Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
АрсеньЛіс
“Гоман”
Беларуская рэвалюцыйная група ў Пецярбургу. Створана ў пачатку 1880х гг. студэнтаміураджэнцамі Беларусі па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам былых сяброў Віцебскага рэвалюцыйнага гуртка А. Марчанкі і X. Ратнера. Сябры групы — М. Стацкевіч, У. Крупскі, С. НясцюшкаБуйніцкі, А. Ратнер, Сафронаў. Падзяляла праграмныя і
79
Арганізацыі, установы, падзеі
арганізацыйныя погляды “Народнай волі”, імкнулася стаць яе абласной арганізацыяй у Беларусі. У 1884 г. (у студзені і лістападзе) выдала ў Пецярбургу 2 нумары падпольнага часопіса “Гомон” на рускай мове. У перадавіцы першага нумара часопіса абвяшчалася пра намер пакласці “першы камень у падваліны федэратыўнае самастойнасці Беларусі”. Група выступала за ліквідацыю ў Расіі самадзяржаўя і скліканне Устаноўчага сходу, утварэнне федэрацыі свабодных раўнапраўных аўтаномных абласцей, лічыла неабходным пасля прыходу да ўлады мясцовых рэвалюцыйных арганізацый ажыццявіць сацыялістычныя пераўтварэнні, галоўным чынам у зямельнай справе. Сябры групы выступалі супраць расійскіх лібералаў, крытыкуючы іх за непаслядоўнасць у барацьбе супраць самадзяржаўя і адмову прызнаць правы народаў на самавызначэнне. Асноўныя спадзяванні яны ўскладалі на выхаванне свядомай беларускай інтэлігенцыі, але цікавіліся і сялянскім пытаннем у Беларусі, заклікалі сваіх прыхільнікаў вывучаць эканамічнае становішча беларускіх сялян. Група крытычна ставілася да дэмакратычных свабод буржуазнага грамадства, лічыла іх “жорсткай іроніяй над працоўнымі класамі”. Вялікая ўвага надавалася нацыянальнаму пытанню. Сябры групы сцвярджалі, што беларусы маюць сваю мову, гісторыю, культуру, тэрыторыю, а сама Беларусь уяўляе сабой адзіны эканамічны раён, і, зыходзячы з гэтага, лічылі, што для беларусаў барацьба супраць самаўладства мае не толькі сацыяльнакласавы, але і нацыянальнавызваленчы характар. Група падтрымлівала сувязь з арганізацыяй “Народная воля” ў ПаўночнаЗаходнім краі, рэвалюцыйнымі гурткамі Вільні, Віцебска, Магілёва, Мінска, Пецярбурга, Кіева, Харкава, Слуцкага і Дзісненскага паветаў, спрабавала стварыць Беларускую сацыялрэвалюцыйную партыю, але спроба поспеху не мела. У сярэдзіне 1880х гг. ва ўмовах рэпрэсій з боку расійскага ўрада, скіраванай супраць палітычнай апазіцыі, спыніла сваю дзейнасць.
Аляксандр Ціхаміраў
“Грамада”
'Трамада”, беларускае нелегальнае выдавецкае таварыства. Існавала ў Пецярбургу ў 1906—1907 гг. Выдавала арыгінальную і перакладную агітацыйную літаратуру рэвалюцыйнага зместу. Шырокай дзейнасці разгарнуць не паспела, бо усе выданні таварыства былі забаронены царскай цэнзурай. Захавалася 6 брашур, у т.л. “Як мужыку палепшыць сваё жыццё (лацінкан і кірыліцай), “Чы будзе для ўсіх зямлі?”, “Што такое свабода?” Сігава (пер. з украінскай), “Забастоўка” (лацінкай), ‘Тутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”.
Юрый Васілеўскі
Гурток беларускай моладзі
Гурток беларускай моладзі пры Навазыбкаўскім палітэхнікуме. Існаваў з 26 лістапада 1923 г. да вясны 1926 г. у Навазыбкаве (Бранская вобл.). Заснаваны студэнтамібеларусамі агранамічнага і педагагічнага факультэтаў палітэхнікума. У склад гуртка ўваходзіла 17 чал., старшыня М. Бандарчук, сакратар М. Гуцаў, актывісты М. КарафаКорбут, I. Гуцаў. Меў на мэце культурнае і эканамічнае адраджэнне Беларусі. Ставіў задачы: вывучэнне беларускай мовы, народнагаспадарчых, нацыянальнакультурных і грамадскапалітычных традыцый Беларусі. 3 пачатку 1924 г. пры гуртку пачалі працаваць курсы беларускай мовы (кіраўнік М. Гуцаў). Гуртку дапамагала Беларуская секцыя пры Гомельскім губернскім аддзеле народнай асветы, якая забяспечвала яго літаратурай па сельскай гаспадарцы, краязнаўству, беларускай перыёдыкай (газетамі “Савецкая Беларусь”, “Звязда”, часопісамі
Вольны сцяг ’, “Зорка”) У 1924 г. хадайнічала перад Наркаматам асветы БССР аб выдзяленні для сяброў гуртка месцаў у ВНУ БССР.
