• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Пленарныя пасяджэнні адбываліся 8 і 10 ліпеня. Усяго на іх выступіла больш за 70 чал. 9 ліпеня працавалі пяць “круглых сталоў” па тэмах: “Беларуская дзяржаўнасць”, “Беларуская культура”, “Беларуская гаспадарка”, “Беларуская дыяспара”, “Праблемы Чарнобыля”. У другой палове дня прайшлі сустрэчы ўдзельнікаў з грамадскасцю па інтэрэсах: у Музеі Янкі Купалы, Доме літаратараў і інш. Прыняты дзевяць выніковых дакументаў: Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва; звароты да беларусаў свету, да беларускага народа; Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь; Заява па вайсковаму пытанню; Рэзалюцыя аб падтрымцы дзейнасці ЗБС “Бацькаўшчына”; Пастанова аб Радзе прадпрымальнікаў беларускай дыяспары; Рэзалюцыя аб падтрымцы Беларускай рэдакцыі Радыё “Свабода”; Зварот аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана БНР. З’езд адначасова стаў важнейшым кіруючым органам ЗБС “Бацькаўшчына”, у сувязі з чым адбыліся перавыбары кіруючых органаў. У склад Вялікай Рады ЗБС увайшло 97 прадстаўнікоў з Беларусі і замежжа. Былі абраны новыя кіраўнікі: прэзідэнт — Р. Гарэцкі, старшыня Рады — Г. Сурмач. Удзельнікам з’езда была прапанавана змястоўная культурная праграма: 7 ліпеня — Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі; Купальскія святы на Стаўбцоўшчыне і ў Баркулабаве; мастацкая выстава “Жыве Беларусь” у Палацы мастацтваў, паэтычнае свята каля помніка Я. Купалу, 8 ліпеня адбыўся вялікі святочны канцэрт у Дзяржаўным тэатры оперы і балета (рэжысёр Мікола Дудчанка); шматлікія выстаўкі твораў народных майстроў, фотавыстаўкі. У час з’езда адбылося адкрыццё мемарыяльнай дошкі М. Гарэцкаму і музейнай экспазіцыі “Беларусь ў свеце” ў Нацыянальным навуковаасветным цэнтры імя Ф. Скарыны, там жа прайшло абмеркаванне прынцыпаў і слоўніка даведніка “Беларусы ў свеце”. Па прапанове галоўнага мастака з’езда Э. Агуновіча сімвалам форуму была абрана постаць святой Ефрасінні Полацкай. Да з’езда былі выдадзены плакат і афіша (аўтар У. Васюк), розная сувенірная прадукцыя з выявай сімволікі форуму. Для дэлегатаў былі выдадзены прэсрэлізы: Беларуская дыяспара; Чарнобыль у Беларусі; кароткая інфармацыя пра Беларусь на англійскай і беларускай мовах, а таксама святочны нумар газеты “Звязда”. Праведзены чатыры прэсканферэнцыі для журналістаў і грамадскасці аб падрыхтоўцы, ходзе і выніках з’езда. З’езд стаў першым у гісторыі вялікім зборам беларусаў усяго свету. Удзельнікі абмеркавалі надзённыя пытанні, падзяліліся ўражаннямі аб сустрэчах з Радзімай, выказалі пажаданні на будучыню.
    Выбары Рады “Бацькаўшчыны”, якая прадстаўляла ўсе буйнейшыя беларускія арганізацыі як з Беларусі, так і з розных краін, стварыла юрыдычную аснову для аб’яднання беларусаў у адзіную сусветную супольнасць. У гэтым галоўная значнасць падзеі. Беларуская нацыя паспрабавала кансалідавацца не толькі ў рамках дзяржаўных межаў, але і асэнсаваць сябе ў кантэксце прысутнасці ў свеце. Па выніках з’езда выдадзены зборнік дакументаў і матэрыялаў “Першы з’езд беларусаў свету (810 ліпеня 1993 г.)” у Беластоку (1997).
