• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Галіна Сяргеева
    Таварьгства беларускаймовыімяФ. Скарыны “Прамень”
    Асветнакультурнае згуртаванне беларусаў Рыгі. Створана 5 кастрычніка 1990 г. Галоўнымі накірункамі дзейнасці статутам вызначаны: зберажэнне і вывучэнне беларускай мовы; захаванне беларускай нацыянальнай самасвядомасці; выхаванне патрыятычных пачуццяў да сваёй этнічнай Радзімы, духоўных каранёў, культурнай спадчыны; ўзбагачэнне духоўнага жыцця беларусаў Латвіі. Галоўныя напрамкі дзейнасці Таварыства: дапамога ў вывучэнні беларускай мовы, гісторыі Беларусі і арганізацыя падпіскі на газеты і часопісы, якія выдаюцца ў Беларусі; арганізацыя лекцый, літаратурных вечарын, правядзенне абрадавых свят. Старшыні таварыства: Валянціна Кліменка (19901991), Алесь Карповіч (19911996), Мікалай Буры (з лістапада 1996 г.) Старшыней Рады з’яўляецца Алена Міцкевіч. Фінансавыя сродкі таварыства складаюцца з ахвяраванняў.
    Таварыства вядзе значную працу па прэзентацыі беларускай прысутнасці ў Латвіі праз удзел у міжнацыянальных культурных праграмах: фестывалі мастацтваў нацыянальнакультурных таварыстваў “Латвіяс вайнагс” (“Латвійскі вянок”, 1996), Днях славянскага пісьменства і культуры, канцэртах песеннатанцавальных калектываў, іншых мерапрыемствах. Члены таварыства арганізоўваюць святкаванне беларускіх нацыянальных, дзяржаўных і рэлігійных святаў, наладжваюць сустрэчы са знакамітымі людзьмі, сяброўскія вечарыны.
    Рада таварыства “Прамень” разам з супрацоўнікамі беларускага пасольства ўпершыню сярод беларусаў Латвіі арганізавала афіцыйны прыём “Дыпламатычны салон” для азнаямлення латвійскіх і замежных дзяржаўных, грамадскіх і палітычных дзеячаў, прадстаўнікоў дзелавых колаў, творчай інтэлігінцыі, прэсы з гісторыяй, культурай і сучасным станам Беларусі і яе народа (1997).
    ТБМ “Прамень” з’яўляецца рэгіянальным калектыўным сябрам Беларускага Рэспубліканскага ТБМ імя Ф. Скарыны, а таксама калектыўным сябрам Міжнароднага літаратурнага фонду імя Янкі Купалы. Таварыства ўдзельнічала ў спаборніцтве на лепшую арганізацыю працы ў ТБМ Беларусі і па выніках атрымала першае месца.
    “Прамень” — адзін з ініцыятараў заснавання Латвійскага фонду беларускай культуры (1996). Падтрымлівае сувязі з Беларускім таварыствам “Радзіма”, таварыствам “Латвія  Беларусь”, прымае ўдзел у мерапрыемствах Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Са снежня 1994 г. выдае газету “Прамень” (рэдактар Лявон Шакавец). Як самастойнае падраздзяленне ў склад таварыства ўваходзіць фальклорны ансамбль “Надзея”, з удзелам якога арганізоўваюцца экскурсіі ў розныя гарады Латвіі, дзе чытаюцца лекцыі і ладзяцца канцэрты. У 1993 г. ансамбль узнагароджаны Міністэрствам культуры Беларусі пахвальным лістом і атрымаў у падарунак беларускія нацыянальныя касцюмы. У 1994 г. міністр культуры Беларусі А. Бутэвіч прыязджаў у Рыгу, каб узнагародзіць таварыства юбілейным медалём Ф. Скарыны, і падараваў ансамблю канцэртны ўзмацняльнік з магнітафонам. Кіраўнік і заснавальнік ансамбля “Надзея” з 1990 да 1995 г. — Ніла Александровіч, з 1995 г. — Зоя Кальвіш.
