Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Сяргей Панізьнік “Прамень ”
“Прамень”— культурнаасветніцкая газета беларусаў Латвіі, выходзіць з снежня 1994 г. на беларускай мове. Заснавана беларускімі суполкамі ў Латвіі. 14 мая 1994 г. яны стварылі Раду па выданню газеты. Галоўным рэдактарам Рада зацвердзіла Лявона Шакаўца. Непасрэдна выданнем газеты займаецца Таварыства беларускай мовы “Прамень”. Перыядычнасць раз у месяц, выходзілі аб’яднаныя нумары за два месяцы.
Газета інфармуе чытачоў пра дзейнасць беларускіх суполак у Латвіі, палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё ў Беларусі. Друкуе матэрыялы па гісторыі Беларусі, развіццё беларускай культуры, мовы, нацыянальныя традыцыі беларусаў. Многія публікацыі расказваюць пра вядучых беларускіх дзеячаў у Латвіі. Падаюцца аб’явы, рэклама і іншая інфармацыя для латышскіх беларусаў. Газета выдаецца на сродкі, атрыманыя ад прыхільнікаў беларускай справы. Галоўныя ахвярадаўцы выдання былі беларускія прадпрымальнікі Латвіі Янка Кабановіч, Валянціна Піскунова.
Ганна Сурмач
“Рунь”
Беларуская газета, заснаваная Віленскім Таварыствам беларускай культуры. Першы нумар “Руні” выйшаў 25 сакавіка 1997 г. у Вільнюсе. Перыядычнасць выдання — 1 нумар у месяц. Рэдакцыйную раду ўзначальвае перакладчьік, паэт, літаратуразнаўца Алег Мінкін. “Рунь” расказвае пра жыццё беларусаў у Літве, змяшчае гістарычныя артыкулы, архіўныя матэрыялы, у тым ліку шматлікія фотаздымкі, успаміны відных беларускіх дзеячаў, разнастайныя матэрыялы, прысвечаныя адраджэнню беларускай культуры. Дзейнасць рэдкалегіі газеты падпарадкавана абуджэнню нацыянальнай свядомасці этнічных беларусаў у Літве і пашырэнню ведаў аб сваім краі.
За час існавання, “Рунь” ужо змагла прыцягнуць да сябе ўвагу — на яе адрас прыходзяць шматлікія водгукі зза мяжы, дасылаюцца новыя матэрыялы. Рэдакцыйная рада зацікаўлена ў пашырэнні кола чытачоў свайго выдання: кожны чарговы нумар дасылаецца ў тыя краіны свету, дзе таксама пражываюць беларусы.
На Другім з’ездзе беларусаў краін Балтыі было прапанавана зрабіць газету “Рунь” інфармацыйным органам беларусаў Балтыі, што дасць магчымасць паўней выкарыстаць творчы патэнцыял рэдкалегіі і павялічыць тыраж газеты.
Леакадзія Мілаш (Вілыіюс)
“Скарыніч”
Маскоўскамінскае літаратурнанавуковае выданне. Выйшлі чатыры зборнікі (Мн., 1991. Вып. 1.;Мн., 1993. Вып. 2.; М; Мн:, Смаленск, 1997. Вып. 3;. Мн., 1999, Вып. 4). Укладальнік — маскоўсківучоныбеларус А. Каўка. Выдаецца на беларускай мове, частка тэкстаў — на рускай. Вып. 1,2 выйшлі ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”, вып. 3 — у выдавецтве “Тэхналогія” пры фінансавай падтрымцы Маскоўскага згуртавання беларусаў “Бацькаўшчына” і камерцыйнавыдавецкай фірмы “Рух”, вып. 4 у выдавецтве “Беларускі кнігазбор” пры фінансавай падтрымцы М. Шкялёнка.
