Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У Расійскай імперыі шырока практыкавалася высылка тых грамадзян, якіх улады лічылі “непажаданымі”, “нядобранадзейнымі” ў палітычлых адносінах. У 1824 г. больш 20ці ўдзельнікаў тайных таварыстваў патрыятычнай моладзі ў Беларусі і Літве (філаматы, філарэты) былі высланы ў Пецярбург (А. Міцкевіч, Ю. Яжоўскі, Ф. Малеўскі) і ў аддаленыя губерні Расіі. Пасля падаўлення нацыянальнавызваленчых паўстанняў 1794 г., 18301831 гг., 18631864 гг. былі высланы ўжо тысячы асоб, пераважна ў аддаленыя і кліматычла суровыя для жыцця і працы рэгіёны імперыі. У сувязі з нелаяльнымі адносінамі шляхты да новай улады ў паўднёвыя губерні Расіі пераселена пасля паўстання 18301831 гг. значная частка дваран, якая не змагла пацвердзіць сваю прыналежнасць да гэтага саслоўя і была пераведзена ў разрад дзяржаўных сялянаднадворцаў. Пасля падаўлення паўстання 1863 г. на Беларусі ў Сібір і іншыя этнічныя рэгіёны бьші высланы 12 483 асобы (на пасяленне ў Сібір, катаргу, арыштанцкія роты і г. д.). Некаторыя з выселеных у розныя куткі Расіі зарэкамендавалі сябе таленавітымі даследчыкамі прыроды, побыту, традыцый, мовы народаў Сібіры, Крайняй Поўначы, Далёкага Усходу, Казахстана (I. Чэрскі, Э. Пякарскі, А. Ялушкевіч і інш.).
У гады Першай сусветнай вайны, калі расійскія ўлады ва ўмовах адступлення 1915 г. спрабавалі прымяняць тактыку “выпаленай зямлі”, частка насельніцтва была прымусова дэпартавана з прыфрантавой тэрыторыі углыб дзяржавы.
Пасля ўсталявання савецкай улады дэпартацыі прымяняліся ў адносінах да апазіцыі, іншадумцаў, патэнцыяльных непрыхільнікаў новага ладу жыцця. 3 месц пастаяннага пражывання гвалтоўна і незаконна высылаліся (у 2040я г. масава, без суда і следства) грамадзяне, якіх таталітарная сістэма з класавых пазіцый прызнавала ворагамі народа. Дэпартацыі практыкаваліся не толькі ў адносінах да асоб, але і саслоўяў (найперш непралетарскага паходжання — дваранства, заможнага сялянства, нацыянальнай інтэлігенцыі і нават народаў (у гады Другой сусветнай вайны выселены чачэнцы, інгушы, калмыкі, карачаеўцы, крымскія татары, немцы Паволжа).
За межы Беларусі ў канцы 1920 пачатку 1930х г. дэпартаваны шматлікія прадстаўнікі нацыянальнай інтэлігенцыі, абвінавачаныя у т. зв. “нацыяналдэмакратызме” (У. Дубоўка, У. Жьшка, В. Ластоўскі, С. Некрашэвіч, У. Пракулевіч, А. Цвікевіч і інш.). Масавыя дэпартацыі з Беларусі сялянства ажыццяўляліся ў ходзе суцэльнай калектывізацыі, якая з 1929 г. праводзілася адміністрацыйнапрымусовымі метадамі, была абумоўлена палітычлакласавымі, а не эканамічнымі прычынамі. У ходзе рэалізацыі палітыкі “ліквідацыі кулацтва як класа”, да якога ўлады Беларусі аднеслі шмат сераднякоў, было “раскулачана” каля 15 % сялянскіх гаспадарак. Да вясны 1930 г. у БССР было “раскулачана” і выселена са сваіх двароў больш за 15,5 тыс. сялянскіх сем’яў. Многія з іх былі вывезены на Крайнюю Поўнач, у Сібір, Казахстан і іншыя рэгіёны з фармулёўкай “за антысавецкую агітацыю супраць калектывізацыі”, “невыкананне збожжавых паставак”, “шкодніцтва ў калгасах”. 3 мая 1932 г. па май 1933 г. выслана 35 тыс. сем’яў. Усяго ў 19311934 гг. з БССР гвалтоўна выселена каля 260 тыс. асоб, многія з якіх загінулі ад голаду, непасільнай працы у месцах дэпартацыі ці яшчэ ў дарозе.