    Алесь Карповіч (Рыіа), Анфіса Ляднёва
    100
    Арганізацыі, установы, падзсі
    Таварыства беларускай школы
    Таварыства беларускай школы, грамадская арганізацыя ў Літве.Створана ў 1994 г. Яго работай кіруюць Рада і Управа. Старшыня Л. Слесарава. Таварыства займаецца праблемамі беларускай асветы ў Літве, апякуецца Вільнюскай беларускай школан імя Ф. Скарыны, беларускай моладдзю з Літвы, якая вучыцца ў ВНУ Беларусі. Намаганнямі сяброў ТБШ ад пачатку 1999 г. фарміруецца беларуская група дзяцей у дзіцячым садку № 151 г. Вільнюса. Пры таварыстве ў 1997 г. створана Музейная рада, якая займаецца праектам адкрыцця музея беларускага школьніцтва для вывучэння, захавання і прапаганды традыцый беларускай школы на Віленшчыне і ў Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду. Таварыства ўваходзіць у склад Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, удзельнічае ў яго мерапрыемствах.
    Галіна Сяргесва
    III.	Выданні, зборнікі
    “А пошнія паведамленні БА С”
    “Апошнія паведамленні БАС” (“Apojbnija paviedamlenni BAS”), інфармацыйны бюлетэнь Беларускага аб’яднання студэнтаў у Польшчы. Выходзіў у 1981 і 1989 гг. у Варшаве. У лістападзе 1981 г. выйшлі № 1 і 2, якія былі распаўсюджаны ў студэнцкіх асяродках Варшавы і Беластока. У канцы 1981 г. выдадзены № 3, які быў канфіскаваны польскімі уладамі ў сувязі з увядзеннем ваеннага становішча ў Польшчы. У 1989 г. выйшлі 3 нумары бюлетэня. У ім адлюстраваны дзейнасць БАС, пытанні яго рэгістрацыі ў дзяржаўных установах Польшчы, змешчаны матэрыялы, прысвечаныя папулярызацыі беларускай культуры, гісторыі і нацыянальных традыцый, ахове помнікаў беларускай гісторыі і культуры, рэлігійным узаемаадносінам у Польскай дзяржаве, турыстычнай, грамадскакультурнай і інш. дзейнасці беларускіх студэнтаў. Выходзіў пад кіраўніцтвам Галоўнай рады БАС, рэдагаваўся варшаўскімі і беластоцкімі студэнтамібеларусамі.
    Ларыса Языковіч
    “Беларус Віленшчыны”(1)
    “Беларус Віленшчыны”, штотыднёвая беларуская старонка ў рускай газеце “Эхо Літвы”, орган Таварыства беларускай культуры ў Літве. Выдавалася з 5 лістапада 1993 г. да 30 снежня 1994 г. Выйшла 59 нумараў на беларускай мове (кірыліцай). На старонках прадстаўлена дзейнасць ТБК у Літве па захаванню беларускай культурнай спадчыны, культурнаасветныя мерапрыемствы беларускіх суполак, праблемы адраджэння беларускага грамадскакультурнага жыцця, беларускага школьніцтва ў Літве, інфармацыя пра галоўныя падзеі грамадскапалітычнага і культурнага жыцця бацькаўшчыны. Мела рубрыкі “Наша хронік.а”, “Весткі з Беларусі”, “Наш каляндар” (стараннямі I. Міхальчука штомесяц тут расказвалася пра найбольш адметныя падзеі беларускай гісторыі, гадавіны майстроў культуры, грамадскапалітычных дзеячаў), “Інфармацыя” (пра мерапрыемствы беларускай грамады, праграма беларускіх перадач па радыё і тэлебачанні), звесткі пра беларускія абрадавыя святы (Вялікдзень, Купалле, Каляды і інш.). Змешчана серыя артыкулаў Л. Луцкевіча “Пазнайма свой горад”. Апублікаваны матэрыялы да ўгодкаў дзеячаў беларускага адраджэння XX ст. — Я. Драздовіча, А. Уласава, Б. Тарашкевіча, Р. Шырмы, В. Іваноўскага, А. Каўша, А. Стэповіча, С. НовікаПяюна, прадстаўнікоў беларускай культуры ў Літве — У. Рубацкага, Л. Мурашкі, Э. Падбярэзскага і інш. Публікаваліся артыкулы пра жыццё беларусаў у свеце (святкаванне ўгодкаў абвяшчэння БНР у Вільнюсе, ішых краінах, адзначэнне 50х угодкаў вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі, Свята беларускай пісьменнасці і друку, сустрэча беларускай моладзі свету, Першы з’езд беларусаў краін Балтыі). Практычныя парады па візаваму рэжыму чытачы знайшлі ў інтэрв’ю прадстаўніка пасольства Беларусі ў Літве, змешчаны тлумачэнні Міністэрства асветы Беларусі адносна прыёму ў ВНУ краіны прадстаўнікоў беларускай дыяспары. На старонках “Беларуса Віленшчыны” друкаваліся такія аўтары, як Л. Луцкевіч, 3. КаўшанкаКратовіч, Л. Кароль, А. Анішчык, П. Саўчанка і інш.
