Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
У Літве А. Аблажэя добра ведаюць не толькі як мастака, але і як грамадскага дзеяча. Ён прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці “Саюдзіса”, супрацоўнічае з беларускімі арганізацыямі Вільнюса. Член рады Таварыства беларускай культуры, суполкі мастакоў краін Балтыі “Маю гонар”. Узнагароджаны літоўскім медалём “За падзеі 13га студзеня”.
Леакадзія Мілаш (Вільнюс)
Абламовіч Ігнацій
Абламовіч Ігнацій Карлавіч (1787, Слонім1847, Кіеў), фізік, прафесар.
I. Абламовіч паходзіў са шляхецкага роду. Нарадзіўся ў сям’і слонімскага ваяводы. У 1804 г. паступіў у настаўніцкую семінарыю пры Віленскім універсітэце. У званні магістра філасофіі, якое ён атрымаў у 1806 г., быў накіраваны на работу ў Мінскую класічную гімназію, дзе з 1808 г. быў выкладчыкам хіміі, фізікі і натуральнай гісторыі. У 1810 г. быў запрошаны ў Віленскі універсітэт памочнікам загадчыка фізічнага кабінега. 3 верасня 1813 г. — выкладчык фізікі, хіміі і натуральнай гісторыі Віленскай гімназіі, з верасня 1817 г. — ад’юнктпрафесар хіміі ў Віленскім універсітэце. У 1818 г. камандзіраваны ў Парыж для ўдасканалення ведаў у фізіцы, хіміі і натуральнай гісторыі (стажыроўка працягвалася да 1824 г.). Пасля вяртання ў 1827 г. прызначаны выкладчыкам фізікі і прыродазнаўства Валынскага ліцэя, затым пераведзены ардынарным прафесарам фізікі ў Кіеўскі універсітэт (18341837). Звольнены ў 1837 г. у сувязі з выслугай гадоў.
На працягу многіх гадоў I. Абламовіч быў сябрам Вучонага камітэта Кіеўскага універсітэта. Арганізаваў там фізічны кабінет, праводзіў са студэнтамі метэаралагічныя назіранні. Аўтар праектаў “Па часці тэхналогіі для вучылішчаў” і пакінутага ў рукапісе дапаможніка “Падрабязны канспект курса тэхналогіі, які мае быць выкладзены ў універсітэце”. Узнагароджаны ордэнам св. Анны 3й ступені (1837) за 25 гадоў выдатнай службы.
Вольга Гапонснка
Абрамоўскі Станіслаў
Абрамоўскі(Абрамаўскас) Стапіслаў(Стасіс) (16.10.1927. в. Нявошы Лідскага пав. Навагрудскага ваяв., цяпер в. Зарэчча Воранаўскага рна Гродзенскай вобл.), інжынер, гісторык мастацтва, архітэктар. Заслужаны архітэктар Літвы (1977).
С. Абрамоўскі ў 1950 г. скончыў Каўнаскі універсітэт. У 19501970 гг. працаваў выкладчыкам у Каўнаскім політэхнічным інстытуце, з 1970 г. — выкладчык Віленскага інжынернабудаўнічага інстытута, дацэнт. У 1965 г. абараніў кавдыдацкую дысертацыю па тэме “Развіццё мураванага будаўніцтва ў Літве ў ХШXV стст.”. Займаўся вывучэннем архітэктурных помнікаў Літвы.
С. Абрамоўскі апублікаваў навуковыя працы і артыкулы аб архітэктурным ансамблі ў Цітувенай, Медзінінкайскім замку, архітэктуры Каўнаса. Пісаў пра будаўніцтва Тракайскага замка, утварэнне г. Тракай і
113
Персаналіі
яго абаронную сістэму і інш. Аўтар праектаў некалькіх населеных пунктаў у Таўрагскім і Кельменскім рнах Літвы.
Яніна Кісялсва
Агрызка Іасафат
Агрызка Іасафат Пятровіч (1826, Лепельскіпав. Віцебскайгуб., па іншых крыніцах, Мінскайгуб. —18.3.1890, Іркуцк, Расія), выдавец, журналіст, удзельнікграмадскага ірэвалюцыйнавызваленчага руху 1860хг.
Нарадзіўся I. Агрызка ў небагатай шляхецкай сям’і. Закончыў Лепельскае павятовае вучылішча (1841), Мінскую гімназію (1844), дзе паказаў выдатныя веды па рускай мове і быў удастоены права на атрыманне чына XIV класа. У 1845 г. паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта, які скончыў са ступенню кандыдата права (1849). 3 1850 г. — на службе ў кадыфікацыйнай камісіі (камісіі па рэвізіі і складанню законаў) Царства Польскага. У 1857 г. пераведзены ў Дэпартамент горных і саляных спраў. 3 1861 г. працаваў у Дэпартаменце падаткаў і збораў Міністэрства фінансаў, а ў лютым 1863 г. быў прызначаны яго віцэдырэктарам, займаў іншыя высокія пасады.
