• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    Латвійская дзяржава спрыяе школьнай адукацыі на нацыянальных мовах. Беларускія факультатывы існавалі ў школах Елгавы, Тукумса, Краславы. У Краслаўскай гімназіі “Вясёлка” самі вучні вызначаюць сваю нацыянальную прьшалежнасць. Такім шляхам 175 выхаванцаў настаўніцы С. Стальмачонак пачалі вывучаць мову сваіх продкаў, народныя звычаі, праводзіць фальклорныя святы. Беларуская нядзельная школа існуе ў Даўгапілсе. На гарадскі баланс горада ўзята Рыжская беларуская школа.
    3 1996 г. у Даўгаўпілсе і Рызе дзейнічаюць суполкі Міжнароднага фонду Янкі Купалы. Асацыяцыю прадпрымальнікаўбеларусаў Латвіі “Беларускі шлях” ўзначальвае В. Піскунова. У Даўгаўпілсе ў 1996 г. створана таварыства культуры “Латвія — Беларусь”, дзе сябрамі рады абраны і беларусы.
    У нялёгкіх палітычных і эканамічных умовах беларусы Латвіі сваёй грамадскай дзейнасцю працягваюць традыцыі папярэднікаў—будзіцеляў 2030х гг. Іх вопыт сведчыць, што толькі сутворчасць нацыянальнай меншасці з дзяржавай, адкрытасць на культуру тытульнай нацыі, асабістая годнасць і павага да астатніх суграмадзян прыводзяць да суладдзя ў грамадстве. Значную дапамогу беларусам Латвіі ў іх справах аказваюць Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Урад Беларусі, Міністэрства замежных спраў, Дзяржаўны камітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь, міністэрствы адукацыі і культуры, грамадскія арганізацыі Беларусі.
    Сяргеіі Панізьнік
    14
     Агульныя артыкулы
    Бе.парусы ў Літве
    Гістарычныя, эканамічныя, культурныдухоўныя сувязі паміж беларусамі і літоўцамі, іх агульнае гістарычнае мінулае істотна ўплывала на становішча беларускай дыяспары ў Літве ў розныя перыяды.
    На працягу XIIIXIV стст. продкі беларусаў і літоўцаў ва ўмовах крыжацкай агрэсіі і пад пагрозай манголататарскага нашэсця стварылі супольную ЛітоўскаБеларускую дзяржаву — Вялікае Княства Літоўскае. Гэта дапамагло ім абараніць сваю незалежнасць, стварыць спрыяльныя ўмовы для сацыяльнаэканамічнага і культурнага развіцця. 3 заключэннем Люблінскай уніі 1569 г. паміж ВКЛ і Польскім Каралеўствам беларусы і літоўцы аказаліся ў новай еўрапейскай дзяржавеканфедэрацыі — Рэчы Паспалітай. Пасля яе падзелаў у канцы XVIII ст. (1772, 1793, 1795) беларускія і літоўскія землі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі, дзе з 1796 па 1802 г. існавала Беларуская губерня, а з 1797 па 1801 г. — Літоўская. 3 іх скасаваннем назвы “Беларусь”, “Літва” афіцыйна ў Расіі зніклі ў палітычным сэнсе. У губернях з пераважна літоўскім насельніцтвам пражывала таксама немалая колькасць беларусаў. Паводле перапісу 1897 г., на літоўскіх землях іх было 70 300 чалавек (пятая па колькасці этнічная супольнасць). У губернях з пераважна беларускім насельніцтвам пражывалі і літоўцы. У адпаведнасці з перапісам 1897 г. у Віленскай губерні 56 % жыхароў складалі беларусы, 17,6 % — літоўцы. Пад уплывам беларускага этнасу жыхары Усходняй і ПаўднёваУсходняй Літвы (аўкштайты, дзукі) набылі шмат агульнага ў лексіцы, фальклоры, матэрыяльнай культуры (адзенне, ежа, побыт).
    У межах Расійскай імперыі беларускі і літоўскі народы вялі супольную нацыянальнавызваленчую барацьбу (тайныя таварыствы патрыятычнай моладзі ў Літве і Беларусі — філаматы, філарэты, прамяністыя, змова С. КанарскагаФ. Савіча і інш., паўстанні 18301831,18631864). У апошняй чвэрці XIX ст. Віленская цэнтральная група народнікаў кіравала гурткамі ў Вільні, Віцебску, Гродне, Коўне, Магілёве, Мінску. Аб рэвалюцыйных сувязях сведчыць аб’яднанне Ковенскай і Віленскай арганізацый у 1906 г. у абласны саюз РСДРП Літвы і Беларусі, які існаваў да 1908 г. Літоўская арыентацыя праяўлялася ў пэўных колах беларускага нацыянальнага руху, у польскім часопісе “Litwa”, які выходзіў у Вільні. У 19151918 гг. абмяркоўвалася ідэя канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага на аснове беларускай і літоўскай незалежнасці.
