• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    105
    Выданні, зборнікі
    ДоўнарЗапольскага пад псеўданімам М. Целяпень і без подпісу), праблему бежанцаў (рубрыка “Бежанскі аддзел”, публікацыі Краскоўскага, перадавіцы), пісала пра мінулае, сучаснае і перспектывы беларускага адраджэнскага руху [арт. “Тры акты” П. Крачэўскага, “Заходняя камуна” Цвікевіча (А. Гвоздь), “Дзяржаўнае будаўніцтва на Беларусі і міжнацыянальныя адносіны” пад крыптанімам Т.]. Асвятляла дзейнасць урада БНР, друкавала яго афіцыйныя распараджэнні і паведамленні, абмяркоўвала стан і перспектывы ўзаемаадносін беларускага ўрада з новастворанымі дзяржавамі (арт. “Бліжэйшыя праблемы” А.Цвікевіча — А. Гвоздзя), пытанні дзяржаўнага будаўніцтва і культурнага жыцця ў Беларусі (рубрыка “Хроніка метраполіі”), паведамляла пра дзейнасць беларускіх культурнаасветных і грамадскапалітычных суполак на Украіне і ў Расіі (рубрыка “Беларускія арганізацыі на Украіне”). На старонках газеты змешчаны творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, 3. Вехаця, У. Галубка, Ц. Гартнага, М. Грамыкі, К. Каганца, А. Паўловіча, Ю. Фарботкі, Ф. Чарнышэвіча, літаратурнагістарычны нарыс “Беларусь у песнях” Фарботкі, артыкул пра Купалле як беларускае свята, інфармацыя пра выхад брашуры Цвікевіча пра беларускі адраджэнскі рух, альманах “Варта”, хроніка падзей і інш. Выйшла 9 нумараў.
    Арсе//ь Ліс, Алена Шорахава
    “Гзлас Беларуса ”
    “Сялянскаработніцкая штотыднёвая газета”, орган беларускай нацыянальнай супольнасці ў Латвіі. Арганізавана ў 1921 г. Таварыствам “Бацькаўшчына”. Рэдактарамвыдаўцом быў К. Езавітаў. У 1925 г. выйшла 18 нумароў, у 1926 — 20, у 1927 — П, у 1928 — 1, у 1929 — 2 нумары. Першая беларуская газета ў Латвіі (у 1920 г. выйшла толькі аднаднеўка “На чужыне”) ставіла мэтай абуджэнне нацыянальнай свядомасці латвійскіх беларусаў, гуртаванне іх на сацыяльнаэканамічным і нацыянальным грунце, абарону інтарэсаў беларускага сялянства, работнікаў і інтэлігенцыі, развіццё культурнай і нацыянальнай самабытнасці. Газета паведамляла аб дзейнасці суполак, таварыстваў, пісала аб стане асветы, знаёміла чытачоў з жыццём беларусаў у Літве, Чэхаславакіі, Сібіры, Савецкай Беларусі. Побач з допісамі беларусаў з розных мясцін Латвіі, асабліва Латгаліі, змяшчала літаратурныя творы пачынаючых аўтараў, пераклады з латышскай мовы.
    Сяргей Панізьнік
    “Голас Радзімы”
    Грамадскапалітычная і культурнаасветніцкая газета, заснаваная ў 1955 г. Беларускай секцыяй Савецкага камітэта “За вяртанне на Радзіму” як орган афіцыйнай прапаганды так званага савецкага ладу жыцця і савецкай знешняй палітыкі, ідэалагічнай апрацоўкі беларускай эміграцыі, аселай у краінах Захаду. Да 1960 г. выходзіла пад назвай “За вяртанне на Радзіму ” і выконвала галоўную функцыю — спрыяць вяртанню ў СССР як мага большай колькасці беларусаў — былых ваеннапалонных, моладзі, вывезенай на прымусовыя работы ў Германію, і інш. 3 утварэннем у 1964 г. Беларускага таварыства па культурных сувязях з суайчыннікамі за мяжой газета