Юрь/й Васілеўскі
Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі
Гурток беларускай сацыялістычнай моладзі ў Калузе, грамадская арганізацыя ў 1918 г. Аб’ядноўваў беларусаўбежанцаў Першай сусветнай вайны. 30 мая 1918 г. зарэгістраваны Беларускім нацыянальным камісарыятам. Асноўная мэта — прапаганда беларускай нацыянальнасацыялістычнай ідэі. Умова сяброўства — валоданне беларускай мовай. Выканаўчыя органы — рада выбарных і ўрад (старшыня Я.Крыўка). Пры гуртку існавалі секцыі: драматычная, культурнаасветная, гістарычная, агітацыйная, народнага штукарства. Праводзіў вечарыны, чытанні, канцэрты.
Гурток маладых беларускіх паэтаў у Латвй
Літаратурнае аб’яднанне пачаткоўцаў з асяроддзя беларускай нацыянальнай меншасці ў Латвіі, якое ўзнікла пры Беларускім культурнаасветным таварыстве “Бацькаўшчына” на аснове літгурткоў пры Дзвінскай, Люцынскай, Рыжскай беларускіх гімназіях, пры рэдакцыях газеты ‘Толас беларуса”, часопіса “Беларуская школа ў Латвіі” і інш. Дзейнасць гуртка спрыяла кансалідацыі маладых творчых сіл, павышэнню мастацкіх якасцей твораў
80
Арганізацыі, усгановы, падзеі
пачаткоўцаў, іх працы па ўмацаванню латышскабеларускіх грамадскалітаратурных сувязей. У 1926 г. у Рызе Таварыства беларусаўвыбаршчыкаў выдала зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў пад назвай “Першы крок” (500 экз.). 3 ім азнаёміўся Ян Райніс. Ён пераклаў на латышскую мову і надрукаваў верш Аўгена Бартуля “Бунтаўшчык”. 3 іншых удзельнікаў гуртка трэба адзначыць Эдуарда Вайвадзіша, Віктара Вальтэра, Якуба Воркуля, Валянціну Казлоўскую, Надзею Нікалаеву, Мікалая Талерку, Пятра Масальскага, Вольгу Сахараву. He ўсім з іх удалося ва ўмовах тагачаснай Латвіі разгарнуць свой талент. Адны ад хвароб і гаротнага жыцця заўчасна памерлі (Г. Іванова, Я. Воркуль, В. Вальтэр), другія змаглі выдаць па адным зборніку: Пятро Сакол (П. Масальскі) — зб. вершаў “Насвітанні” (Рыга, 1929); Вера Вайцюлевіч— “Вершы” (Рыга, 1932); Віктар Вальтэр — зб. апавяданняў “Леснікова сена” (Рыга, 1933). 3за нястачы фінансавых сродкаў засталіся ў рукапісах зборнікі вершаў Я. Воркуля, М. Талеркі, П. Масальскага, яго ж зборнік перакладаў латышскіх народных песень — дайнаў (частка надрукавана толькі ў 1979 у “Даляглядах”), а таксама раман В. Вальтэра “Роджаныя пад Сатурнам”. 3 пяці п’ес, напісанных В. СахаравайНікановіч, былі выдадзены толькі дзве: “На полацкім замчышчы” (Дзвінск, 1928) і “Птушка на волі” (Дзвінск, 1932).
Большасць твораў сяброў гуртка маладых беларускіх паэтаў надрукаваны ў перыёдыцы: у газетах ‘Толас беларуса” (Рыга, 19251929), “Думка беларуса” (Дзвінск, 1930), часопісе “Беларуская школа ў Латвіі” (Рыга, 19261929, 19321934), часопісе на шапірографе “Ластаўка” (Люцін, 19231925), часопісе на шклографе “Школьная праца” (Дзвінск, 19261929), рукапісным часопісе “Пачатковец” (Дзвінск, 1929), а таксама на старонках “Беларускіх календароў” (1928, 1937), укладзеных С. Сахаравым.
