• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    122
    Псрсаналіі
    нямецкую, французскую, польскуіо, лацінскую, грэчаскую і старажытную яурэйскую мовы, што дапамагала яму ў навуковаасветніцкай дзейнасці. Яшчэ ў семінарскія гады А. Багдановіч перадаў некаторыя свае фальклорныя запісы настаўніку П. Увядзенскаму, які супрацоўнічаў з вядомым фалькларыстам П. Шэйнам. 3 цягам часу і сам А. Багдановіч стаў непасрэдным карэспандэнтамсупрацоўнікам Шэйна, які надрукаваў у сваіх “Матэрыялах для вывучэння побыту і мовы рускага насельніцтва ПаўночнаЗаходняга краю” (т. 1—3, 1887—1902) зробленыя А. Багдановічам запісы народных песень, казак, легенд, апісанне абрадаў беларускага вяселля і інш. У 1896 г., пасля смерці жонкі (Марыі Апанасаўны Мякоты, маці Максіма), быў пераведзены па службе у Ніжні Ноўгарад, дзе адразу ж увайшоў у кола перадавой мясцовай інтэлігенцыі, пасябраваў з М. Горкім. Неўзабаве блізкія сяброўскія сувязі дапоўніліся сваяцкімі: сястра жонкі Горкага, Кацярыны Паўлаўны, Аляксандра Паўлаўна Волжына, стала жонкай Адама Ягоравіча. Яна хутка памерла, але сваяцкія ўзаемаадносіны А. Багдановіча і яго дзяцей з Кацярынай Паўлаўнай захаваліся надоўга. Працуючы ў сялянскім банку ў Ніжнім Ноўгарадзе, А. Багдановіч адстойваў інтарэсы сялян, у сувязі з чым выклікаў варожасць у мясцовага дваранства і ў 1907 г. быў пераведзены ў Яраслаўль, дзе пражыў амаль без перапынка ў да канца жыцця. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі быў прызначаны кіраўніком Яраслаўскага аддзялення сялянскага банка. Пасля скасавання банка (1920) перайшоў на педагапчную працу — выкладаў у тэхнікумах Яраслаўля. Перапісваўся з М. Горкім. Пайшоўшы у 1931 г. на пенсію, яшчэ з большым захапленнем заняўся навуковай працай.
    3 1886 г. А. Багдановіч пачаў выступаць у перыядычным друку (у “Мннском лнстке”, “Мннскнх губернскнх ведомостях”, ‘Тродненскнх губернскнх ведомостях”, “Внленском вестнпке”) з артыкуламі па гісторыі і этнаграфіі, народнай асвеце і зямельнаму пытанню, рэцэнзіямі і артыкуламі пра навінкі рускай і заходнееўрапейскай літаратуры, тэатральныя пастаноўкі і інш. Асабліва каштоўныя былі апублікаваныя ім этнаграфічныя працы: “Нарыс становішча жанчыны ў сялянскім асяроддзі беларускага краю”, “Педагагічныя погляды беларускага народа” (1896), “Пра паншчыну” (1894). Манаграфія “Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў” (Гродна, 1895) атрымала высокую ацэнку рускіх і польскіх вучоных. Звыш 10 год аддаў ён галоўнай сваёй навуковай працы — двухтомнай манаграфіі “Мова зямлі. Утварэнне водарачных імёнаў і вытворных ад іх”, у якой раскрыў сувязь рачной і азёрнай наменклатуры краін Еўропы, Азіі, Паўночнай Афрыкі з глыбокімі этнагенічнымі працэсамі старажытнасці. Нягледзячы на высокую ацэнку вучоных і падтрымку М. Горкага, кнігу ў тагачасных умовах выдаць не ўдалося. На тэарэтычнай аснове гэтай манаграфіі А. Багдановіч напісаў таксама даследаванні “Этнічны склад народаў славянскіх і рускіх”, “Этнічны склад беларускага народа” (засталіся ў рукапісах), “Мова зямлі.. Насельніцтва Верхняга Паволжа, Акі і Камы” (апубл. у 1966 у Яраслаўлі). Талент Багдановіча — пісьменніка і вучонага — у поўнай меры раскрыўся ў аўтабіяграфічных мемуарах, якія ён пачаў у 1934 г. і працягваў пісаць да канца жыцця. Гэта мастацкі твор і адначасова даследаванне па этнаграфіі, фальклору, народнай асвеце, культуры і сацыялогіі Беларусі 2й паловы XIX ст. Выдатным мемуарным помнікам з’яўляюцца і ўспаміны пра М. Горкага (пісаліся у 1928—1935). А. Багдановіч таксама аўтар прац “Рэвалюцыйны рух у г. Мінску і губерні у 80 і пачатку 90х гг.”, “Да гісторыі партыі “Народнай волі” ў Мінску і Беларусі, 1880—1892 г.”, “3 мінулага мястэчка Халопенічы” (засталіся ў рукапісах).
