• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    У Каўнасе актывізавалася беларуская грамадская, асветная, навуковая дзейнасць. Культурнаасветныя мерапрыемствы ладзіла Беларускае сабранне (красавік 1921  люты 1922 г.), якое адчыніла Беларускі клуб. З’явілася прафесіянальная арганізацыя Саюз сялянбеларусаў у Літве (узначальваў А.Карабач), які сваім кандыдатам у Сойм выстаўляў вядомага сацыялдэмакрата А. Тымінскага.
    Змена знешніх і ўнутраных абставін — умацаванне Літоўскай дзяржавы, стабілізацыя яе палітычнага і эканамічнага жыцця, рашэнне ў пачатку 1923 г. Канферэнцыі паслоў краін Антанты пакінуць Вільню і Віленскі край у складзе Польшчы, слабасць беларускага нацыянальнага руху, раскол у асяроддзі беларускай эміграцыі, спрэчкі адносна будучай прыналежнасці Вільні абумовілі рэзкую змену адносін да беларускай супольнасці. У1923 г. было ліквідавана Міністэрства беларускіх спраў у Літве, асобныя беларускія вайсковыя часці, на што беларуская эміграцыя адрэагавала негатыўна. Сход беларускіх грамадскіх і палітычных дзеячаў у Літве (Каўнас, 23 жніўня 1923 г.) пратэставаў супраць антыбеларускай палітыкі літоўскага ўрада, адмоўна аднёсся да рашэнняў і паводзін В. Ластоўскага, К. ДужДушэўскага і інш., якія прывялі да ўрадавага крызісу. Быў сфарміраваны новы ўрад БНР на чале з А. Цвікевічам. Негатыўнае стаўленне Літоўскага ўрада прымусіла прэзідыум Рады і ўрад БНР 1 лістапада 1923 г. пакінуць Каўнас (у Літве застаўся толькі А. Цвікевіч). Але нацыянальнакультурная дзейнасць працягвалася. На базе закрытага Міністэрства беларускіх спраў Літвы быў створаны Беларускі цэнтр у Коўне (19231927), які займаўся перакладамі на беларускую мову, выданнем навуковай літаратуры, школьных падручнікаў. Дзейнасць цэнтра трымалася на ініцыятывах і намаганнях В. Ластоўскага, які карыстаўся вялікай папулярнасцю сярод літоўскіх дзяржаўных дзеячаў і займаўся ў гэты час навуковай, літаратурнай і выдавецкай дзейнасцю. Ён апублікаваў “Падручны расійскакрыўскі (беларускі) слоўнік” (1924), ‘Тісторыю беларускай (крыўскай) кнігі” (1926). Рэдагаваў часопіс “Крывіч” (19231926). Пасля ад’езду В. Ластоўскага ў БССР цэнтр спыніў існаванне.
    16
    Агульныя артыкулы
    Арганізаваны ў 1925 г. Беларускі нацыянальны камітэт у Каўнасе не змог аб’яднаць беларускую дыяспару на аснове культурнаасветнай работы, а ператварыўся ў эмігранцкую арганізацыю. Шмат беларусаў далучаліся да рускіх і польскіх арганізацый, траплялі ў чужароднае асяроддзе, адрываліся ад свайго этнасу. Паводле першага літоўскага перапісу 1923 г. у межах тагачаснай Літвы беларусамі запісаліся толькі 4400 асоб (0,2 % насельніцтва). Гэта вынік слабай нацыянальнай свядомасці, няўвагі літоўскай улады, якая аддала яе, па словах К. Езавітава, “на распыл у расейскія і польскія рукі”. Па яго ж падліках, найбольш рэальная колькасць беларусаў на той час складала 4045 тыс. Дэнацыяпалізацыі беларусаў спрыяла малалікасць нацыянальных школ. Аб развіцці беларускага школьніцтва ў Літве дае ўяўленне наступная колькасць вучняў у беларускіх школах: 1921 г. — 105, 1922— 115, 1923 — 58, 1924 — 36, 1925 — 34, 1926 — 0, 1927 і 1928 —па 32 вучні. У 1929 г. наўсюЛітву існавала толькі адна беларуская пачатковая школа.
