Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Сяргей Панізьнік
Беларускае гістарычнае таварьіства = Bialoruskie Towarzystwo Historyczne
Навуковая арганізацыя беларускіх гісторыкаў у Польшчы. Створана ў 1993 г. у Беластоку. У сваёй дзейнасці кіруецца Статутам (прынятыў 1993 г.). СтаршынёйБГТ у 19931996 гг. быў А. Мірановіч, затым — А. Латышонак. Друкаваны орган — часопіс “Беларускія гістарычныя сшыткі” (“Bialoruskie Zeszyty Historyczne”, з 1994 г.). Таварыства налічвае каля 20 сябраў (А. Латышонак, А. Мірановіч, Я. Мірановіч, А. Глагоўская, Г. Сасна, Д. Фёнік, С. Іванюк, Я. Вапа, Ю. Каліна, К. Гамулка і інш.). Мэта арганізацыі — спрыяць развіццю навуковай і культурнаасветнай дзейнасці беларускага грамадства ў Польшчы, вывучэнню гісторыі Беларусі і беларусаў у Польшчы, распаўсюджванню гістарычных ведаў, захаванню беларускіх народных традыцый. Важны накірунак дзейнасці таварыства — прапаганда міжнацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці, мацаванне добрых узаемаадносін паміж беларусамі і палякамі, а таксама іншымі нацыянальнасцямі і этнічнымі супольнасцямі Польшчы. Статутныя мэты арганізацыя рэалізуе праз навуковую, публіцыстычную, выдавецкую, выхаваўчую дзейнасць. Спрыяе арганізацыі і правядзенню канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў па праблемах беларусазнаўства, пытаннях гісторыі Беларусі і беларускай нацыянальнай супольнасці ў Польшчы. Пры фінансавай дапамозе Міністэрства культуры і мастацтва Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Беластока і Беласточчыны, некаторых навуковых фондаў таварыства выдала ў Беластоку шэраг навуковых манаграфій, у ліку якіх праца Г. Саспы і Д. Фёніка “Дзейнасць царквы ў БельскуПадляшскім” (1995), В. Харужага “Беларускі пазацэнзурны друк у Польшчы ў 19811990 гг.” (1994), А. Латышонка “Беларускія вайсковыя фармаванні 19171923” (1995), “Беларускістудэнцкі руху Польшчы 19811992: Выбраныя дакументы” (1996), зборнік дакументаў “Беларусы і польскабеларускія адносіны на Беласточчыне 19441956” (1996) і інш.
Ларыса Языковіч
Беларускае грамадскакультурнае таварыства (БГКТ)
Культурная і грамадская арганізацыя беларусаў Беласточчыны. Аб’ядноўвае людзей, зацікаўленых пытаннямі развіцця беларускай культуры. Заснавана ў 1956, прадстаўляе інтарэсы беларускамоўных жыхароў Польшчы. Да 1988 была адзінай установай з падобнай мэтай у Польшчы. Сядзіба галоўнага праўлення БГКТ знаходзіцца ў Беластоку. Пры Беларускім грамадскакультурным таварыстве існуюць некалькі секцый: навуковая, лектарская, выдавецкая і інш., дзейнічаюць каля 180 гурткоў, бібліятэкі, клубы. БГКТ дапамагае весці з Беластока радыёперадачы на беларускай мове (з 1957), пры ўдзеле гэтай арганізацыі ў Варшаўскім універсітэце была створана кафедра беларускай філалогіі.
Таварыства спрыяе творчасці мясцовых калектываў мастацкай самадзейнасці, рабоце літаратурнамастацкага аб’яднання “Белавежа”. У актыве БГКТ і правядзенне школьных конкурсаў драматычных гурткоў, чытальнікаў і інш., святаў, фестываляў, аглядаў беларускай песні і г. д. Арганізацыя наладжвала маладзёжныя падарожжы па Беласточчыне, адпачынак у Польшчы беларускіх дзяцей (з 1989).
