• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Прыкладала намаганні дзеля адкрыцця мемарыяльнай дошкі вядомаму беларускаму пісьменніку Янку Скрыгану, які знаходзіўся ў Эстоніі ў высылцы. Клапоціцца пра далейшае развіццё нядзельнай школы, фальклорнага ансамбля, арганізацыю свята беларускай песні.
    Пятрусь Капчык (Ізяслаўль, Украіна)
    Асяндоўскі Антоній
    АсяндоўскіАнтоній Фсрдынацд (27.5.1878, Віцебск3.1.1945, Гродзіск пад Варшавай, Польшча), вандроўнік, географ, польскі пісьменнік, публіцыст.
    А. Асяндоўскі скончыў гімназію ў Пецярбургу і фізікаматэматычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Як выкладчык гэтага універсітэта ўдзельнічаў у навуковых экспедыцыях па Алтаю і Каўказу, у басейне Енісея і вакол Байкала. У 1899 г. выдаў у Пецярбургу сваю першую кнігу з апісаннем вандроўкі па Алтаю і кіргізскіх стэпах. У 18991990 гг. вывучаў хімію і фізіку ў Сарбоне (Парыж). Пасля вяртання з Францыі працаваў у Тэхнічным інстытуце ў г. Томску. Па заданню расійскага ўрада арганізаваў тэрытарыяльнапошукавую работу па даследаванню мінеральнай і расліннай сыравіны ў Харбіне, выконваў абавязкі сакратара Уладзівастоцкай філіі Расійскага геаграфічнага таварыства. Надрукаваў некалькі дзесяткаў артыкулаў у навуковых часопісах Расіі, Аўстрыі і Польшчы. Сярод іх — “Выкапнёвыя вуглі паўвострава МураўёваАмурскага і прылягаючых мясцін” (Запнскн Обіцества Амурского края. 1902) і “Аб золатапрамысловасці Усходняй Сібіры” (Вестннк Востока. 1903). За ўдзел у рэвалюцыі 1905 г. арыштаваны ў Харбіне і да 1907 г. знаходзіўся ў зняволенні. 3 1908 г. жыў у Кіеве, затым у Пецярбургу. Надрукаваў некалькі артыкулаў у расійскіх журналах; з 1909 г. рэдагаваў “Петербургскнй дневннк”. У 19181920 гг. выкладаў эканамічную геаграфію і хімію ў політэхнічным інстытуце і сельскагаспадарчай акадэміі ў Омску, быў дарадчыкам у Калчака. Пасля паражэння калчакоўцаў хаваўся ва Урунхайскім краі (цяперашняя Тува), затым у Манголіі (с. Чатгал ля воз. Хубсугул, з мая 1921 г. — ва Урзе). Праз некаторы час пераехаў ва Уладзівасток, дзе зноў стаў сакратаром Усходняга аддзела РГТ. Пасля таго, як на Далёкім Усходзе ўсталявалася савецкая ўлада, эміграваў у Японію, а затым у ЗША, дзе выдаў кнігу аб сваіх прыгодах у Манголіі
    120
    Персаналіі
    — “Звяры, людзі і богі” (НьюЙорк, 1922). У польскім перакладзе яна з’явілася ў Варшаве і выдавалася двойчы (1923 і 1925) пад назвай “Па краіне людзей, звяроў і багоў: Конна па Цэнтральнай Азіі”. Геаграфічныя, прыродазнаўчыя і этнаграфічныя матэрыялы, змешчаныя ў кнізе, прынеслі аўтару заслужаную славу пісьменніка. У 1922 г. А. Асяндоўскі пераехаў у Польшчу, дзе быў кансультантам Міністэрства вайсковых спраў і Міністэрства прамысловасці і гандлю. Выкладаў у Вышэйшай вайсковай школе, у Вышэйшай гандлёвай школе і Школе палітычных навук у Варшаве. Апублікаваў шэраг спецыяльных прац па геаграфіі і эканоміцы, горнай справе. Адначасова працягваў друкаваць белетрыстыку, прыгодніцкія кнігі на польскай мове, дзе выкарыстоўваў успаміны пра гады, праведзеныя ў Расіі (Сібір), Манголіі і Японіі: “У людскіх і лясных гушчарах” (Варшава, 1923), “За кітайскай сцяной” (Варшава, 1924) і інш.
    У 19241926 гг. разам з жонкай Соф’яй і Камілем Гіжыцкім, сябрам па Манголіі, ажыццявіў чарговую вандроўку па Паўночнай і Заходняй Афрыцы. У выніку гэтага з’явіліся новыя рэпартажы у прэсе і кнігі, выдадзеныя ў Варшаве і Львове. У 1930 г. зрабіў падарожжа чыгункай па Турцыі, Сірыі, Палесціне, Месапатаміі і Ірану. Аповесці, апавяданні і замалёўкі А. Асяндоўскага карысталіся ў свой час вялікай папулярнасцю, папулярызавалі геаграфічныя веды аб іншых краінах і народах. У канцы жыцця рэдагаваў газету “WiadomoH>ci Warszawskie” і часопіс “FilmRomans”.
