Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Карэнныя зрухі ў грамадскапалітычным і сацыяльнаэканамічным жыцці з сярэдзіны 1980х гг. спрыялі нацыянальнакультурнаму абуджэнню беларусаў у РСФСР, стварэнню ў канцы 80х гг. нацыянальных культурнаасветных арганізацый ў Маскве (суполка студэнцкай моладзі “Пагоня”, 1987; Таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны, 1988) і СанктПецярбургу (Беларускае грамадскакультурнае таварыства, 1988). Аднак моцныя праявы дэнацыяналізацыі беларусаў спрычыніліся да больш позняга нацыянальнага адраджэння, якое закранула меншую долю суродзічаў у параўнанні з інш. Дыяспарамі.
Сучасны стан беларускай дыяспары ў Расійскай Федэрацыі (19922000). Істотным фактарам змены міграцыйных працэсаў, паскаральнікам далейшага гуртавання беларусаў, выяўлення і рэалізацыі іх нацыянальных культурнаасветных патрэб стала набыццё Беларуссю незалежнасці і звязанае з гэтым паглыбленне працэсаў дзяржаўнага, нацыянальнакультурнага адраджэння на бацькаўшчыне, фарміраванне новай палітыкі ў дачыненні да замежных суайчыннікаў.
На момант распаду СССР 1 млн. 155 тыс. беларусаў аказаліся ў Расійскай Федэрацыі. У наступныя гады выразна праявілася тэндэнцыя да вяртання іх на бацькаўшчыну, хоць з 1993 г. гэты працэс запаволіўся, бо рэпатрыяцыя адбываецца без дзяржаўнай падтрымкі, а сацыяльнаэканамічная сітуацыя ў краіне застаецца складанай. За 19921997 гг. Беларусь прыняла з Расіі 97 тыс. беларусаў — 50 % ад агульнага ліку прыехаўшых (194 тыс. асоб). За гэты ж час у Расіі склалася найбольшая беларуская дыяспара ў свеце. У апошнія гады яна папоўнілася, пераважна па эканамічных прычынах, дзесяткамі вучоных, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, перспектыўнымі спартсменамі. Многія прадпрымальнікі перанеслі сваю дзейнасць у Расію ў сувязі з больш спрыяльнымі падатковымі, інвестыцыйнымі ўмовамі гаспадарання. Адметнасць сучаснага стану беларускай дыяспары — наяўнасць значнай часовай працоўнай міграцыі. Жыхары Беларусі ўладкоўваюцца найчасцей вадзіцелямі гарадскога транспарту, будаўнікамі. На паліўнаэнергетычным комплексе Расіі працуе ад 5 да 10 тыс. вахтавікоў (маятнікавая міграцыя). У 1993 г. Беларусь і Расія падпісалі пагадненне аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян на тэрыторыі абедзвюх дзяржаў. Адмена Федэральнай міграцыйнай службай Расіі з 1996 г. дазволу на працаўладкаванне грамадзян Беларусі на яе тэрыторыі, увядзенне рэгістрацыйнага парадку павялічыла сюды прыток новых работнікаў. За першае паўгоддзе 1996 г. больш за 10 тыс. грамадзян Беларусі знайшлі работу ў Расіі. Пэўная колькасць асоб уладкоўваецца ў Расіі нелегальна.
Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі, працэсы нацыянальнага адраджэння пачатку 1990х гг. актывізавалі культурнаасветную, нацыянальную дзейнасць расійскіх беларусаў. Спрыяюць захаванню традыцый свайго народа, яго мовы, гісторыі, культуры, папулярызацыі іх у Расіі беларускія суполкі ў Маскве, СанктПецярбургу, Петразаводску, Саснагорску, Калінінградзе, Ніжнім Ноўгарадзе, Новасібірску, Цюмені, Арэнбургу, Омску, Краснаярску, Іркуцку, Цвяры, Ноўгарадзе, Яраслаўлі, ПетрапаўлаўскуКамчацкім. Пачатак царкоўнарэлігійнага жыцця на нацыянальнай аснове на постсавецкім абшары закладзены сябрамі Маскоўскага таварыства
31
______________________________Агульныя артыкулы____________
беларускан культуры, якія ў 1991 г. заснавалі уніяцкую і каталіцкую суполкі. Беларусывернікі СанктПецярбурга арганізавалі праваслаўную абшчыну, але у 1998 г. дзейнасць яе была спынена.
