Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Беларусы паза сваімі этнічнымі межамі ў складзе Расіі XIX ст. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772. 1793, 1795), узброеных праяў нацыянальнавызваленчага руху ў Беларусі ўлады выслалі ў розныя рэгіёны дзяржавы па палітычных матывах тысячы асоб, пераважна дробнай і сярэдняй шляхты: удзельнікаў паўстанняў 1794, 18301831, 18631864 гг., прыхільнікаў аднаўлення ВКЛ у час паходу НапалеонаўРасіюў 1812г. У 18201840гг. уРасіюссылалісядзекабрысты,удзельнікітайныхтаварыстваў патрыятычнай моладзі ў Літве і Беларусі (філаматы, філарэты, заране і інш.). Пасля падаўлення паўстання 18631864 гг. у Беларусі і Літве было саслана на катаргу ў Сібір і арыштанцкія роты 12 355 чал., высланы без следства і суда 3776 чал. Сярод іх былі прадстаўнікі шляхты, мяшчане, сяляне.
Пасля адмены прыгоннага права сялянская міграцыя (адыход на заработкі ў інш. Губерні Еўрапейскай Расіі, перасяленне ў Сібір і на Далёкі Усход) набыла сталы, а затым, на рубяжы ХІХХХ стст., і масавы характар. Выезду ў пошуках больш высокага заработку, незанятай ці таннай зямлі спрыяла развіццё чыгуначнай сеткі ў Беларусі і Расійскай імперыі, адкрыццё ў канцы XIX ст. Транссібірскай магістралі. Паводле расійскага перапісу 1897 г. за межамі губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам (Віленская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская) пражывала 540 тыс. іх ураджэнцаў. Перасяленне беларусаў, якія афіцыйна лічыліся адгалінаваннем рускага этнасу, заахвочвалася ўладамі і было выклікана расслаеннем і абеззямельваннем сялянства, адсутнасцю развітой прамысловасці, якая паглынула б лішак рабочай сілы. 3 канца XIX ст. павялічыўся прыток беларускай інтэлігенцыі ў расійскія гарады. У 18611913 гг. прыблізна 1,5 млн. чалавек з беларускіх губерняў выехала па эканамічных прычынах пераважна ў Еўрапейскую частку Расіі, Сібір, на Далёкі Усход, але ў 18951900 гг. кожны сёмы (14 %) з іх затым вярнуўся ў родныя мясціны. Нацыянальны ўціск беларускага народа ў Расійская імперыі, незавершанасць станаўлення беларускай нацыі вялі да паскоранай асіміляцыі мігрантаў, але даследчыкі адзначаюць і пэўнае
27
___________________________ Агулыіыя артыкулы
захаванне імі мовы, звычаяў, традыцый, этнічпых прыкмет у адзенні, харчаванні, побыце, будаўніцтве, вядзенні гаспадаркі.
Наяўнасць сярод перасяленцаў беларускай інтэлігенцыі абумовіла з’яўленне паза этнічнымі межамі Беларусі нацыянальна арганізаванага культурнага і палітычнага жыцця. Аднымзважныхягоцэнтраўстаў Пецярбург. 340хгг. XIX ст. тут зарадзіўся беларускі літаратурнаграмадскі рух (беларускапольскі грамадскі гурток Р. Падбярэзскага Я. Баршчэўскага), які набыў большую нацыянальную адметнасць у другой палове XIX на пачатку XX ст. Беларуская інтэлігенцыя стварыла ў Пецярбургу першыя нацыянальныя арганізацыі: асветную — “Крывіцкі вязок” (1868) і палітычную — Гоман (1884). Існаванне апошняй сведчыць, што беларуская нацыянальнаграмадская думка гэтага часу развівалася пад уплывам рускай народніцкай ідэалогіі. Група “Гоман” належала да беларускай фракцыі партыі Народпая воля , адпым з заснавальнікаў якой быў I. Грынявіцкі. Акрамя яго прыкметную ролю ў рускім рэвалюцыйнадэмакратычным руху адыгралі беларусы М. Судзілоўскі, Р. Ісаеў, С. Кавалік. Мэтай пецярбургскага нелегальнага Гуртка моладзі польскалітоўскабеларускай і маларускай (18891893) была прапаганда сацыялістычных ідэй (А. Гурыновіч і інш.).
Творчая спадчына выхадцаў з Беларусі ўзбагаціла рускую навуку і культуру. Некаторыя з высланых у розныя куткі Расіі беларусы зарэкамендавалі сябе таленавітымі даследчыкамі прыроды, побыту, традыцый, мовы народаў Сібіры, Крайняй Поўначы, Далёкага Усходу (I. Чэрскі, Б. Дыбоўскі, Э. Пякарскі, А. Янушкевіч, В. Кавалеўскі, М. Віткоўскі, А. Чаканоўскі, Э. Гадлеўскі). Значны ўплыў на развіццё рускай навукі аказалі таленавітыя фізікі 1. Яркоўскі, Ж. Урублеўскі, А. Садоўскі, хімік Э. Урублеўскі.