становіцца яго органам і мае назву ‘Толас Радзімы”. Яе асноўная задача, вызначаная партыйнадзяржаўным кіраўніцтвам, — стварэнне для замежных арганізацый прывабнага вобразу Савецкай Беларусі. Паколькі большасць эміграцьп з дарэвалюцыйных і міжваенных гадоў складалі выхадцы з вёскі, асабліва заходнебеларускай, то галоўным накірункам прапаганды ў ‘Толасе Радзімы” стаў паказ сацыялістычных пераўтварэнняў у беларускай вёсцы. Газета высылалася больш як ў 50 краін свету. Да 1991 г. змяшчаліся матэрыялы як на беларускай, так і на рускай мовах, штомесячна выходзілі англійскія і іспанскія старонкі. Тэматычныя напрамкі — грамадскапалітычнае жыццё, культура, эканоміка, гісторыя, прапаганда “міралюбівай знешняй палітыкі СССР” і барацьба з “беларускім буржуазным нацыяналізмам”. Публікавалася шмат артыкулаў па краязнаўству, этнаграфіі, архітэктуры. 3 сярэдзіны 70х гг., нягледзячы на цэнзуру, газеце ўдаецца заняць больш дэмакратычныя пазіцыі. У гэты час рэдакцыя выдае зборнік вершаў У. Клішэвіча (былога вязня ГУЛАГа, які пасля вайны жыў у ЗША) “Сняцца дні мне залатыя”, друкуюцца нататкі А. Мальдзіса “За ЛаМаншам, сярод беларусаў”, нарыс В. Трыгубовіч пра ксяндза Чарняўскага з Вішнева, які адпраўляў набажэнства пабеларуску, вялікі артыкул гісторыка М. Ермаловіча да 1000годдзя Беларусі. Пад рубрыкай “Нашы славутыя землякі” выходзяць нататкі Г. Кісялёва пра К. Каліноўскага, С. Цярохіна пра аўтара трактата аб ракетабудаванні К. Семяновіча, У. Касько пра А. Сержпутоўскага, Я. Янушкевіча пра Б. ЭпімахШыпілу і інш. 3 пачаткам перабудовы і абвяшчэння Беларусі суверэннай дзяржавай газета займае адраджэнцкія пазіцыі. Пашыраецца тэматыка аб мінуўшчыне, больш матэрыялаў падаецца пра жыццё беларусаў у замежжы, узнімаюцца вострыя сацыяльнапалітычныя праблемы. Газета імкнецца ўзважана інфармаваць чытачоў дыяспары аб усім, што адбываецца ў Беларусі.
    Аўтарамі газеты ў розныя часы былі пісьменнікі К. Буйло, К. Крапіва, I. Мележ, М. Лынькоў, А. Макаёнак, Ф. Янкоўскі, П. Панчанка, Я. Брыль, М. Танк, П. Пестрак, С. Грахоўскі, I. Чыгрынаў, Р. Барадулін, гісторыкі М. Улашчык, В. Круталевіч, М. Сташкевіч, А. Грыцкевіч, I. Ігнаценка, А. Кароль, філосафы В. Шалькевіч, У. Конан, краязнаўца Г. Каханоўскі і інш. Да 1993 г. рэдакцыя газеты выдавала “Бібліятэчку ‘Толасу Радзімы”. Выйшла больш за 150 брашур і кніг, у тым ліку на гістарычную тэматыку: А. Грыцкевіча “Вакол “Слуцкага
    106
    Выданні, зборнікі
    паўстання” (1987), В. Шалькевіча “Кастусь Каліноўскі” (1986) на беларускай і англійскай мовах, С. Цярохіна “Славутыя адвагай на вайне” (1991), да 580годдзя Грунвальдскай бітвы, У. Конана “Боская і людская мудрасць (Францішак Скарына: жыццё, творчасць, светапогляд)” (1980), 1. Ігнаценкі, А. Караля “Усевалад Ігнатоўскі і яго час” (1991), I. Саверчанкі “Астафей Валовіч” (1992). Апошняя кніжка бібліятэчкі — “Вяртапне” Л. Савік (жыццяпіс Барыса Кіта). 3 1997 г. заснавальнікамі газеты ‘Толас Радзімы” акрамя Таварыства “Радзіма” сталі Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.