    Галіна Сяргесва
    “Беларус Віленшчыны”(2)
    „Беларус Віленшчыны”, штотыднёвая беларуская старонка ў польскай газеце “Kurier Wilenski”, орган Таварыства беларускай культуры ў Літве. Выдавалася на беларускай мове лацінкай з 2 верасня 1994 г. да 31 сакавіка 1995 г. Усяго выйшаў 31 нумар. 3 1 па 18ты нумар змест старонкі ў асноўным дубліраваў тыя матэрыялы, што друкаваліся на беларускай старонцы ў рускай газеце “Эхо Лнтвы” (за выключэннем № 14). Захавалася і канцэпцыя гэтай старонкі, і рубрыкі (“Наша хроніка”, “Весткі з Беларусі”. “Інфармацыя”, “Наш каляндар”, тлумачэнні і традыцыі святкавання абрадавых беларускіх святаў). З’явіўся феналагічны калявдар на кожны месяц года. Надрукаваны артыкулы да гадавін беларускіх дзеячаў — Ф. Багушэвіча, А. Луцкевіча, У. Самойлы, С. РакМіхайлоўскага, К. Сваяка і інш. Серыя артыкулаў М. Савіча прысвечана беларускай мове Віленскага краю, яе гісторыі і сучаснаму стану. Змешчана заява Таварыства беларускай культуры ў Літве аб праблемах адраджэння беларускай мовы на беларускалітоўскім памежжы (№ 26), яго заява ў абарону дзяржаўнай сімволікі Беларусі і беларускай мовы з нагоды прызначанага рэферэндуму (№ 31). На старонках друкаваліся матэрыялы Л. Луцкевіча, Л. Каваля, М. Савіча, П. Саўчанкі, С. Валодзькі і інш.
    Галіна Сяргсева
    102
    Выданні, зборнікі
    “Беларуская школа ў Латвіі”
    Навуковапапулярны, педагагічны і літаратурнаграмадскі часопіс (19261929, 19321934). Узнік як орган Таварыства беларускіх вучыцялёў у Латвіі і як дадатак да газеты 'Толас беларуса”. Адказны рэдактар К. Езавітаў. Выдавец — “Беларускае выдавецтва ў Латвіі”. Рэдакцыя часопіса працавала ў цесным кантакце з Беларускім навуковакраязнаўчым таварыствам у Латвіі. Часопіс асвятляў становішча беларускіх навучальных устаноў, арганізацыю навучальнага працэсу ў беларускіх гімназіях, школах, рабіў агляды культурных падзей у жыцці беларусаў Літвы, Заходняй Беларусі, Чэхаславакіі, а таксама ў БССР, друкаваў фальклор беларусаў Латвіі, мастацкія творы мясцовых аўтараў, а таксама артыкулы па гістарычнай тэматыцы (“Ахова помнікаў старажытнасці на Віцебшчыне” Б. Брэжгі, “Літоўская метрыка і яе каштоўнасць для вывучэння мінуўшчыны Беларусі’ 3. Даўгялы і інш.). Нумары афармляліся фотаздымкамі тэатралыіых пастановак, школьных класаў, экскурсій. партрэтамі дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва — Я. Коласа, Я. Купалы, У. Галубка, М. Гарэцкага, а таксама Я. Райніса і інш. Многа ілюстрацый бралася з выданняў Савецкай Беларусі.