    Змяншэнню беларускай прысутнасці ў Літве садзейнічала і несправядлівае рашэнне літоўскага ўрада, які аднёс да “русіфікатараў” тых беларускіх асоб, што праз пазямельны банк купілі зямлю ў Літве, — адабраў яе ў гаспадароў і выслаў іх за дэмаркацыйную лінію. Яны не змаглі адстаяць свае правы; марнымі аказаліся і спробы дабіцца справядлівасці беларускіх грамадскіх дзеячаў. Літоўскабеларускі сход у Коўне (1927) запатрабаваў, каб паводле закона “аб русіфікатарстве” беларусаў не адносілі да варожых элементаў, пакінулі іх на набытых землях.
    3 пачатку 30х гг. нацыянальнакультурная беларуская работа ў Літве ажывілася. Шырокі размах набыла дзейнасць Беларускага культурнаасветнага таварыства ў Каўнасе (19321935). Пашырэнню сярод беларусаў народных традыцый і культуры, іх гуртаванню спрыялі аддзяленні ў правінцыі, клуб “Беларуская хатка” (Каўнас), Беларускі народны універсітэт, Беларускі народны тэатр, хоры, дзіцячы садок і бібліятэкачытальня. “Літоўскі веснік” 29 сакавіка 1933 г. паведаміў, што таварыства “з 1932 г. паставіла 213 спектакляў, 454 лекцыі ў Народным універсітэце, 218 харавых спяванак”. Таварыства супрацоўнічала з Аб’яднаннем студэнтаўбеларусаў Літоўскага універсітэта імя Вітаўта Вялікага ў Каўнасе (19331936), якое праводзіла навуковыя чытанні і дыскусіі, заахвочвала навучэнцаўбеларусаў да пазнання Літоўскага краю. У 1933 г. быў адноўлены Беларускі цэнтр пры Міністэрстве замежных спраў Літвы, але яго прысутнасць у грамадскім жыцці была малапрыкметнай. 3 1933 г. выходзіў часопіс “Беларускі асяродак” (выдавец і рэдактар К. ДужДушэўскі). У сярэдзіне 30х гг. Міжнародная асацыяцыя беларускіх арганізацый (Каўнас) прапагандавала ідэю стварэння незалежнай беларускай дзяржавы, падтрымлівала і ўдзельнічала ў палітычных акцыях беларускай эміграцыі.
    3 пачаткам Другой сусветнай вайны, далучэннем у верасні 1939 г. Заходняй Беларусі да БССР некаторыя лідэры беларускага нацыянальнага руху (А. Станкевіч і інш.) эмігравалі ў Літву, а многія з тых, што засталіся, былі рэпрэсаваны савецкімі органамі і высланы ў лагеры (А. Луцкевіч, В. ЖукГрышкевіч, М. Краўцоў, У. Самойла і інш.). Паводле савецкалітоўскага дагавору аб узаемадапамозе, які быў падпісаны СССР і ўрадам Літвы 10 кастрычніка 1939 г., Вільня і Віленская вобласць з насельніцтвам больш за 457 тыс. чал. (ВіленскаТрокскі, частка Свянцянскага і Браслаўскага паветаў) былі далучаны да Літвы без уліку жадання насельніцтва і яго нацыянальнага складу (платай за гэта стала размяшчэнне савецкіх войск на тэрыторыі Літвы). Такім чынам, у яе складзе з’явіліся беларусыаўтахтоны, якія хаця жылі на сваіх этнічных землях, але аказаліся паза межамі асноўнага этнасу. На далучаныя тэрыторыі ўлады арганізавалі інтэнсіўнае перасяленне этнічных літоўцаў. Беларусы, якія не нарадзіліся ў Вільні і вобласці, не маглі атрымаць літоўскага грамадзянства. Нямала было выпадкаў, калі беларусаў прымушалі змяніць прозвішча на літоўскі лад. Але пэўная прысутнасць беларускай культуры дазвалялася. Выходзіла адноўленая газета “Крыніца”, Віленская беларуская гімназія была ператворана ў прагімназію з пачатковай школай пры ёй. Дзейнічала настаўніцкая семінарыя. Нацыянальную работу вялі Беларускае навуковае таварыства, Беларускі цэнтр. Пасля ўключэння ў 1940 г. Літвы ў склад СССР частка беларускіх дзеячаў эмігравала ад патэнцыяльных рэпрэсій ў краіны Заходняй Еўропы. У ліку дэпартаваных савецкай уладай на ўсход і поўнач СССР жыхароў Літоўскай ССР былі і беларусы. Тыя, хто застаўся, спрабавалі ажывіць беларускую культурнаасветную справу. Савецкая ўлада дазволіла адкрыць у Віленскім краі некалькі беларускіх пачатковых школ. Але на паўнакроўную нацыянальную дзейнасць надзеі не было. Віленскую беларускую гімназію ператварылі ў няпоўную сярэднюю школу, а фонды Віленскага беларускага музея перадалі АН Літоўскай ССР.