55
Арганізацыі, установы, падзеі
3 выдздзеных БІКТ кніг варта адзначыць штогодныя выпускі “Беларускага календара”, зборнікі навуковых артыкулаў, творы ўдзельнікаў аб’яднання “Белавежа”. Да 1992 г. Друкаваным органам Беларускага грамадскакультурнага таварыства з’яўлялася газета “Ніва”.
Вядомыя сучасныя дзеячыБГКТ — М. Гайдук, К. Майсеня, Я. Сычэўскі і інш.
Святла/іа Сачанка
Беларускае грамадскакультурнае таварыстваў СанктПецярбургу (БГКТ)
Створана ў 1989 г. Старшыня таварыства — В. Грыцкевіч, сярод актывістаў — навукоўцы, супрацоўнікі Расійскан Нацыяналыіай бібліятэкі (М. Нікалаеў, М. Ткачэнка, А. Разумаў), мастакі (I. Чарнякевіч, В. Сівуха), нашчадкі Луцкевічаў— М. Чапалёва, М. Пярова, студэнты, вайскоўцы, рабочыя, пенсіянеры. БГКТ мае філіял — Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарьшы і рэгіянальную суполку Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, якую ўзначальвае А. Мельнікаў. Таварыства з’яўляецца адным з арганізатараў навуковых канферэнцый (“СанктПецярбург і беларуская культура” (19931996), творчых вечароў і сустрэч з музыкантамі, спевакамі, артыстамі. Яго сябры чытаюць лекцыі па гісторыі і культуры Беларусі ў СанктПецярбургу. Беларускія мастакі ўвайшлі ў міжрэгіянальнае творчае аб’яднанне “Маю гонар” і ўдзельнічаюць у калектыўных і персанальных выстаўках у Расіі, Беларусі, краінах Балтыі. Па ініцыятыве і сіламі сяброў таварыства ў разам з літоўскай суполкай у прыгарадзе Пецярбурга Левашова (на месцы масавых расстрэлаў савецкіх грамадзян) пастаўлены памятны крыж ахвярам таталітарнай сістэмы з Беларусі і Літвы (1992).
Сябры таварыства прымаюлі ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, сходзе беларусаў бліжняга замежжа (1992), з’ездах беларусаў свету (1993, 1997), Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, мерапрыемствах Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Высілкамі сябраў таварыства апублікаваны кнігі 1. Грыгаровіча Беларуская іерархія ’ (Мн., 1992, пераклад на беларускую мову М. Нікалаева), “Ленінградскі мартіралог. 19371938. (кніга памяці ахвяр палітычных рэпрэсій)” Том 1, жнівеньверасень 1937 г. (СанктПецярбург. 1995). Рэдактар тома — А.Я. Разумаў).
Анфіса Ляднсва
Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне (БДА)
Палітычная партыя беларусаў у Польшчы. Створана ў 1990 г. на базе Беларускага клуба, якідзейнічаўз 1989 г. Папярэднікамі БДА былі Беларускае незалежнае выдавецтва і Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Устаноўчы кангрэс БДА адбыўся ў Беластоку 10 лютага 1990 г. Удзельнічала каля 100 дэлегатаў. Кангрэс прыняў праграму і статут арганізацыі, адозвы да беларускай эміграцыі і Беларускага народнага фронту “Адраджэнне”. Асноўнай мэтай БДА вызначана — выказванне патрабаванняў беларускага насельніцтва Польшчы і абарона яго інтарэсаў. Кіруючы орган БДА — галоўная рада, якую ўзначаліў С. Яновіч. 