• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    3 1990 г. пачала выходзіць “Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”. У гэтай серыі з’явілася ўжо 25 кніг паэзіі, прозы, нарысаў, навуковых даследаванняў, бібліяграфічных інфарматараў. Дынаміку творчага росту ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання адлюстроўвае наступны паказчык: на працягу першых трыццаці гадоў (19581988) выйшлі 42 аўтарскія кнігі, а за апошняе няпоўнае дзесяцігоддзе (19891998) — 60 кніжных выданняў, не лічачы перакладной дзейнасці А. Барскага. Шматжанравая творчасць “белавежцаў”, станаўленне іх творчых індывідуальнасцей, значэнне і роля беларускага літаратурнага руху ў Польшчы з 80х гг. зрабіліся сталай тэмай універсітэцкіх лекцый, дыпломных прац, навуковых дысертацый. Змястоўныя артыкулы пра іх можна знайсці ў польскіх, беларускіх і англамоўных энцыклапедыях, літаратурных слоўніках і бібліяграфічных даведніках. Паасобныя паэтычныя і празаічныя творы “белавежцаў” перакладзены на польскую, англійскую, італьянскую, нямецкую, сербахарвацкую, рускую, украінскую мовы. У апошнія гады членамі Саюза беларускіх пісьменнікаў сталі Алесь Барскі, Мікалай Гайдук, Міра Лукша, Васіль Петручук, а сябрамі беларускага ПЭНцэнтра — Ян Чыквін і Сакрат Яновіч.
    Ян Чыквін (Бсласток)
    59
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Беларускас навуковакраязнаўчае таварыства ў Латвіі
    Узнікла на аснове Навуковакраязнаўчага гуртка ў Рызе. Статуттаварыствазарэгістраваны ЗОчэрвеня 1932г. у рыжскім акруговым судзе. Мэта таварыства — аб’яднаць усе беларускія і прыхільныя да беларускага адраджэння навуковыя і культурныя сілы, якія працавалі над пытаннямі гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, літаратуры, мастацтва, музыкі, фальклору, эканомікі Латвіі і Беларусі, пашыралі здабытыя веды сярод беларускага і латышскага грамадства, садзейнічалі ўзаемнаму азнаямленню і культурнаму збліжэнню абодвух народаў. Старшынёй праўлення таварыства быў абраны Канстанцін Езавітаў, намеснікам — Аляксандр Родзька, скарбнікам — Сцяпан Сіцько, сакратаром — Галіна Нікіфароўская. Даўгаўпілскае аддзяленне таварыства ўзначальваў Сяргей Сахараў, Люцынскае — Казека. Таварыства праводзіла з’езды, кангрэсы, курсы, фальклорныя экспедыцыі, экскурсіі, навуковыя справаздачы, утрымлівала бібліятэкічытальні, архіў. На заснаваны грашовы фонд выдавала брашуры, інструкцыі, падручнікі, кнігі. Каардынавала работу аддзяленняў, падтрымлівала сувязі з падобнымі таварыствамі ў Латвіі і за яе межамі, у тым ліку і ў Савецкай Беларусі. У 1933 г. было сабрана 30 біяграфій для зборніка “Біяграфіі дзеячаў беларускага Адраджэння”.