    Пасля акупацыі (з чэрвеня 1941 г.) Літвы гітлераўскімі войскамі, нягледзячы на цяжкасці “новага парадку” і жорсткі кантроль нямецкіх улад, беларускія нацыянальныя сілы намагаліся працягваць культурнаасветную работу: дзейнічала беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, Беларускі музей імя А. Луцкевіча. У 1941 г. у Вільнюсе ўзнікла беларуская палітычная арганізацыя — Беларускі нацыянальны камітэт (старшыня В. Іваноўскі, затым — Б. Грабінскі). Выдавалася на беларускай мове (лацінкай) газета “Беларускі голас” (19421944, рэдактар Ф. Аляхновіч).
    Пасля вызвалення Літвы беларуская культурнаасветная работа тут практычна прыпынілася: былі закрыты беларуская гімназія, настаўніцкая семінарыя, ліквідаваны Беларускі музей імя I. Луцкевіча, фонды якога перадалі розным літоўскім установам, а частка іх трапіла ў БССР. Перад прыходам Савецкай Арміі некаторыя нацыянальныя, грамадскія і культурныя дзеячы эмігравалі на Захад, а пасля аднаўлення савецкай улады многія беларусы разам з сем’ямі былі дэпартаваны на поўнач і ўсход Савецкага Саюза. Нямала беларусаў выехала ў Польшчу на падставе пагаднення аб узаемнай эвакуацыі насельніцтва, заключанага Літоўскай ССР і Польскім камітэтам нацыянальнага
    17
    Агульныя аргыкулы
    вызвалення (Люблін, 22 верасня 1944 г.). Нацыянальнакультурныя патрэбы беларусаў ігнараваліся. У выніку працягвалася паланізацыя беларусаўкатолікаў, якіх афіцыйная статыстыка адносіла да палякаў, і русіфікацыя беларусаўправаслаўных. У пасляваенныя гады пачаўся сістэматычны прыток у Літву беларусаў па вярбоўцы, на новабудоўлі і інш. У 1959 г. іх налічвалася 30 тыс., у 1979 г. — 58 тыс., 1989 г. — 63 тыс. (або 1,7 % усяго насельніцтва). Але гэтая беларуская супольнасць не мела нацыянальна арганізаванага жыцця. Адсутнічала адпаведная падтрымка з боку БССР. Паводле перапісу 1989 г. 25 560 асоб з іх (або больш 45 %) лічылі роднай мовай беларускую, 1591 беларус — літоўскую, a 33 695 — рускую. Заняпаду беларускага нацыянальнага руху на этнічна беларускіх землях Віленшчыны спрыяла і змена яе насельніцтва (масавае перасяленне сюды этнічных літоўцаў). Нацыянальна арыентаваныя беларусы гуртаваліся вакол асобных адраджэнцаў (мастак П. Сергіевіч, пісьменніца Зоська Верас, літаратары Я. Шутовіч, Л. Луцкевіч, л. Л. Кароль, Л. Мурашка і інш.).
    Працэсы лібералізацыі ў СССР паспрыялі абуджэнню беларускага нацыянальнага руху ў Літве. Разгарнулі работу перчіыя нацыянальныя культурнаасветныя арганізацыі: Таварыства беларускай культуры ў Літве (1989), “Сябрына” (1988). Намаганнямі першага з іх у 1989 г. на могілках Роса ў Вільнюсе быў перазахаваны прах беларускага драматурга і грамадскага дзеяча Ф. Аляхновіча, а ў 1991 г. пастаўлены яму помнік (скульптар Э. Падбярэскі). 3 1989 г. пачаліся беларускія перадачы налітоўскімрадыёітэлебачанні. Беларускія нацыянальнадэмакратычныя сілы ў Літве дапамаглі правесці ў Вільнюсе Другі вольны сойм беларускіх суполак (1989), Устаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту (1989). Нямала беларусаў было сярод тых, хто ў студзені 1990 г. падтрымліваў барацьбу за дзяржаўнасць Літвы; 9 з іх узнагароджаны медалём за адвагу і самаахвярнасць, праяўленыя пры абароне незалежнасці Літоўскай Рэспублікі (А. Аблажэй, X. Балаховіч, С. Дубавец і інш.).