    А. Багдановіч адыграў значную ролю ў станаўленні асобы свайго сына Максіма. Ён захаваў яго рукапісную спадчыну, якую ў 1923 г. асабіста прывёз у Мінск і перадаў у Інбелкульт. На іх аснове ў 19271928 гг. быў выдадзены Збор твораў Максіма Багдановіча ў 2х тамах (самі рукапісы загінулі ў часы Вялікай Айчыннай вайны). А. Багдановіч напісаў таксама каштоўныя ўспаміны пра сына — “Матэрыялы да біяграфіі Максіма Багдановіча” (1923, апубл. у 1960). Уласны архіў і бібліятэка А. БагдановічамоцнапацярпеліўчаспажаруўЯраслауліў 1918г.Тое, што захавалася, у тым ліку рукапісы прац А. Багдановіча савецкага перыяду, у 1957 г. перадалі ў Інстытут літаратуры АН БССР яго сыны Павел і Мікалай. Кнігазбор зберагаецца у ЦНБ АН БССР. Пахаваны ў Яраслаўлі.
    Генадзь Кісялёў
    Багдановіч Янка
    Багда/ювіч Янка (1 ван Антонавіч; псеўд. Я. Ваўштолскі. Янка Ваўштолскі, крыпт. Я. Б.; 4(17). 11.1906. в. Гібінята Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Валожынскірн Мінскай вобл. 13.7.1990, Вільнюс), беларускіпразаік, паэт, публіцыст, мемуарыст.
    Нарадзіўся Я. Багдановіч у сялянскай сям’і. У 1918 г. яго бацькі амаль адначасова памерлі. Дванаццацігадоваму Янку і яго малодшаму брату Віктару давялося жыць спачатку ў Барунскім, затым у Віленскім дзіцячых прытулках, арганізаваных беларускай інтэлігенцыяй на зыходзе Першай сусветнай вайны. Скончыўшы Віленскую беларускую гімназію (1927), працаваў у друкарні імя Ф. Скарыны (19271941). У 1930 г. Я. Багдановіч пачаў друкаваць у віленскіх газетах і часопісах свае вершы, артыкулы, допісы, уключыўся ў заходнебеларускі грамадскакультурны рух. Разам з Я. Шутовічам, М, Пецюкевічам, Я. Найдзюком выдаваў незалежны часопіс “Шлях моладзі” (19291940), у якім друкаваў лірычныя замалёўкі, апавяданні, вершы, байкі. У гады вайны вучыўся
    123
    Персаналіі
    ў Віленскай настаўніцкай семінарыі і адначасова працаваў у пачатковай школе № 50 (19411943), настаўнічаў у Павільніскай пачатковай школе № 23, у 1945 г. стаў яе дырэктарам. Затым быў дырэктарам віленскай польскай школы№ 22 (19451946), якая пазней была далучана да школы № 16, дзе Я. Багдановіч таксама працаваў у 19461952 гг. Рэгулярна пісаў артыкулы ў польскую газету “Czerwony sztandar” (“Чырвоны штандар”) У 1952 паступіў у НоваВільняйскі педагагічны інстытут. У жніўні 1952 г. быў беспадстаўна рэпрэсаваны, высланы ў Варкуту, дзе жыў да верасня 1956 г. Пасля рэабілітацыі вярнуўся ў Вільнюс і зноў працаваў настаўнікам пачатковай школы № 16 (19561967), васьмігадовай № 3 (19671974). Завочна скончыў педінстытут.
    Апрача вершаў, апавяданняў і артыкулаў Я. Багдановіч пісаў успаміны пра пісьменнікаў, настаўнікаў. Аўтар успамінаў “На жыццёвым шляху” (Мн., 1992), у якіх паказаны жыццё і побыт віленскай беларускай інтэлігенцыі ў даваенны час. У 6080я гг. кватэра Я. Багдановіча была адным з асяродкаў, вакол якіх гуртаваліся віленскія беларусы.
    АрсеньЛіс
    Баена Юрый
    Баена Юрый(Юрка;24.3.1957, в. Мокрае каля БельскаПадляшскага Беластоцкага ваяв., Польшча), педагог, паэт, паліть/чныі грамадскідзеяч.
    Ю. Баена нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1972 г. скончыў васьмігодку ў в. Дубяжын, а затым — ліцэй імя Б. Тарашкевіча з беларускай мовай навучання ў Бельску (1976). У 19761980 гг. — студэнт геаграфічнага факультэта Люблінскага універсітэта М. КюрыСкладоўскай. 3 верасня 1980 г. — настаўнік геаграфіі ў пачатковай школе з дадатковай беларускай мовай навучання ў БельскуПадляшскім. Быў выбраны радным гарадской рады Бельска (1990); сябрам управы г. Бельска (1998); старшынёй раённага аддзела Саюза польскіх настаўнікаў. Аўтар праграмы па выкладанню і навучанню беларускай і рэгіянальнай тэматыкі на ўроках геаграфіі ў пачатковых і сярэдніх агульнаадукацыйных школах Беласгоччыны, зацверджанай у 1997 г. Міністэрствам нацыянальнай адукацыі.
