• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Першая секцыя ўзнікла ў Петраградзе ў красавіку 1918 г. на аснове Беларускай сацыялдэмакратычнай рабочай партыі. У снежні 1918 г. налічвала больш 90 членаў і каля 120 спачувальнікаў. Накіроўвала дзейнасць Петраградскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята, удзельнічала ў стварэнні Беларускага вольнаэканамічнага таварыства і “Беларускай хаткі” ў Петраградзе. Яе прадстаўнікі ўдзельнічалі ў рабоце Усерасійскага з’езда бежанцаў з Беларусі (ліпень 1918, Масква) і Першай канферэнцыі беларускіх савецкіх партый і арганізацый (жнівень 1918, Петраград). Секцыя стварыла Першы беларускі камуністычны атрад, накіраваны ў студзені 1919 г. у Мінск.
    У Маскве 25 мая 1918 г. адбыўся сход камуністаўбеларусаў, на якім прысутнічала 14 чалавек. Было абрана Аргбюро, якому даручалася звярнуцца ў ЦК РКП(б) з просьбай зацвердзіць стварэнне Беларускай секцыі пры ЦК РКП(б) і выдзеліць сродкі для пасылкі агітатараў на Беларусь і падрыхтоўку Усебеларускага партыйнага з’езда. Але ЦК РКП(б), скарыстаўшы водгук К. Ландэра, не падтрымала гэту ініцыятыву. Наступную спробу беларусыкамуністы зрабілі 3 ліпеня на сходзе ў Народным камісарыяце па справах нацыянальнасцей, калі абралі Аргбюро, якому даручалася стварыць секцыю беларусаў пры ЦК РКП(б). Рэзалюцыя сходу 4 ліпеня была накіравана ў ЦК РКП(б), але зноў не атрымала падтрымкі. Асновай для стварэння секцыі ў Маскве стала фракцыя камуністаў
    77
    Арганізацыі, установы, падзеі
    служачых Беларускага нацыянальнага камісарыята. Да лістапада 1918 г. фракцыя вырасла як за кошт супрацоўнікаў, што ўступілі ў РКП(б) (3. Жылуновіч), так і за кошт супрацоўнікаў, што прыбылі з акупаванай тэрыторыі (Дз. Чарнушэвіч, Я. Бампі). Па ініцыятыве фракцыі 3 лістапада 1918 г. быў скліканы сход беларусаўкамуністаў, на якім прысутнічала 14 чалавек. Сход пастанавіў стварыць Беларускую секцыю РКП(б) у Маскве і абраў Бюро ў складзе I. Лагуна, М. Хрэнава, 3. Жылуновіча, А. Усціловіча (апошняму даручалася выкананне тэхнічнай работы па стварэнню секцыі). Прэсненскі райкам РКП(б) 14 лістапада 1918 г. зацвердзіў маскоўскую беларускую секцыю РКП(б). Газета Белнацкама “Дзянніца” з 3 снежня 1918 г. стала адначасова і органам маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б). Разам з культурнаасветным аддзелам Белнацкама секцыя адкрыла ў Маскве рабочы клуб “Беларус”.
    У Саратаве секцыя, створаная ў верасні 1918 г., яднала 30 членаў і 32 спачувальнікаў, мела клуб, праводзіла мітынгі беларускіх бежанцаў.
    Беларускія секцыі РКП(б) удзельнічалі ў падрыхтоўцы абвяшчэння БССР. Канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б) (2123.12.1918, Масква) прызнала неабходным стварэнне ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро ў складзе 3. Жылуновіча (старшыня), Ф. Балбекі, I. Няцецкага, М. ДракаДракона, А. Чарвякова і кандыдата Я. Дылы. 25 снежня 1918 г. адбылося экстранае пасяджэнне калегіі Белнацкама з прадстаўнікамі ЦБ Беларускіх секцый РКП(б), дзе быў вызначаны спіс кандыдатаў у склад Часовага ўрада Беларусі. Старшынёй урада тайным галасаваннем быў прапанаваны 3. Жылуновіч, які і напісаў тэкст Маніфеста аб утварэнні БССР, прыняты ў Смаленску ў ноч з 1 на 2 студзеня 1919 г. У склад першага ўрада БССР ад беларускіх секцый РКП(б) увайшлі У. Фальскі, Я. Дыла, Дз. Чарнушэвіч, А. Квачанюк, А. Чарвякоў, I. Пузыроў, Ф. Шантыр. ЦБ КП(б) Беларусі неаднаразова прымала рашэнні аб ліквідацыі Беларускіх секцый РКП(б) на тэрыторыі Беларусі. Пасля стварэння ЛітоўскаБеларускай ССР (люты 1919) беларускія камуністы секцый пачалі аб’ядноўвацца з літоўскімі, было створана літоўскабеларускае Цэнтральнае бюро пры ЦК РКП(б). 3 аднаўленнем 31 ліпеня 1920 г. БССР ЦК РКП(б) дазволіў падзел літоўскіх і беларускіх секцый, але беларускія секцыі не аднавіліся.