У ходзе палітычных рэпрэсій 30х г„ развязанага уладай масавага тэрору супраць розных слаёў грамадства, у шэрагу жорсткіх мер (пакаранне смерцю, турэмлае зняволенне, папраўчапрацоўныя лагеры) прымяняюцца і
39
Агульныя артыкулы
дэпартацыі для застрашэння тых, хто крытычна ставіўся да палітыкі савецкай улады ці мог стаць яе патэнцыяльным праціўнікам, каб прадухіліць і задушыць супраціўленне таталітарнай сістэме.
Пасля далучэння да БССР Заходняй Беларусі савецкая ўлада стала актыўна пазбаўляцца ад “ненадзейных”, “класава варожых” элементаў і з гэтай тэрыторыі з кастрычніка 1939 г. і да нападу Германіі на СССР у чэрвені 1941 г. з грубымі парушэннямі закона было дэпартавана больш за 120 тыс. чалавек (частка іх лічылася спецперасяленцамі).
Калі Другая сусветная вайна перасягнула межы СССР, пачаліся пазасудовыя расправы і высылкі ні ў чым не вінаватых членаў сем’яў “здраднікаў Радзімы” і ваеннапалонных. Ужо 28 чэрвеня 1941 г. з’явіўся загад, які прадугледжваў адказнасць членаў сям’і завочна асуджаных здраднікаў Радзімы, вызначаны парадак высялення ў аддаленыя раёны. Крыху пазней карныя органы атрымалі права прыцягваць да крымінальнай адказнасці дарослых членаў сям’і ваеннапалоннага, іх арышту і высылкі з месцаў сталага пражывання.
Ахвярамі татальнага недаверу з боку савецкай сістэмы ў пасляваенныя гады сталі жыхары Беларусі, якія па розных прычынах засталіся на акупаванай немцамі тэрыторыі, аказаліся за мяжой (ваеннапалонныя, остарбайтэры, удзельнікі еўрапейскага антыфашысцкага руху супраціўлення, ваяваўшыя ў саюзных арміях). Падазронасць, недавер, неабгрунтаваныя дэпартацыі зведалі многія з тых, чые паводзіны ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі не маглі кваліфікавацца як супрацоўніцтва з ворагам, хто рабіў гэта пад прымусам.
Вайскоўцыбеларусы з 2га Польскага корпуса пад камандаваннем генерала У. Андэрса (8я Брытанская армія), што змагаліся на Заходнім фронце і пасля яго расфарміравання ў 1946—1947 гг. вярнуліся на бацькаўшчыну, былі 1 красавіка 1951 г. разам з сем’ямі вывезены на спецпасяленне ў Іркуцкую вобласць. Пры гэтым рашэнне аб іх высяленні і канфіскацыі маёмасці прымалася асобай нарадай ужо пасля вывазу. Амністыяй 1955 г. андэрсаўцы былі памілаваны (а не рэабілітаваны) і пачалі вяртацца ў родныя мясціны.
Дэпартацыі з заходніх абласцей БССР прадоўжыліся ў 1944—1953 гг., калі тут ажыццяўлялася прымусовая калектывізацыя. У верасні 1951 г. Савет Міністраў СССР прыняў Пастанову “Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР”, у выніку ажыццяўлення якой толькі ў 1952 г. за межы БССР была выслана 4431 “кулацкая” сям’я ў Казахстан, Якуцію, Кіргізію і іншыя адцаленыя рэгіёны дзяржавы.
3 другой паловы 50х г. пачалася рэабілітацыя бязвінных ахвяр таталітарнай сістэмы, якая працягваецца і цяпер. Пасля распаду СССР, паяўлення на яго абсягах новых незалежных дзяржаў праблема аднаўлення гістарычнай справядлівасці ў адносінах да дэпартаваных грамадзян і народаў набыла міжнародны характар. У кастрычніку 1992 г. Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна падпісалі Пагадненне па пытаннях, звязаных з узнаўленнем правоў дэпартаваных асоб, нацыянальных меншасцяў і народаў. У ім дзяржавы асудзілі “меўшае месца ў мінулай таталітарнай практыцы” прымусовае перасяленне народаў, нацыянальных меншасцяў і асобных грамадзян былога СССР як злачынства, якое супярэчыць агульначалавечым, гуманным прынцыпам. Яны перанялі на сябе абавязкі па законнай абароне дэпартаваных і забеспячэнні добраахвотнага вяртання ў месцы іх пражывання на момант высылкі. У пагадненні прадугледжваецца вырашэнне пытанняў грамадзянства, свабоднага выездаўезда, пенсійнага забеспячэння, спрыяння ў атрыманні крэдытаў для ўладкавання. Сваім рашэннем ад мая 1996 г. Арменія, Беларусь, Казахстан, Расія, Кыргызская Рэспубліка, Таджыкістан і Украіна абавязаліся прымаць меры па вырашэнню комплекса пытанняў, неабходных для рэалізацыі Пагаднення 1992 г.
