• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Беларуская эміграцыя ў 19181921 гг. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. у Расіі вызначылася тэндэнцыя да вяртання на радзіму тых, хто пакінуў яе ў ранейшыя часы. Людзей прыцягвала магчымасць уладкавання жыцця ў новых, дэмакратычных умовах, знікла боязь рэпрэсій за выступленні супраць ранейшага ладу. Аднак абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей у Расіі, наступствам якога сталі Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і грамадзянская вайна 19181922 гг., а таксама баявыя дзеянні, якія праходзілі на тэрыторыі Беларусі ў 19181920 гг., выклікалі новы адыход насельніцтва за межы Беларусі. У 19181921 гг. Беларусь пакінулі звыш ЮОтыс. чалавек. У складзе эмігрантаў былі прадстаўнікі разначыннай інтэлігенцыі, памешчыкі, прадпрымальнікі, фінансісты, сяляне, якія не жадалі жыць ва ўмовах “дыктатуры пралетарыяту”. У склад эмігрантаў трапілі і асобы, прымусова вывезеныя ў 1918 г. на работу ў Германію (толькі з Мінскай губерні немцы вывезлі некалькі тысяч чалавек). Эмігранты 19181921 гг. перасяляліся галоўным чынам у Балгарыю, Вялікабрытанію, Германію, Данію, ЗША, Латвію, Літву, Польшчу, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Чэхаславакію, Эстонію, Югаславію. Адметнай асаблівасцю эміграцыі было тое, што ў гэты час пачалася праца па згуртаванню беларускага насельніцтва на чужыне вакол ідэі беларускай дзяржаўнасці. Галоўным чынам гэтую работу праводзілі дыпламатычныя прадстаўніцтвы Беларускай Народнай Рэспублікі. Прынцыповае рашэнне пра перанясенне дзейнасці за мяжу было прынята на пасяджэнні Рады БНР 28.11.1918 г., яго практычная рэалізацыя адбылася ў 19191921 гг. Да 1921 г. дыпламатычныя ўстановы БНР існавалі ў Балгарыі (консульскае аддзяленне ў Сафіі), Германіі (місія і консульства ў Берліне), Грузіі (місія ў Тбілісі), Даніі (консульства ў Капенгагене), Латвіі (вайсковадыпламатычная місія і консульства ў Рызе), Літве
    46
    Агульныя артыкулы
    (дыпламатычная місія і консульства ў Каўнасе), Турцыі (консульства ў Стамбуле), Украіне (місія, консульства і гандлёвапрамысловая палата ў Кіеве), Фінляндыі (місія ў Хельсінкі), Францыі (місія ў Парыжы), Чэхаславакіі (місія і консульства ў Празе), Эстоніі (пашпартны аддзел Рыжскай вайсковадыпламатычнай місіі ў Таліне), Югаславіі (консульскае аддзяленне ў Бялградзе). Яны дамагаліся прызнання замежнымі дзяржавамі незалежнасці Беларусі ў яе этнаграфічных межах, аказання ёй ваеннай, матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі, садзейнічання ў арганізацыі беларускіх узброеных сіл, выдавалі пашпарты БНР выхадцам з Беларусі, абаранялі правы беларускіх грамадзян за мяжой, садзейнічалі грамадскім арганізацыям, што ствараліся беларусамі на чужыне. 3 пачатку 1920 г. за межы Беларусі перанеслі сваю дзейнасць Народная Рада БНР на чале з П. Крачэўскім і ўрад БНР на чале з В. Ластоўскім, якія выступалі супраць падзелу тэрыторыі Беларусі паміж Польшчай і РСФСР, патрабавалі неадкладнага допуску прадстаўнікоў БНР на мірныя перагаворы і кампенсацыі Беларусі страт, якія яна панесла у час Першай сусветнай і савецкапольскай войнаў. У канцы 1920 г. прадстаўнікі БНР за мяжой патрабавалі скасаваішя мірнага дагавора паміж Польшчай, РСФСР і УССР ад 12.10.1920 г. у частцы, якая датычылася Беларусі. Асноўнымі формамі працы беларускай палітычнай эміграцыі былі сустрэчы з замежнымі палітычнымі і ваеннымі дзеячамі, выданне мемарандумаў і дэкларацый, складанне прэсрэлізаў пра становішча Беларусі (толькі з сакавіка 1920 г. да лютага 1921 г. органамі БНР было выдадзена 26 мемарандумаў і дэкларацый, дзе ў той ці іншай