• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    107
    Выданні, зборнікі
    Беларусі ў XX ст., а таксама артыкул падпісаны Марыянам Б., пра атмасферу ў Саюзе пісьменнікаў БССР у 70я гг. і інш. № 4 (апошні, ліпень 1990 г.) быў амаль цалкам прысвечаны агляду перспектыў беларускай палітычнай актыўнасці ў Польшчы, асабліва на Беласточчыне (артыкул “Палітычныя перспектывы Беластоцкага краю” С. Яновіча, “Беларусы і наменклатура” Я. Іванюка, “Неакаланіялізм і беларусы” В. Мароза і інш.). Змешчаны матэрыялы, прысвечаныя сітуацыі, якая склалася ў беларускім праваслаўным асяродку ў Польшчы, шэраг артыкулаў па гістарычнай тэматыцы. Часопіс “Кантакт” спрыяў працэсам адраджэння беларускай нацыянальнай самасвядомасці ў Польшчы і Беларусі, развіццю агульнабеларускай грамадскапалітычный думкі, стварэнню Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Польшчы.
    Ларыса Языковіч
    “Кантакты і дыялогі”
    Штомесячны інфармацыйнааналітычны і культуралагічны бюлетэнь,які выдаецца Міжнароднай асацыяцыяй беларусістаў і Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з зарубежнымі краінамі. Выходзіць з 1996 г. Публікуе матэрыялы пра грамадскакультурнае узаемадзеянне Беларусі з замежнымі, у тым ліку з памежнымі краінамі. Пастаяннымі рубрыкамі у бюлетэні з’яўляюцца “Культура і адукацыя беларускага памежжа”, “Постаці культурнага памежжа”, “Беларускае замежжа: старонкі будучага даведніка” (пад апошняй рубрыкай прайшлі апрабацыю многія артыкулы дадзенага даведніка). На старонках бюлетэня часта выступаюць аўтары з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Выдадзены тэматычны нумар “Беларусы у памежных краінах” (1998, № 1011).
    Тамара Шкурко
    “Крывіч”
    Літаратурнанавуковы і грамадскі часопіс нацыянальнадэмакратычнага накірунку. Выдаваўся з чэрвеня 1923 да сакавіка 1927 г. у Коўне (Каўнасе) на беларускай мове. Рэдактары — В. Ластоўскі і К. ДужДушэўскі. Мэта часопіса была акрэслена ў яго першым нумары: “Ня толькі абслужыць у роднай мове духовыя вымаганьні сярэдняга беларускага інтэлігента, але і прылажыць усіх высілкаў да адшуканьня шляхоў к самавызначэньню Беларусі ў сферы духовасьці”. Вызначаўся разнастайнасцю тэматыкі і змястоўнасцю публікацый. Кожны нумар часопіса меў раздзелы: літаратурны (творы беларускага пісьменства, беларускія пераклады з рускай, польскай, англійскай, японскай, фінскай, эстонскай і інш. моваў), навуковакрытычны (даследаванні розных бакоў беларусазнаўства), “запіскі” (шматлікія звесткі пра беларусаў, іх гісторыю і культуру), інфармацыйны (бібліяграфічныя агляды, водгукі).
    Аўтарам большасці публікацый на старонках “Крывіча” быў В. Ластоўскі. У кожным нумары былі яго вершаваныя ці празаічныя творы. Адметнымі з’яўляюцца аповесць “Лабірынты”, дзе пераплятаюцца мінулае і сучаснасць (1923. № 2, 3, 6), успаміны В. Ластоўскага пра М. Багдановіча (1926. № 1), падарожныя нататкі аб паездцы ў Мінск на Акадэмічную канферэнцыю па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 г. (1927. № 1). Артыкулы В. Ластоўскага пра першабытную і сярэдневяковую айчынную гісторыю развівалі яго “крыўскую” тэорыю і канцэпцыю самабытнага шляху беларускага народа: “Аб найменнях “гуды” — “крывічы” — “русь”, “Пачатны летапіс аб крывічах у асьвятленьні гістарычнай крытыкі”, “Смаленская легенда аб св. Меркурыі”, “Да шуканьня крыніц народнай творчасці”, “Крыўскі варыянт быліны аб Ільлю Мурамцы”, “Што спрыяе разросту і ўпадку народаў і дзяржаў”, “Прычыны заняпаду крыўскай мовы ў XVII ст.” і інш. У часопісе друкаваліся асобныя матэрыялы, што ўвайшлі ў кнігу В. Ластоўскага ‘Тісторыя беларускай (крыўскай) кнігі” (1926). Некаторыя публікацыі закраналі пытанні гісторыі нацыянальнай культуры — пра камянікраўцы, конаўкі, знішчэнне уніяцкіх кніг пасля 1839 г. Брэсцкая унія 1596 г. разглядалася як нацыянальнакультурная з’ява. Паводле В. Ластоўскага, уніяцтва магло стаць нацыянальнай рэлігіяй беларусаў, калі б мела дзяржаўны статус, захоўвала народную мову і літургію, пры ўмове прыналежнасці да яго ўсіх слаёў насельніцтва. Гісторыя асветы адлюстравана ім у аўтабіяграфічным артыкуле “Старабеларуская вясковая школа” і ў публікацыі “Віленская грэкалацінскаруская акадэмія”. Друкаваліся матэрыялы, прысвечаныя Ф. Скарыне, Л. і С. Зізаніям, А. Міцкевічу, Ф. Дастаеўскаму. Змяшчаліся таксама слоўнікавыя матэрыялы В. Ластоўскага, тэрміналогія па анатоміі, фізіялогіі, батаніцы, фрагменты беларускага зельніка, лацінскарускабеларускі слоўнік па арніталогіі (апрацаваны разам з Т. Іваноўскім і К. ДужДушэўскім). На старонках выдання быў апублікаваны невядомы аўтограф Ф. Багушэвіча, творы М. Багдановіча (сярод іх — папраўлены з “Каляднай пісанкі” 1913 г. варыянт “Апокрыфа”), даследаванне пра яго паэтычную творчасць А. Узнясенската, мовазнаўчыя працы Я. Станкевіча. З’явіліся апрацаваныя ўрыўкі кітаба, пераклады “Песні песняў” з Бібліі. Чытачы змаглі пазнаёміцца па беларускіх перакладах з творамі замежных аўтараў — Ю. Ахо, В. Бонзельса, Г. Гаўптмана, С. Інгмана, Р. Кіплінга, Б. Мэёна, Р. Тагора,Э. СетанТомпсана, А. Талстога, О. Уайльда, А. Франса і інш.
    Пытанні эканамічнай гісторыі Беларусі закраналіся К. ДужДушэўскім у працах “Даваенны бюджэт Беларусі”, “Беларусь і водка”. Вайсковая гістарычная тэматыка асвятлялася ў артыкулах А. Ружанцова “Два вайсковых
    108
    Выданні, зборнікі
    статуты” (1923. № 1), “Літоўскабеларускае войска цэсара Напалеона” (1923. № 6), а таксама ва ўспамінах К. Езавітава пра Цэнтральную беларускую вайсковую раду (1924. № 1; 1925. № 1). Цікавасць выклікаюць грунтоўныя працы А. Шлюбскага “Матэрыялы да крыўскае гісторапісі: Доля кнігасховаў і архіваў”, “Матэрыялы да гісторыі крыўскай этнаграфіі: П. В. Шэйн (18261900)” і інш., нарысы пра эстонскую народную творчасць. Рэгулярна змяшчаліся навіны грамадскапалітычнага і нацыянальнакультурнага жыцця беларусаў у БССР і іншых рэгіёнах СССР, Заходняй Беларусі, Літве, Латвіі, Чэхаславакіі і інш. краінах. Друкаваліся агляды беларускай, польскай, літоўскай прэсы. Часопіс змяшчаў рэцэнзіі на выдадзеныя ў БССР, Заходняй Беларусі, у асяроддзі беларускай эміграцыі кнігі і часопісы, а таксама на замежныя перыядычныя і манаграфічныя выданні пра Беларусь. Падрабязна выкладзена праца Камітэта паняволеных Польшчай нацый у Парыжы і Жэневе, пратэст супраць антыбеларускай скіраванасці канкардату 1925 г. паміж польскім урадам і Ватыканам, супраць разгрому рэжымам “санацыі” Ю. Пілсудскага ў 1927 г. Беларускай сялянскаработніцкай грамады (надрукаваны ліст В. Ластоўскага да старшыні французскай Лігі абароны правоў чалавека і грамадзяніна Баша, рэзалюцыя пратэсту Аб’яднанага сходу беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве, тэлеграма на імя прэзідыума Кангрэса паняволеных народаў у Бруселі). Пасля адмовы літоўскага ўрада фінансаваць выданне часопіса,палітычнагаперавароту 17снежня 1926 г. у Літве, пераезду В. Ластоўскага ў БССР выпуск “Крывіча” спыніўся. Усяго выйшла 12 нумараў.
    Аляксандр Вабішчэвіч
    “Ластаўка” (1)
    Зборнік вучнёўскіх твораў Дзяржаўнай Люцынскай беларускай гімназіі ў Латвіі за 19231924 вучэбны год, які выйшаў у г. Лудза (да 1920 г. — Люцын) з друкарні В. Суера. Гэта — “выбранае” з дзясяці папярэдніх нумароў часопіса. У мастацкіх адносінах выдзяляюцца вершы Пятра Масальскага (выступаў і пад псеўданімамі Пятрусь, Пятро Сакол), Валянціны Казлоўскай (псеўданім Лясная кветка), Якуба Воркуля, Гелены Івановай.