    Сяргей Панізыйк
    Беларускае навуковакультурнае таварыства (БНКТ) ў Маскве
    Нацыянальная грамадская арганізацыя. Заснавана БНКТ у Маскве 14 ліпеня 1918 г. пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята (ва ўстаноўчым сходзе прынялі ўдзел звыш 100 чал.). Мела на мэце развіццё нацыянальнакультурнай свядомасці беларусаў, прыцягненне шырокіх колаў беларускага грамадства да культурнай працы на Бацькаўшчыне, аб’яднанне ўсходнеславянскіх народаў. У склад таварыства ўваходзілі В. Брайцаў (сакратар праўлення), Я. Дыла, В. Качалаў, М. Любаўскі, У. Пічэта (старшыня праўлення), Ф. Турук, М. Янчук і інш. У лістападзе 1918 г. сябры таварыства утварылі рэдакцыйнавыдавецкую камісію, куды ўваходзілі Пічэта і Янчук. Яна планавала выданне матэрыялаў і даследаванняў па гісторыі і этнаграфіі Беларусі, зборнікаў беларускага фальклору і нарысаў беларускай літаратуры, прац па эканамічных і сельскагаспадарчых навуках. Пры дапамозе культурнаасветніцкага аддзела БНКТ выдала даклад М. Любаўскага “Асноўныя моманты ў гісторыі Беларусі”. У лютым 1919 г. падрыхтавала да выдання часопіс “Белорусская жнзнь” (у свет не выйшаў). Сябры таварыства ўдзельнічалі ў рабоце Беларускага народнага універсітэта ў Маскве (1918). Прадстаўнікі таварыства Янчук і Брайцаў прынялі ўдзел у нарадзе па арганізацыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якую склікаў Наркамасветы РСФСР (22 сакавіка 1919 г.). Аднак у складаных умовах грамадзянскай вайны таварыства не змагло наладзіць трывалыя кантакты з арганізацыямі ў Беларусі і за яе этнічнымі межамі і фактычна спыніла сваю дзейнасць у другой палавіне 1919 г.
    ВітальСкалабан, Аляксандр Ціхаміраў
    “Беларускае нсзалежнае выдавецтва”
    Створана ў Польшчы ў 1980 г., дало пачатак пазацэнзурнаму беларускаму выдавецкаму руху ў гэтай краіне. У 1980 г. выдавала матэрыялы дакументальнага і інфармацыйнапубліцыстычнага накірунку, газетыаднадзёнкі, плакаты, зборнікі беларускіх песень і вершаў. 3 лютага 1981 г. стабілізавала сваю дзейнасць, пачало выдаваць інфармацыйнапубліцыстычны зборнік “Беларускія дакументы” (на беларускай мове лацінкай). У выхадных дадзеных кніг, якія выйшлі пасля ўвядзення ў Польшчы ваеннага становішча (1981), у канспірацыйных мэтах пазначаўся 1981 г. 1шы і 2гі сшыткі “Беларускіх дакументаў” убачылі свет у 1981 г., 3ці і 4ты — у 1983 г. На 19821983 гг. прыпадае найбольшая актыўнасць “Беларускага незалежнага выдавецтва”. У першай палове 1982 г. была выдадзена брашурай ананімная паэма “Сказ пра Лысую гару”, якая ў рукапісах распаўсюджвалася ў Беларусі ў 1980я гг. У тым жа годзе была выдадзена “Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека” — важнейшы дакумент міжнароднага права, прыняты Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у 1948 г. Найважнейшымі публікацыямі выдавецтва, якія прэзентавалі беларускую грамадскапалітычную думку гэтага перыяду, былі брашуры Сакрата Яновіча “Праваслаўная царква ў Беластоцкім краі і беларуская мова ў ёй” і “Думкі пра аўтаномію” (1982). У гэтых працах у публіцыстычнай форме былі прадстаўлены разважанні аўтара адносна двух найбольш істотных аспектаў існавання кожнага народа: нацыянальнай мовы і культуры ў рэлігійным жыцці і форм захавання нацыянальнай свядомасці ва ўмовах існавання народа як