• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Аляксандр Ціхаміраў
    Звяз беларускай моладзі (ЗБМ)
    Беларуская грамадская маладзёжная арганізацыя ў Польшчы. Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 1517 гадоў, пераважна школьнікаў, выхаванцаў беларускіх ліцэяў, а таксама маладых работнікаў, беларускую моладзь
    83
    Арганізацыі, установы, падзеі
    з вёсак Беласточчыны. Афіцыйна зарэгістравана дзяржаўнымі ўладамі ў 1992г. Старшыні: Марк Заброцкі (з 1992 г.), Багдан Сіманенка (з 1994 г.). Арганізацыя не ставіць палітычных мэтаў, сваёй галоўнай задачай лічыць захаванне беларускай нацыянальнай свядомасці, стварэнне ўласнага беларускага маладзёжнага асяродка, азнаямленне шырокага кола людзей з беларускай культурай як часткай шматэтнічнай культуры сучаснай Польшчы. Дзейнічае супольна з беларускімі школамі, Беларускім аб’яднаннем студэнтаў, іншымі беларускімі арганізацыямі ў Польшчы. Арганізуе для моладзі грамадскакультурныя мерапрыемствы — выстаўкі, сустрэчы, конкурсы, віктарыны, вандроўкі, дыскатэкі і вечары адпачынку, з 1994 г. у Бельску штогод праводзіць фестываль песні “Бардаўская восень”.
    Ларыса Языковіч
    Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”
    Незалежная грамадская арганізацыя. Створана па ініцыятыве беларускай інтэлігенцыі для ўстанаўлення кантактаў з суродзічамі ў замежжы. 6 сакавіка 1990 г. у Мінску на сходзе прадстаўнікоў навуковай, творчай грамадскасці быў абраны Арганізацыйны камітэт на чале з пісьменнікам Яўгенам Лецкам. Аргкамітэтам быў распрацаваны праект статута і падрыхтавана ўстаноўчая канферэнцыя, якая адбылася 10 верасня 1990 г. у Мінску (Дом літаратараў). У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх суполак з рэспублік СССР і з Беласточчыны (Польшча), замежныя ўдзельнікі святкавання 500гадовага юбілею Ф. Скарыны, прадстаўнікі грамадскасці з Беларусі. Было прынята рашэнне аб стварэнні Згуртавання, зацверджаны Статут, абраны кіруючыя органы — Рада і Управа. На ганаровую пасаду прэзідэнта быў абраны народны пісьменнік Васіль Быкаў, старшынёй Рады і Управы — Яўген Лецка. Ідэю стварэння Згуртавання падтрымала і беларуская дыяспара ў заходніх краінах. Асноўныя задачы згуртавання: спрыяць адраджэнню культуры, мовы, нацыянальнай свядомасці і традыцый беларускага народа, кансалідацыі беларусаў свету, наладжваць патрэбныя для Беларусі сувязі з замежжам, аказваць дапамогу ў арганізацыі нацыянальнага, культурнага жыцця беларускім суполкам у замежжы, падтрымліваць пастаянныя кантакты паміж Беларуссю і яе дыяспарай у свеце.
    Арганізацыйную аснову згуртавання складалі больш за 80 беларускіх суполак у замежжы, рэгіянальныя арганізацыі ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі і індывідуальныя сябры. Вышэйшым органам згуртавання з’яўляюцца з’езды беларусаў свету, якія праводзяцца раз у чатыры гады. Першы з’езд арганізаваны з удзелам дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый 810 ліпеня 1993 г. у Мінску. (гл. Першы з’езд беларусаў светў). Былі ўнесены змены ў структуру кіруючых органаў. Рада была падзелена на два органы — Вялікую і Малую. У склад Вялікай Рады абіраюцца прадстаўнікі з усіх краін свету, дзе жывуць беларусы, і з Беларусі, яе задачай з’яўляецца вырашэнне важных стратэгічных пытанняў дзейнасці. Малая Рада складаецца з прадстаўнікоў з Беларусі дзеля больш аператыўнага яе склікання і вырашэння тактычных пытанняў. Прэзідэнтам быў абраны акадэмік Радзім Гарэцкі, старшынёй Рады — Ганна Сурмач. Другі з’езд адбыўся 2627 ліпеня 1997 г. у Мінску (гл. Другі з ’езд беларусаў светў). Абраны новы склад Вялікай і Малой Радаў, паўторна перавыбраны прэзідэнт і старшыня Рады. З’езды беларусаў свету з’яўляюцца не толькі галоўнымі мерапрыемствамі ЗБС “Бацькаўшчына”, але і важнейшымі форумамі ўсёй сусветнай беларускай грамадскасці, яны сталі адметнымі падзеямі ў жыцці беларускай нацыі. Асноўнымі формамі дзейнасці згуртавання былі вызначаны разавыя і перыядычныя мерапрыемствы, непасрэдныя кантакты з беларускай дыяспараю ў час выезду супрацоўнікаў да беларускіх суполак у замежжа, прыём іх прадстаўнікоў у сядзібе згуртавання (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 15), падтрымка і ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў беларускім замежжы, забеспячэнне беларускай дыяспары інфармацыяй пра Беларусь, рассылка друкаваных выданняў, беларускіх кніжак, метадычная дапамога ў наладжванні нацыянальнакультурнага жыцця ў розных краінах, правядзенне навуковых даследаванняў дзейнасці беларускай дыяспары і інш. Згуртаванне было арганізатарам такіх буйных мерапрыемстваў, як Першы сход беларусаў блізкага замежжа (снежань 1992), сустрэчанарада кіраўнікоў беларускіх суполак у замежжы (лістапад 1995), тры міжнародныя навуковапрактычныя канферэнцыі “Культура і адукацыя беларускага замежжа” (1994,1996,1998), прыняло ўдзел у рэгіянальных сустрэчах беларусаў (Першы і Другі з’езды краін Балтыі, 1994, 1998), сустрэчах беларусаў краін Паўночнай Амерыкі.
