• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Абшчына мае вакальную групу “Світанак”, якая выконвае народныя песні на беларускай мове.
    Старшынёй абшчыны з’яўляецца A. С. Шут, старшынёй Рады ў 19931995 гг. — A. I. Сталяроў, у 19951996 гг. — I. Н. Ахраменка, з 1996 г. — Н. А. Міронава.
    Ніна Міронава (Бішкек) Беларуская вучнёўская грамада
    Беларуская вучнёўская грамада ў Калузе, грамадская арганізацыя існавала ў 1918 г. Заснавана вучнямі навучальных устаноў, эвакуіраваных з тэрыторыі Беларусі ў час Першай сусветнай вайны. 18 чэрвеня 1918 г. зарэгістравана Беларускім нацыянальным камісарыятам. Асноўная мэта — аб’яднанне вучняўбеларусаў усіх навучальных устаноў на нацыянальнай культурнаасветнай глебе. Вышэйшы орган — агульны сход сяброў, выканаўчы — выбарнае праўленне (5 членаў і 2 кандыдаты). Старшыня праўлення П. Сліжэўскі, сакратар А. Раманчук, актывісты Л. Сушко, В. Кузьміцкая. Арганізоўвала лекцыі і даклады, праводзіла культурныя мерапрыемствы. Працавалі літаратурная і драматычная секцыі, бібліятэка. Мела аддзелы пры асобных навучальных установах.
    Юрый Васілеўскі
    Беларуская гандлёвая палата ўКіеве
    Нацыянальная грамадскаэканамічная арганізацыя на Украіне. Створана ў красавіку 1918 г. Адразу пасля заснавання наладзіла кантакты з Народным сакратарыятам БНР у Мінску і атрымала статус установы БНР Народны сакратарыят зацвердзіў статуті штат палаты (М. ДоўнарЗапольскі — старшыня, Г. Базарэвіч, Т. Бурчак). Ад палаты патрабавалася адыгрываць ролю пасрэдніка ў беларускаўкраінскім гандлі, абараняць інтарэсы беларускіх гандляроў і вытворцаў на Украіне, прадастаўляць зацікаўленым асобам неабходную інфармацыю. Яна атрымлівала даручэнні на закупку тавараў на Украіне і на продаж беларускіх тавараў украінскім фірмам і прыватным асобам, вывучала магчымасці развіцця гандлю з АўстраВенгрыяй, Румыніяй, Донам, Кубанню і іншымі паўднёвымі рэгіёнамі Расіі. Супрацоўнікі палаты падрыхтавалі праект генеральнай дамовы аб гандлі з Украінскай Народнай Рэспублікай (заключаны не быў). Ад імя палаты былі падпісаны некалькі прыватных пагадненняў з
    68
    _______________________________Арганізацыі, установы, падзеі
    міністэрствам гандлю і прамысловасці УНР, атрыманы дазвол на пастаўку ў Беларусь цукру і збожжа узамен на прадукцыю лесаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Супрацоўнікі палаты намераваліся утварыць рэгістрацыйныя пункты ў Мазыры, Лупінцы, Рэчыцы, Гомелі, Полацку, Оршы. Палата супрацоўнічала з консульствам БНР у Кіеве, беларускімі арганізцыямі на Украіне. Яедзейпасці перашкаджалі германскія акупацыйныя ўлады на Украіне, якія, аднак, абяцалі пе рэквізаваць набытыя ёютавары. У лютым 1919 г. дзейнасць палаты спынілася.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская грамада ў Коўне
    Нацыянальная грамадская арганізацыя. Утворанаў 1917 г. Мела на мэце аб’яднанне беларускага насельніцтва г. Коўна (Каўнаса, Літва) і яго наваколляў дзеля абароны сацыяльнаэканамічных інтарэсаў і спрыяння рэалізацыі беларускіх нацыянальных ідэалаў. Мела статут, які прадугледжваў адкрыццё беларускіх школ, дзіцячых прытулкаў, бальніц і кааператываў, выпуск літаратуры, канцэртную і тэатральную дзейнасць. Пры грамадзе існаваў гурток моладзі. Выканаўчым органам грамады была рада, актывістам якой быў Р. Казячы. У 1918 г. спыніла існаванне.
    Юрыіі Васілеўскі, Аляксандр Ціхаміраў
    Беларуская народная грамада
    Беларуская народная грамада, БНГ, грамадскапалітычная, культурнаасветная і дабрачынная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1917— 1918 гг. у Расіі сярод ураджэнцаў Беларусі. Заснавана 9 мая 1917 г. на мітынгу ў Маскоўскім універсітэце па ініцыятыве групы беларускіх інтэлігентаў (больш як 130 чал.). Узначальвалі археолаг Я. I. Васілевіч, адвакат A. I. Цвікевіч, выкладчык гімназіі Ф. Ф. Турук і інш. Да лета 1917 г. налічвала больш за 1 тыс. членаў. Аб’ядноўвала прадстаўнікоў розных класаў і сацыяльных груп беларускай нацыі, асноўны кантынгент складалі бежанцы. Мела аддзелы ў Калузе, Саратаве, Тамбове, Сестрарэцку і інш. На правах секцый БНГ дзейнічалі гурткі прафесараў, настаўнікаў, студэнтаў, праваслаўнага духавенства.