форме закраналася беларуская праблематыка). Апрача прадстаўнікоў БНР у склад палітычнай эміграцыі 19191921 гг. уваходзілі прадстаўнікі Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў, Беларускай партыі сацыялістаўфедэралістаў і іншых беларускіх палітычных партый, якія знаходзіліся ў апазіцыі да польскіх акупацыйных уладаў і Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі (з верасня 1920 г. Беларусі), цесна звязанай з органамі ўлады РСФСР, і асобы, якія ўваходзілі ў склад антысавецкіх узброеных фарміраванняў (беларускія атрады ў літоўскай арміі, літоўскабеларуская дывізія ў складзе войска польскага, армія БулакБалаховіча і інш.). Разыходжанні паміж рознымі плынямі эміграцыі перашкаджалі яе паспяховай дзейнасці. Найбольш значнай акцыяй па згуртаванню сіл эміграцыі стала Першая Усебеларуская канферэнцыяіу^рлсет, 1921 г.), аднак яна не змагла пераадолець рознагалоссі ў эмігранцкім асяроддзі. У сярэдзіне 1920х гг. ва ўмовах стабілізацыі міжнароднага становішча і зніжэння цікавасці да беларускай праблематыкі ў свеце прадстаўнікі беларускай палітычнай эміграцыі пачалі схіляцца да думкі аб неабходнасці вяртання ў БССР, станоўча ацэньваючы крокі савецкага ўрада па ажыццяўлленню нэпа, адраджэншо беларускай нацыянальнай культуры. Станоўча была ацэнена імі пастанова прэзідыумаў ЦВК СССР і БССР ад 13.7.1923 г. аб амністыі, якой падлягалі не толькі сяляне і “паходзячыя з працоўнага асяроддзя” ўдзельнікі антысавецкіх фарміраванняў 19181920 гг., але і палітычныя і культурныя дзеячы, члены ўрадаў і розных палітычных партый (пры ўмове лаяльных адносін да савецкан улады). Пасля Дру/оя Усебеларускай канферэнцыі (кастрычнік 1925 г.) мпогія беларускія эмігранты вярнуліся на Бацькаўшчыну і падключыліся да працэсаўнацыянальнагаадраджэння, аднак у 1930хгг. яны сталі ахвярамі палітычных рэпрэсій у СССР.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Эміграцыя з Заходняй Беларусі. У пошуках працы і лепшых умоў жыцця з Заходняй Беларусі прыкладна з 1924 г. пачалася масавая эміграцыя насельніцтва. Яна абумоўлівалася цэлым комплексам эканамічных, сацыяльных і палітычпых абставін, у якіх апынуліся беларусы паводле ўмоваў Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Украінай з Польшчай. У адпаведнасці з ім (без удзелу Беларусі) ад яе была адарвана і перададзена Польшчы амаль што палова тэрыторыі, населенай у асноўным грамадзянамі беларускай нацыянальнасці. Па дагавору Польшча атрымала землі Віленскага, Навагрудскага, Палескага ваяводстваў, a таксама Гродзенскага, Ваўкавыскага і іншых паветаў Беластоцкага ваяводства, што складала 107 тыс. км2 і пад польскую ўладу трапіла каля 3 млн. беларусаў.
    У сацыяльным складзе насельніцтва гэтага рэгіёна пераважалі сяляне (85%). Іх інтарэсы патрабавалі радыкальнага вырашэння аграрнага пытання, надзялення малазямельнага і беззямельнага сялянства зямлёй, інтэнсіфікацыі сялянскай гаспадаркі. Інтарэсы ж польскіх землеўладальнікаў патрабавалі эканамічнага і сацыяльнага ўмацавання памешчыцкіх гаспадарак. Пасля зямельнай рэформы за імі было замацавана 37 % ворных земляў і каля 90 % лясоў. Польскі ўрад спрыяў і развіццю сярэдняга, моцнага сялянскасерадняцкага польскага землеўладашія ў Заходняй Беларусі, перадаючы казённыя землі так званым асаднікам. Да 1939 г. ужо 37 тыс. гаспадарак у Заходняй Беларусі належала каланістампалякам, якія ў сярэднім мелі па 500 га зямлі, у той час як беларускі селянін валодаў 2,7 га. Малазямелле і беззямелле вяло да жабрацкага існавання. He было работы і ў гарадах, дзе эканамічны крызіс прывёў да заняпаду прамысловасці, згортвання будаўніцтва, і, у выніку, да высокага ўзроўшо беспрацоўя.