Адна з асноўных тэм зборнікаў — творчая спадчына вялікага беларускага асветніка Ф. Скарыны і праблемы яе вывучэння. Гэтаму прысвечаны раздзелы “Вячыстае святло Скарыны” (вып. 1) і “Прарок на бацькаўшчыне” (вып. 2). У вып. 1 змешчаны матэрыялы дыскусіі, арганізаванай ў 1989 г. Інстытутам сусветнай літаратуры AH СССР супольна з Саветам па беларускай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў СССР і Маскоўскім таварыствам беларускай культуры па энцыклапедычнаму даведніку “Францыск Скарына і яго час” (Мн., 1988). Навукоўцы з Масквы, Мінска, Ленінграда, Варшавы, Гомеля, Калугі выказалі тады свае меркаванні, прапановы, у т. л. думку “аб неабходнасці якасна новага прарыву ў вывучэнні асобы і творчай спадчыны першадрукара” (Вып. 1. С. 47). Уяўленні сучаснікаў — вучоных, пісьменнікаў, рабочых, настаўнікаў, студэнтаў — пра вялікага продка раскрываюцца ў іх адказах на пытанні “Скарыніча” з нагоды 500х угодкаў яго нараджэння. Змешчаны анатацыі выданняў за 1988,1989 гг. пра Ф. Скарыну ў Беларусі і беларускім замежжы. У вып. 2 прадстаўлены матэрыялы, прысвечаныя святкаванню 500х угодкаў Ф. Скарыны і святу славянскага пісьменства літаратараў і навукоўцаў з Беларусі, беларускага замежжа — С. Яновіча (Беласточчына), Б. Бялаказовіча (Варшава), М. Нікалаева
110
Выданні, зборнікі
(Ленінград), А. Анішчыка (Вільнюс), В. Целеша (Рыга), інжынера А. Сабалеўскага (Масква). Змешчаны выказванні ў сувязі з гэтым вядомых у замежжы беларусістаў і літаратараў Ю. Мядзведзева (Масква), В. Дзіекава (Сафія), Т. Бэрда (НьюЙорк), К. Гутшміта (Берлін), Дж. Дынглі (Ловдан), А. Лапінскене (Вільнюс), Т. Левашкевіча (Познань), Г. Пікарды (Лондан), А. Рогава(Масква), С. Скарыны (Малрэаль). Гэтая публікацыя ў “Скарынічы” — своеасаблівыя агледзіны дасягненняў ў галіне скарыназнаўства, вызначэнне праблем далейшых даследаванняў спадчыны беларускага асветніка. Выкладзены таксама развагі Г. Лебедзева і У. Конана аб творах і творчасці Ф. Скарыны, погляд Я. Неміроўскага на бібліяграфічны даведнік “Пяць стагодзьдзяў Скарыніяны. XVI—XX”, падрыхтаваны ў эміграцыі В. Тумашам і выдадзены ў 1989 г. Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў НьюЙорку (вып. 2).
Да 400х угодкаў друкаванага Статута Вялікага Княства Літоўскага прымеркаваны матэрыялы скарынаўскага семінара (Масква, 1989), на якім абмяркоўвалася энцыклапедычнае выданне “Статут Вялікага княства Літоўскага. 1588” (Мн., 1989). У выступленнях вучоных з Варшавы (Б. Бялаказовіч), Масквы (А. Каўка, Я. Неміроўскі, Ю. Лабынцаў), Ленінграда (В. Грыцкевіч), Мінска (А. Грыцкевіч, Г. Сагановіч) падкрэслівалася агульнаславянскае і агульнаеўрапейскае значэнне гэтага буйнога прававога і літаратурнага помніка, вызначалася навуковая і нацыянальнаасветная роля гэтага выдання (Вып. 2).
Асэнсаванню шляху і творчай спадчыны пісьменніцкага згуртавання 1920х гадоў “Узвышша” прысвечаны выпуск 4 “Скарыніча” , прымеркаваны да 100ых ўгодкаў аднаго з яго вядучых прадстаўнікоў А. Бабарэкі. У ім змешчаны дакументы з гісторыі літаратурнага аб’яднання (публікацыі Р. Платонава, I. Куркова, А. Каўкі), эпісталярыя пісьменнікаў“узвышэнцаў” (публікацыі А. Бабарэкі, Я. Кісялёвай, А. Гесь), роздум пра ролю іх творчасці у кантэксце беларускай і сусветнай культуры У. Конана, А. Каўкі, I. Багдановіч. У раздзеле гэтага выпуска “Постаці” матэрыялы пра беларускага гісторыка ў Варшаве Ю. Турнка і бібліяграфія яго прац.
У “Скарынічы” апублікаваны матэрыялы з рукапіснай спадчыны жыхара Масквы вядомага беларускага гісторыка М. Улашчыка (публікацыя А. Улашчыка), яго успаміны “Хроніка” (Вып. 1,2), “Навальніца” (Вып. 3), якія знаёмяць з яго “нязвыклымі, поўнымі горычы і драматызму універсітэтамі” (А. Каўка. Вып. 1. С. 96), трагічным лёсам беларускай інтэлігенцыі і сялянства.
У зборніках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы (са сховішчаў Нацыянальнага архіва РБ, Беларускага дзяржаўнага архіва, архіва КДБ РБ, Цэнтральнага дзяржаўнага архівамузея літаратуры і мастацтва, гісторыкадакументальнага дэпартамента МЗС Расіі), мемуарныя матэрыялы, публікацыі пра жыццё і творчасць дзеячаў беларускай культуры і навукі Б. ЭпімахШыпілы, В. Ластоўскага, Я. Лёсіка, У. Ігнатоўскага, праз постаці якіх раскрываюцца здабыткі і цяжкасці нацыянальнага адраджэння ў канкрэтнай гістарычнай рэальнасці 20х гг. (публікацыі А. Каўкі, Р. Платонава).