    У аснову палітычнай платформы БНГ было пакладзена патрабаванне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі, якая павінна быць абвешчана федэратыўнай рэспублікай з аднапалатным парламентам, выбраным на падставе ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. БНГ выказвалася за роўнасць усіх грамадзян перад законам, недатыкальнасць асобы, свабоду сумлення, слова, друку, сходаў, саюзаў, стачак і г. д.; выбарнасць і падсправаздачнасць усіх службовых асоб і незалежнасць суда; аддзяленне царквы ад дзяржавы; права ўсіх народаў Расіі, у т. л. беларускага, карыстацца роднай мовай у сферы адукацыі, самакіравання і суда. Выступала за пераход усёй зямлі ў агульнанародную ўласнасць “з правам карыстаць з яе тым, хто сам на ёй працуе”, заканадаўчую ахову працы ва ўсіх галінах вытворчасці, паступовую адмену ўсіх ускосных падаткаў і ўстанаўленне прагрэсіўнага падатку на даходы, маёмасць і спадчыну; бясплатную абавязковую адукацыю для ўсіх дзяцей да 16 гадоў. У якасці канкрэтных форм сваёй работы БНГ намячала арганізацыю палітычных клубаў, правядзенне сходаў, мітынгаў, чытанне лекцый, адкрыццё музеяў, тэатраў, бібліятэк, дабрачынных устаноў (спажывецкіх крам, сталовых, прытулкаў, шпіталяў). Выстаўляла патрабаванне неадкладна заснаваць у адным з гарадоў Беларусі універсітэт, наладзіць выдавецкую справу. У чэрвені 1917 г. выступіла з пратэстам супраць прадстаўніцтва польскім памешчыкам А. Э. Мейштовічам інтарэсаў Беларусі на Асобай нарадзе па выпрацоўцы праекта палажэння аб выбарах ва Устаноўчы сход. У ліпені 1917 г. прадстаўнікі БНГ прынялі ўдзел у з’ездзе беларускіх нацыянальных арганізацый і партый у Мінску. Па ініцыятыве БНГ 24—27 верасня 1917 г. у Маскве праведзены Першы Усерасійскі з’езд бежанцаўбеларусаў, на якім прысутнічалі дэлегаты з 14 губерняў Расіі. На з’ездзе БНГ спрабавала аб’яднаць пад сваім кіраўніцтвам усе беларускія нацыянальныя арганізацыі, але сутыкнулася з рэзкім процідзеяннем з боку Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У выніку канфлікту фракцыя БСГ пакінула з’езд, адхіліўшы прапанову БНГ аб выпрацоўцы сумеснай тактыкі на выбарах ва Устаноўчьг сход. 19—21 лістапада 1917 г. па ініцыятыве БНГ у Маскве праведзены Другі з’езд бежанцаўбеларусаў. На выбарах ва Устаноўчы сход выстаўляла кандыдатаў па Магілёўскай выбарчай акрузе ў блоку з Магілёўскім беларускім камітэтам, Народным беларускім камітэтам (Орша) і Саюзам беларускай дэмакратыі (Гомель), але не дасягнула поспеху. Удзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні Усебеларускага з’езда. У лютым 1918 г. у звароце “Да ўсіх народаў Расіі і дэмакратыі ўсяго свету” ад імя бежанцаў з Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губерняў асудзіла прэтэнзіі аўстрагерманскай дэлегацыі на мірных перагаворах у Брэсце на беларускія землі, адстойвала прынцып непадзельнасці Беларусі, права беларускага народа на дзяржаўнае самавызначэнне ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Да лета 1918 г. БНГ паступова спыніла дзейнасць.
    Стапіслаў Рудовіч
    69
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Беларуская нацыянальнапалітычная і/арада ў Рызе (Рыжская нарала беларускай эміграцыі)
    Адбылася ў Рызе20.10.1920 г. У рабоце нарады ўдзельнічалі 15 чалавек (ут. л. К. ДужДушэўскі, Я. Мамонька, Я. Варонка, В. Захарка, П. Крачэўскі, А. Цвікевіч, В. Ластоўскі, К. Езавітаў, А. Аўсянік), якія прадстаўлялі беларускія цэнтры Вільні, Германіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Францыі, Чэхаславакіі. Удзельнікі нарады былі членамі Партыі беларускіх сацыялістаўрэвалюцыянераў, Беларускай партыі сацыялістаўфедэралістаў, Беларускай сацыялдэмакратычнай партыі. На нарадзе былі заслуханы даклады з месцаў і інфармацыя аб агульнай сітуацыі. Удзельнікі нарады выказаліся ў падтрымку ўрада БНР на чале з В. Ластоўскім, прызнаўшы яго дзеянні, накіраваныя на абарону незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, “правільнымі, канешнымі і згоднымі з воляй усяго Беларускага Народу” і па прапанове В. Ластоўскага прынялі зварот да беларускага народа.
