Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Томску
*
Нацыянальная грамадская арганізацыя, заснаваная 20 верасня 1927 г. студэнтамібеларусамі Сібірскага тэхналагічнага інстытута і Томскага універсітэта. Налічвала 31 чал. Зямляцтвам кіравалі Пашкоўскі (старшыня праўлення) і А. Багданаў (сакратар). Падтрымлівала сувязі з арганізацыямі і ўстановамі БССР (Цэнтральнае бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі, Наркамасветы БССР). Выпісвала і распаўсюджвала беларускія газеты і часопісы. Далейшы лёс зямляцтва невядомы.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае студэнцкае зямляцтва ў Тыфлісе
Нацыянальная грамадская арганізацыя, заснаваная ў Тыфлісе (суч. Тбілісі, Грузія) 23 студзеня 1927 г. Аб’ядноўвала беларусаўстудэнтаў Тыфліскага дзяржаўнага політэхнічнага інстытута. Галоўнымі мэтамі зямляцтва былі садзейнічанне вывучэнню беларускай мовы і аказанне матэрыяльнай дапамогі яго сябрам. Актывістамі зямляцтва былі М. Густыр (старшыня бюро), Ф. Брыль (сакратар), Ізмайловіч, Кот, Свігач, Чарняўскі. Кантактавала з Цэнтральным бюро пралетарскага студэнцтва Беларусі ў Мінску, пры яго дапамозе накіравала ў БССР асобных сяброў зямляцтва на летнюю практыку. Звярталася па арганізацыйную і матэрыяльную дапамогу да дзяржаўных органаў БССР, але не атрымала яе. Выпісвала і распаўсюджвала беларускія перыядычныя выданні. У канцы 1920х гг. зямляцтва пераўтварылася ў Беларускую секцыю пры Тыфліскім клубе народаў Захаду. У1930 г. спыніла існаванне.
Юрый Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі
Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, акрамя свайго прамога прызначэння, таксама актыўпа працуе з беларускай дыяспарай. Гэтым самым яно дапамагае выконваць дзяржаўную праграму “Беларусы ў свеце”.
На працягу апошніх гадоў для супрацоўніцтва з замежнымі суайчыннікамі таварыства шырока выкарыстоўвае розныя магчымасці. Перад удзельнікамі Дзён культуры, гастрольных паездак нацыянальных творчых калектываў, удзельнікамі выставак майстроў мастацтва і народных промыслаў, іншых традыцыйных мерапрыемстаў, якія праводзіць таварыства за мяжой, заўсёды ставіцца мэта пашыраць і ўмацоўваць кантакты з беларускім замежжам. БелТД накіроўвае свае намаганні на больш актыўнае супрацоўніцтва сваіх замежных
64
Арганізацыі, установы, падзеі
партнёраў з аб’яднаннямі беларусаў, якія жывуць у межах іх рэгіёнаў. 3 многімі з іх ёсць пагадненні аб падтрымцы культурнаасветніцкай дзейнасці нашай дыяспары. Суайчыннікі маюць непасрэднае дачыненне да стварэння і работы таварыстваў дружбы з Беларуссю. Дарэчы, такія таварыствы існуюць у Польшчы, Балгарыі, Літве, Расіі, на Украіне, у Францыі, Германіі, ЗША.
Прыкладам плённага супрацоўніцтва з нашымі суайчыннікамі можа быць дзейнасць таварыства “Украіна — Беларусь”, якое ўзначальвае акадэмік Нацыянальнай АН Украіны Ігар Пахадня. Беларусы ўдзельнічаюць у рабоце таварыства, разам адзначаюць на Украіне падзеі ў культурным жыцці Беларусі, атрымліваюць дапамогу ад таварыства ў вырашэнні праблем. У сваю чаргу таварыства “БеларусьУкраіна” актыўна супрацоўнічае з украінскімі суполкамі ў Беларусі рэспубліканскім “Ватра” і мінскім “Кабзар”. Разам праводзяцца вечары, прысвечаныя знамянальным падзеям у культурным жыцці Украіны. Украінская дыяспара ахвотна знаёміць беларусаў з нацыянальнымі, культурнымі традыцыямі, народнай творчасцю.