    Згуртаванне наладзіла ў 1991 г. вандроўку мастацкіх калектываў на цеплаходзе па Волзе ў гарады, з якімі быў звязаны лёс М. Багдановіча. Правяло два летнікі для дзяцей замежных беларусаў на Нарачы (1993,1994). 3 удзелам згуртавання была праведзена культурная праграма “Беларусы ў Празе” (1996). Аказвала дапамогу ў будаўніцтве Беларускага музея ў Гайнаўцы (Польшча), ажыццяўляла выдавецкую дзейнасць (выдадзены кнігі М. Ермаловіча “Старажытная Беларусь”, зборнік вершаў Н. Арсенневай і інш., 3 выпускі зборніка “Культура беларускага замежжа”). Па ініцыятыве і пры ўдзеле згуртавання быў адноўлены вобраз Крыжа св. Ефрасінні Полацкай, па выніках работы выдадзена кніга “Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны” У. Арлова і зроблены дакументальны фільм “Шлях да святыні” В. Шавялевіча. Стала сузаснавальнікам Міжнароднага дабрачыннага фонду Жыватворнага Крыжа св. Ефрасінні Полацкай і разам з ім аказвае дапамогу ў аднаўленні Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра.
    84
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Важным напрамкам дзейнасці згуртавання з’яўляецца ўсталяванне эканамічных сувязей паміж беларусамі ў розных краінах, спрыянне эканамічным кантактам Беларусі ў замежжы. У ліпені 1993 г. пры згуртаванні было створана Згуртаванне прадпрымальнікаў беларускайдь/яспары, а пазней—сумеснае прадпрыемства “Міжнародны цэнтр прадпрымальнікаў беларускай дыяспары”. У склад гэтых структур увайшлі прадпрымальнікібеларусы з розных краін свету. Згуртаванне аказвала матэрыяльную дапамогу беларускім суполкам у замежжы і ў правядзенні мерапрыемстваў ЗБС “Бацькаўшчына”. Яно не толькі падтрымлівае пастаяныя кантакты з беларускім замежжам, але і з’яўляецца актыўным чыннікам грамадскага жыцця ў самой Беларусі, прымае ўдзел у розных мерапрыемствах нацыянальнакультурнага плана. Сваёй дзейнасцю ЗБС “Бацькаўшчына” аб’ядноўвае ўсіх беларусаў у адну сусветную беларускую супольнасць, садзейнічае таму, каб нашы суродзічы не забывалі пра свае карані, пра бацькоўскую зямлю, захоўвалі сваю беларускую адметнасць сярод іншых народаў.
    Гапна Сурмач
    Згуртаванне беларускай культуры ІдаВірумаа
    У сакавіку 1989 г. было створана КохтлаЯрвескае згургаванне беларускай культуры, якое з цягам часу перарасло ў аб’яднанне беларусаў ІдаВірумаа у КохтлаЯрве, Йыхві, Сомпа, Ківіылі, Ору, Сіламяэ. Дзейнічае на тэрыторыі ПаўночнаУсходняй Эстоніі, дзе этнічных эстонцаў усяго каля 20 %. Астатняе насельніцтва рэгіёна складаюць рускія, фіны, палякі, украінцы, яўрэі, татары ды інш. Сярод іх — каля 7 тысяч этнічных беларусаў. Згуртаванне падтрымлівае сяброўскія сувязі з беларускімі культурнымі суполкамі ў іншых краінах Балтыі, СанктПецярбургу, ладзіць мастацкія выстаўкі, у тым ліку і беларускіх мастакоў, прапагандуе беларускую культуру, фальклор у Эстоніі. Сярод найбольш актыўных яго сяброў Уладзімір Дзехцярук, Зінаіда Клыга, Тамара Пашкоўская, Тамара і Мікола Галкоўскія, Надзея Гаўрылава, Ганна Корка, Лідзія Глімакова і інш. — сёння ў спісах згуртавання больш за 100 асоб.