Галіна Сяргеева
Міграцыя
Слова Міграцыя паходзіць ад лац. migratio — перасяленне (насельніцтва). Пад ім разумеюцца тэрытарыяльныя перамяшчэнні людзей (з мэтай перамены месца пражывання) у межах дзяржавы (унутраная) і з адной краіны ў другую (знешняя — эміграцыя і іміграцыя). На міграцыю ўплываюць прыродныя, дэмаграфічныя, эканамічныя, культурныя, маральныя, сацыяльнапсіхалагічныя, палітычныя, ваенныя, рэлігійныя і інш. Фактары. У сярэднія вякі знешняя міграцыя з беларускіх княстваў, а затым Вялікага Княства Літоўскага ажыццяўлялася шляхам дынастычных шлюбаў, перасяленняў у Маскоўскую дзяржаву праваслаўнай знаці, нязгоднай з існуючай палітыкай (разам з войскам і сялянамі), вывазу ў палон. Натуральнай эміграцыі з беларускіх зямель спрыяў прывілей 1447 г. вялікага князя ВКЛ Казіміра IV, паводле якога князі, рыцары, шляхта і баяры маглі пакідаць краіну. Права ўсіх свабодных людзей на выезд за мяжу прадугледжвалася статутамі 1566 і 1588 г. (за выключэннем “непрыяцельскіх” дзяржаў). 3 канца XVI ст. у Расіі павялічылася колькасць беглых у Расію сялян з беларускіх зямель у пошуках волі ці незанятай зямлі. У XVI1XVIII стст. Масавы характар набыў вываз у ходзе войнаў Расіі з Рэччу Паспалітай і іншымі краінамі не толькі служылых людзей, але і шляхты, рамеснікаў, сялян. Пашырэнне ў XVII ст. у Рэчы Паспалітай палітыкі паланізацыі выклікала выезд з беларускіх зямель на ўсход вядомых беларускіх дзеячаў культуры, праваслаўных святароў. Далучэнне ў канцы XVIII ст. беларускіх зямель да Расіі пашырыла міграцыю з іх, асабліва пасля адмены прыгоннага права, у цэнтральныя і паўднёвыя раёны еўрапейскай Расіі, Сібір, Казахстан, Далёкі Усход. У канцы XIX пачатку XX ст. масавасць набыў адыход беззямельных ці малазямельных беларускіх сялян на заработкі ў іншаэтнічныя рэгіёны дзяржавы, павялічылася эканамічная эміграцыя (асабліва пасля
40
Агульныя артыкулы
рэвалюцыі 19051907 гг.) у ЗША, Канаду, іншыя краіны Амерыкі, Заходнюю Еўропу (сюды пераважна на сезонную працу). Сярод раёнаў нечарназёмнай паласы Расіі 5 губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам далі 85 % усіх перасяленцаў, адмоўнае сальда міграцыі за 18971914 гг. склала 0,5 млн. асоб.
Вымушаныя масавыя перасяленні жыхароў адбыліся ў Першую сусветную вайну, калі беларускія землі аказаліся ў эпіцэнтры баявых дзеянняў (сотні тысяч эвакуіраваных і бежанцаў у глыбінныя раёны Расіі, некалькі дзясяткаў тысяч ваенпапалонных у Германіі), а затым пасля рэвалюцый 1917 г. у Расіі, польскай акупацыі (дзесяткі тысяч асоб эмігравалі ў Літву, Латвію, Эстонію, Польшчу і інш.). 3 Заходняй Беларусі, якая да 1939 г. уваходзіла ў склад Польшчы, выехала за яе межы ў выніку сацыяльнага і нацыянальнарэлігійнага ўціску каля 200 тыс. чалавек. Аб актыўнай міграцыі насельніцтва БССР сведчыць тое, што ў міжваенны перыяд у іншаэтнічныя рэгіёны СССР выехала больш за 1,6 млн. чалавек (планавы набор рабочай сілы, уцёкі сялян ад прымусовай калектывізацыі, высылка і ссылка “раскулачаных”, беспадстаўна рэпрэсіраваных па палітычных і ідэалагічных матывах, святароў і інш.) {гл. Дэпартацыя). 3 1924 па 1939 г. Беларусь мела адмоўнае сальда міграцый(960тыс. усучасныхграніцах). У перадваенныя гады пашырылася ўнутрырэспубліканская міграцыя. 3 1926 па 1939 г. удзельная вага гарадскога насельніцтва павялічылася на 8 %.