• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Нацыянальны навуковаасветны цэнтр імя Францыска Скарыны пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”
    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
    Энцыклапедычны даведнік
    Частка 1
    Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах
    Выданне першае, разлічанае на дапаўненні
    Мінск2000
    УДК 008 (476) (092) (035)
    ББК 70(Бен)я2
    X 87
    Рэдакцыйная калегія
    Адам Мальдзіс, старшыня (Цэнтр імя Ф. Скарыны)
    Юрый Вашкевіч (Цэнтр імя Ф. Скарыны)
    Вольга Гапоненка (Музей гісторыі НАНБ)
    Яніна Кісялёва (Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНБ) Сяргей Панізьнік (Саюз беларускіх пісьменнікаў)
    Віталь Скалабан (Цэнтр імя Ф. Скарыны)
    Галіна Сяргеева намеснік старшыні (Інстытут гісторыі НАНБ) Ірына Тамільчык, сакратар (Цэнтр імя Ф. Скарыны) ЛюбоўУладыкоўскаяКанаплянік(Цэнтр імя Ф. Скарыны) ЛарысаЯзыковіч (Беларуская энцыклапедыя)
    Хто ёсць хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. X 87 Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах / Рэдакцыйная калегія:
    А. Мальдзіс і інш.  Мн. “Энцыклапедыкс”, 2000.  334 с.
    ISBN 9856599172
    Матэрыял даведніка згрупаваны па чатырох раздзелах: агульныя артыкулы, арганізацыі, перыядычныя выданні, персаналіі. У раздзел “Персаналіі” ўключаны якдзеячы беларускай дыяспары, так і ўраджэнцы Беларусі  беларусы, рускія, палякі, літоўцы, габрэі, татары. У храналагічным плане ўвага ў даведніку засяроджана на беларускай дыяспары XX ст., але ў раздзел “Персаналіі” ўключаны таксама матэрыялы XVIXIX стст.
    УДК 008 (476) (092) (035)
    ББК 70(Бел)я2
    ISBN 9856599172
    © “Энцыклапедыкс”, 2000
    Рэдкалегія выказвае сардэчную падзяку Дзяржаўнаму камітэту па спраеах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь за фінансаванне работы па падрыхтоўцы даведніка да друку і метадычныя парады.
    Ад рэдкалегіі
    Работа над даведнікам была распачата ў Цэнтры імя Ф. Скарыны ў 1993 г. у адпаведнасці з Дзяржаўнай
    праграмай “Беларусы ў свеце”. Да 1997 г. яна вялася на грамадскіх пачатках. 3 1997 г. кіраўніцтва і фінансаванне работы ажыццяўляліся Дзяржаўным камітэтам па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Тады ж было вырашана падзяліць даведнік на дзве часткі: памежныя краіны (уключаючы новыя дзяржавы, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога Савецкага Саюза) і далёкае замежжа. Такі падзел быў абумоўлены спецыфікай матэрыялу: у памежных краінах (тэрмін “блізкае замежжа” быў тут адкінуты як навукова недакладны) беларусы з’яўляюцца пераважна карэнным (аўтахтонным) насельніцтвам або перасяленцамі, у далёкім замежжы — пераважна эмігрантамі (эканамічнымі, палітычнымі).
    У кожнай частцы матэрыялы згрупаваны па чатырох раздзелах: агульныя артыкулы; арганізацыі, установы і
    падзеі; перыядычныя выданні і зборнікі; персаналіі. Унутры раздзелаў артыкулы размешчаны ў алфавітным парадку. У раздзел “Персаналіі” ўключаны як дзеячы беларускай дыяспары, так і ўраджэнцы Беларусі — не толькі беларусы, але і рускія, палякі, яўрэі, літоўцы, татары. Выбар ажыццяўляўся зыходзячы як са значнасці асобы, яе дзейнасці, так і наяўнасці матэрыялу. Прытым у дачыненні да асоб, якія не засведчылі сваю беларускасць (належнасцю да арганізацый дыяспары, творчасцю на беларускай мове і г. д.), пад увагу бралася толькі тэрыторыя сучаснай Беларусі (г. зн. не ўключаны ўраджэнцы Беласточчыны, Віленшчыны, Латгаліі, Пскоўшчыны, Смаленшчыны, якія да рэвалюцыі ўваходзілі ў Гродзенскую, Віленскую, Віцебскую і Магілёўскую губ.). 3 другога боку, Віленшчына да 1939 г. не разглядаецца як тэрыторыя памежнай краіны, паколькі яна арганічна была звязана з заходняй часткай Беларусі. He ўключаны ў даведнік агульнавядомыя ўраджэнцы Беларусі, дзейнасць і творчасць якіх належаць пераважна Польшчы (Т. Касцюшка, С. Манюшка, А. Міцкевіч, Ю. Нямцэвіч і інш.).
