• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларускае культурнаасветніцкае таварыства “Уздым” у г. Даўгаўпілсе (Латвія)
    Беларускае таварыства “Уздым” утварылася ў пачатку 1992 г., афіцыйна зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Латвійскай Рэспублікі 6 ліпеня 1993 г.
    Намаганнямі сяброў “Уздыма” 8 кастрычніка 1995 г. адчынена Беларуская нядзельная школа. На працягу першага года заняткаў настаўніцай гэтай школы была Вольга Паўловіч, а ў далейшым да апошняга часу — Таццяна Бучэль. Яна вядзе таксама факультатыўныя заняткі па беларускай мове ў Даўгаўпілскім універсітэце. У Беларускай нядзельнай школе дзеці розных узростаў (20 чалавек) вывучаюць беларускую мову, літаратуру, фальклор, гісторыю Беларусі, развучваюць беларускія песні і найгрышы. Дзякуючы дапамозе Міністэрства адукацыі Беларусі (па выкупленых ім пуцёўках) тройчы адпачывалі ў летніку “Зубраня” на возеры Нарач беларускія дзеці з Латвіі. Ездзілі на экскурсію ў г. Віцебск да вучняў Латышскай нядзельнай школы і прымалі іх у сябе ў Даўгаўпілсе.
    57
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Утвораны намаганнямі сяброў “Уздыма” тут працуе беларускі жаночы ансамбль “Купалінка”, які шмат разоў прымаў удзел у канцэртах у Даўгаўпілсе і ў Браславе (у тым ліку пад час Дзён славянскага пісьменства і друку, Дзён беларускай культуры).
    Намаганнямі беларускай суполкі “Уздым” на будынку, дзе з 1922 па 1935 гг. працавала Даўгаўпілская дзяржаўная беларуская гімназія, устаноўлена мемарыяльная дошка, праведзены Дні беларускай культуры (у 1996 і ў 1997 гг.), у якіх прымалі ўдзел ансамблі з Беларусі (’’Талака” з Віцебска, “На панадворку” з Браслава, ансамбль з Рыгі “Надзея”). 3 выстаўкай прыязджалі мастакібеларусы суполкі “Маю гонар”, была праведзена навуковая канферэнцыя “Беларусы ў Латвіі: 75 гадоў Беларускай гімназіі ў Даўгаўпілсе”. Матэрыялы, якія прагучалі на гэтай канферэнцыі, рыхтуюцца да друку сябрамі “Уздыма”.
    Намаганнямі сяброў “Уздыма” выдаецца беларуская старонка “Беларус Латгаліі” (з перыядычнасцю адзін раз у тры месяцы) у мясцовай рэгіянальнай газеце “Латгалес Лайкс”, дзе друкуюцца матэрыялы аб жыцці мясцовых беларусаў, навіны з Беларусі і з беларускага замежжа, матэрыялы па гісторыі Беларусі і інш. Рэдагуе старонку “Беларус Латгаліі” Станіслаў Валодзька.
    Сябры “Уздыма” змяшчаюць матэрыялы аб жыцці ў Латвіі як суайчыннікаўбеларусаў так і папярэднікаў, друкуюць паведамленні аб значных культурных падзеях на Беларусі ў латвійскіх газетах “Дынабург”, “Міліён”, “Латгалес Лайкс”, у газеце беларусаў Латвіі “Прамень”, у беларускіх выданнях “Голас Радзімы”, “Звязда”, “Кантакты і дыялогі” і інш., з мэтай папулярызацыі беларушчыны прымаюць удзел у радыё і тэлевізійных перадачах як у Латвіі, так і ў Беларусі.
    Сябры “Уздыма” наладжваюць сувязі з людзьмі розных нацыянальнасцей, якія жывуць у Даўгаўпілсе і наогул у Латвіі.
    Таварыства адыгрывае значную ролю ў наладжванні сувязей беларусаў у Латвіі з Бацькаўшчынай. Паспяхова хадайнічала перад беларускімі ўладамі аб спрашчэнні візавага рэжыму для беларусаў Латвіі (подпісы на імя Прэзідэнта Беларусі, сабраныя яго сябрамі, у пачатку 1996 г. прывозілі ў Адміністрацыю Прэзідэнта і былі прыняты МЗС Беларусі). Удзельнічают у рабоце Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, былі дэлегатамі З’езда беларусаў бліжняга замежжа, Першага і Другога з’ездаў беларусаў свету (а таксама Нечарговага з’езда беларусаў свету).