Творчыя, навуковыя здабыткі беларускіх мастакоў, пісьменнікаў, вучоных, якія жывуць і працуюць у Расіі, узбагачаюць культуру, навуку Беларусіі Расіі. Актыўна працуе суполка мастакоў СанктПецярбурга (I. Чарнякевіч, В. Сівуха, Ю. Казак, М. Ткачэнка), належыць беларускай культуры творчая спадчына таленавітага літаратара I. Ласкова (19411994, Якуцк), пісьменнікаў А. Кірвеля, А. Кавалюк, I. Сібілы (СанктПецярбург), драматурга М. Каляды (Екацерынбург). Спрыяюць развіццю беларусікі ў Расіі грунтоўныя публікацыі А. Каўкі, Я. Шыраева, Л. Шчавінскан (Масква), В. Грыцкевіча, 1. Маціеўскага, М. Нікалаева (СанктПецярбург), А. Котлярчука (Бранск), М. Ількевіча (Смаленск). Найбольш ініцыятыўныя навуковыя асяродкі склаліся ў Маскве, СанктПецярбургу, Новасібірску. У расійскіх навуковых цэнтрах праявілі свой талент выдатныя вучоныябеларусы і выхадцы з Беларусі: хімік В. Капцюг (19311997), геолаг А. Трафімук, касманаўты П. Клімук і У. Кавалёнак, фізікі Ж. Алфёраў, Б. Галёркін, В. Гальданскі, У. Міткевіч, Ф. Шапіра.
У развіцці сучаснай беларускай супольнасці ў Расіі праявіліся дзве процілеглыя тэндэнцыі абуджэнне да нацыяналыіага жыцця, самаўсведамлення расійскіх беларусаў і паскораная іх асіміляцыя ў цяперашніх умовах (існаванне Саюза, магчымае стварэнне саюзнай дзяржавы). Сведчанне гэтага адсутнасць беларускіх школ, нацыянальнага друку (выдаюцца толькі бюлетэні “Шляхам Скарыны” у Маскве і “Маланка” ў Іркуцку), амаль поўная асіміляцыя беларусаў на беларускарасійскім паграніччы, дзе яны жывуць на сваіх этнічна гістарычных землях. У той жа час створаны два каардынацыйныя цэнтраы: Міжрэгіянальнага аб’яднання беларусаў Расіі (сакавік 1999 г.) і нацыянальнакультурнай аўтаноміі “Беларусы ў Расіі” (красавік 1999 г.).
Пасля набыцця Беларуссю незалежнасці адбыліся істотныя змены ў яе адносінах да дыяспары. 3 1990 г. дзейнічае Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, з якім падтрымліваюць сувязі расійскія беларусы. Больш іх патрэбамі стала цікавіцца таварыства “Радзіма”. Прадстаўнікі беларускіх суполак Расіі былі ўдзельнікамі Першага сходу беларусаў блізкага замежжа (снежань 1992). Першага (ліпень 1993) і Другога (ліпень 1997) з’ездаў беларусаў свету. У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай “Беларусы ў свеце” аказваецца падтрымка расійскім беларусам. Міжнародны дагавор, які ў 1995 г. падпісалі Беларусь і Расія, прадугледжвае магчымасць свабоднага выяўлення, захавання і развіцця для суродзічаў этнічнай, культурнай, моўнай, рэлігійнай самабытнасці. У студзені 1999 г. Беларусь ратыфікавала дагавор з Расіяй аб роўных правах грамадзян. Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам нацыянальнай палітыкі Расійскай Федэрацыі (1.3.1999). Кіраўнікі Беларусі, урадавыя дэлегацыі пры наведванні Расіі сустракаюцца з суродзічамі. 3 улікам спецыфікі ўзаемаадносін Беларусі і Расіі і наяўнасці сотняў тысяч беларусаў у Расіі, асіміляцыя якіх адбываецца хутчэй ў параўнанні з інш. Этнасамі, асаблівага клопату і падтрымкі бацькаўшчыны патрабуе культурнаасветная работа суродзічаў.
Галіна Сяргеева
Беларусы на Смаленшчыне. Як вядома, продкі беларусаў, смаленскія і полацкія крывічы, у XIXVI стст. уваходзілі ў адзінае Вялікае Княства Літоўскае, а затым, у XV1XVII стст., у Рэч Паспалітую. Таму на працягу многіх стагоддзяў беларускія і смаленскія землі знаходзіліся ў цесных палітычных, эканамічных і культурных сувязях. У пачатку XX ст., лічыў акадэмік Я. Карскі, у Смаленскай губерні пражывала каля 1 млн. беларусаў. Многа выехала іх з Беларусі туды на пачатку Першай сусветнай вайны. Усё гэта аказала вялікі ўплыў на працэс фарміравання мясцовага этнасу, яго традыцыйнай народнай культуры. Дарэвалюцыйныя даследчыкі з 12 паветаў вобласці 7 адносілі да ліку беларускіх, а Смаленшчыну — да ліку беларускіх губерняў. 575,6 тыс. жыхароў Смаленшчыны лічылі сябе беларусамі.