    Сяргея Панізьнік
    “Ластаўка” (2)
    Літаратурны штомесячны часопіс, які выпускалі на шапірографе вучні Люцынскай (Лудзенскай) беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Латвіі (май 1923  ліпень 1925) у колькасці 3035 экз. У рэдагаванні часопіса прымалі ўдзел Г. Плыгаўка, першы дырэктар гімназіі, С. Сахараў, фалькларыст, этнограф, У. Пігулеўскі, які стаў вядомым перакладчыкам, членам Саюза пісьменнікаў СССР, і інш. У часопісе змяшчаліся фальклорныя запісы, зробленыя ў вёсках Люцыншчыны ад беларускамоўнага насельніцтва, а таксама ўласныя творы гімназістаў.
    Сяргей Панізыгік
    “Ніва”
    Тыднёвік беларусаў у Польшчы. Выданне Беларускага грамадскакультурнага таварыства (БГКТ да 1992 г.), а цяпер “Ніву” выдае Праграмная рада. Выходзіць з 4 сакавіка 1958 г., на беларускай мове. Асноўныя тэматычныя напрамкі тыднёвіка — грамадскапалітычны і культурнаасветніцкі. Газета змяшчае інфармацыю пра падзеі ў Польшчы, асабліва на Беласточчыне, у суседняй Беларусі, ва ўсім свеце.
    Пастаяннымі змястоўнымі напаўняльнікамі штотыднёвіка з’яўляюцца гісторыя, краязнаўства, мастацтвазнаўства, мемуарыстыка, жыццё моладзі, дзейнасць БГКТ і яго актывістаў і інш. Сярод сталых рубрык газеты вылучаюцца літаратурная (друкуюцца пераважна творы сяброў літаратурнамастацкага аб’яднання “Белавежа”), мовазнаўчая ‘Тутаркі аб мове”, дзіцячая “Зорка”, псіхалагічная “Сэрцайка”, гумарыстычная “Ніўка” і інш. У апошнія гады значнае месца адводзіцца матэрыялам аб далёкім замежжы.
    Доўгі час рэдактарам “Нівы” быў Георгій Ваўкавыцкі, затым Яўген Мірановіч. Цяпер старшынёй Праграмнай рады тыднёвіка з’яўляецца Яўген Мірановіч, а галоўным рэдактарам — Віталь Луба. 3 публіцыстыкай, мастацкімі творамі, навуковымі артыкуламі на старонках “Нівы” выступалі вядомыя пісьменнікі, вучоныя А. Баршчэўскі (А. Барскі), С. Яновіч, В. Швед, Я. Максімюк, Я. Чыквін, Н. Амельянюк, А. Грыцкевіч і інш.
    Доўгая гісторыя існавання беластоцкага штотыднёвіка засведчыла прыхільнасць аўтараў і выдаўцоў “Нівы” да ідэі нацыянальнага адраджэння беларускага народа.
    Святлана Сачанка
    “Першы крок ”
    Зборнік вершаў гуртка маладых беларускіх паэтаў у Латвіі (Рыга, 1926). Выйшаў у серыі “Бібліятэка БеларусаВыбаршчыка” стараннем “Таварыства Беларусаў Выбаршчыкаў у Дзяржаўны Сойм, павятовыя, гарадскія і валасныя самаўрады ў Латвіі”. Сярод дваццаці аўтараў кнігі — В. Ашурак, А. Бартуль, Э. Вайвадзіш, В. Вальтар,
    109
    Выданні, зборнікі
    Я. Ванаг, Я. Воркуль, К. Езавітаў, В. Казлоўская, Н. Мікалаева, Б. Рык, В. Сахарава, П. Сакол (Масальскі), М. Талерка.
    У. Жылка, тады студэнт філасофскага аддзялення Карлава універсітэта ў Празе, змясціў у часопісе “Новы прамень” (1926. № 1) рэцэнзію на гэты зборнік, дзе пісаў: “З’яўленнем дваццаці новых і маладых паэтыцкіх сілаў, якія выступаюць у “Першым кроку” — ужо адзін з вынікаў праробленае нацыяналыіае працы. З’явішча прыемнае і пацяшаючае тым болей, што латвійскі куток беларускага Наддзвіння адрэзаны ад жывога беларускага цела [...]. У далёка неспрыяючай латвійскай сапраўднасці Дваццаць паднялі меч беларускага Слова”.