    Да Першай сусветнай вайны нацыянальнае, сацыяльнаэканамічнае і культурнае развіццё беларускага і літоўскага народаў праходзіла ў адзінай прасторы. У 1915 г. фронт падзяліў Беларусь на дзве часткі. Акупацыя немцамі амаль усёй Віленскай, Гродзенскай і заходняй часткі Мінскай губерні, падтрымка Германіяй літоўцаў у атрыманні незалежнасці моцна паўплывала на стан і дзейнасць беларускай супольнасці гэтага рэгіёна. У верасні 1917 г. была створана Літоўская Рада (Тарыба, орган улады да 1920), якая ў снежні падпісала Дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці літоўскай дзяржавы са сталіцай у Вільні ў саюзе з Германіяй. 16 лютага 1918 г. Тарыба абвясціла акт аб незалежнасці Літвы. Па Брэсцкаму міру (сакавік 1918 г.) Германія дабілася аддзялення яд Расіі Літвы, далучыўшы да яе частку Беларусі. У Коўне была створана Беларуская грамада для абароны сацыяльнаэканамічных інтарэсаў беларусаў, спрыяння рэалізацыі беларускіх нацыянальных ідэалаў, якая дзейнічала ў19171918 гг. Каардынацыйным цэнтрам беларускіх арганізацый на занятых Германіяй тэрыторыях стала Віленская беларуская рада (студзень 1918  чэрвень 1919 гг„ старшыня Антон Луцкевіч). Яна заняла незалежніцкія пазіцыі ў сувязі з набыццём Літвой суверэнітэту, вітала абвяшчэнне БНР. У красавіку 1918 г. Віленская беларуская рада адхіліла прапанову Літоўскай Тарыбы дэлегіраваць у яе склад прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці. Лістападаўская рэвалюцыя ў Германіі 1918 г., яе паражэнне і дэнансацыя Расіяй у сувязі з гэтым Брэсцкага міру вызваліла беларускія землі ад літоўскай апекі. Па даручэнню А. Луцкевіча, які восенню 1918 г. узначаліў урад БНР, ужо ў лістападзе Віленская беларуская рада вяла перамовы з Літоўскай Тарыбай, каб наладзіць палітычнае і ваеннае супрацоўніцтва супраць палякаў і расійскіх бальшавікоў, каб стварыць федэратыўную беларускалітоўскую дзяржаву. У выніку ўрад БНР 3 снежня 1918 г. пераехаў у Вільню, а ў склад Літоўскай Тарыбы былі кааптаваны 6 сяброў Віленскай беларускай рады (В. Ластоўскі, I. Луцкевіч і інш.). У Літоўскім урадзе стварылася Міністэрства беларускіх спраў на чале з Язэпам Варонкам да 1920 г., затым да 1923  Д.Сямашкам. Яно ўзяло пад свой кантроль беларускія тэрыторыі, перададзеныя раней Германіяй Літве. У складзе літоўскага войска з 1918 г. існавалі беларускія часці. У Коўне для беларускіх вайсковых аддзелаў выдавалася газета “Варта Бацькаўшчыны” (19191920). Тут выходзілі беларускі ілюстраваны штомесячнік “Часопісь” (19191920) і часопіс “Наша зямля” (1920). Друкавалі беларускія кніжкі і брашуры выдавецтва Міністэрства беларускіх спраў у Літве (19191920), Выдавецкае таварыства імя Ф. Скарыны (19191921). У 19191921 гг. у Коўне імі апублікаваны працы В. Ластоўскага, К. Езавітава, Я. Варонкі, падручнікіпа фізіялогіі і анатоміі Н. Малышава, батаніцы В. Зяленскага і інш.
    Новая палітычная кан’юнктура, што склалася пасля адыходу германскіх войскаў і ў пярэдадзень савецкапольскай вайны, падштурхнула кіраўніцтва РСФСР аб’яднаць абвешчаную 1 студзеня 1919 г. ССРБ (БССР) з савецкім урадам Літвы, каб “засцерагчы гэтыя рэспублікі ад небяспекі праяўлення ў іх нацыянальнашавіністычных памкненняў” (Я. Свярдлоў), а таксама стварыць буферную зону паміж Польшчай і РСФСР. Антыбеларуская палітыка бальшавікоў праявілася ў абвешчанай 27 лютага 1918 г. ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы (ЛітБел), якая ўключала Гродзенскую, Мінскую, Віленскую і Ковенскую губерні. Ва ўсіх беларускіх школах была ўведзена руская мова навучання, адсутнічала прэса на беларускай мове. Ва ўрадзе ЛітБела не было
    15
    Агульныя артыкулы
    ніводнага беларуса для абароны нацыянальных інтарэсаў свайго народа. Хутка гэтая тэрыторыя была захоплена польскімі войскамі  і ЛітБел фактычна перастала існаваць у жніўні 1919 г.