    У храналагічным плане ўвага ў даведніку засяроджана на беларускай дыяспары XX ст. Але ў агульныя артыкулы і ў раздзел “Персаналіі” ўключаны таксама матэрыялы XІХІХ стст.
    Чытачоў просім ласкава ўлічыць, што даведнік яшчэ далёкі ад паўнаты (тут мы спадзяемся на крытычныя заўвагі і дапаўненні), што аўтарская работа над ім фактычна спынілася ў 1998 г., а пазнейшыя дапаўненні ўносіліся, так бы мовіць, на грамадскіх пачатках. У першым выданні адсутнічаюць многія ілюстрацыі. Рыхтуюцца другое выданне і другая частка даведніка, дзе будуць прадстаўлены беларусы і ўраджэнцы Беларусі (пераважна эмігранты) з краін, з якімі Беларусь не мяжуе.
    I.	Агульныя артыкулы
    Бежанцы
    Асобы, якія пакінулі краіну свайго грамадзянства ці пастаяннага месца жыхарства ў выніку праследаванняў па палітычных, расавых, рэлігійных матывах, або ў выніку ўзброеных дзеянняў ці іншых надзвычайных сітуацый і не атрымалі грамадзянства іншай дзяржавы. У міжнародным праве паняцце “бежанец” з’явілася пасля Першай сусветнай вайны для абазначэння асоб, якія добраахвотна ці пад прымусам ваенных або грамадзянскіх улад пакінулі тэрыторыі, што знаходзіліся пад пагрозай заняцця або былі заняты непрыяцелем.
    У Беларусі з’ява бежанства была шырока распаўсюджана у час Першай сусветнай вайны. Яна набыла масавы характар' 1915 г. у сувязі з паражэннем расійскай арміі вясной  летам 1915 г. Да восені 1915 г. бежанскі рух быў стыхійным, плана эвакуацыі не было. Дадатковую блытаніну ўносіла тое, што расійскія ваенныя ўлады ва ўмовах адступлення спрабавалі праводзіць палітыку “выпаленай зямлі”, часткай якой была прымусовая дэпартацыя насельніцтва прыфрантавой зоны ўглыб краіны. Звычайна рухаліся на фурманках, над якімі рабілася буда (абцягнуты палатном каркас з арэшніку). Асабліва шмат бежанцаў запоўніла БрэсцкаМаскоўскую шашу, дзе ў ліпені 1915 г. на ўчастку Кобрын  Баранавічы знаходзілася 400 тыс. чалавек. Становішча бежанцаў было надзвычай цяжкім. Голад, дрэнныя жыллёвыя ўмовы спрыялі развіццю хвароб, у т. л. шырокаму распаўсюджанню эпідэмій. Высокай была смяротнасць. Узнікалі канфлікты з мясцовым насельніцтвам. 3 лета 1915 г. расійскія ўлады пачалі прымаць меры па арганізацыі бежанскага руху. 24.7.1915 г. быў уведзены інстытут Галоўнаўпаўнаважанага па ўладкаванні бежанцаў на франтах. Беларусь увайшла ў раён дзейнасці Галоўнаўпаўнаважанага (С. Зубчанінаў) па ўладкаванні бежанцаў ПаўночнаЗаходняга фронта, які вызначаў парадак высялення, напрамкі і спосабы перамяшчэння бежанцаў у вызначаныя раёны, наглядаў за ўрачэбнасанітарнай і харчовай дапамогай бежанцам. Галоўнаўпаўнаважанаму падпарадкоўваліся раённыя ўпаўнаважаныя ў Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай губернях.