Гонарам Расіі сталі беларусы М. Пржавальскі (Перавальскі) — славуты географ і падарожнік, даследчык Цэнтральнай Азіі, заснавалыіік Расійскага мілералагічнага таварыства, ураджэнец Магілёўшчыны прафесар С. Куторга, рэктар Казанскага універсітэта, ураджэнец Міншчыны астраном 3. Дубяга, дыпламат, даследчык Японіі і Кітая I. Гашкевіч. Вядомасць набылі выхадцы з Беларусі — кампазітар В. Казлоўскі (аўтар расійскага гімна ‘ Гром победы раздавайся . першага расійскага рэквіема), спявачка, музычны педагог Г. ЖарабцоваАндрэева, літаратурны крытык С. Дудышкін і інш. У 1800 г. артысты балета Шклоўскага тэатра Зорыча былі пераведзены ў балетную трупу Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў, а аркестр — у Маскву. Імёны выхадцаў з Беларусі мастакоў I. Аляшкевіча, С. Заранкі, К. Хруцкага, якія працяглы час жылі і працавалі ў Маскве і Пецярбургу, увайшлі ў гісторыю рускага мастацтва. В. БялыніцкіБіруля і С. Жукоўскі былі членамі таварыства перасоўных выставак.
Беларусы ў іншаэтнічных раёнах Расіі I чвэрці XX стагодзя. Масавая працоўная міграцыя беларускага насельніцтва паза этнічную тэрыторыю, найвышэйшы ўздым якой прышоўся на перыяд пасля рэвалюцыі 1905 года, павялічыла беларускую дыяспару ў Расіі. Да першай сусветнай вайны па эканамічных прычынам толькі ў Сібір з Беларусі накіраваліся (пераважна сяляне) больш за 700 тысяч чалавек. У ходзе абвешчанай у 1906 годзе зямельнай (сталыпінскай) рэформы праводзілася палітыка дзяржаўнай падтрымкі перасялення ў Сібір і на ўскраіны імперыі з мэтай каланізацыі гэтых абшараў “рускім элементам" (да яго адносілі і праваслаўных беларусаў). У 19071914 гадах з Беларусі такім чынам перасялілася 335,4 тысячы чалавек (галоўным чынам, сялянебеднякі), але 36,5 тысячы чалавек затым вярнуліся ў родны край зза цяжкіх умоў жыцця на новых месцах.
У пачатку XX стагоддзя цэнтрам беларускага нацыянальнага грамадскакультурнага жыцця заставаўся Пецярбург. У 19021904 гг. дзейнічаў “Круг беларускай народнай прасветы і культуры”. Пасля адмены ў 1905 годзе забароны на выданні пабеларуску тут пачалі працаваць першае легальнае беларускае выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца” (19061914), Беларускі навукова літаратурны гурток студэнтаў СанктПецярбургскага універсітэта (19121914). Расійская сталіца стала адным з галоўных цэнтраў беларускага адраджэнскага руху. Тут жылі Я. Купала, Цішка Гартны, Алесь Гурло, Браніслаў Тарашкевіч, Цётка, прафесар Браніслаў ЭнімахШыпіла, які фактычна кіраваў пецярбургскімі беларускімі арганізацыямі. 9 лютага 1913 г. у Пецярбургу была пастаўлена 'Паўлінка” Янкі Купалы. Адбылося канцэртнае выступленне групы Ігната Буйніцкага (1911 г.), праходзілі літаратурныя вечары, у тым ліку з удзелам рускіх пісьменнікаў. Беларускае інтэлектуальнае асяродзе, з якім быў звязаны Максім Горкі, узнікла ў Ніжнім Ноўгарадзе (з 1896 г.) і Яраслаўлі (з 1908 г.) вакол беларускага этнографа Адама Багдановіча і яго сына, паэта Максіма Багдановіча. У 19151916 гг. у Маскве Янка Купала вучыўся ў гарадскім народным універсітэце імя А. Шаняўскага.