    У друку Ю. Баена дэбютаваў беларускім вершам “Дом”, апублікаваным на літаратурнай старонцы “Белавежа” ў беластоцкай “Ніве”. Друкаваўся ў альманахах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, беларускіх календарах. Аўтар паэтычных зборнікаў “Лісты блакітных успамінаў” (1991) і “Вечар над светам” (1998). Вершы Ю. Баены насычаны паэтычнай асацыятыўнасцю, прасякнуты любоўю да бацькоўскай зямлі, прагай абараніць яе чысціню.
    Ян Чыквін (БельскПадляшскі, Польшча)
    Бажанаў Мікалай
    БажанаўМікалайДанілавіч (2.5.1899. Жлобін—13.1.1985, г. Ромны Сумскай вобл.. Украіна), рускіпісьменнік.
    Нарадзіўся М. Бажанаў у сям’і доктара. Атрымаўшы сярэднюю адукацыю, працаваў настаўнікам у чыгуначнай школе на станцыі Бахмач Чарнігаўскай вобл. У 1929 г. закончыў Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі. 3 1930 г. працаваў інжынерам, эканамістам на чыгуначным транспарце. У 19441959 гг. начальнік планавага аддзела на кансервавым заводзе ў Ромнах Сумскай вобл. 3 1959 г. на пенсіі.
    Друкавацца М. Бажанаў пачаў з 1936 г. Пісаў на рускай мове. Аўтар кнігі “Рахманінаў” (1962, 1966) і “Танееў” (1971), якія пабачылі свет у маскоўскім выдавецтве “Молодая гвардня” ў серыі “Жнзнь замечательных людей”. Абедзве кнігі пепракладзены на шэраг еўрапейскіх моваў. Выступаў у друку з апавяданнямі. Асобным выданнем выйшаў аўтабіяграфічны эцюд М. Бажанава “Усе вятры часу” (1971).
    Узнагароджаны медалём “За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 19411945 гг.” і Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Украінскай ССР.
    Алесь Карлюксвіч
    Байкачоў Міхаіл
    БайкачоўМіхаілВасільевіч(19.5.1954, Мінск), мастацтвазнавец, дзеяч беларускайдыяспарыў Расіі.
    Пасля заканчэння ў 1971 г. МінскайСШ№86 М. Байкачоў вучыўся наюрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (19711976). Служыў у радах Савецкай Арміі (1976—1981), удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Афганістане. Да 1986 г. быў старшым кансультантам аддзела юстыцыі Ніжагародскага аблвыканкама, потым на працягу года — старшым інжынерам лабараторыі сацыялогіі і псіхалогіі працы завода “Чырвонае Сормава” ў Ніжнім Ноўгарадзе. У 1987—1990 гг. працаваў рэстаўратарамрэзчыкам па дрэву Ніжагародскага
    124
    Персаналіі
    спецыялізаванага навуковарэстаўрацыйнага вытворчага ўпраўлення, у 19901995 гг. — мастакомрэстаўратарам аддзела рэстаўрацыі Ніжагародскага дзяржаўнага гісторыкаархітэктурнага музеязапаведніка (НДГАМЗ), у 1995—1998 гг. — малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі мастацкіх промыслаў і народнага мастацтва НДГАМЗ, з 1998 г. — старшым навуковым супрацоўнікам. У 1998 г. М. Байкачоў скончыў Акадэмію культуры ў СанктПецярбургу па спецыяльнасці музеязнаўства.
    У сферы навуковых даследаванняў М. Байкачова — вывучэнне гісторыі сучаснага стану і мастацкіх асаблівасцей народнага мастацтва, мастацкіх промыслаў і рамёстваў Ніжагародскай вобласці, тэорыя і практыка міжрэгіянальных сувязей у музейнай дзейнасці і мастацтвазнаўстве. Займаецца праблемамі, звязанымі з народным мастацтвам, мясцовымі промысламі і рамёствамі, семантыкай, міфалогіяй, фальклорам, этнаграфіяй і гісторыяй насельніцтва Ніжагародскага краю. Актыўна прапагандуе народнае мастацтва, выязджае ў экспедыцыі па збору этнаграфічнага матэрыялу, ладзіць разнастайныя выстаўкі і экспазіцыі. На базе НДГАМЗ стварае сістэму ўзаемнага пранікнення розных форм дзейнасці, звязаных з народнымі промысламі і рамёствамі, фальклорам, тэатрам, навучальнымі ўстановамі, дзіцячай творчасцю і работай прафесійных майстроў. М. Байкачоў быў адным з ініцыятараў стварэння ў вобласці Таварыства аматараў беларускай культуры і беларускай мовы. Наладзіў супрацоўніцтва з Таварыствам беларускай культуры ў СанктПецярбургу.