэформы — прымусілі выехаць з Беласточчыны ў глыбіню Польшчы шмат беларусаў праваслаўнага веравызнання. Таму акрамя тэрыторыі Беластоцкага ваяводства этнічныя беларусы пражываюць зараз у Ольштынскім краі (былая Усходняя Прусія), у Памор’і (раёны Гданьска і Шчэціна), атаксама некаторая колькасць у Варшаве, Кракаве, Торуні і іншых гарадах. Беларусы мігрыравалі не толькі ў межах Польшчы. Пасля таго, як з 1956 г. дзяржаўныя ўлады ПНР дазволілі эміграцыю за межы краіны, толькі ў Канаду выехала больш 3 тыс. беларусаў. Як падкрэслівае беларускі даследчык з Польшчы Я. Мірановіч, лік усіх беларусаў, якія выехалі на захад, поўнач і ў цэнтральныя ваяводствы краіны немагчыма акрэсліць нават прыблізна. Гэта датычыць як колькасці рэпатрыянтаў беларускай нацыянальнасці, якія прыбывалі ў Польшчу ў першыя пасляваенння гады, так і колькасці мясцовых беларусаў, якія пераехалі з Беласточчыны ў іншыя рэгіёны. Беларусыкатолікі прыбывалі ў Польшчу, запісаўшыся палякамі, што, дарэчы, было адной з умоў рэпатрыяцыі. У выпадку ж унутранай міграцыі праваслаўных беларусаў з Беласточчыны іх рух нідзе дакументальна не фіксаваўся. Я. Мірановіч лічыць, што дакладна можна вызначыць толькі колькасць беларусаў, у большасці праваслаўных, якія насялялі Беластоцкае ваяводства ў першыя пасляваенныя гады. Хаця тут таксама жыла і пэўная колькасць беларусаў каталіцкага веравызнання, якія часткова насялялі Сакольскі і Беластоцкі паветы гэтага ваяводства. Увогуле беларусы на тэрыторыі ваяводства насялялі ўсходнюю частку Бельскага, Сакольскага і Беластоцкага паветаў. Але вызначыць нацыянальнасць гэтых людзей было даволі цяжка,
    22
    Агульныя артыкулы
    таму што значная іх колькасць не адносіла сябе ні да палякаў, ні да беларусаў, а лічыла сябе “тутэйшымі , г. зн. тымі, што жывуць тут на сваіх спрадвечных землях. Згодна з дадзенымі польскай статыстыкі ў першыя пасляваенныя гады ў Бельскім павеце беларусы складалі 45 % насельніцтва, або амаль 86 тыс. чалавек. У такіх гмінах, як Орля, Нарва, Нараўка, Кляшчэлі, беларусы складалі звыш 90 % насельніцтва. У Беластоцкім павеце ў 1945 г. налічылі 32 тыс. беларусаў, а ў 1946 г. — 25 тыс. У Сакольскім павеце беларусы жылі ў 13 гмінах (14 тыс. чалавек). У Беларускую ССР з Беласточчыны выехала больш 36 тыс. беларусаў, у тым ліку з Беластоцкага павета — 12 328, Бельскага — 10 122 і Сакольскага — 9 680 чалавек. Маючы на ўвазе колькасць асоб, што выехалі ў БССР, Я. Мірановіч мяркуе, што пасля вызвалення ад немцаў на тэрыторыі Беласточчыны жыло як мінімум 160 тыс. беларусаў. А улічваючы розныя недакладнасці, якія існавалі пры іх падліках (нядобрасумленнасць прадстаўнікоў мясцовых улад, якім было даручана падлічыць колькасць асоб няпольскай нацыянальнасці на падуладных ім адміністрацыйнатэрытарыяльных адзінках, увогуле адсутнасць такіх падлікаў па некаторых гмінах, імкненне зменшыць колькасць беларусаў і г. д.) лік беларусаў у сапраўднасці быў некалькі большы. Але ўдакладніць гэтую лічбу няма ніякай магчымасці зза адсутнасці адпаведных дакументаў. Увогуле звесткі пра колькасць беларусаў у Польшчы за ўвесь час пасля Другой сусветнай вайны з’яўляюцца недакладнымі і спрэчнымі. Існуюць дзве групы меркаванняў па гэтаму пытанню. Савецкія даследчыкі лічылі, што ў 1957 г. у Польшчы пражывала 200 тыс беларусаў, у 1959 г. — 100 тыс., у 1985 г. — 160 тыс. Паводле падлікаў польскіх спецыялістаў — гісторыкаў, географаў, дэмографаў беларускага паходжання ў сярэдзіне 60х гг. на Беласточчыне беларускае насельніцтва складада 375 тыс. чалавек, а колькасць беларусаў ва ўсёй Польшчы — каля 500 тыс. чадавек. Дасдедчык з Польшчы К. Падляскі ў сваёй працы “Bialorusini, Litwini, Ukraincy”, выдадзенай у Беластоку ў 1990 г., лічыць, што к канцу 80х гг. у Польшчы пражывала ад 250 да 400 тыс. беларусаў.
