• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    115
    Персаналіі
    Навуковыя даследаванні Ж. Алфёраў праводзіць у галіне фізікі паўправаднікоў, паўправадніковай і квантавай электронікі, тэхнічнай фізікі. Свае першыя навуковыя даследаванні па фотаправоднасці тэлурыда вісмута ён выканаў у студэнцкія гады. Прымаў дзейсны ўдзел у стварэнні першых айчынных транзістараў, фотадыёдаў, магутных германіевых выпрамляльнікаў. Даследаванні ў гэтым кірунку абагульнены ў кандыдацкай дісертацыі, якую ён паспяхова абараніў у 1959 г.
    У 1967 г. Ж. Алфёраў сумесна з калегамі стварыў у сістэме AlAsGaAs гетэраструктуры, блізкія па сваіх уласцівасцях да ідэальнай мадэлі паўправадніковага лазера, а потым і першы паўправадніковы гетэралазер, які працаваў у неперапынным рэжыме пры пакаёвай тэмпературы. У 1970 г. прапанаваў ідэальны пераход шматкампанентных злучэннях InGaAsP і стварыў лазеры на іх аснове, якія знайшлі шырокае выкарыстанне ў якасці крыніц выпраменьвалня ў валаконнааптычных лініях сувязі павялічанай адлегласці. Адкрыў з’явы звышінжэкцыі, электроннага і аптычнага абмежавання ў гетэраструктурах і паказаў, што ў паўправадніковых гетэраструктурах можна прынцыпова паповаму кіраваць электроннымі і светлавымі патокамі. Стварыў “ідэальныя” паўправадніковыя гетэраструктуры. Гэта дазволіла кардынальна палепшыць параметры большасці з вядомых паўправадніковых прыбораў і стварыць прынцыпова новыя прыборы, перспектыўныя для выкарыстання ў аптычнай і квантавай электроніцы. Даследаваннямі Ж. Алфёрава практычна закладзены асновы прынцыпова новай электронікі на падставе гетэраструктур з шырокім дыяпазонам прымянення, якая вядома сёння як “зонная інжынерыя”. Вынікі даследаванняў гетэрапераходаў у паўправадніках Ж. Алфёраў абагульніў у доктарскай дысертацыі, якую паспяхова абараніў у 1970 г. Некаторыя вынікі яго фундаментальных прац ляглі ў аснову новых навуковых і тэхнічных накірункаў, у тым ліку — буйнамаштабнай вытворчасці сонечных элементаў для касмічных батарэй (адна з іх была ўстаноўлена ў 1986 г. на базавым модулі касмічнай станцыі “Мір” і дзейнічала на арбіце ўвесь тэрмін эксплуатацыі без відавочнага памяньшэння магутнасці).
    3	1983 г. прыарытэтны кірунак навуковых даследаванняў — сінтэз і даследаванне уласцівасцей нанаструктур паменшанага памеру (квантавых дратоў і квантавых кропак). У 19931994 гг. упершыню сумесна з вучнямі рэалізаваў гетэралазер на аснове структур з квантавымі кропкамі — “штучнымі атамамі”.
    Акадэмік Ж. Алфёраў — аўтар больш за 500 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, больш за 50 вынаходніцтваў. Сярод яго вучняў 48 кандыдатаў і 15 дактароў навук. За фундаментальныя даследаванні ў галіне гетэрапераходаў у паўправадніках і стварэнне на іх аснове новых прыстасаванняў Ж. Алфёраву прысуджана Ленінская прэмія СССР (1972), Дзяржаўная прэмія СССР (1984). Ён узнагароджаны залатым медалём Франклінскага інстытута ЗША (1971). У 2000 г. яму (сумесна з амерыканскімі вучонымі) была прысуджана Нобелеўская прэмія ў галіне фізікі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Расійскай Федэрацыі “За заслугі перад Айчынай” II ступені.
    З’яўляецца галоўным рэдактарам часопіса “Пнсьма в журнал теоретнческой фнзнкн”, членам рэдакцыйнай калегіі часопіса “Фнзнка н техннка полупроводннков”, старшынёй Савета па фізіцы і хіміі паўправаднікоў Расійскай АН, сябрам Еўрапейскага фізічнага таварыства.
    У навуковым супрацоўніку акадэмік Ж. Алфёраў больш за ўсё цэніць “уменне выбраць перспектыўны кірунак, смеласць ў гэтым выбары, цярпліваць і настойлівасць, калі няма хутка бачных поспехаў у яе правядзенні”.
    Вольга Гапоненка
    Альтшулер Аляксандр
    Альтшулер Аляксандр Якаўлевіч (псеўд. Альтуці; сакавік 1870, Полацк  чэрвень 1950, Масква), артыст оперы, рэжысёр іпедагог. Заслужаны артыст РСФСР і Украінскай ССР.