Пасля рэвалюцыі 1917 г. на Смаленшчыне пачаўся бурны перыяд развіцця беларушчыны. Тут праводзіліся шматлікія з’езды беларускіх арганізацый: салдат, бежанцаў, грамадскакультурных работнікаў, настаўнікаў. У канцы 1917 г. у Смаленску прайшоў з’езд беларускіх грамадскіх і настаўніцкіх арганізацый, галоўнай мэтай якога было абмеркаванне палітычнага лёсу беларусаў. Былі выкладзены два погляды: з аднаго боку — пазіцыя прыхільнікаў беларускай дзяржаўнасці, з другога — аб’яднання з Расіяй. На ім жа была прынята рэзалюцыя: “Беларусьпавінна быцьсамастойнай”. 3031 снежня 1918 г. 6я Паўночназаходняя абласная канферэнцыя РКП(б) абвясціла сябе ў Смаленску з’ездам кампартыі Беларусі і прыняла Пастанову аб стварэнні БССР у складзе Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Віцебскай і Смаленскай губерняў, a 2 лютага 1919 г. Расійская Федэрацыя пацвердзіла самастойнасць БССР. У 1925 г. пры Смаленскім Губана быў створаны Савет па асвеце беларусаў, які распрацаваў доўгатэрміновы план з наступнымі мерапрыемствамі: скласці этнаграфічную карту беларускага насельніцтва Смаленскай губерні; зрабіць спіс беларусаў, якія ведаюць ці жадаюць вывучаць беларускую мову; высветліць магчымасць пераводу некалькіх школ на беларускую мову; выкарыстаць студэнтаўбеларусаў для прапаганды і правядзення падрыхтоўкі насельніцтва да пераходу на родную мову; прасіць Губана накіраваць настаўнікаў на курсы перападрыхтоўкі ў Мінск; распрацаваць канкрэтны план па адкрыццю беларускіх школ і план палітыкаасветнай работы ў гэтым напрамку. Аднак гэты змястоўны план да канца рэалізаваны не быў. Работа па яго выкананню пачалася толькі ў прыгранічных з Беларуссю раёнах. У архівах ёсць справаздачы мясцовых органаў
32
Агульныя артыкулы
аб ходзе выканання гэтага плана. Напрыклад, існуе дакладная запіска ў Смаленскі аблана наступнага зместу: “У 1927 г. у Шумячскім раёне адкрыта 11 беларускіх школ, заняткі праходзяць на беларускай мове. [.. ,]У Руднянскім раёне адкрыта 16 школ”.
Са Смаленшчынай звязаны лёс многіх славутых беларусаў. Пісьменнік Максім Гарэцкі з 1917 г. жыў у Смаленску, супрацоўнічаў з газетай “йзвестня Смоленского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов”, дзе апублікаваў 12 артыкулаў; выдаў “Рускабеларускі слоўнік”; адначасова ў мясцовым філіяле Маскоўскага археалагічнага інстытута вучыўся на факультэце гісторыі мастацтваў; у 1937 г. арыштаваны УНКУС Смаленскай вобл. і расстраляны ў г. Вязьме. Ыародны паэт Беларусі Янка Купала у 19171919 гг. працаваў у Смаленску агентам па забеспячэнню ў губхарчкаме; тут напісаў цыкл вершаў, які ўмоўна называецца “Смаленскім”. Можна назваць таксама прозвішчы Аляксандра Ляўданскага, Данілы Макоўскага, Данілы Пагуляева, Уладзіміра Дабравольскага, Івана Хазерава. Зробленыя на Смаленшчыне археалагічныя даследаванні А. Ляўданскага ахопліваюць шырокае кола старажытнасцей — ім апублікавана 70 навуковых і навуковапапулярных артыкулаў. 3 1922 да 1925 г. ён вучыўся ў Смаленскім універсітэце, працаваў у абласным музеі, выкладаў ва універсітэце. Д. Макоўскі, ураджэнец Магілёўскай губерні, доктар гістарычных навук, быў прафесарам Смаленскага педуніверсітэта з 1930 да 1969 г., актыўна займаўся краязнаўствам, аўтар прац па гісторыі Смаленскай зямлі. Ураджэнец той жа Магілёўскай губерні Д. Пагуляеў, доктар геолагамінералагічных навук, прайшоў шлях ад студэнта і асістэнта да прафесара і загадчыка кафедры геалогіі Смаленскага педінстытута, зрабіў вялікі ўклад у вывучэнне прыроды і геалогіі Смаленшчыны. Краязнаўцу, этнографу, фалькларысту У. Дабравольскаму, ураджэнцу Смаленшчыны, належаць працы “Адрозненні ў вераваннях і звычаях беларусаў і вялікарусаў Смаленскай губерні”, “Абрады і павер’і, якія адносяцца да хатніх і палявых работ сялян Смаленскай губерні”, зборнікі прыказак і загадак. Асноўная яго праца — “Смаленскі этнаграфічны зборнік”, які ўтрымлівае вялікі матэрыял па духоўнай культуры беларусаў. I. Хазераў, ураджэнец Мінска, даследаваў помнікі архітэктуры Смаленска, Віцебска, Полацка, быў дырэктарам Смаленскага музея. Яго працы “Архітэктура Беларусі і Смаленшчыны ХІХІІІ стагоддзяў”, “Разваліны Манамахавага сабора ў Смаленску” захаваліся ў рукапісах.