    Па патрабаванні ваенных улад Усерасійскі земскі саюз і Усерасійскі саюз гарадоў разгарнулі на шляхах следавання бежанцаў сетку пунктаў для аказання харчовай і медыцынскай дапамогі. У жніўні 1915 г. па загаду Галоўнага начальніка забеспячэння армій ПаўночнаЗаходняга фронта генерала М. Данілава і па ўзгадненні з камандуючымі арміямі былі вызначаны асноўныя напрамкі руху бежанцаў з заходніх раёнаў Беларусі ва ўсходнія, а таксама этапы перасялення. 30.8.1915 г. быў прыняты закон “Аб забеспячэнні патрэб бежанцаў”, пры міністры ўнутраных спраў Расійскай імперыі была створана Асобая нарада па ўладкаванні бежанцаў, якая каардынавала сваю дзейнасць з мясцовымі губернскімі, павятовымі і гарадскімі органамі ўлады. Значную дапамогу бежанцам аказваў Камітэт яе імператарскай высокасці вялікай княжны Таццяны Мікалаеўны (Таццянінскі камітэт, пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. пераўтвораны ва Усерасійскі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны). У верасні 1915 г. пры Таццянінскім камітэце быў утвораны Асобы аддзел па рэгістрацыі бежанцаў з выканаўчым органам — Цэнтральным усерасійскім бюро па рэгістрацыі бежанцаў. Актыўна дапамагалі беларускім бежанцам розныя дабрачыпныя арганізацыі, у т. л. нацыянальнага характару. Так, у красавіку 1915 г. у Вільні было заснавана Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны (кіраўнік В. Іваноўскі), якое адкрыла шэраг аддзелаў (у тым ліку ў Мінску) на месцах з правам весці работу незалежна ад таварыства ў Вільні. Першай установай, якая была створана за межамі Беларусі, стала Беларускае таварыства ў Петраградзе па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны (студзень 1916 г.). Гэтыя арганізацыі не толькі дапамагалі палепшыць матэрыяльнае становішча перасяленцаў, але і клапаціліся пра іх духоўнанацыянальные развіццё. Па дадзеных Асобага аддзела па рэгістрацыі бежанцаў, на 1 студзеня 1917 г. колькасць бежанцаў з 4 беларускіх губерняў складала 879168 чал.З 1915 да 1916 гг. асноўная маса бежанцаў выселілася з Гродзенскай губерпі (іх колькасць складала 689178 чал. (каля 78 % ад агульнай колькасці бежанцаў з беларускіх зямель). На 1.2.1917 г. колькасць бежанцаў з 5 заходніх губерняў склала 1130042 чалавекі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. сярод бежанцаў дзейнічалі арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народнай грамады. У Маскве адбыліся 2 з’езды бежанцаўбеларусаў [2427.9.(710.10) і 1921.11.(24.12). 1917 г.]. Частка бежанцаў прыжылася на новых месцах і паступова асімілявалася, аднак нямала было ў бежанскім асяроддзі і тых, хто, нягледзячы на адарванасць ад радзімы, цікавіўся яе праблемамі і падтрымліваў партыі, у праграмах якіх праводзілася ідэя адраджэння Беларусі. Так, у час выбараў у агульнарасійскі Устаноўчы сход у лістападзе 1917 г. спіс, па якім праходзіла Беларуская Сацыялістычная Грамада, атрымаў 998 галасоў выбаршчыкаў у Калужскай губерні (пераважную большасць якіх складалі бежанцы з Беларусі).
    Новую хвалю бежанства з Беларусі выклікала наступленне нямецкай арміі ў лютым  сакавіку 1918 г. Галоўным чынам бежанцыбеларусы асядалі ў Петраградзе, ва ўнутраных губернях Расіі (Арлоўская, Калужская, Курская, Маскоўская, Тульская, Уладзімірская), у Паволжы, на Украіне. Паводле дадзеных Народнага камісарыята ўнутраных спраў, па стану на 11.5.1918 г. у Расід жыло 2292395 выхадцаў з Беларусі, з якіх 2059857 складалі беларусы і рускія. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. СНК РСФСР абвясціў, што ўсе бежанцы, якія не
    4
    Агульныя артыкулы
    адмовіліся ад расійскага грамадзянства, разглядаюцца як грамадзяне РСФСР (пастанова ад 27.7.1918 г.). У 19181919 гг. справамі бежанцаў займалася Цэнтральная калегія па справах аб палонных і бежанцах (ЦКПБ), створаная ў красавіку 1918 г. пры Наркамаце па ваенных справах РСФСР, у маі 1919 г. перададзеная ў Наркамат унутраных спраў РСФСР. 3 чэрвеня 1918 г. усе прыватныя і грамадскія арганізацыі, што дапамагалі бежанцам, маглі дзейнічаць толькі з дазволу ЦКПБ і знаходзіліся пад яе кантролем. У ліпені 1918 г. усе ўрадавыя ўстановы, якія займаліся справамі бежанцаў, былі скасаваны.