I. Агрызка актыўна займаўся літаратурнавыдавецкай дзейнасцю. Заснаваўу 1858 г. у г.Каломне друкарню (з 1861 г. друкарня была перанесена ў Пецярбург) і са студзеня 1859 г. выдаваў там на польскай мове газету польскага рэвалюцыйнага камітэта ў Пецярбургу “Slowo” (выдавалася да 21 лютага, забаронена царскім урадам). У тыпаграфіі I. Агрызкі друкаваліся часопісы “Архнтектурный вестнпк”, “Журнал Мнннстерства народного просвецення”, “Горный журнал”, “Народная беседа”, “Солдатская беседа”, некаторыя выданні Пецярбургскай акадэміі навук, розных навуковых таварыстваў Расіі, кнігі па гістарычных, эканамічных, юрыдычных навуках, падручнікі і навучальныя дапаможнікі (усяго ў 18581864 гг. надрукавана больш за 100 назваў кніг). Выдаў некаторыя тамы “Матэрыялаў для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраных афіцэрамі Генеральнага штаба” (па Віленскай, Гродзенскай губ., 18611863 гг. перавыдаў зборы старажытных законаў Рэчы Паспалітай “Volumina Legum” (1859—1860, т. 18.), двухтомны зборнік літаратурных твораў польскіх аўтараў “Pismozbiorowe” (1859), першы збор твораў М. Дабралюбава (1862, т. 14.) і інш.
У студэнцкія гады I. Агрызка ўключыўся ў грамадскі рэвалюцынны рух, прымыкаў да гуртка 3. Серакоўскага, польскай рэвалюцыйнай арганізацыі ў Пецярбургу. Падтрымліваў цесныя сувязі з М. Чарнышэўскім, з рэвалюцыйным таварыствам “Зямля і воля”. У час паўстання 18631864 гг. прызначаны галоўным прадстаўніком Варшаўскага ўрада ў Пецярбургу. 14 лістапада 1864 г. арыштаваны і прыгавораны да пакарання смерцю (у 1865 г. прыгавор быў заменены на 20 гадоў катаргі). У 1871 г. 1. Агрызка быў вызвалены з турмы і пакінуты ў Якуцку пад наглядам паліцыі, потым пераведзены ў Верхняленск. Займаўся там сельскай гаспадаркай, вучыў глебазнаўству мясцовых жыхароў. Апошнія гады жыцця правёў у Іркуцку пад асобым наглядам паліцыі і генералгубернатара Усходняй Сібіры.
Пахаваны ў Іркуцку.
Генадзь Кісялёў
Адамовіч Юрый
АдамовічЮрыйЛеапольд (2.11.1908, Мінск /939), заолаг.
Ю. Адамовіч скончыў гімназію ў Мінску (1930) і Пазнанскі універсітэт (1934). У 1936 г. атрымаў у Познані ступень магістра філасофіі па спецыяльнасці заалогія і параўнальная анатомія. 3 1933 г. працаваў дэманстратарам, а з 1934 г. — асістэнтам кафедры заалогіі Пазнанскага універсітэта.
Праводзіў даследаванні флоры і фаўны Палесся, цікавіўся пытаннямі экалогіі. Быў абраны членам Пазнанскага таварыства сяброў навукі.
Загінуў у верасні 1939 г. пры спробе перайсці мяжу паміж Польшчай і СССР.
Вольга Гапоненка
Азарэвіч Дзмітрый
АзарэвічДзмітрыйІванавіч (1.10.1848, г. ГорыГоркіМагілёўскай губ., цяперраённыцэнтр Магілёўскайвобл. 1912, Варшава), юрыст, гісторыкрымскага права, прафесар.
Нарадзіўся Дз. Азарэвіч ў сям’і прафесара заканадаўства ГорыГорацкага земляробчага інстытута. Пачатковую адукацыю атрымаў у пецярбургскай Анненскай школе. Скончыў з залатым медалём 3ю Пецярбургскую
114
Персаналіі
гімназію (1866), юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта (1870). У 1872 г. абараніў у Пецярбургскім універсітэце магістэрскуюдысертацыю “Аб розніцы паміж апекай і папячыцельствам парымскамуправу”.3 1874г. працаваў надзвычайным прафесарам у Дзямідаўскім юрыдычным ліцэі (Яраслаўль). У 1877 г. у Новарасійскім універсітэце абараніў дысертацыю “Прэкарыум па рымскаму праву” і атрымаў ступень доктара юрыдычных навук. У 1882 г. быў абраны прафесарам кафедры рымскага права Новарасійскага універсітэта, у 1887 г. — прафесарам грамадзянскага судовага будаўніцтва і судовага справаводства Варшаўскага універсітэта.