26 студзеня 1992 г. у Беластоку адбыўся 2 кангрэс Беларускага дэмакратычнага аб’яднання, у рабоце якога ўдзельнічалі 54 дэлегаты. ГІрысутнічалі таксама прадстаўнікі Вярхоўнага Савета Беларусі, БНФ “Адраджэнне”, Беларускага камітэта “Дзеці Чарнобыля”, Згуртавання беларусаў Канады. Кангрэс ухваліў Праграмную дэкларацыю БДА, абраў С. Яновіча ганаровым старшынёй БДА, Галоўную раду ў скдадзе 11 чалавек (Я. Вапа, Ю. Каліна, В. Стахвюк, Я. Мірановіч, П. Юшчук, Л. Тарасэвіч, А. Максімюк, С. Іванюк, Е. Раманюк, В. Сельвясюк, М. Ваўранюк), галоўную рэвізійную камісію. Старшыня Галоўнай рады БДА — А. Латышонак. Да сярэдзіны 1990х гг. у склад БДА уваходзіла каля 200 чалавек. У сваёй дзейнасці яно выступае за паўнату грамадскіх правоў беларусаў у Польшчы, развіццё тэрытарыяльнага самакіравання ўсіх узроўняў, беларускай культуры і школьніцтва, гаспадарчаэканамічнае развіццё рэгіёнаў Польшчы, населеных пераважна беларусамі. Актыўна ўдзельнічае ў правядзенні выбараў у мясцовыя і вышэйшыя органы ўлады, агітуе за вылучэнне і абранне ў іх беларускіх прадстаўнікоў. Выдае друкаваны орган — бюлетэнь “Беларускія навіны”. 3 2й пал. 1990 г. дзейнасць БДА значна скарацілася, хоць афіцыйна яно не зачынена. Яго ўдзельнікі і актыўныя сябры зараз больш актыўна працуюць у іншых арганізацыях, якія стварылі ў 1990я гг. беларусы ў Польшчы.
Міхась Ткачоў, Ларыса Языковіч
Беларускас згуртаванне палітычных вязняўі ссыльных у Вільнюсе
Беларускае згуртаванне палітычных вязняў і ссыльных у Вільнюсе — грамадская арганізацыя. Статут згуртавання зарэгістраваны ў 1993 г. Старшыня А. Анішчык. Мэта згуртавання арганізацыя ўзаемадапамогі ахвярам таталітарнай сістэмы, абарона інтарэсаў былых палітзняволенных. Праводзіць асветную і выдавецкую дзейнасць. Прымае ўдзел у агульналітоўскіх акцыях былых палітычных вязняў (З’езд палітычных вязняў і ссыльных Літвы, 1998).
Галіна Сяргесва
56
Арганізацыі, установы, падзсі
Беларускае зямляцтва пралетарскага студэнцтва ў Кіевс
Нацыяналыіая грамадская арганізацыя, створаная студэнтамібеларусамі Кіева 16 снежня 1926 г. На пачатку 1927 г. аб’ядноўвала навучэнцаў з 12 ВНУ Кіева (Ветэрынарназаатэхнічны, Медыцынскі, Політэхнічны, Сельскагаспадарчы інстытуты, Інстытут народнай адукацыі, Губернская савецкая партшкола і г. д.). Налічвала больш за 170 сяброў. Складалася з аўтаномных аддзелаў, арганізаваных пры ВНУ Кіева. Выканаўчым органам зямляцтва з’яўлялася праўленне (старшыня — М. Аляшкевіч, сакратар — П. Бруква). Мела на мэце вывучэнне гісторыі, эканамічнай геаграфіі, прамысловасці, культуры і мастацтва Беларусі і аказанне матэрыяльнай дапамогі сябрам. Актывістамі зямляцтва былі М. Журык, К. Мядзведзеў, М. Рымша, Я. Чмыхаў, П. Ясінскі. Прызямляцтве дзейнічалі культурніцкая і эканамічная секцыі, гурткі беларускай мовы і прыродазнаўства, беларуская бібліятэка. Сябры зямляцтва спрыялі арганізацыі ў Кіеве беларускага клуба, праводзілі беларускія вечарыны. Зямляцтва падтрымлівала сувязь з арганізацыямі і ўстановамі БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, ЦК КПБ, Наркамат асветы БССР), УССР (Кіеўская акруговая рада пралетарскагастудэнцтва, Украінская акадэмія навук), беларускімі студэнцкімі зямляцтвамі Варонежа, Ленінграда, Масквы. У 19271928 гг. атрымала ад Цэнтральнага бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі грашовую датацыю (1205 руб.) і разавую грашовую дапамогу ад Наркамата асветы БССР. Ва ўмовах распачатай у БССР барацьбы супраць “нацдэмаўшчыны” было пазбаўлена падтрымкі з боку Беларусі і ў 1930 г. спыніла сваю дзейнасць.