    Складаным было становішча і ў сацыяльнай, нацыянальнакультурнай сферах жыцця беларусаў. Паступова, але мэтанакіравана, зачыняліся беларускія школы. 3 412 пачатковых школ, што былі ў Заходняй Беларусіў 1922 г., да 1933 г. былі ліквідаваны практычна ўсе, зачынены беларускія гімназіі ў Вільні і Навагрудку. Беларускае настаўніцтва ўсялякімі шляхамі выціскалася з краю ў карэнныя польскія вобласці. Сюды ж накіроўвалася каталіцкае духавенства, паявіліся клерыкальныя арганізацыі, на якія дзяржавай ускладаліся абавязкі правядзення жорсткай палітыкі дэнацыяналізацыі беларускага насельніцтва.
    47
    _____________Агульныя артыкулы
    Беларусы адчувалі сваю безабароннасць, не мелі ўпэўненасці ў заўтрашнім дні на роднай зямлі, але ў чужой дзяржаве. Гэта прымушала пакідаць зямлю продкаў, падавацца ў эміграцыю. Новая савецкапольская мяжа выключала магчымасць шукаць работы ва ўсходніх раёнах Беларусі, але ж, з другога боку, міграцыйная палітыка Польшчы адкрывала шляхі ў іншыя краіны свету.
    Адносна колькасці тых, хто эміграваў з Заходняй Беларусі. існуюць розныя меркаванні. Але большасць як айчынных, такіпольскіхдаследчыкаў, схіляюцца да лічбыад 180да 240 тыс. чалавек. У адпаведнасці з сацыяльным складам насельніцтва эміграцыя была ў большасці сваёй сялянскай і мела эканамічны характар. Эмігравала ў невялікай колькасці і інтэлігенцыя, удзельнікі заходнебеларускага рэвалюцыйлага руху: грамадоўцы і сябры КПЗБ, якія праследаваліся польскімі ўладамі. У канцы 30х гадоў за мяжу вымушаны былі выехаць беларускія каталіцкія святары з Друі.
    Асноўная колькасць беларусаў накіроўвалася ў Канаду, ЗША, Францыю, Літву, Латвію, Аргенціну, Бразілію. Значная частка выхадцаў з Заходняй Беларусі пасялілася ў Францыі. У канцы 20х гадоў тут пачаў разгортвацца арганізаваны беларускі культурны рух, існавала некалькі беларускіх гурткоў у Біянкуры, Эльзасе і Латарынгіі. 3 1930 г. актыўную нацыянальную дзейнасць у Францыі праводзіў “Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі” (Парыж) і 5 яго філіяў ў правінцыі, Беларуская жаночая грамада (з 1938 г.).
    Значнае месца па колькасці беларусаўэмігрантаў займаў амерыканскі кантынент. На падставе некаторых крыніц можна зрабіць выснову, што ад агульнага ліку эміграцыі з Заходняй Беларусі, у краінах Паўднёвай Амерыкі, ЗША і Канадзе асела прыкладна трэцяя частка. У ліку многіх прычын такая масавая эміграцыя беларусаў за акіян тлумачыцца тым, што шматлікія параходныя кампаніі з мэтай атрымаць як мага большы прыбытак, прыкладалі вялікія намаганні ў агітацыі сялян да пераезду.
    Большая частка эмігрантаў з Заходняй Беларусі накіравалася ў Аргенціну. Асабліва моцны рух беларусаў у гэтую краіну пачаўся ў 19261927 гг. і з гэтага часу штогод павялічваўся. Прыток эмігрантаў у Аргенціну заахвочваўся і рэгуляваўся яе ўрадам. Меркаванні аб агульнай колькасці тых, хто пераехаў у Аргенціну, вельмі супярэчлівыя. Найбольш верагоднайз’яўляеццалічбаў 100 тыс. чалавек, прыведзеная А. Калубовічам на падставе падлікаў Аб’яднання беларусаў у Аргенціне.
    Згуртаванню суродзічаў у Аргенціне садзейнічалі культурнаасветныя таварыствы “Грамада”, “Культура”, Белавежа’, Бібліятэка імя I. Луцкевіча. У 1939 г. беларускія суполкі у Аргенціне аб’ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый. Дзейнасць яе вызначалася прасавецкімі настроямі, арыентацыяй на рускую культуру. Многія заходнебеларускія перасяленцы далучыліся да прафесійнага руху і Кампартыі Аргенціны. Прасавецкі, пракамуністычны кірунак асноўнай масы беларускіх арганізацый у Аргенціне прыводзіў да русіфікацыі, зніжэння нацыянальнага зместу іх жыцця і як вынік да заняпаду.