    Ганна Сурмач
    Першы сход беларусаў блізкага замежжа
    Адбыўся 1920 снежня 1992 г. у Мінску (Дом літаратара). Арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” з удзелам дзяржаўных структур і грамадскіх арганізацый. Гэта быў першы вялікі збор замежных беларусаў на Радзіме. Прынялі ў ім удзел суайчыннікі з Расіі, краін Балтыі, Украіны, Малдовы, Сярэдняй Азіі і Польшчы, а таксама з самой Беларусі — усяго 300 чал. Дэлегаты прадстаўлялі 63 суполкі. Асноўнай падставай для склікання сходу была складаная сітуацыя, якая ўтварылася пасля развалу СССР у новых незалежных краінах. Ваенныя канфлікты, цяжкое эканамічнае і палітычнае становішча ў многіх рэгіёнах прымусілі беларусаў шукаць падтрымкі на Бацькаўшчыне ці ўвогуле вяртацца ў родныя мясціны. Многія засталіся без працы, без жылля, страцілі жыццёвыя набыткі. Усе гэтыя пытанні і абмяркоўваліся ў час сходу. Працавала кансультацыйная Рада з прадстаўнікоў міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, якія адказвалі на пытанні, давалі патрэбную інфармацыю для замежных беларусаў, дапамагалі вырашыць розныя іх праблемы. Сход адкрыў ад імя ЗБС “Бацькаўшчына” старшыня Аргкамітэта Валерый Герасімаў. Выступілі старшыня Вярхоўнага Савета РБ Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні Савета Міністраў Міхаіл Дзямчук, народны пісьменнік, прэзідэнт ЗБС “Бацькаўшчына” Васіль Быкаў, старшыня Камісіі па нацыянальнай палітыцы і міжнацыянальных зносінах Вярхоўнага Савета Міхаіл Слямнёў, міністр абароны РБ Павел Казлоўскі, народны паэт Ніл Гілевіч, віцэпрэзідэнт АН РБ Радзім Гарэцкі, міністр замежных спраў Пётр Краўчанка, старшыня БНФ Зянон Пазняк, прадстаўнікі дыяспары. Навуковы даклад
    92
    Арганізацыі, установы, падзеі
    “Беларусы свету: гісторыя, сучаснасць, праблемы” зрабіў сябра Рады ЗБС “Бацькаўшчына” доктар гістарычных навук Леанід Лыч. Асабліва востра дыскутаваліся вайсковыя пытанні. Многія беларускія вайскоўцы выказалі жаданне вярнуцца ў Беларусь і служыць сваёй краіне. Актыўны ўдзел у дыскусіі прыняла дэлегацыя ад Міністэрства абароны Беларусі, якая прысутнічала на сходзе, і грамадская арганізацыя —Беларускае згуртаванне вайскоўцаў на чале з Мікалаем Статкевічам. Удзельнікі сходу падтрымалі праект канцэпцыі дзяржаўнай Праграмы “Беларусы ў свеце”, які па даручэнню ўрада распрацавала Акадэмія навук Беларусі. Былі прыняты выніковыя дакументы сходу: Зварот да народа Беларусі, Зварот да беларусаў свету, Заява ўдзельнікаў Першага сходу, Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь, Пастанова аб аднаўленні вобраза духоўнай рэліквіі беларускага народа — Крыжа св. Ефрасінні Полацкай (усе яны апублікаваны ў газ. Літ і Мастацтва. 5 сакавіка 2000 г.). Дакументы заклікаюць народ, дзяржаўныя структуры мацаваць незалежную Беларускую дзяржаву, аб’ядноўваць нацыю, нацыянальную культуру, падтрымліваць тых беларусаў ва ўсім свеце, каму патрэбна дапамога. Былі выкладзены канкрэтныя прапановы аб усталяванні кантактаў і спрыянні беларусам замежжа. Сход выявіў агульныя мэты і задачы, акрэсліў праблемы і стварыў умовы для правядзення новага форуму — Першага з’езда беларусаў свету ў 1993 г.
    Ганна Сурмач
    Прыазёрская гарадская рада Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны
    Існавала ў 19891993 гг. Створана ў канцы 1989 г. у г. Прыазёрску Джэзказганскай вобласці Казахстана групай беларускіх афіцэраў на чале з падпалкоўнікам С. Суднікам і маёрам I. Сужаненкам. 3 жніўня 1990 г. выдавала газету “Рокаш”. У верасні 1990 г. адкрыла беларускую нядзельную школу ў Прыазёрску (дзенічалі 3 класы, у якіх налічвалася больш за 40 вучняў). У верасні 1991 г. Радай таварыства была створана Прыазёрская суполка Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Рада падрыхтавала і выдала камп’ютэрным спосабам кнігу вершаў С. Судніка “Пагоня за мову”, а таксама “Шыхтовы статут беларускага войска”. Спыніла існаванне ў сярэдзіне 1993 г. у сувязі з ад’ездам большасці членаў Рады з Прыазёрска.