    3	пяці гадоў жыў у Пярмі. Займаўся ў мясцовым музычнадраматычным гуртку, дзе выступаў у канцэртах пад акампанемент С. Дзягілева. Першыя ўрокі вакалу браў у вядомага педагога Кабелы. У 1888 г., пры матэрыяльнай падтрымцы пермскай грамадскасці, паехаў у Маскву, дзе вучыўся ў Музычнадраматычным вучылішчы. Па яго заканчэнню ў 1893 г. дэбютаваў пад псеўданімам Альтуці ў маскоўскай Італьянскай оперы (працаваў разам з Л. Собінавым). У 18941912 гг. спяваў на оперных сцэнах Казані, Астрахані, Екацерынбурга; у 1907 і з 1912 г. — Варонежа, Іркуцка; з 1908 г. — Пярмі, Саратава; пасля 1917 г. — Адэсы, Баку, РастованаДоне; у 19201924 гг. — Харкава; у 19251926 гг. — Пярмі. Займаўся таксама рэжысурай. Сярод яго пастановак — “Аіда”, “Жыд”, “Кармэн” (першая пастаноўка ў Екацерынбургу). 3 1930 г. — суфлёр Вялікага тэатра. Запісваўся на грампласцінкі. Узнагароджаны ордэнамі “Герой працы” (1923) і “Знак Пашаны” (1937). Пра А. Альтшулера ёсць звесткі ў кнізе ўспамінаў А. Пазоўскага “Запіскі дырыжора” (М., 1968).
    Алесь Карлюкевіч
    116
    Персаналіі
    Альтшулер Сямён
    Альтшулер СямёнАляксандравіч (24.9.1911, Віцебск24.1.1983, Казань), фізік, членкарэспаіідэнт AH СССР (1976).
    С. Альтшулер скончыў Казанскі універсітэт (1932), у якім працаваў з 1935 г. У 1955 г. быў абраны прафесарам.
    Навуковыя даследаванні С. Альтшулера прысвечаны радыёспектраскапіі і парамагнетызму, у прыватнасці, ядзернаму магнетызму. У 1934 г. сумесна з I. Тамам выказаў ідэю аб існаванні ў нейтрона магнітнага моманту і дакладна вызначыў яго знак і велічыню. У 1948 г. вызначыў уплыў звыштонкіх магнітных узаемадзеянняў на спектры электроннага парамагнітнага рэзанансу. Высунуў тэорыю акустычнага парамагнітнага рэзанансу (1952). Прапанаваў метад атрымання звышнізкіх тэмператур, які заснаваны на адыябатыўным размагнічванні ядзерных спінаў ванфлекаўскіх парамагнетыкаў.
    Вольга Гапоненка
    Аляшкевіч Мікалай
    Аляшкевіч Мікалай (4.5.1920, в. Катлова Навагрудскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер Навагрудскі рн Гродзенскай вобл.), інжынер воднага будаўніцтва.
    М. Аляшкевіч паходзіць з беларускай сялянскай сям’і. У 1934 г. закончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы Катлова. Да 1939 г. працаваў на бацькоўскай гаспадарцы, займаўся пчалаводствам. Вучыўся ў сярэдняй школе. Затым, пры савецкай уладзе, кіраваў хлебапякарнямі ў Навагрудку. У 19411944 гг. працаваў у Баранавічах на чыгунцы. У 1944 г. выехаў з сям’ёй у Польшчу, пасяліўся ў Гданьску. Працаваў фатографам у Цэнтральным архіве Войска польскага. У 19471950 гг. займаўся фатаграфіяй, меў прыватнае атэлье. Пасля яго закрыцця ўладамі вучыўся ў агульнаадукацыйным ліцэі ў Гданьску. У 1957 г. скончыў факультэт воднага будаўніцтва ў Гданьскім палітэхнікуме. Да 1985 г. працаваў у Інстытуце воднага будаўніцтва Польскай акадэміі навук у Гданьску. Займаўся даследаваннем марскога будаўніцтва ў галіне дынамікі мора.
    М. Аляшкевіч — аўтар шматлікіх артыкулаў па праблемах выкарыстання энергіі ветравага хвалявання мора, працэсаў узаемадзеяння ветравых хваляў з гідратэхнічнымі пабудовамі, уплыву масы вады на велічыню і характар удару марскіх хваляў, метадалогіі гідраўлічных даследаванняў прасторавага хвалявання. Яго публікацыі друкаваліся на старонках навуковых выданняў Польшчы, ЗША, Германіі, Японіі. Сярод іх “Методыка даследаванняў уплыву скалавых эфектаў у гідраўлічных даследаваннях працэсаў хвалевага ўдару” (у сааўтарстве), “Рухомы паглынальпік хваляў, які забяспечвае порт перад хваляваннем” і інш. Вынікі даследаванняў М. Аляшкевіча былі выкарыстаны на практыцы ў водным будаўніцтве, у тым ліку пры будаўніцтве Паўночнага порта ў Гданьску. У 1980 г. наш суайчыннік удзельнічаў у распрацоўцы праблемы выкарыстання ракі Сенегал у Афрыцы.