    Таварыства абараняе інтарэсы сваіх суайчыннікаў, звяртаючыся ў розныя інстанцыі латвійскіх улад, у тым ліку да міністра замежных спраў Латвіі і Прэзідэнта Латвіі, што часам дае станоўчыя вынікі: у канцы 1997 г. у Браславе адчынены консульскі пункт Латвійскай Рэспублікі, што нашым суайчыннікам, якія жывуць недалёка ад беларускалатвійскай мяжы, пры набыцці віз дае магчымасць эканоміць час і грошы (не патрэбна ехаць для гэтага ў Віцебск).
    Старшынёй таварыства “Уздым” з 1992 па 1993 г. быў Канстанці» Капуста, сустаршынямі з 1993 па 1995 г. — Зінаіда Дзегцярэнка і Мікола Паўловіч, затым старшынёй быў С. Валодзька. Зараз другі год падрад “Уздым” узначальвае Таццяна Бучэль.
    Станіслаў Валодзька (Даўгаўпілс)
    Беларускае культурнае таварыства “Хатка”
    Грамадскакультурная арганізацыя беларусаў у Польшчы, створаная ў Гданьску 23 мая 1992 г. Дзейнасць таварыства засяроджваецца на пытаннях культуры, асветы, захавання нацыянальнай самасвядомасці беларусаў Гданьскага Памор’я, якія з’явіліся на гэтай тэрыторыі пасля Другой сусветнай вайны як выхадцы з Савецкага Саюза і Усходняй Беласточчыны. У сакавіку 1993 г. таварыства “Хатка” афіцыйна зарэгістравана мясцовымі органамі ўлады ў Гданьску. Яе кіраўніком з’яўляецца Лена Глагоўская.
    Арганізацыя працягвае дзейнасць Аддзела Беларускага грамадскакультурнага таварыства, які быў створаны ў Гданьску ў лістападзе 1967 г. Да гэтага, 10 кастрычніка 1967 г., узнік Арганізацыйны камітэт па стварэнню ў Гданьску аддзела БГКТ. На ўстаноўчым сходзе 1 снежня 1967 г. было адзначана, што арганізацыя налічвае больш за 100 членаў. Сярод кіраўнікоў і заснавальнікаў аддзела былі Г. Красько, I. Мельнік, В. Снежка, М. Галёнка, 1. Шарыньскі, I. Філіпік, С. Вішэнка, М. Таканюк і інш. Аддзел БГКТ у Гданьску называў сябе таксама Беларускім клубам. Галоўная ўвага беларусаў Гданьска была сканцэнтравана на пытаннях культуры і асветы. 3 1971 г. дзейі іічалі курсы па вывучэнню беларускай мовы, знаёмству з элементамі беларускай гісторыі, літаратуры, музыкі, народнага мастацтва. Прайшлі сустрэчы з беларускімі літаратарамі Я. Чыквіным, В. Шведам, С. Яновічам, М. Шаховічам, А. Баршчэўскім, М. Канапацкім, К. Бенздаруком і інш., якія пазнаёмілі слухачоў з літаратурнай творчасцю беларусаў у Польшчы. Цікавымі мерапрыемствамі таварыства былі сустрэчы з навукоўцамі, літаратарамі, мастакамі, артыстамі, грамадскапалітычнымі дзеячамі з Беларусі. Гданьск наведалі пісьменнік А. Мальдзіс, пасол Рэспублікі Беларусь у Польшчы У. Сянько, артысты Тэатрастудыі кінаакцёра, тэатра “Дзея?” у Мінску, а таксама прадстаўнікі беларускай дыяспары з краін далёкага замежжа С. Карніловіч, В. Станкевіч і інш. Святкаваліся важнейшыя гістарычныя падзеі, памятныя даты ў гісторыі беларускага народа, юбілеі беларускіх класікаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і інш. Аддзел БГКТ спрыяў стварэнню беларускіх аматарскіх калектываў — танцавальных (ансамбль “Маланка”), вакальных (ансамбль “Жаваранкі”), тэатральных,
    58
    Арганізацыі, установы, падзеі
    харэаграфічных. Арганізоўваліся турыстычныя рэйдывандроўкі членаў арганізацыі па ўзбярэжжы Гданьскага Памор’я, а з 1991 г. — па Беласточчыне (маршрут Супрасль—Драгічын і інш.). Праводзіліся конкурсы на лепшае дэкламаванне вершаў беларускіх паэтаў. 3 1991 г. члены арганізацыі прымаліудзелу правядзеннілетняйбеларускай калоніі “1 рунвальд’, якая праходзіла ў Ьеларусі (каля Дзяржынска). Летам 1991 г. быў арганізаваны адпачынак у Гданьску для 20 дзяцей з Беласточчыны. Летам 1992 г. у Гданьску знаходзілася група беларускай моладзі з Беларускага ліцэя ў Мінску колькасцю ў 30 чалавек, якія на працягу 10 дзён наведалі Гданьск, Гданьскае Памор’е і Кашубскае Паазер’е. У канцы 1980х  пачатку 1990х гг. былі наладжаны трывалыя кантакты з беларускімі рухамі ў Беларусі, Літве і на Беласточчыне. Па запрашэнню клуба “Паходня” з Гродна беларусы з Гданьска ў сакавіку 1990 г. наведалі Гродна і Вілыіюс. Па запрашэнню Таварыства беларускай культуры ў Вілыіі прадстаўнікі беларусаў з Гданьска у маі 1991 г. удзельнічалі ў перанясенні праху I. Луцкевіча з Закапанэ ў Вільнюс.