    Сяргей Панізьнік
    “Бсларускі каляндар”
    Выданне Беларускага грамадскакультурнага таварыства (БГКТ) у Польшчы. Выходзіць штогод з 1957 г. у Беластоку. Выпуск за 1993 г. надрукаваны ў Гродне, за 1994 і наступныя гады — па заказу БГКТ у Мінску, выдавецтвам “Беларусь”. У першым нумары рэдакцыя падкрэсліла, што імкнецца стварыць выданне, якое з’явілася б дапаможнікам і дарадчыкам для беларусаў Польшчы, у якім яны знайшлі б шмат карыснага і цікавага, якое адлюстроўвала б сучаснае жыццё беларусаў у Польшчы і гісторыю беларускага народа. Структурна Беларускі каляндар” падраздзяляецца на некалькі частак. На пачатку даюцца астранамічныя звесткі, імяніны, царкоўныя праваслаўны і каталіцкі календары па старому і новаму стылю. У каляндарным раздзеле падаюцца імёны і падзеі, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі — даты нараджэння і смерці Кастуся Каліноўскага, Адама Міцкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Браніслава Тарашкевіча, угодкі Грунвальдскай бітвы, час выхаду першай легальнай беларускай газеты “Наша доля” і інш. Значнае месца ў выданні займаюць артыкулы з гістарычнай тэматыкай, матэрыялы аб дзейнасці БГКГ. “Беларускі каляндар’ адлюстроўваў грамадскапалітычнае жыццё Польшчы, пры гэтым не пазбег палітызаванасці (матэрыялы пра дзейнасць ГІАРП, ленінскія прынцыпы ў вырашэнні нацыянальнага пытання). Але адначасова мог змяшчаць на сваіх старонках такія матэрыялы, якія было немагчыма надрукаваць у Савецкай Беларусі. Цікавымі з’яўляюцца артыкулы Вінцука Склубоўскага "Праўнае становішча беларусаў у перадваеннай Польшчы і сёння" (“Беларускі каляндар”, 1956), “Школьная справа і беларускі нацыянальнавызваленчы рух” (1967), “Нашчадкі Грамады” (1981), Антона Мірановіча Статут 1529 года літоўскі, польскі ці беларускі” (1984), Аляксандра Анташэвіча “Каліноўскі — пачаткі і ідэі сучаснай Беларусі” (1984), Віктара Шведа “Абарончая вайна 1939 года” (1989), Сакрата Яновіча “Стагоддзе беларускай думкі” (1984) і інш. Значную частку выдання займаюць матэрыялы па гістарычнаму краязнаўству, нататкі пра гміны, вёскі, прыходы, цэрквы на Беласточчыне, а таксама па культуры і мастацтву. Надрукавана шмат вершаў, a таксама партрэты і біяграфіі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Уладзіслава Галубка, Змітрака Бядулі, Цёткі, вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў у Польшчы — Алеся Барскага, Янкі Дубіцкага, Віктара Шведа, Сакрата Яновіча і інш. Апублікавана шмат фальклорнага матэрыялу — песень, казак, легендаў, паданняў, іншых відаў народнай творчасці. Змяшчаюцца рэпертуарныя старонкі для аматарскіх фальклорных і тэатральных калектываў. Апошнія старонкі выдання ўтрымліваюць разнастайныя парады гаспадарам, гумар, юрыдычныя парады, вершы і казкі для дзяцей. Выданне добра ілюстравана, змяшчае шмат фотаздымкаў беларускіх краявідаў, партрэты беларускіх пісьменнікаў, грамадскіх і культурных дзеячаў.