Першая сусветная вайна (19141918) выклікала значны прыток беларускага насельніцтва ў цэнтральныя губерні Расіі і далей на ўсход. У 1915 годзе пры адступленні царскай арміі з тэрыторыі Беларусі сюды рынуўся паток бежанцаў, а таксама насільна эвакуіраванага насельніцтва. Паафіцыйных данных, у маі 1918 годаў іншаэтнічных рэгіёнах Расіі знаходзілася амаль 2,3 мільёна бежанцаў з Беларусі (найбольшая колькасць у Тамбоўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях, Петраградзе і Маскве). Аб абуджэнні нацыянальнай свядомасці бежанцаў сведчыць паяўленне арганізацый у іх падтрымку Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (з студзеня 1916 года да пачатку 1918), Беларускаўкраінскі камітэт помачы ахвярам вайны ў Барнауле, а таксама дзейнасць культурнаасветных арганізацый: “Беларуская хатка” ў Арле (19171918), Беларускі нацыянальны гурток у Багародзіцку (19171918), Арэнбургскі гурток беларусаў (1918) і інш. У рэчышчы нацыянальнавызваленчага змагання народаў Расіі, пасля Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года паскорылася развіццё і беларускага нацыянальнага руху. Ажывілася палітычная, культурнаасветная дзейнасць у асяродках беларусаўбежанцаў, рабочых, вайскоўцў і інш. Па ініцыятыве Беларускай народнай грамады
28
Агульньія артыкулы
(грамадскапалітычнай і культурнаасветнай арганізацыі), якая адстойвала права беларускага народа на дзяржаўнае самавызначэнне ў складзе Расійскай Федэратыўнай рэспублікі ў Маскве былі праведзены два Усерасійскія з’езды бежанцаўбеларусаў восенню 1917 года. На першым з іх грамада зрабіла спробу выпрацаваць тактыку для ўсіх беларускіх арганізацый на Устаноўчы сход, але сустрэла супраціўленне Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) нацыянальнай леванародніцкай партыі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі яе арганізацыі з’явіліся ў Петраградзе, Маскве, Казані, Саратаве, Калузе, Тамбове і інш. У Калужскай губерні ў час выбараў ва Устаноўчы сход у лістападзе 1917 года спіс, па якім праводзіла выбары БСГ, атрымаў 998 галасоў. БСГ мела прадстаўнікоў у Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў і гарадской думе Петраграда, удзельнічала ў рабоце Савета нацыянальных сацыялістычных партый (т. зв. Расійскага інтэрнацыянала). Частка грамадаўцаў брала ўдзел у абвяшчэнні БНР. Петраградская і маскоўская арганізацыі БСГ падтрымалі савецкую аснову беларускай дзяржаўнасці.
За аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай рэспублікі выступаў праэсэраўскі Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў, заснаваны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскіх з’ездах сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, прадстаўнікоў арміі (лістапад 19171918, старшыня Я. Канчар), а таксама секцыя беларусаў пры ЦК партыі левых эсэраў.
Прыхільнікі стварэння беларускай дзяржаўнасці на савецкай платформе, якія імкнуліся спалучыць нацыянальную і сацыялістычную ідэі (А. Чарвякоў, А. Усціловіч (Усціновіч), 1. Лагун і інш.) восенню 1917 года на базе петраградскіх арганізацый БСГ заснавалі Беларускую сацыялдэмакратычную рабочую партыю (БСДРП існавала да красавіка 1918 года), члены якой удзельнічалі ў Кастрычніцкім узброенным паўстанні 1917 года. Партыя дэлегавала сваіх прадстаўнікоў на Усебеларускі з’езд (Мінск, снежань 1917 года) і патрабавала затым праз ЦК РСДРП(б) расследаваць прычыны яго разгону. Затым беларускія сілы, якія стаялі на грунце савецкай улады, гуртаваліся вакол Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома, камісар А. Чарвякоў), які з лютага 1918 па сакавік 1919 года быў аддзелам Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР і меў аддзяленні ў Петраградзе, Смаленску, Саратаве, Віцебску. У сваёй палітычнай і культурнаасветнай працы Белнацком абапіраўся на беларускія секцыі РКП(б) часткі мясцовых бальшавіцкіх арганізацый у Петраградзе, Маскве, Варонежы, Казані, Невелі, Саратаве, Тамбове і інш., якія дзейнічалі ў 19181919 гадах. Актывізацыі беларускага нацыянальнага руху спрыялі праведзены Белнацкомам супольна з беларускімяі секцыямі РКП(б) Усерасійскі з’езд бежанцаў з Беларусі (Масква, 1918), першая канферэнцыя беларускіх савецкіх партый і арганізацый (1918), дзейнасць Беларускага народнага універсітэта ў Маскве (1918), заснаванне грамадскапалітычных і культурнаасветных арганізацый: Беларускай чыгуначнай грамады (1918) і Беларускага навуковакультурнага таварыства (19181919) у Маскве, Беларускага вольнаэканамічнага таварыства (19181920) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства (1918) у Петраградзе, Беларускай вучнёўскай грамады (1918) і гуртка беларускай сацыялістычнай моладзі (1918) у Калузе, клубаў “Беларуская хатка” (19181919) у Петраградзе і “Беларус” (1919) у Маскве. Друкаваны орган Белнацкома “Дзянніца”, які выдаваўся ў Петраградзе, а затым у Маскве (19181919), абуджаў нацыянальнуя свядомасць беларусаў у Расіі, быў першай савецкай газетай на беларускай мове.