    Валсрый Ярмоленка
    Аўдзееў Міхаіл
    АўдзееўМіхаілВасільевіч (15.9.1913, в. ГарадзецГорацкагапав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскай вобл. 22.6.1979, Масква), военачальнік. ГеройСавецкага Саюза.
    М. Аўдзееў служыў у Чырвонай Арміі з 1932 г. Закончыў Варашылаўградскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У паветраных баях збіў 9 самалётаў. Пасля вайны закончыў Ваенную акадэмію Генштаба у Маскве. У 1964 г. выйшаў у адстаўку у званні генералмаёра. Сярод іншых баявых узнагарод — 6 ордэнаў Чырвонага Сцяга. М. Аўдзееў аўтар трох кніг успамінаў пра вайну пад агульнай назвай “Ля самага Чорнага мора” (М., 19681975).
    Алесь Карлюкевіч
    Аўсянік Антон
    АўсянікАнтон (1888, в. Кабьшле Вілейскага пав. Віленскайгуб., цяперв. Кастрычніцкая Вілейскагарна Мінскай вобл. 1933(7)), беларускі грамадскапалітычныдзеяч.
    А. Аўсянік скончыў тэхналагічны інстытут у Харкаве, вучыўся на караблебудаўнічым факультэце Пецярбургскага політэхнічнага інстытута. У Пецярбургу далучыўся да Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1917 г. знаходзіўся ў Бабруйску, арганізаваў там выбары дэлегатаў на Першы Усебеларускі кангрэс, быў яго ўдзельнікам. У 19181919 гг. узначальваў Беларускую раду ў Бабруйску. Уваходзіў у склад Рады БНР, быў яе сакратаром. У 1918 г. удзельнічаў у перагаворах з прадстаўнікамі германскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі і дыпламатычнымі прадстаўнікамі РСФСР на Украіне, разам з іншымі членамі дэлегацыі БНР дамагаўся дыпламатычнага прызнання Беларускай дзяржавы ў яе этнаграфічных межах. У 19191920 гг. — намеснік старшыні Беларускай вайсковай камісіі. У кастрычніку 1920 г. быў удзельнікам Беларускай нацыянальнапалітычнай нарады ў Рызе. У лістападзе 1920 г. удзельнічаў у перагаворах з літоўцамі пра заключэнне дагавора аб сумеснай барацьбе супраць Польшы, быў прызначаны ўрадам В. Ластоўскага дыпламатычным прадстаўніком БНР у Літве. У 1921 г. высланы з Літвы, пераехаў у Вільню, працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1922 г. абраны дэпутатам сейма Польшчы, уваходзіў у Беларускі пасольскі клуб. Актыўна змагаўся за вызваленне Заходняй Беларусі зпад улады Польшчы і ўз’яднанне ўсіх беларускіх зямель у адной дзяржаве. У пачатку 1930х гг. пераехаў у БССР. Далейшы лёс А. Аўсяніка невядомы.
    Аляксандр Ціхаміраў
    Ахрамовіч Раман
    АхрамовічРаман Цімафсевіч(13.11.1923, Мінск 10.2.1989, Масква), усходазнавец.
    Р. Ахрамовіч нарадзіўся ў Мінску ў сям’і служачага. Пасля заканчэння сярэдняй школы пераехаў у Маскву. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны стаў байцом Маскоўскага народнага апалчэння, пазней быў накіраваны ў акупаваную Беларусь, дзе ажыццяўляў паліткіраўніцтва партызанскім атрадам імя Ленінскага камсамола. У баях
    121
    Персаналіі
    неаднаразова быў паранены. У 1944 г., пасля вызвалення Беларусі, Р. Ахрамовіч паступіў на іранскае аддзяленне Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства і ў 1949 г. скончыў яго. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Праблемы неафганскіх народнасцей у сучасным Афганістане”. Пасля абароны амаль дваццать гадоў працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства AH СССР як навуковы супрацоўнік, а ў 19621975 гг. займаў пасаду намесніка дырэктара гэтай установы. У гэты ж перыяд выкладаў у Інстытуце міжнародных адносін пры Міністэрстве Замежных спраў СССР (19571959) і Інстытуце ўсходніх моваў пры МДУ (19621963). Абараніў доктарскую дысертацыю на тэму ‘Трамадскі рух і дзяржаўная палітыка Афганістана пасля Другой сусветнай вайны”. 3 1975 г. і да апошніх дзён жыцця працаваў дырэктарам Інстытута краін Азіі і Афрыкі пры МДУ.
    Р. Ахрамовіч быў вядомым афганазнаўцам і, акрамя таго, распрацоўваў праблемы нацыянальнавызваленчага руху і міжнародных адносін на Усходзе. Ён аўтар каля 70 прац па гэтых пытаннях. Асноўнымі сярод іх з’яўляюцца: “Дзяржаўны лад Афганістана” (М., 1956); “Афганістан пасля Другой сусветнай вайны: Нарыс гісторыі” (М., 1961); “Вывучэнне гісторыі Афганістана ў Савецкім Саюзе // Савецкае афганазнаўства за 40 гадоў” (М., 1961, на пушту); “Афганістан у 18611966 гг.: Палітычны стан, канстытуцыйная рэформа” (М., 1967).