нацыянальнай меншасці. Публікацыі С. Яновіча мелі вялікае значэнне ў канцы 1980х гг., калі на хвалі палітычных змен ва Усходняй Еўропе з’явіліся ўмовы для развіцця грамадскапалітычнай актыўнасці беларусаў Беласточчыны. У другой палове 1983 г. дзейнасць выдавецтва была прыпынена зза паліграфічных цяжкасцей і рэпрэсій супраць супрацоўнікаў выдавецтва з боку улад. Да 1985 г. рэдактары “Беларускага незалежнага выдавецтва” ўдзельнічалі у распаўсюджванні (у выглядзе машынапісных тэкстаў) ананімных твораў — песень, вершаў, публіцыстычных артыкулаў, якія адлюстроўвалі рэаліі грамадскапалітычнага жыцця Беласточчыны сярэдзіны 1980х гг., а таксама ў пашырэнні ксеракопій і фотакопій сатырычных
    60
    Арганізацыі, установы, падзеі
    малюнкаў. У 1987 г. друкарская дзейнасць выдавецтва аднавілася. У верасні 1987 г. быў надрукаваны зборнік вершаў Л. Геніюш “Дзевяць вершаў”, які змяшчаў творы, прысвечаныя рэлігійнай праблематыцы, напісаныя ў апошнія гады жыцця паэткі і раней нідзе не друкаваныя. У кастрычніку 1987 г. пабачыла свет публіцыстычнае эсе С. Яновіча “Пісьмо да сябра”, у якім аўтар аналізаваў грамадскапалітычныя змены, што адбываліся ў жыцці беларусаў Беласточчыны ў другой палове 1980х гг. У лютым 1988 г. у Беластоку апублікаваны “Архіўны сшытак” — выданне, якое з’явілася працягам “Беларускіх дакументаў”. У ім на 160 старонках у храналагічнай паслядоўнасці змешчаны фактычна раней нідзе не публікаваныя ўрадавыя дакументы, дэкларацыі, выступленні, публіцыстычныя артыкулы з сярэдзіны 1983 г. да лістапада 1987 г., якія датычыліся дзейнасці і становішча беларусаў у Польшчы. Выданне змяшчала хроніку падзей беларускага жыцця з 1983 да 1987 г., а таксама фрагменты найбольш значных артыкулаў з перыядычнага друку гэтага часу, якія мелі дачыненне да беларусаў і праваслаўя. “Архіўны сшытак” быў апошняй публікацыяй “Беларускага незалежнага выдавецва”, якое на гэтым спыніла сваю выдавецкую дзейнасць. На працягу 7 гадоў свайго існавання БНВ апублікавала 11 выданняў, у тым ліку 5 дакументальнага характару, 3 публіцыстычнага, 2 зборнікі вершаў і адну брашуру агульным тыражом 2000 экз. “Беларускае незалежнае выдавецтва” адыграла важную ролю ў выхаванні маладых пакаленняў беларусаў Беласточчыны, развіцці іх грамадскапалітычнай дзейнасці ў 1990я гг.
    Ларыса Языковіч
    Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва
    Беларускае пралетарскае студэнцкае зямляцтва ў Маскве існавала з 27 мая 1923 да вясны 1930 г. Створана як ідэалагічная і арганізацыйная альтэрнатыва Беларускай культурнанавуковай асацыяцыі пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, якая ў 1923 г. спыніла дзейнасць. Статутныя мэты: “змаганне з буржуазнашавіністычнай і непралетарскай ідэалогіяй часткі беларускага студэнцтва ў Маскве”; арганізацыя навуковай і культурніцкай работы сярод беларускіх студэнтаў; падрыхтоўка для Беларусі кваліфікаваных спецыялістаў, якія ведаюць мясцовыя асаблівасці і беларускую мову; стварэнне навуковых гурткоў па спецыялізаванаму вывучэнню Беларусі, яе гісторыі, геаграфіі, роднай мовы і літаратуры; арганізацыя вучэбнай практыкі ў Беларусі; размеркаванне пасля заканчэння ВНУ на работ ў Беларусь; матэрыяльная ўзаемадапамога. Паводле статута, сябрамі маглі быць толькі выхадцы з пралетарскіх слаёў