    Пэўныя звесткі пра колькасць беларусаў у Польшчы дае Польская аўтакефальная праваслаўная царква, вернікамі якой з’яўляюцца беларусы. Згодна з данымі Польскага статыстычнага штогодніка за 1990 год, ПАПЦ налічвала 870 тыс. веруючых. 3 іх тыя, што атсамлівалі сябе з беларускай нацыянальнасцю, складалі трэцюю частку, г. зн. 290 тыс. чалавек. Па меркаванню кіраўніка ПАПЦ мітрапаліта Варшаўскага Васіля, гэта царква ўключае таксама каля 250 тыс. палякаў праваслаўнага веравызнання. Значная частка гэтых людзей — спаланізаваныя беларусы. У сваю чаргу Польскі каталіцкі касцёл лічыць, што на Беласточчыне пражывае кадя 500 тыс. чалавек, з якіх 400 тыс. католікаў і каля 100 тыс. праваслаўных.
    Цікавы матэрыял да пытання аб колькасці беларусаў як у Польшчы, так і на Беласточчыне даюць вынікі выбараў у Сейм у 1989 г., у якіх беларусы ўпершыню ўдзельнічалі як самастойная палітычная сіла. Згодна з вынікамі выбараў усяго на Беласточчыне пражывала 680, 8 тыс. чалавек, з якіх беларусы складалі 30 % усяго насельніцтва — гэта 206, 8 тыс. чалавек. У тым ліку ў Беластоку — 65, 5 тыс. чалавек (25 % насельніцтва)— беларусы, у БельскуПадляскім — 17,2 тыс. (65 %), у Гайнаўцы — 15,1 тыс. беларусаў (65 %). У некаторых гмінах Беластоцкага ваяводства беларусы склададі да 95 % насельніцтва. Увогуле ў Беластоцкім ваяводстве існуе 28 гмін, у якіх у большай або меншай колькасці жывуць беларусы. 3 іх у 17 гмінах беларусаў даволі значная колькасць(Нарва, Дубічы Царкоўныя, Чыжы, Гарадок, Нараўка, гміна і горад Бельск, гміна і горад Гайнаўка, Орля, Кляшчэлі, Чаромха, Мілейчыцы, Нурэц Станцыя, Мельнік, Белавежа, Міхалова). Самы буйны па колькасці асяродак беларусаў у Польшчы — у Беластоку. Вынікі выбараў 1989 г. паказалі, што беларусаў на Беласточчыне, а, значыць, і ва ўсёй Польшчы, аказалася значна менш, чым лічылі да гэтага польскія даследчыкі беларускага паходжання. Гэта, папершае, вынік асіміляцыі беларускай меншасці ў Польшчы праз мяшаныя шлюбы. Як падкрэслівае беларускі даследчык з Польшчы А. Латышонак, толькі ў Беластоку амаль палова праваслаўных бярэ шлюбы з католікамі. А гэта ў асноўным вядзе да пераходу ў каталіцтва і прыняцця польскага каталіцкага менталітэту, да адрачэння ад беларускасці. Па другое, складаным для беларусаў Польшчы заўсёды было пытанне нацыянальнага самавызначэння. Этнічныя беларусы, але ў складзе польскай дзяржавы, у выніку яе доўгатэрміновай палітыкі, перастаюць лічыць сябе беларусамі, фарміруюць у сябе самасвядомасць пануючай у дзяржаве нацыі.