БелТД садзейнічае выступленням высокакваліфікаваных спецыялістаў па гісторыі беларускай культуры, літаратуры, мастацтва перад прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Так, у час правядзення Дзён Беларусі ў Балгарыі прайшлі пазнавальнаазнаямленчыя выступленні вядомага мастака У. Басалыгі пра развіццё сучаснага беларускага мастацтва. Неаднаразова перад беларускай дыяспарай у Польшчы, Літве, ЗША выступалі старшыні таварыстваў дружбы з асобнымі краінамі і іх намеснікі — прафесары Генадзь Цыхун, Ірына Шаблоўская, Вячаслаў Рагойша, кандыдат навук Вячаслаў Чамярыцкі, мастак Георгій Паплаўскі. Сістэмай сталі сустрэчы прадстаўнікоў БелТД з нашымі суайчыннікамі ў час міжнародных навуковых канферэнцый, гастроляў, афіцыйных візітаў да замежных партнёраў. Сумесна з польскімі партнёрамі і НАН РБ падрыхтавана і праведзена чарговая VII канферэнцыя “Беларусь Усходняя і Заходняя ў міжваенны перыяд”, удзел у якой прынялі польскія навукоўцы беларускага паходжання (1997). У БелТД адбылася прэзентацыя кнігі беластоцкага беларускага паэта і вучонага Яна Чыквіна “Далёкія і блізкія” з удзелам аўтара, вечарына, прысвечаная творчасці латышскага паэта беларускага паходжання Міколы Талеркі, у якой удзельнічаў прадстаўнік беларускай дыяспары з Даўгаўпілса (Латвія).
У краінах, дзе пражываюць нашы суайчыннікі: напрыклад, у штаце Ларгау (Швейцарыя), Італіі, Францыі, Германіі былі арганізаваны шматлікія выстаўкі. Беларусы Італіі мелі магчымасць наведаць канцэрты дзіцячага ансамбля “Літарынка”, ансамбля “Квецень”, Францыі“Ведрыца”, Фінляндыі“Контрданс”, Польшчыстудыі “Вясёлка”. Невялікія бібліятэчкі беларускай літаратуры і перыядычных выданняў, інфармацыйных бюлетэняў былі перададзены кіраўніцтву дыяспары Мурманскай, Іркуцкай абласцей, СанктПецярбурга.
Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі праводзіцца работа па ўсталяванню кантактаў з беларускімі суполкамі далёкага і блізкага замежжа, аказваецца ім інфармацыйная і іншая дапамога. Традыцыйна амаль ва ўсіх мерапрыемствах, якія былі арганізаваны БелТД у 1998 г. у замежных краінах, прымалі ўдзел, ці прысутнічалі на іх прадстаўнікі беларускіх дыяспар. Гэта было ў ЗША, дзе праходзілі канцэрты Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі, у Францыі — на канцэртах ансамбля “Купалінка”; у Швейцарыі — на канцэртах Дзяржаўнага Камернага хору Беларусі; у Бельгіі — на канцэртах цымбальнага ансамбля “Ведрыца”. Нашы суайчыннікі ў Францыі, Германіі, Даніі, Аўстрыі мелі магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх мастакоў. У верасні 1998 г. у Гайнаўцы (Польшча) адбылася сустрэча беларускіх пісьменнікаў са сваімі калегамі, у тым ліку і беларусамі, а ў Варшаве адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускай дыяспары з дэлегацыяй нашых журналістаў, якая знаходзілася там па запрашэнні таварыства “ПольшчаБеларусь”.
Пры актыўным удзеле БелТД у Навагрудку прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя падвядзенню вынікаў чарговай агульнапольскай алімпіяды беларускай мовы і ўзнагароджанне яе пераможцаў. Для іх была арганізавана экскурсія па мясцінах, звязаных з імем Адама Міцкевіча. У БелТД адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх суполак Малдовы, Латвіі, Якуціі, Новасібірска.
У канцы 1998 г. па запрашэнню БелТД Беларусь наведаў Антон Пауломо (Паўловіч) з Фінляндыі беларус па паходжанню, прадзед якога на пачатку стагоддзя працаваў начальнікам Мінскага вакзала. А. Паўломо з’яўляецца арганізатарам суполкі беларусаў Фінляндыі, а таксама ініцыятарам стварэння таварыства “ФінляндыяБеларусь”. У час яго знаходжання ў Мінску распрацаваны і падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве. Для беларускай суполкі ў Фінляндыі перададзена бібліятэчка літаратуры і перыядычных выданняў. Такія бібліятэчкі БелТД накіраваны таксама ў Ірландыю, Іспанію, Канаду, Расію (Якуцк, Благавешчанск), Латвію.