    Віталь Скалабан
    ‘Бераг”
    “Бсраг” (“Brzeg”), беларускае незалежнае выдавецтва ў Польшчы, Існавала ў 1988 г. у Беластоку. Створана намаганнямі маладой беларускай інтэлігэнцыі, у першую чаргу студентаў. Апублікавала два зборнікі беларускай паэзіі — “Моладзі” (выбраныя вершы Янкі Купалы, якія раней друкаваліся ў розных выданнях і набылі характар народных) і “Саната ростані” Зьніча (Алега Бембеля), куды ўключаны вершы рэлігійнафіласофскага характару, прысвечаныя 1000год дзю прыняцця хрысціянства на Русі. Пасля публікацыі гэтых кніг выдавецтва спыніла сваю дзейнасць.
    Ларыса Языковіч
    Вайсковадыпламатычная місія БНР у Латвіі і Эстоніі
    ДыпламатычнаепрадстаўніцтваБНРў 19191921 гг. Утворанаўверасні 1919 г. паводле рашэння ўрада БНР на чале з А. Луцкевічам. Была акрэдытавана пры ўрадах Латвіі і Эстоніі. Размяшчалася ў Рызе. Начальнік (шэф) місіі (К. Езавітаў, саветнікі (райцы) (падпалкоўнік Р. Шаўковы(да 19.5.1920 г.), генералмаёрП. Вент, сакратары (1. Чарапук (да 31.5.1920 г.), паручнік Ю. Гладкі. 5.4.1920 г. паўнамоцтвы місіі былі пацверджаны ўрадам В. Ластоўскага. Асноўнымі задачамі місіі былі консульская работа і арганізацыя беларускіх узброеных сіл у краінах Балтыі. Пры місіі дзейнічалі рэгістрацыйнапашпартныя аддзелы ў Рэвелі (Таліне) (7.12.1919 г.  жнівень 1920 г.; кіраўнікі  Ф. Шанкат, М. Маркевіч), Лібаве (Ліепаі) (26.12.1919 г.  8.8.1920 г.; кіраўнік  П. Цвяткоў). Ёй падпарадкоўвалася таксама консульства БНР у Рызе (ліпень 1919  1.2.1921 г.; консулы (штабскапітан Б. Шымковіч, Р. Казячы, др У. Пігулеўскі). Місія падтрымлівала сувязі з дыпламатычнымі ўстановамі БНР (у Германіі, Літве, Даніі і іншых краінах), дапамагала арганізацыйнаму афармленню беларускай калоніі ў Латвіі (старшыня Рады беларускай калоніі  Я. Данілюк), кантралявала працэс рэгістрацыі і выдачы віз і пашпартоў БНР выхадцам з Беларусі ў Латвіі і Эстоніі, рэгістравала прадстаўніцтвы беларускіх палітычных партый (эсэраў, сацыялдэмакратаў) ў Латвіі, садзейнічала стварэнню беларускага прэсбюро ў Рызе, культурнаасветнага таварыства “Бацькаўшчына”, курсаў беларусазнаўства, часопіса “На чужыне” і інш. Мела ў Рызе выдавецтва. Місія праводзіла работу па абароне нацыянальнадзяржаўных інтарэсаў Беларусі. Яе члены падтрымлівалі сувязі з вайсковадыпламатычнымі місіямі дзяржаў Антанты і ЗША ў Прыбалтыцы, да ведама якіх даводзілі інфармацыю аб праблемах Беларусі, удзельнічалі ў рабоце беларускалатвійскай памежнай камісіі (сакавік 1920 г.). Місія накіравала дыпламатычныя ноты ўрадам замежных краін (Вялікабрытаніі, Францыі, ЗША, Германіі, Японіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Швейцарыі) з просьбай прызнаць незалежнасць Беларусі і прадухіліць яе падзел паміж Польшчай і РСФСР, садзейнічала ўстанаўленню дыпламатычных адносін БНР з Фінлявдыяй, Эстоніяй, Латвіяй, накіравала надзвычайныя дыпламатычныя місіі ў ЗША (чэрвень 1920 г.; кіраўнік — I. Чарапук) і РСФСР (ліпень 1920 г.;
    78
    Арганізацыі, установы, падзеі
    кіраўнік — В. Захарка), дамагалася ўдзелу БНР у Канферэнцыі балтыйскіх дзяржаў (жнівень 1920 г.). У снежні 1919 г. супрацоўнікі місіі арганізавалі пераход часцей пад камандаваннем С. БулакБалаховіча са складу арміі Юдзеніча на бок БНР у якасці яе Асобнага атрада, ажыццяўлялі палітычнае і арганізацыйнае кіраўніцтва Асобным атрадам БНР (студзень — сакавік 1920 г.); для яго фінансавай падтрымкі ў лютым 1920 г. місія надрукавала і распаўсюдзіла паштовыя маркі “Асобны атрад БНР”. У кастрычніку 1920 г. садзейнічала падрыхтоўцы Беларускай нацыянальнапалітычнай нарады ў Рызе. Пасля дыпламатычнага націску кіраўніцтва РСФСР на ўрад Латвіі напярэдадні падпісання Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. дзейнасць місіі была спынена.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Варшаўскі нарадаволыгіцкі гурток беларускіх студэнтаў