Беларусі. У склад гарадской арганізацыі ўваходзілі аўтаномныя зямляцтвы пры асобных ВНУ. Дзейнічала пад кіраўніцтвам Цэнтральнага бюро, якое прадстаўляла зямляцтва паза межамі Масквы, распрацоўвала планы і методыку работы, вырашала фінансавыя пытанні, размяркоўвала стыпендыі і грашовую дапамогу, пуцёўкі ў санаторыі і на лячэнне. Дзейнічала ў кантакце і пад кантролем Маскоўскага бюро студэнтаў пры гарадскім савеце прафсаюзаў, паўнамоцнага прадстаўніцтва БССР у РСФСР і інш. 3 восені 1923 г. зямляцтва атрымлівала матэрыяльныя датацыі ад СНК БССР, Наркамата асветы БССР і Цэнтральнага савета прафсаюзаў БССР. Найбольш буйная нацыянальная студэнцкая арганізацыя ў Маскве (756 чал.), якая аб’ядноўвала зямляцтвы 22 ВНУ. Была створана шырокая сетка навуковых гурткоў па беларусазнаўству, спецыяльных прадметах, беларускай мове і літаратуры, культуры, гісторыі, геаграфіі і эканамічнай геаграфіі. Зямляцтва ўдзельнічала ў агульнагарадскіх мерапрыемствах Маскоўскага бюро студэнтаў, камсамола, у мітынгах супраць палітыкі Польшчы ў Заходняй Беларусі. 3 сябрамі зямляцтва сустракаліся А. Чарвякоў, У. Ігнатоўскі, В. Кнорын, В. Багуцкі, М. Мароз і інш. Пры зямляцтве існавалі студэнцкі хор пад кіраўніцтвам беларускага кампазітара М. Равенскага, драматычныя гурткі. Вясной 1924 г. з дапамогай 3. Жылуновіча выдадзены часопіс “Змаганне”, на старонках якога асвятлялася палітычная, навуковая і культурніцкая дзейнасць студэнцтва. 3 лютага 1925 г. супольна з ЦБ пралетстуда Беларусі ў Мінску выдаваўся часопіс “Чырвоны сцяг” (выйшла 8 нумараў). У 1923/24 навучальным годзе на баланс зямляцтва перададзены Беларускі клуб і бібліятэка. У 1926 г. працавалі 12 гурткоў беларускай мовы і літаратуры, у якіх займалася 200 студэнтаў. Ha 1 студзеня 1927 г. у зямляцтве налічвалася 830 сяброў з 21 ВНУ, было наладжана супрацоўніцтва з Украінскім пралетарскім студэнцкім зямляцтвам і Беларускай драматычнай студыяй у Маскве (восень 1923), аддзяленнем Таварыства палітэмігрантаў з Заходняй Беларусі ў Маскве (сакавік 1925). Зімой 1927 г. праведзена вечарына сустрэча з Я. Коласам. 3 1927 г. арганізоўвала гурткі для заахвочвання напісання дыпломаў па беларускай тэматыцы пры Інстытуце інжынераў шляхоў зносін, гідрамеліярацыйны гурток пры Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя Ціміразева. Лепшым дыпломнікам выдзяляліся спецыяльныя стыпендыі. У 19271928 навучальным годзе колькасць гурткоў беларускай мовы і літаратуры, гісторыі, драматычных і вакальных паменшылася, паступова спынялася беларусізацыя дзейнасці зямляцтва. 3 19281929 навучальнага года дзейнасць яго бюракратызавалася і фактычна была зведзена да агітацыі і прапаганды пралетарскай ідэалогіі. Паводле рашэння Цэнтральнага бюро зямляцтва і ЦБ пралетстуда Беларусі, згуртаванні студэнтаў па тэрытарыяльнанацыянальных прыкметах былі скасаваны і ўсе пытанні работы з моладзю перададзены ў камсамольскія арганізацыі па месцы вучобы. Сябрамі зямляцтва ў Маскве ў розныя гады былі дзяржаўны дзеяч Беларусі Р. Парэчын, беларускія пісьменнікі і літаратары А. Ляжневіч, А. Гародня (А. Функ), Ю. Гаўрук, У. Дубоўка, М. Дуброўскі, К. Якаўчык, Л. Родзевіч, мастакі I. Ахрэмчык, В. Руцай, Р. Семашкевіч, М. Філіповіч, А. Шаўчэнка, спявачка I. Яўнзем, вучоныя Ю. Вольскі, М. Лойка, В. Лубяка, Я. Палявы,