    У 1992 г. у сувязі з развіццём грамадскапалітычных працэсаў у Польшчы, зменамі ў структуры і дзейнасці Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы аддзел БГКТ у Гданьску быў пераўтвораны ў Беларускае культурнае таварыства “Хатка”. Асноўныя кірункі і мэты дзейнасці арганізацыі засталіся ранейшымі, але новая арганізацыя сутыкнулася са значнымі фінансавымі цяжкасцямі. У верасні 1994 г. таварыства арганізавала Другі фестываль нацыянальных меншасцей у Гданьску, у снежні 1994 г. удзельнічала ў адкрыцці помніка А. Стэповічу ў Вільнюсе, у сакавіку—красавіку 1995 г. — у правядзенні выстаўкі “Выдавецкая дзейнасць нацыянальных меншасцей у Польшчы”, якая праходзіла ў бібліятэцы Польскай акадэміі навук у Гданьску. 3 25 сакавіка 1993 г. Беларускае культурнае таварыства “Хатка” выдае інфармацыйны бюлетэнь “Звесткі з Хаткі”. Сваю дзейнасць таварыства каардынуе са структурамі іншых нацыянальных меншасцей у Польшчы, з беларускамі арганізацыямі на Беласточчыне.
    Ларыса Язь/ковіч
    Беларускае літара турнае аб’яднанне “Белавежа”
    Беларускае літаратурнае аб’яднанне “Белавежа” створана 8 чэрвеня 1958 г. у Беластоку пры рэдакцыі газеты “Ніва”. Заснавальнікамі аб’яднання сталі Яша Бурш, Уладзімір Гайдук, Пётр Ластаўка, Мар’ян Пецюкевіч, Вінцук Склубоўскі, Ян Чыквін, Зміцер Шатыловіч, Віктар Швед, Сакрат Яновіч. Першым старшынёй быў Георгій Валкавыцкі. У 1959 г. выдадзены першы калектыўны паэтычны зборнік “Рунь”. У 1960 г. “Белавежу” ўключаюць у структуру Галоўнага ўпраўлення Беларускага грамадскакультурнага таварыства (БГКТ) у якасці яго асветніцкай часткі і падпарадкоўваюць свайму статуту. У 1989 г. “Белавежа’’ выходзіць са складу БГКТ і рэгіструецца як самастойнае аб’яднанне. Яго старшынёй становіцца Ян Чыквін.
    Сябры “Белавежы” друкавалі свае творы на старонках “Нівы”, альманахаў “Мой родны кут” (1963), “Белавежа” (№ 1, 1965, № 2, 1971, № 3, 1980, № 4, 1989), “Літаратурная Беласточчына” (1973), “Гасцінец” (1992), “Mae песні табе дару” (1993), у “Беларускіх календарах”. Зрэдку іх творы з’яўляліся на старонках мінскіх часопісаў. Проза і паэзія “белавежцаў” у перакладзе друкавалася ва ўсіх важнейшых польскіх літаратурных штомесячніках і штотыднёвіках. У перакладзе на польскую мову выходзілі і кнігі — у першую чаргу Сакрата Яновіча, Яна Чыквіна, Надзеі Артымовіч. У 60х гг. у Саюз польскіх пісьменнікаў быў прыляты Алесь Барскі (Алесь Баршчэўскі), у пачатку 70х — Сакрат Яновіч, Ян Чыквін, яшчэ пазней — Віктар Швед, Надзея Артымовіч, Міхась Шаховіч, Мікалай Гайдук, Зося Сачко, Васіль Петручук.
    У 6070х гг. асноўнай формай працы сяброў “Белавежы” былі аўтарскія сустрэчы. Белавежцы правялі многа творчых вечароў у Польшчы, а таксама ў Мінску, Гродне, Брэсце, Вільнюсе, Маскве, Лондане, Кліўлендзе, НьюЙорку, Венецыі, Любляне, Рыме, Празе.