    Варшаўскі нарадавольніцкі гурток беларускіх студэнтаў, нелегальная суполка прыхільнікаў рэвалюцыйнай арганізацыі “Народная воля” з ліку ўраджэнцаў Беларусі — студэнтаў Варшаўскага універсітэта ў 1882—1883 гг. Утварыўся ў канцы 1882 г. намаганнямі студэнтаўнарадавольцаў В. Руткевіча, Г. Яцкевіча і В. Вайніловіча, якія мелі вопыт нелегальнай работы ў Гродне і Віцебску. Акрамя выхадцаў з Беларусі (больш за 10 чал.) у гурток уваходзілі і варшавяне (7 чал.) на чале з С. Калішскім. На базе гуртка па даручэнню члена Выканаўчага камітэта “Народнай волі” В. Фігнер створана падпольная друкарня на чале з ураджэнцам Гродна М. Янчэўскім. Пры наладжванні падпольнага друку і вядзенні рэвалюцыйнай прапаганды гурток падтрымліваў цесныя кантакты з кіраўнікамі польскай рабочай партыі “Пралетарыят” Л. Варынскім, А. Дэмбскім, Э. Плоскім. Шмат увагі гурткоўцы аддавалі тэорыі вызваленчага руху. Абмяркоўваючы праграмныя дакументы “Пралетарыяту” і арганізацыі “Народнай волі” ў ПаўночнаЗаходнім краі, большасць іх заявіла пра гатоўнасць “да любой рэвалюцыйнай дзейнасці, акрамя тэрору”. Адмова ад тактыкі тэрору была вынікам супрацоўніцтва з “Пралетарыятам”, які ў гэты час станавіўся на шлях класавай палітычнай барацьбы. Пасля арышту ў Вільні 22 жніўня 1883 г. кіраўніка Янчэўскага дзейнасць гуртка аслабела, да канца года спынілася. Некаторыя гурткоўцы (В. Разумейчык, М. Манцэвіч і інш.) уступілі ў рады “Пралетарыяту”.
    Валерый Чарапіца (Гродна)
    Выдавецтва Грыневіча ў Псцярбургу
    Прыватнае беларускае выдавецтва. Заснавана ў 1910 г. А. Грыневічам. Спецыялізавалася на выпуску твораў мастацкай літаратуры. Выдала 11 кніг агульным тыражом 28 тыс. экз., у т. л. зборнік вершаў “Гусляр” і драматычную паэму “Адвечная песня” Я. Купалы (абодва — 1910 г.), зборнікі апавяданняў Я. Коласа, У. Галубка, “Беларускія песні з нотамі” Грыневіча (1910. Т. 1; 1912. Т. 2. з А. Зязюлем). У 1913 г. спыніла сваю дзейнасць.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Выдавсцтва “Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў”
    Беларускае выдавецкае таварыства ў Латвіі. Існавала ў Рызе ў 1926—1934 гг. Мела на мэце пашырэнне асветы і нацыянальнай самасвядомасці сярод латвійскіх беларусаў. Асаблівую ўвагу звяртала на выпуск літаратуры па палітычных і асветных праблемах, гісторыі Беларусі (кнігі і брашуры К. Езавітава “Беларусы ў Латвіі”, “Беларусы ў Літве”, “Беларусь у мінулым і сучасным”, А. Галынца “Вялікае апрашчэнне ці вялікае удасканаленне?”, брашура “Беларускі працэс у Латвіі”). Выдала зборнік вершаў маладых беларускіх паэтаў у Латвіі “Першы крок”, апавяданні “Леснікова сена” В. Вальтэра, “Фракеец Кілон” А. Упіта (у пер. з латышскай мовы), брашуры ‘Тістарычны нарыс пяцігоддзя Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі за 1922—1927 гг.” С. Сахарава, “Беларускае культурнаасветнае таварыства “Бацькаўшчына” ў Латвіі” Езавітава, “Дзесяцігоддзе 1й Рыжскай беларускай асноўнай школы, 1923— 1933” С. Сіцько. Выдавала педагагічную літаратуру (“Як вучыць дзяцей у новай школе?” А. Луцкевіча), падручнікі (на беларускай мове і ў перакладзе з латышскай), “Праграмы беларускай пачатковай школы ў Латвіі 1925—1926 гг.”. Выйшлі “Папулярныя нарысы па тэорыі кааперацыі” К. Пажытнова, беларускія кнігікалендары Сахарава. Друкавала часопіс “Беларуская школа ў Латвіі”. Выпусціла каля 20 выданняў. Зачынена ў сувязі з устанаўленнем у Латвіі дыктатуры К. Ульманіса.