    Ларь/са Языковіч
    “Світанак”
    Беларускі культурны цэнтр (БКЦ) у Ташкенце. Створаны ў кастрычніку 1993 г. ініцыятыўнай групай супрацоўнікаў Паўнамоцнага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане на чале з Аляксандрам Косавым. Першым старшынёй быў абраны Кірыл Гром. 3 кастрычніка 1995 г. БКЦ узначальвае беларускі паэт Сяргей Пратасевіч. Асноўныя мэты дзейнасці “Світанку” — кансалідацыя беларусаў Узбекістана; вывучэнне, захаванне і прапаганда звычаяў, традыцый, мовы, культурнай спадчыны беларускага і ўзбекскага народаў, развіццё паміж імі разнастайных сувязей, супрацоўніцтва з культурнымі цэнтрамі іншых нацыянальнасцей, дабрачыннасць. Матэрыяльную падтрымку таварыству аказваюць узбекскабеларускія прадпрыемствы “Узбекмашсервіс”, “Узбелст”, МП “Вераніка” і “Элком”, кіраўнікі якіх У. Макарэнка, X. Мансураў, А. Клімковіч і В. Лабкоў з’яўляюцца членамі савета “Світанку” і ўдзельнічаюць у яго рабоце.
    “Світанак” матэрыяльна падтрымлівае адзінокіх, хворых, састарэлых беларусаў, набываючы пуцёўкі для адпачынку і лячэння, медыкаменты; аказвае дапамогу ў выездзе да сваякоў; накіроўвае моладзь на вучобу ў Беларусь. Створаны і пашыраецца банк дадзеных аб беларусах, што жывуць ва Узбекістане і жадаюць пераехаць на бацькаўшчыну. Рэгулярна праводзяцца культурнамасавыя мерапрыемствы — сустрэчы са знакамітасцямі, лекцыі, канцэрты. “Світанак” арганізаваў калектыў мастацкай самадзейнасці “Бэзавыя зоры”, якім кіруе В. Цітова. У памяшканні БКЦ працуе беларуская бібліятэка.
    “Світанак” прымае ўдзел у грамадскім жыцці краіны, з’яўляецца адным з заснавальнікаў грамадскага руху “Народнае адзінства”. Вядзецца работа па стварэнню Таварыства ўзбекскабеларускай дружбы. Як рэгіянальная арганізацыя БКЦ “Світанак” уваходзіць у склад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.
    Анф/са Ляднёва
    Севастопальскае таварыства беларусаў імя Максша Багдановіча “Пагоня”
    Грамадскакультурная арганізацыя Севастопальскае таварыства беларусаў імя Максіма Багдановіча “Пагоня” заснавана ў 1997 г. Ініцыятарам стварэння і старшынёй суполкі з’яўляецца Валерый Барташ. Асноўныя мэты дзейнасці — адраджэнне беларускай культуры, захаванне народных традыцый, вывучэнне мінулага Беларусі, ушанаванне памяці беларускіх дзеячаў, згуртаванне свядомых беларусаў для ўзнаўлення іх актыўнага грамадскакультурнага жыцця ў горадзе.
    93
    Арганізацыі, установы, падзеі
    Суполка займаецца культурнадабрачыннай дзейнасцю. Традыцыяй стала наведванне магілы М. Багдановіча ў Ялце ў дні яго нараджэння і смерці. Там слухаюцца вершы паэта, якія чытаюць Ганна Васюкіна, Ларыса Белік, Віка Азарава, гучыць малебен, які служыць пабеларуску малады праваслаўны святар Ігар Чыкіта. Да свята Дзяды суполка рыхтуецца загадзя, у выхадныя дні беларусы талакой працуюць на Брацкім могільніку, дзе пахаваны тысячы нашых землякоў, якія загінулі пры абароне Севастопаля ў 18541855 гг. Свята памінання продкаў распычынаецца каля помніка Аляксандру Казарскаму, беларусу, герою рускатурэцкай вайны 18281829 гг., камандзіру легендарнага брыга “Меркурый”. Акрамя вечарынаў паэзіі М. Багдановіча суполка падрыхтавала і правяла ў гарадской бібліятэцы імпрэзы, прысвечаныя Ефрасінні Полацкай, Кастусю Каліноўскаму, Ларысе Геніюш. Таварыства мае штомесяц 30 мінут эфірнага часу на радыё. Стараннямі В. Барташа кожная акцыя, праведзеная суполкай, абавязкова асвятляецца ў газетах і праз электронную пошту. У дар ад мастака А. Марачкіна таварыства атрымала партрэт М. Багдановіча на фоне крымскага краявіду. Урачыстая перадача карціны адбылася ў Літаратурным музеі М. Багдановіча ў Мінску.