    У канцы 1919  пачатку 1920 г. у Коўне актывізаваліся сілы беларускага руху, якія разлічвалі на стварэнне беларускай дзяржавы дзякуючы падтрымцы краін Захаду і новых дзяржаў на тэрыторыі былой Расіі, у тым ліку Літвы. Хаця ўзніклі пэўныя складанасці ў сувязі з ходам савецкапольскай вайны ў адносінах паміж літоўскімі ўладамі і БНР адносна прыналежнасці зямель “гістарычнай Літвы” з цэнтрам у Вільні, але ўзаемныя інтарэсы ў барацьбе супраць дамаганняў Польшчы на Вільню і Віленскі крайспрыялі ўзмацненню кантактаў.Упачатку 1920 г. урад БНР лічыў свае адносіны з Літвой дружалюбнымі. На тэрыторыі Літвы дзейнічалі беларускія вайсковыя часці, захоўвалася Міністэрства беларускіх спраў. 3 лютага 1920 г. у Коўне асталяваліся і аднавілі сваю дзейнасць Народная рада і ўрад БНР, якія сталі цэнтрам гуртавання беларускіх арганізацый. Тут дзейнічала дыпламатычнае прадстаўніцтва БНР пры ўрадзе Літвы (19211924), Беларускае прэсбюро выдавала бюлетэнь, інфармавала літоўскае грамадства. У красавіку  верасні 1922 г. у Коўне выходзіў на беларускай мове штомесячны грамадскапалітычны і літаратурны часопіс “Беларускі сьцяг”, які выступаў з пазіцый абароны беларускай дзяржаўнасці. 3 лютага 1921 г. у Літве дзейнічаў Камітэт загранічных груп Беларускай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (да 1923). Ядро Камітэта складала ковенская група (Т. Грыб, А. Цвікевіч і інш.).
    Прэтэнзіі Літвы на беларускія землі рабілі няўстойлівымі, не заўсёды акрэсленымі яе ўзаемаадносіны з беларускім урадам у эміграцыі. Так, летам 1920 г. адносіны ўрада Літвы і беларускіх арганізацый пагоршыліся ў сувязі з тым, што на яго перагаворах з Масквой ігнараваліся інтарэсы Беларусі. Урад РСФСР 12 лютага 1920 г. заключыў дагавор з Літвой, паводле якога ў яе склад увайшла тэрыторыя з гарадамі Вільня, Гродна, Ліда, Браслаў — яе РСФСР лічыла сваёй (ЛітБел была ліквідавана). Дагавор адкрываў магчымасць супольнага выступлення супраць палякаў Чырвонай Арміі і ўсіх літоўскіх войскаў, у якіх былі і беларусы. Далучэнне часткі этнічных беларускіх зямель да Літвы без удзелу прадстаўнікоў і высвятлення волі населыііцтва было негатыўна ўспрынята як Народнай, так і Найвышэйшай радамі. Але да паляпшэння адносін з урадам БНР літоўцаў вымусіла хуткае адступленне савецкіх войск пад націскам палякаў і акупацыя войскамі польскага генерала Люцыяна Жалігоўскага т. зв. Сярэдняй Літвы — беларускіх і літоўскіх зямель з цэнтрам у Вільні, якія па савецкалітоўскаму дагавору перадаваліся Літве. У сувязі з аб’яўленай мабілізацыяй Беларускі нацыяналыіы камітэт у Вільні ў мемарандуме Л. Жалігоўскаму заявіў, што беларусы жадаюць быць нейтральнымі ў спрэчках паміж Сярэдняй Літвой і Літоўскай Рэспублікай і не жадаюць быць уцягнутымі ў барацьбу з літоўскім народам, у арміі якога нямала беларусаў, што паступілі ў яе для абароны краю ад бальшавікоў. Але аднадушша па гэтаму пытанню не было. Пасля нарады 10 лістапада 1920 г. у Вільні аб адносінах да “Сярэдняй Літвы” (удзельнічалі I. Луцкевіч, Ф. Ярэмічі інш.) у склад яе ўрада быў накіраваны В. Іваноўскі. 11 лістапада 1920 г. заключаны дагавор паміж БНР і Літоўскай Рэспублікай аб узаемным прызнанні, аб супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель зпад польскай акупацыі. Вырашэнне тэрытарыяльных прэтэнзій адкладвалася да склікання Беларускага ўстаноўчага сойма. Прадугледжвалася нацыянальнатэрытарыяльная аўтаномія ў мясцовасцях Літвы з перавагай беларускага насельніцтва. Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе з 1920 г. мела свой друкаваны орган — газету “Пагоня” (Вільня—Коўна). Беларускія вайсковыя аддзелы дапамагалі літоўцам у абароне незалежнасці, шмат беларусаў пры гэтым загінула. Выдаваўся двухтыднёвы часопіс “Вайсковы” (1921), які спрыяў выхаванню воінаў у нацыянальным духу.