Дзякуючы раздзелам “Вяртанне” (Вып. 2) і “Забытыя тэксты” (Вып. 3), “Незабытыя тэксты” (Вып. 4) уводзяцца ў грамадскі ўжытак матэрыялы з рукапіснай, забытай ці малавядомай спадчыны Я. Лёсіка, А. Смоліча, I. Луцкевіча, А. Бабарэкі, Я. Варонкі, Я. Дылы. У палемічным тэксце невядомага аўтара “О “старой” н “новой” Уннн”, адшуканым ва Украінскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Львове, разглядаецца праблема беларускай нацыянальнай царквы (публікацыя А. Каўкі. Вып. 3). У “Пнсьме русскому другу” А. Каўкі, якое напісана ў 1977 г., мела шырокае хаджэнне ў спісах, а ўпершыню было выдадзена беларускай эміграцыяй у Лондане (1979), асэнсоўваецца, па словах аўтара, “адвечна вострая праблема нацыянальнай выжывальнасці беларусаў” (Вып. 1). Вострапалемічны артыкул Лукаша Валовіча “Нацнональное “адраджэньне” Белорусснн” (публікацыя 1. Бурсава, А. Каўкі) і эсэ ўкраінскага пісьменнікаэмігранта Яўгена Маланюка “Маларасійства” прысвечаны нацыянальнай свядомасці, праблемам адраджэння народаў Беларусі і Украіны (Вып. 2).
У зборніках узноўлены публікацыі 20х гг. аб нацыянальнакультурнай працы беларусаў у Маскве, змешчаны дакументы з гісторыі стварэння ў снежні 1988 г. і хроніка дзейнасці Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Ф. Скарыны (Вып. 1,2). Выданне ілюстравана рэдкімі фатаздымкамі.
Галіна Сяргеева
“Сустрэчы”
“Сустрэчы” (“Spotkania”), часопіс. Выдаваўся Радай культуры студэнтаў беларускай нацыянальнасці пры Акруговай радзе Згуртавання польскіх студэнтаў у Варшаве. Выходзіў у 19831990 гг., усяго апублікавана 13 нумараў. Матэрыялы часопіса прысвечаны пытанням беларускага нацыянальнага руху і грамадскакультурнай дзейнасці беларускіх студэнтаў у Польшчы, беларускай культуры. У кожным нумары змяшчалася хроніка дзейнасці беларускага студэнцкага руху (сустрэчы, грамадскакультурныя мерапрыемствы, вандроўкі па Беласточчыне і г. д.). У “Сустрэчах” пачалі сваю прафесійную дзейнасць многія сучасныя беларускія журналісты Польшчы. Гэта было другое, пасля тыднёвіка “Ніва”, афіцыйнае беларускае перыядычнае выданне ў пасляваеннай Польшчы.
Ларыса Языковіч
111
Выданні, зборнікі
“Фос”
“Фос” (“Fos”, ад грэч. святло), часопіс рэлігійнага характару, орган Праваслаўнага беларускага брацтва св. Кірыла Тураўскага на Беласточчыне. Першы нумар выйшаў у пачатку 1989 г., выданне працягваецца.
Спачатку “Фос” рэдагавалі вучні Вышэйшай праваслаўнай духоўнай семінарыі ў Яблэчне. Часопіс стаў першым праваслаўным выданнем на беларускай мове, якое ўбачыла свет у Польшчы ў пасляваенны час. Размнажаецца з дапамогай ксеракапіравання, тыражом 4080 экз., распаўсюджваецца ў Польшчы, асабліва на Беласточчыне, частка даходзіць да Беларусі і беларускай дыяспары на Захадзе. Фінансавую дапамогу ў выданні часопіса аказваюць прыватныя асобы ў Польшчы і з краін Захаду. Змяшчае тэалагічныя і гістарычныя артыкулы, агляд рэлігійных і грамадскапалітычных падзей у Польшчы, хроніку беларускага нацыянальнага руху ў краіне. 3 канца 1989 г. выдаваўся як часопіс праваслаўнай беларускай моладзі, орган Брацтва праваслаўнай моладзі БеластоцкаГданьскай епархіі, аўтаномны дадатак да “Listu Informacyjnego” (“Інфармацыйнага ліста”) — часопіса, які выдавала Брацтва праваслаўнай моладзі БеластоцкаГданьскай епархіі. 3 1990 г. вызначае сябе як квартальнік Брацтва праваслаўнай моладзі БеластоцкаГданьскай епархіі. Часопіс быў адным з ініцыятараў паломніцтваўвандровак праваслаўнай беларускай моладзі па рэлігійных мясцінах Беласточчыны (праводзяцца з 1989 г.).