У планах БелТД заўсёды прадугледжваецца выкарыстанне сваіх магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва з замежнымі суайчыннікамі. Гэта мэта ставіцца намі перад удзельнікамі ўсіх мерапрыемстваў, якія праводзіць таварыства ў замежііых краінах, а таксама ў Беларусі.
Арсен Ваніцкі
Беларускае таварыства па сувязях з суаіічыннікамі за мяжой (Таварыства “Радзіма”)
Добраахвотная грамадская арганізацыя, якая падтрымлівае кантакты з беларускай дыяспарай у краінах яе пражывання. Створана ў 1964 г. Да гэтага, у 19551964 гг., дзейнічала Беларуская секцыя Савецкага камітэта “За вяртанне на Радзіму”. Галоўнай яе задачай да 1960 г. было вярнуць як мага больш людзей, раскіданых вайной,
65
Арганізацыі, установы, падзеі
да сваіх сем’яў, а заадно папоўніць ГУЛАГ былымі савецкімі ваеннапалоннымі, пакараць тых, хто супрацоўнічаў з акупантамі.
Заснавальнікамі Беларускага таварыства “Радзіма” выступілі Р. Шырма і М. Танк. Яго старшыііямі былі Р. Шырма, мастак М. Савіцкі, цяпер — кампазітар С. Картэс. У савецкія гады таварыства было адзінай дазволенай уладамі арганізацыяй, якая падтрымлівала кантакты з беларускай эміграцыяй і праводзіла сярод яе культурнаасветніцкую работу. Яна мела сваё выдалне — газету “Голас Радзімы”, якая штотыднёва пасылалася ў грамадскія арганізацыі дыяспары, тысячам суайчыннікаў, выхадцаў з Беларусі па прыватных адрасах. Штогод адпраўляліся сотні кніг для фарміравання бібліятэк у культурных, грамадскаасветных арганізацыях, кінафільмы і фотавыстаўкі, нотная літаратура, нацыянальныя касцюмы для гурткоў мастацкай самадзейнасці і інш. Штогод праводзіліся курсы для ўдзельнікаў і кіраўнікоў хораў і танцавальных гурткоў, курсы па культуры, мове і гісторыі Беларусі. Таварыства прымала для адпачынку ў піянерскіх лагерах дзяцей і ўнукаў замежных суайчыннікаў. Актывісты і кіраўнікі арганізацый прыязджалі на адпачынак і лячэнне ў савецкія санаторыі і дамы адпачынку.
Таварыства “Радзіма” падтрымала ініцыятыву аднаго з аўтараў “Культурнага праекта Араўпарка”, нашага земляка Мінкевіча, устанавіць у Араўпарку, побач з помнікамі А. Пушкіну, Т. Шаўчэнку, У. Уітмену помнік Я. Купалу. У 1973 г. намаганнямі таварыства бюстпомнік Я. Купалы (скульптар А. Анікейчык), быў устаноўлены у культурным цэнтры Араўпарк (каля НьюЙорка).
Да абвяшчэння Беларусі незалежнай дзяржавай таварыству дазвалялася весці работу толькі з так званымі “прагрэсіўнымі арганізацыямі замежных суайчыннікаў” (Федэрацыя рускіх канадцаў, Федэрацыя культурнаспартыўных клубаў у Аргенціне, Камітэт “Рускага голасу” ў ЗША, Саюз савецкіх грамадзян у Бельгіі, розныя аб’яднанні ў Галандыі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі). У такіх арганізацыях, як правіла, беларусы, хаця яны складалі большасць, не мелі свайго аблічча, выступалі разам з рускімі і ўкраінцамі носьбітамі агульнай савецкай культуры.
Сёння Таварыства “Радзіма” дзейнічае як арганізацыя, што імкнецца дапамагчы замежным беларусам, нягледзячы на іх палітычныя погляды і канфесійную прыналежнасць. Культурныя і эканамічныя кантакты як з аб’яднаннямі землякоў за мяжой, так і з паасобнымі суайчыннікамі застаюцца прыярытэтнымі накірункамі дзейнасці. Яе абсягі пашырыліся за кошт беларусаў, што жывуць у краінах СНД і Балтыі, у Польшчы. Значны уклад зроблены таварыствам у будаўніцтва музея беларускай культуры ў Гайнаўцы. Новы напрамак работы таварыства — арганізацыя і каардынацыя гуманітарнай дапамогі ад замежных суайчыннікаў жыхарам Беларусі, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы 1986 г.