    Нарада прыняла рэзалюцыі ў адносінах да утварэння Сярэдняй Літвы і да прэлімінарнага мірнага дагавора паміж РСФСР і Польшчай, які быў заключаны ў Рызе 12.10.1920 г. Удзельнікі нарады расцанілі ўтварэнне Сярэдняй Літвы як “палітычную авантуру і шантаж” і падкрэслілі, што Рыжскі мірны дагавор ад 12.10.1920 г. не можа лічыцца сапраўдным для Беларусі, паколькі яе прадстаўнікі адсутнічалі на перагаворах. Удзельнікі Рыжскай нарады патрабавалі ад Польшчы і РСФСР дапусціць прадстаўнікоў БНР на далейшыя перагаворы і выказвалі намер “усімі спосабамі і сродкамі весці барацьбу і далей за незалежнасць і непадзельнасць Беларускай Народнай Рэспублікі з усімі яе ворагамі”.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Бсларускаярада ў Адэсе
    Нацыянальная грамадскапалітычная арганізацыя, створаная 19 сакавіка 1918 г. на аб’яднаным пасяджэнні рады арганізацыі “Беларускі гай” і Беларускай вайсковай рады. Налічвала 50 сяброў. Старшынёй рады быў абраны праф. Сапожка. Садзейнічала арганізацыі беларускага насельніцтва Адэсы і наваколля, праводзіла нацыянальную культурнаасветную работу ў яго асяроддзі. Выступала з пазіцый незалежнасці і непадзельнасці Беларусі, прапагандавала гэтую ідэю ў масах пры дапамозе прэсы, адозваў, плакатаў, лекцый, спектакляў і да т. п. 7 красавіка 1918 г. прыняла пастанову, у якой асуджала заключэнне Брэсцкага міру, заклікала беларускі народ да супраціўлення і патрабавала неадкладнага склікання II Усебеларускага з’езда для разгляду становішча Беларусі і абароны права беларусаў на свабоднае існаванне. Арганізавала Беларускае культурнаасветнае таварыства ў Адэсе, якое ладзіла лекцыі, спектаклі, вечарыны (пры таварыстве дзейнічалі тэатральная група і хор). У памяшканні рады была арганізавана бібліятэкачытальня.
    Выканаўчым органам рады з’яўляўся Беларускі нацыянальны камісарыят (БНК), створаны 19 сакавіка 1918 г. У склад БНК уваходзілі Я. Трафімаў (старшыня да ліпеня 1918 r.), С. Некрашэвіч (старшыня з ліпеня 1918 г.), А. Баліцкі (пам. камісара і ўпаўнаважаны па нацыянальнапалітычных справах), Г. Козел (упаўнаважаны па ваенных справах), П. Гудзень (упаўнаважаны па эвакуацыі бежанцаўбеларусаў), П. Ільючонак (упаўнаважаны па аб’яднанню славянства), С. Янушкевіч (скарбнік), А. Ляжневіч (сакратар), I. Мацюкевіч (сакратар), П. Пячонкін (сакратар). 3 красавіка 1918 г. БНК кантактаваў з урадам БНР і ў маі 1918 г. атрымаў ад яго паўнамоцтвы дыпламатычнай установы БНР да прызначэння ў Адэсу консула БНР. Дапамагаў бежанцамбеларусам на Украіне, спрыяў арганізацыі Адэскага камітэта дапамогі пацярпелым ад вайны. Па заданню БНК яго прадстаўнікі выязджалі ў Екацерынаслаў і Елізаветград для арганізацыі беларускага насельніцтва. БНК супрацоўнічаў з урадам Украінскай Народнай Рэспублікі. Вясной 1918 г. дамагаўся ад яго садзейнічання ў арганізацыі вайскоўцаўбеларусаў і накіраванні іх на бацькаўшчыну, выступаў супраць запланаванай перапраўкі на Беларусь польскіх легіёнаў, сфарміраваных на Украіне. Сябры БНК патрабавалі таксама прадстаўлення беларусам на Украіне культурнанацыянальнай аўтаноміі (прапанова была адхілена ўкраінскім урадам). У 1918 г. сябры БНК кантактавалі з прадстаўнікамі аўстрагерманскай акупацыйнай адміністрацыі ў Адэсе. Пасля заняцця Адэсы войскамі Антанты ў студзені 1919 г. кіраўніцтва БНК звярталася да галоўнакамандуючага саюзнымі арміямі ў Расіі генерала Бертэльё з просьбай дапамагчы ў арганізацыі Беларускай (Заходняй) арміі. Дзейнасць Беларускай рады і БНК у Адэсе была спынена ў лютым 1920 г. (па іншых звестках — у ліпені 1920).