    У 1973 г. М. Аляшкевіч атрымаў спецыялыіую ўзнагароду старшыні ПАН і Міністэрства навукі, Вышэйшай адукацыі і тэхнікі за ўдзел у распрацоўцы метадаў матэматычнага і фізічнага мадэлявання натуральных працэсаў узаемадзеяння ветравых хваляў з марскім берагам і штучнымі абмежаваннямі. У 1983 г. атрымаў адзнаку “Заслужаны для Гданьскай зямлі” за асаблівыя заслугі ў развіцці свайго рэгіёна.
    Жыве ў Гданьску.
    Алена Глагоўская (Гданьск, Польшча)
    Анішчык Аляксей
    Анішчык Аляксей Сцяпанавіч(псеўд. Сцяпанаў. Андрэй Чэмер, А. Шпакіінш.; 19.7(1.8).1912, хут. Мондзіна Навагрудскага пав. Мінскайгуб., цяпер Навагрудскірн Гродзенскай вобл.), педагог, журналіст, паэт, грамадскіі культурныдзеяч, эканаміст.
    Восенню 1924 г. А. Анішчык быў прыняты ў Навагрудскую беларускую гімназію, якая аказала вялікі ўплыў на фарміраванне яго асобы. Пасля вучобы на эканамічным факультэце Пазнанскага універсітэта (19301935) атрымаў дыплом магістра эканамічпых навук. Працаваў у Псіхатэхнічным інстытуце ў Катавіцах, кіраваў там курсамі для інжынераў і тэхнікаў. У верасні 1939 г. абараняў Варшаву. Пасля пераходу ў БССР настаўнічаў у Навагрудку, быў дырэктарам школы на Беласточчыне. У час нямецкай акупацыі зноў займаўся педагагічнай работай на Навагрудчыне — у в. Уселюб, у Беларускай настаўніцкай семінарыі ў Навагрудку, а таксама рэдагаваў газету “За праўду” і загадваў мясцовай друкарняй. У маі—чэрвені 1944 г. быў запрошаны працаваць у акупацыйным
    117
    Персаналіі
    сектары радыёперадач і ў рэдакцыю часопіса “Узвышша” (Мінск). Выступаў на Другім Усебеларускім кангрэсе 1944 г. Пры адступленні гітлераўскія ўлады вывезлі яго на прымусовыя работы ў Германію. Пасля фашысцкай няволі з мая 1945 г. быў на журналісцкай і выдавецкай рабоце ў ПНР: рэдактарам газеты “Trybuna robotnicza” (Катавіцэ), арганізатарамвыдаўцом часопіса “Kupiec Polski” (Кракаў), супрацоўнікам газеты “Slowo Polskie”, дырэктарам выдавецтва “Czytelnik” (Вроцлаў), кіраўніком яго аддзела (Шчэцін).
    У красавіку 1948 г. А. Анішчык быў арыштаваны органамі МДБ і вывезены ў Мінск. Прыгавораны да расстрэлу, які замянілі на 25 гадоў у лагеры строгага рэжыму. Пасля смерці Сталіна А. Анішчык быў вызвалены, але затым паўторна арыштаваны і прысуджаны Вярхоўным судом Комі АССР па арт. 58 КК РСФСР да 10 гадоў пазбаўлення волі і 5 гадоў паражэння ў грамадзянскіх правах. Лагерныя этапы расцягнуліся на 14 гадоў: 9 — у Пячорлагу каля Варкуты (Запаляр’е), 5 — у Дубраўлагу (Мардовія). Вярнуўся на бацькаўшчыну ў 1962 г. Працаваў эканамістам у Навагрудскім рне, Лідзе, Вільнюсе, дзе напярэдадні выхаду на пенсію займаў адказную пасаду ў адным з праектнаканструктарскіх інстытутаў. А. Анішчык — адзін з арганізатараў беларускага грамадскакультурнага жыцця ў Літве. Сябра рады арганізацыі беларусаў Віленшчыны “Сябрына”. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні і дзейнасці 1 аварыства беларускай культуры, Таварыства беларускай школы, Згуртавання палітвязняўбеларусаў, беларускай сярэдняй школы ў Вільнюсе. Удзельнічаў у з’ездах беларусаў Балтыі і іншых мерапрыемствах беларускай дыяспары. Падтрымліваў сувязі з навукоўцамі, прадстаўнікамі грамадскіх і творчых колаў Беларусі і Літвы. Наладжваў экскурсіі ў Вязынку, Жупраны, Ракуцёўшчыну і іншыя гістарычныя мясціны.