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае куль турнаасветнае таварыства (БКА Т) ў Каунасе (Коўне)
Нацыянальная грамадская арганізацыя ў Літве. Падрыхтоўка да стварэння БКАТ пачалася восенню 1931 г. па ініцыятыве В. Барысовіча, К. Плескачэўскай, С. Якавюка. 28 лютага 1932 г. літоўскі ўрад зацвердзіў статут арганізацыі, пасля чаго ў Каўнасе адбыўся яе ўстаноўчы сход. Галоўнымі задачамі з’яўляліся “арганізацыя беларускай меншасці і праца над узаемным беларускалітоўскім культурным яднаннем”. Таварыства мела на мэце гуртаванне беларускай меншасці Коўна і ўсёй Літвы на падставах культурнанацыянальнай працы, сяброўскае збліжэнне з літоўскімі дзеячамі дзеля выхавання моладзі ў духу дзяржаўнасці і любві да літоўскай культуры, пашырэнне ў асяроддзі беларусаў нацыянальнай культуры, выхаванне культурнаграмадскіх дзеячаў, фізічнае выхаванне беларускай моладзі. У таварыстве была свая сімволіка (лпандар з дэвізам “Жыве мова—жыве народ!”). Неабходная умова сяброўства — веданне беларускай мовы і гісторыі. У 1933 г. таварыства аб’ядноўвала больш 1000 чал. Яго актывістамі былі С. Якавюк (старшыня праўлення), В. Барысовіч, А. Белавусаў, С. Дзядзевіч, М. Гардзейчык, К. Герасімчык, М. Езайціс, Я. Казун, А. Матач, С. Матач, К. Плескачэўская, Г. Радзюк, Я. Ясінскі і інш. Мела Бразельскае, Гялвойскае, Вількамірскае, Мярэцкае, Аліцкае аддзяленні; Тракайскае і Дзарасайскае прадстаўніцтвы; жаночы аддзел у Коўне. Каардынацыйным цэнтрам БКАТ з’яўлялася “Беларуская хатка” ў Коўне (заг. С. Матач). Сябры таварыства працавалі ў Беларускім народным універсітэце, наведвалі са згоды міністэрства асветы Літвы мясцовасці з пераважна беларускім насельніцтвам, перад якім выступалі з лекцыямі па беларусазнаўству. Пры БКАТ працаваў Беларускі народны тэатр са сталай тэатральнай студыяй (кіраўнікі К. Плескачэўская, С. Матач), якіў 19321933 гг. ажыццявіў каля 30 пастановак у Коўне і 10 у правінцыі. Таварыства мела хоры ў Коўне і пры Бразельскім аддзяленні. У сакавіку 1933 г. з дазволу літоўскіх улад ковенскі хор выступіў па гарадскім радыё з нагоды 15х ўгодкаў БНР. У лютым 1933 г. пры БКАТ былі створаны дзіцячы садок і бібліятэкачытальня. У ліпені таго ж года таварыства увайшло ў ініцыятыўны камітэт Міжнароднай асацыяцыі беларускіх арганізацый (Коўна). Выступала за адраджэнне незалежнай беларускай дзяржавы ў яе этнічных межах, удзельнічала ў палітычных акцыях беларускай эміграцыі. Супрацоўнічала з Аб’яднаннем студэнтаўбеларусаў Літоўскага універсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Коўне. У 1935 г. спыніла сваю дзейнасць.