    Вацлаў Мацкевіч
    “Дзянніца”
    Грамадская і літаратурная газета. Выдавалася з 1(14).11.1916 да 31.12.1916 (13.1.1917) г. у Петраградзе на беларускай мове. Рэдактарвыдавец 3. Жылуновіч (Ц. Гартны). Выходзіла адначасова з газетай “Светач” (“Swietac”) Асвятляла цяжкае становішча Беларусі ў Першую сусветную вайну. Гартны ў артыкулах “Аб беларускім універсітэце” (№ 1, пад псеўданімам Змітро Капылянін), “Яшчэ аб беларускім універсітэце” (№ 5, пад крыптанімам Д. Жч) выступаў за развіццё беларускай культуры, друку, заснаванне беларускага універсітэта. Інфармавала пра дзейнасць Беларускіх таварыстваў у Петраградзе і Казані па аказанню дапамогі пацярпелым ад вайны, беларускую вечарыну ў Петраградзе 12 лістапада 1916 г. (былі пастаўлены спектаклі “Як яны жаніліся” і “Па рэвізіі” М. Крапіўніцкага). М. Багдановіч пад псеўданімам М. Осьмаку№4ад 27.11.1916 г. змясціўартыкул “ Агляд працы за першы год Мінскага аддзела Беларускага таварыства для помачы пацярпелым ад вайны” — гэта апошняе прыжыццёвае выступленне паэта ў беларускім друку. У артыкуле Э. Будзькі ‘Думкі даграматыкі” (№ 17, пад псеўданімам Акцуб, крыптанімам А. Б.) разгледжаны асаблівасці беларускай народнай мовы, паказана неўнармаванасць беларускага правапісу. “Дзянніца” друкавала творы Гартнага (1я частка рамана “Бацькава воля”, вершы), К. Буйло, А. Паўловіча, X. Чарнышэвіча (Тодар Чвіч), Ф. Шантыра (Ф. Шр) і інш. Паведаміла пра смерць Цёткі і падкрэсліла, што гэта “вялікая страта для беларусаў” (№ 6). Выданне зза фінансавых і цэнзурных цяжкасцей (многія матэрыялы здымаліся цэнзурай, газета выходзіла з белымі плямамі, спынена на № 7.
    Вігаль Скалабан
    “ЗажынкГ'
    “Зажынкі”, грамадскапалітычны, літаратурнамастацкі зборнік выдадзены ў 1918 г. у Маскве Беларускім нацыянальным камісарыятам. Змешчаны ў ім артыкул Я. Нёманскага “Нацыянальныя задачы Беларусі” разглядаў пытанні нацыянальнадзяржаўнага самавызначэння Беларусі ў форме “шырокай аўтаноміі краявога жыцця” ў кантэксце стварэння ў краі Савецкага (Радавага) палітычнага ладу і федэратыўнага злучэння з Савецкай Расіяй, крытыкаваў як утапічную ідэю БНР аб дзяржаўнай незалежнасці Беларусі і магчымасці федэрацыі з заходнімі дзяржавамі (Польшчай, Украінай, прыбалтыйскімі краінамі). Праблемам стварэння нацыянальнай школы, асабліва вышэйшай, падрыхтоўкі свядомай беларускай інтэлігенцыі прысвечаны артыкул Я. Пятровіча (Я. Нёманскага) “Да культурнаасветных задач Беларусі”, эканамічнага стану Беларусі — артыкул Я. Канчара, беларускай літаратуры — крытычны агляд 3. Жылуновіча. У зборніку змешчаны творы Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, Ц. Гартнага, Ф. Шантыра; упершыню надрукавана “Беларуская Марсельеза” з пазначэннем “народны твор” (сапраўдны аўтар — А. Мікульчык).
    АляксейКаўка (Масква)
    “Кантакт” (“Шляхі беларускай думкі’)
    Беларускі грамадскапалітычны часопіс. Выдаваўся выдавецтвам “Кантакт”, друкаваўся адначасова ў Польшчы і Беларусі. Выходзіў нерэгулярна у пачатку 1989  ліпені 1990 гг. Выйшлі 4 „умары. Змяшчаў артыкулы, дзе аналізавалася сітуацыя ў Беларусі і на Беласточчыне, палітычныя, дыскусійныя матэрыялы, гістарычныя нататкі, перадрукі з замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама матэрыялы, прысвечаныя пытанням палітычнага развіцця Беларусі. У № 1 (сакавік 1989 г.) надрукаваны артыкулы аб адносінах “Салідарнасці” да беларускага нацыянальнага руху ў Польшчы, аб стварэнні БНФ “Адраджэнне” і разгоне дэманстрацыі каля Усходніх могілак, артыкул Ю. Туронка “Кожны чацвёрты і Курапаты”, у якім аўтар спрабаваў прааналізаваць памеры дэмаграфічных страт беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны. № 2 (ліпень 1989 г.) змяшчае артыкулы, у якіх аналізуецца грамадскапалітычная сітуацыя ў Польшчы і на Беласточчыне (артыкул “Што здарылася ў Беластоцкім краі?”, падпісаны крыптонімам A. А.), шэраг матэрыялаў публіцыстычнага характару, а таксама артыкулы, якія закраналі гістарычную праблематыку — беларускі нацыянальны рух пачатку XX ст., палітычную сітуацыю на Віленшчыне ў міжваенны перыяд і інш. У № 3 (люты 1990 г.) апублікаваны артыкулы, прысвечаныя аналізу сітуацыі ў Беларусі, дзейнасці Беларускага грамадскакультурнага таварыства ў Польшчы, артыкул Ю. Туронка, прысвечаны беларускаму нацыянальнаму руху ў 20я гг. нашага стагоддзя, змястоўны матэрыял А. Жука аб каталіцызме ў