    Р. Ахрамовіч быў удзельнікам XXV (Масква, 1960), XXV1I1 (Канбера, 1971), XXX (Мехіка, 1976), XXXI (Токіо—Кіёта, 1983), XXXII (Гамбург, 1986) Міжнародных кангрэсаў усходазнаўцаў, II сесіі Міжнароднага кангрэса афрыканістаў (Дакар, 1967). У 1988 г. быў выбраны ганаровым доктарам Кабульскага універсітэта (Афганістан). Усходазнавец вёў актыўнае грамадскае жыццё. З’яўляўся членам секцыі гістарычных навук Камітэта па Ленінскіх і Дзяржаўных прэміях СССР, быў членам Прэзідыума Савецкага камітэта салідарнасці краін Азіі і Афрыкі, віцэпрэзідэнтам Таварыства “Савецкі Саюз  Афганістан”, старшынёй РасійскагаПалестынскага таварыства, а таксама галоўным рэдактарам часопіса “Вестннк Московского уннверснтета. Востоковеденне”, членам рэдкалегіі часопіса “Вопросы нсторнн”.
    Віктар Астрога
    А чапоўскі Ян
    АчапоўскіЯн(1800, в. Пацейкі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскірн Мінскай вобл. — 7.3.1871, Варшава), ура ч, доктар медыцыны.
    Нарадзіўся Я. Ачапоўскі ў сям‘і святара грэкакаталіцкай царквы. Скончыў гімназію ў Слуцку. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага універсітэта. У 1824 г. абараніў дысертацыю і атрымаў ступень доктара медыцыны. 3 1826 г. працаваў у Варшаве вайсковым урачом., з 1842 г. — урачом у дэрартаменце Сената Польшчы. Потым ардынатар у Евангелічным шпіталі, займаўся прыватнай практыкай.
    Я. Ачапоўскі даследаваў і ў 1839 г прапанаваў. новы спосаб лячэння эпілепсіі, разглядаў гэтую хваробу як самастойную. У 1855 г. увайшоў у склад камісіі па вывучэнню эпілепсіі. Даследаваў таксама атрутнае ўздзеянне тытуню на арганізм чалавека. Прапанаваў спосабы лячэння рэўматычных хвароб ёдаўтрымліваючымі вадкасцямі. Член Варшаўскага таварыства ўрачоў (1825), Віленскага таварыства ўрачоў (1835), Кракаўскага навуковага таварыства (1847). 3 1839 г. намеснік рэдактара часопіса “Pami^tnik Towarzystwa Lekarskiego Warszawskiego”.
    Вольга Гапоненка
    Багдановіч Адам
    Багдановіч Адам (Адольф) Ягоравіч (псеўд. ікрыпт. А. Б., А. Бовіч, А.Бвіч, А. Бордсовскнй, Гродненскнй обыватель;20.3(1.4). 1862, паводле інш. звестак25.3(6.4). 1862, м. Халопенічы Барьгсаўскага пав. Мінскайгуб., цяпер КрупскірнМінскайвобл,16.4.1940, Яраслаўль);этнограф, фалькларыст, мемуарыст. БацькапаэтаМ. Багдановіча.
    А. Багдановіч паходзіць з сям’і беззямельнага селяніна, былога прыгоннага, які быў дваровым (кухарам) у памешчыка і пры вызваленні надзелу не атрымаў. У сям’і існавалі багатыя традыцыі народнай культуры. Выдатнай знаўцай народнай творчасці, таленавітай апавядальніцай была бабка Рузаля (Разалія Казіміраўна Осьмак). Маючы учэпістую памяць, А. Багдановіч з дзяцінства назапасіў багатыя веды у галіне беларускага фальклору, якія выкарыстаў пазней у сваіх фальклорнаэтнаграфічных працах. Адам Ягоравіч рана спазнаў нястачы, з 7 год быў аддадзены на працу ў маёнтак. Узімку здольны хлопчык паспяхова вучыўся ў пачатковай школе ў Халопенічах і ў Мінску, куды ў пошуках заробкаў часова перабраўся бацька. Пасля заканчэння школы працаваў памочнікам настаўніка ў Халопенічах, вучыўся у Мінску розным рамёствам (у кандытара, у чыгуначным дэпо і слясарнай майстэрні). У час вучобы ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі (1879—1882) арганізаваў сярод семінарыстаў гурток самаадукацыі. Пасля выпуску з семінарыі быў накіраваны настаўнікам у сельскую школу ў в. Пагарэлае Ігуменскага пав. У той жа час стаў актыўным членам мінскай арганізацыі рэвалюцыянераўнарадавольцаў. 3 1885 г. — загадчык гарадскога пачатковага вучылішча ў Мінску. У 1892 г. выбраў службу па Сялянскаму зямельнаму банку і пераехаў у Гродна. Пастаянна займаўся самаадукацыяй, у прыватнасці, вывучыў самастойна