Навуковыя працы Д. Азарэвіча прысвечаны гісторыі і практыцы рымскага права. Першыя навуковыя даследаванні ён выканаў у студэнцкія гады. За даследаванне “Аб дагаворы даверанасці” быў узнагароджаны праўленнем Пецярбургскага універсітэта залатым медалём. Сярод асноўных навуковых прац вучонага — “Аб розніцы паміж апекай і апякунствам па рымскаму праву” (СПб., 1872), “Патрыцыі і плебеі ў Рыме” (СПб., 1875), ‘Тісторыя візантыйскага права” (Яраслаўль, 18761877. Ч. 12.), “Прэкарыум па рымскаму праву” (Яраслаўль, 1877), “Антычны свет і хрысціянства” (Яраслаўль, 1880), “Сістэма рымскага права” (СПб.; Варшава, 18871889. Т. 13).
Вольга Гапоненка
Алейнікаў Пётр
Алеіінікаў Пётр Марцінавіч (12.7.1914, в. Крывель Шклоўскага рна Магілёўскай вобл. — 9.6.1965), рускі кінаакцёр.
П. Алейнікаў паходзіў з беднай сялянскай сям’і. Бацька яго працаваў лесасплаўшчыкам на Дняпры, праваліўся ў халодную ваду, захварэў і памёр. Пяцігадовы Пётр пайшоў жабраваць. Бадзяўся, часта начаваў на лаўцы ў шклоўскім гарадскім парку, на чыгуначным вакзале. Гадаваўся ў Шклоўскай школеінтэрнаце, Барсукоўскай дзіцячай калоніі, Першай усебеларускай камуне імя 10годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі. Там кіраваў гуртком мастацкай самадзейнасці, рана праявіў акцёрскія здольнасці. У 1930 г. атрымаў сярэднюю адукацыю і вытрымаў конкурс (1 тыс. абітурыентаў на 40 месцаў) у Ленінградскі інстытут сцэнічных мастацтваў. Вучыўся на кінематаграфічным аддзяленні ў рэжысёра, драматурга і тэарэтыка кіно С. Герасімава. У яго фільме “Сямёра смелых” П. Алейнікаў зняўся ў ролі Пецькі Малібогі. Поспех быў сенсацыйным. Папулярнасць акцёра замацавалі фільмы “Вялікае жыццё”, “Трактарысты”, “Аляксандр Пархоменг’”, “Глінка” (цудоўна сыграў ролю Пушкіна). Затым доўгія гады П. Алейнікава не запрашалі на здымкі. Каб зарабіць на жыццё, ён быў вымушаны ездзіць па краіне і выступаць на эстрадзе. Пры гэтым часта наведваў Шклоўшчыну. Спадзяваўся вярнуцца ў кіно. Апошнім фільмам П. Алейнікава была стужка “Наталенне смагі” (“Туркменфільм”, 1965).
Нягледзячы на шырокае прызнанне, П. Алейнікаў не меў ніякіх званняў, яго імя не згадваецца ў “Большой Советской Энцнклопеднн”. На радзіме П. Алейнікава, у в. Крывель, на падмурку хаты, дзе нарадзіўся акцёр, збудаваны доммузей. Адкрыты 12 ліпеня 1998 г. Адна частка музея — краязнаўчая, пра в. Крывель, другая прысвечана славутаму акцёру беларусу.
Сын П. Алейнікава Тарас працаваў да выхаду на пенсію кінааператарам навуковапапулярнага кіно ў Маскве. Дачка Арына жыве ў ЗША.
Вацлаў Мацкевіч
Алфёраў Жарэс
Алфёраў Жарэс Іванавіч (15.3.1930, г.Віцебск), фізік, сапраўдны член Расійскай акадэмй навук (1979; членкарэспандэнт з 1972). Замежны членНАНБеларусі(1995). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі (2000).
Бацькі Ж. Алфёрава, Іван Карпавіч і Ганна Уладзіміраўна, нарадзіліся і жылі ў Беларусі. Бацька ўдзельнічаў у Кастрычніцкай рэвалюцыі, у чая грамадзянскай вайны камандаваў палком, быў адным з кіраўнікоў цэлюлознапапяровай прамысловасці былога СССР. На момант нараджэння сына Жарэса — дырэктар аднаго з заводаў у Віцебску. Потым сям’я выехала ў Расію, вярнулася ў Беларусь пасля вайны. Ж. Алфёраў вучыўся ў СШ № 42 г. Мінска, дзе фізікай захапіў яго настаўнік Я. Мельцэрзон. Закончыўшы ў 1947 г. з залатым медалём сярэднюю школу, паступіў у Беларускі політэхнічны ннстытут, а потым перавёўся ў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, які закончыў на выдатна ў 1952 г. 3 1953 г. працуе ў Фізікатэхнічным інстытуце імя А. Іофе AH СССР (цяпер Расійская акадэмія навук), з 1973 г. — загадчык лабараторыі, з 1987 г. — дырэктар. Адначасова з 1972 г. — прафесар кафедры оптаэлектронікі Ленінградскага электратэхнічнага інстытута (цяпер СанктПецярбургскі электратэхнічны універсітэт), дэкан арганізаванага ім фізікатэхнічнага факультэта Ленінградскага палітэхнічнага інстытута. 3 1989 г. — старшыня Прэзідыума СанктПецярбургскага навуковага цэнтра Расійскай акадэміі навук. У 1991 г. абраны віцэпрэзідэнтам РАН