    Пятрусь Капчык (Ізяслаў, Украіна)
    Згуртаванне беларускіх грамадскіх арганізацый (ЗБГА) у Літве
    Грамадская арганізацыя беларускай супольнасці ў краіне. Заснавана ў верасні 1996 г., зарэгістравана 10 студзеня 1997 г. з мэтай каардынацыі, узгаднення культурнаасветнай дзейнасці беларускіх арганізацый, пашырэння беларускай прысутнасці ў Літве, умацавання сувязей з бацькаўшчынай. У 2000 г. у склад згуртавання ўваходзіла 10 беларускіх суполак і 3 філіялы. Прэзідент—Лявон Мурашка. ЗБГА падтрымлівае цесныя сувязі з міністэрствамі адукацыі, культуры Беларусі і іншымі ўстановамі. Беларускае пасольства ў Літве спрыяла згуртаванню ў атрыманні дапамогі беларускіх улад для рамонту Віленскай беларускай сярэдняй школы, набыцця падручнікаў, абсталявання. Па рэкамендацыі больш 20 навучэнцаў школы прыняты на вучобу ў вну Беларусі. Згуртаванне дапамагае ў арганізацыі культурнаасветнай работы. Удзельнічае ў святкаванні абвяшчэння БНР, Слуцкага паўстання. Пры падтрымцы літоўскіх устаноў правяло святы беларускай песні ў Шальчынікаі (1996), Вісагінасе (1997), Вільнюсе (1998), Друскінінкаі (1999), Швянчонісе (2000). Пры садзейнічанні ЗБГА Міністэрства культуры і Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі перадалі камшіекты нацыянальных сцэнічных касцюмаў мастацкім калектывам Вісагінаса і Друскінінкая, камп’ютэрнага выдавецкага комплексу Беларускаму культурнаму цэнтру ў Шальчынінкаі. Намаганнямі ЗБГА і пры яго ўдзеле ўрад Беларусі выдзеліў сродкі для стварэння помніка Кастусю Каліноўскаму (скульптар В. Янушкевіч), які ўстаноўлены ў Шальчынінкаі пры спрыянні мэра горада. Згуртаванне мае намер узнавіць Музей беларускай культуры і заняцца пашырэннем нацыянальнай адукацыі, хадайнічае аб пераўтварэнні школы ў гімназію. Рада згуртавання ў маі 1998 г. пастанавіла ў сувязі з адраджэннем “сімвала святасці і дзяржаўнасці беларускай зямлі” — крыжа Св. Ефрасінні Полацкай — лічыць 5 чэрвеня святочным днём для беларусаў Літвы.
    Галіна Сяргеева
    Згуртаванне прадпрымальнікаў беларускай дыяспары
    Грамадская арганізацыя, створана 9 ліпеня 1993 г. пры Згуртаванні беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў час Першага з’езда беларусаў свету. На устаноўчай канферэнцыі згуртавання прысутнічалі 78 прадстаўнікоў з ЗША, Англіі, Германіі, Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Латвіі і інш. З’езд прыняў пастанову “Аб Радзе прадпрымальнікаў беларускай дыяспары” і заклікаў дзяржаўныя ўлады падтрымаць яе дзейнасць. У кіруючы орган згур гавання — Каардьшацыйную Раду было абрана 13 сяброў: В. Аўраменка (Беларусь), М. Бяляцкі (Беларусь), Я. Кабановіч (Латвія), А. Лук’янчык (ЗША), М. Панічаў (Расія), А. Сілівончык (Расія), В. Ткачэнка (Беларусь), М. і П. Юшчукі (Польшча), А. Ядчанка (Украіна), Я. Ясвіловіч (Англія) і інш. Старшынёй быў абраны Барыс Стук, эканамічны дырэктар ЗБС “Бацькаўшчына”, адказным сакратаром — Алена Макоўская. Асноўнымі мэтамі згуртавання былі вызначаны: каардынацыя намаганняў прадпрымальнікаў беларускай дыяспары ў мацаванні