Сяргей Панізьнік
Гурток моладзі польскалітоўскабеларускай і маларускай
Гурток моладзі польскалітоўскабеларускай і маларускай (Kolo mlodziezy polskiej, bialorysikej і malorysikej), маладзёжная арганізацыя выхадцаў з Польшчы, Літвы, Беларусі і Украіны ў Пецярбургу ў 1889—1893. Аб’ядноўвала пераважна студэнтаў Тэхналагічнага інстытута. Склад гуртка быў непастаянны, налічваў каля 25 чалавек, з іх выбіраліся старшыня і касір. Меў касу ўзаемадапамогі. Старшынямі ў розны час былі К. Дабкевіч, I. Вілейшыс, М. Дамашэвіч, з красавіка 1893 г. беларускі паэтрэвалюцыянер А. Гурыновіч. Спачатку напрамак дзейнасці гуртка быў асветніцкі: распаўсюджванне сярод рабочых і сялян легальнай літаратуры для ўзняцця агульнага ўзроўню народнай адукаванасці. Кнігі выпісвалі з Варшавы і набывалі ў Пецярбургу. Паступова ва ўмовах развіцця рэвалюцыйнага руху гурток эвалюцыяніраваў да палітычнай работы. Некаторыя яго члены сталі прапагандыстамі ў рабочых гуртках, падтрымлівалі кантакты з сацыялдэмакратычнымі арганізацыямі. Гурток імкнуўся наладзіць сувязь з групай Г. Пляханава “Вызваленне працы”, з украінскім паэтамрэвалюцыянерам 1. Франко ў першую чаргу для атрымання рэвалюцыйнай літаратуры. Гурыновічулісцеад 12лістапада 1892 г.да сваёй знаёмай у Цюрыху С. Пяткевіч звяртаўся з просьбай выслаць гуртку каля тысячы экземпляраў кніг 20 назваў на беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай мовах (у асноўным палітычнага характару). Ліст быў перахоплены паліцыяй, якая ўстанавіла тайны нагляд за многімі гурткоўцамі і пазней выкрыла іх удзел у прапагандысцкай рабоце. Пачынаючы з чэрвеня 1893 г. былі арыштаваны К. Акуліч, Гурыновіч, I. Непакайчыцкі і інш., у іх знайшлі нелегальную літаратуру. Пратаколы допытаў, жандарская перапіска па гэтай справе, у якую было ўцягнута 20 чалавек, сведчаць пра даволі шырокі размах прапагавдысцкай работы гуртка. Гурткоўцы Акуліч, Непакайчыцкі, Кіліянскі былі адміністрацыйна прыгавораны (без суда) да турэмнага зняволення. Гурток спыніў існаванне пасля арышту актыву.
Рыгор Семашкевіч
Дзвінская беларуская гімназія
Сярэдняя навучальная ўстанова гуманітарнага профілю беларускай меншасці ў Латвіі. Мела дзяржаўны статус. Беларускі адцзел пры Міністэрстве асветы Латвіі атрымаў дазвол на арганізацыю гімназіі 1 красавіка 1922 г. Адкрыта 3 снежня 1922 г. на вул. Варшаўскай, 16 у Даўгаўпілсе (да 1920 г. — Дзвінск) намаганнямі Беларускага культурнаасветніцкага таварыства “Бацькаўшчына”. Дырэктарамі гімназіі былі I. Краскоўскі (19221925), С. Сахараў (19251932), Чаманіс (19321938). Настаўнікамі ў розны час працавалі У. Пігулеўскі, П. МядзёлкаГрыб, А. Якубецкі. Я. Гайлевіч і інш. Сярод лектараў арганізаваных там Беларускіх дзяржаўных настаўніцкіх курсаў былі М. Гарэцкі, I. Дварчанін, А. Луцкевіч. 3 лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры 910 красавіка 1927 г. у гімназіі выступаў В. Ластоўскі. Сяброўскія кантакты з гімназіяй падтрымлівалі К. Езавітаў, Я. Райніс, Б. Брэжга і інш. дзеячы. Гімназісты вывучалі беларускую, латышскую, рускую, нямецкую, лацінскую мовы, рэлігію, гісторыю, матэматыку і інш. прадметы. У гімназіі дзейнічалі літаратурнагістарычны, мастацкі, фатаграфічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр. На гектографе друкаваўся вучнёўскі часопіс “Школьная праца” (19261930, усяго выйшла 14 нумароў). Дзеці былі ўцягнуты ў скаўцкі рух — пры гімназіі існаваў асобны скаўцкі атрад.