• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету Частка 1

    Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету

    Частка 1

    Выдавец: Энцыклапедыкс
    Памер: 334с.
    Мінск 2000
    239.25 МБ
    10
    Агульныя артыкулы
    Полацкае княства стала марской дзяржавай, своеасаблівай імперыяй, якая ў выніку ўзаемадачыненняў з латыголамі і лівамі атрымала выхад да мора. Нават пасля перакрыцця крыжацкімі агрэсарамі вусця ДзвіныДаўгавы полацкія князі, епіскапы праз васалаў праводзілі сваю палітыку, у тым ліку і рэлігійную (хрышчэнне мясцовых плямёнаў). 1453м годам пазначана ўзнікненне ў Рызе царквы св. Мікалая, які быў апекуном падарожнікаў і купцоў. У 1754 г. беларускія плытагоны наведвалі тут свой храм св. Тройцы. Новая Троіцкая царква была ўзведзена ў Рызе на востраве Кліверсгольм у 17791780 гг. Пазней яе бярвенні разабралі і ўзвялі з цэглы ТроіцкаЗадзвінскую царкву (1895). Іконы, царкоўны посуд быў туды прывезены з Віцебска і Полацка. Старажылы Рыгі памятаюць яе як “беларускую”. У XVI ст. плытагоны заснавалі Гольмгольфскую слабаду каля Крэйцбурга (Крустпілса), які меў перашапачатковую назву Крэўсгорад. У 1670 г. рыжскі герцаг Якаў надаў слабадзе магдэбурскае права. На процілеглым берагу Дзвіны размясціўся горад Якабштадт (Екабпілс). У гэтых мясцінах было некалькі праваслаўных (г. зн. беларускіх) цэркваў. СвятаДухаўскую царкву, да прыкладу, называлі “прывезенай на плытах”. Нездарма для вернікаў Латгальскага краю духоўнай натхняльніцай, нябеснай апякункай стала святая Ефрасіння Полацкая. Многа цэркваў было пасвечана ў яе імя, створана нямала ікон з выявай святой ігумені, княжны Полацкай. У 1931 г. копія крыжа прападобнай Ефрасінні бьша ўстаноўлена ў Яўнлатгальскай (Абрэнскай) царкве.
    Ганзейскі гандлёвы і палітычны саюз, які склаўся ў першай палове XIII ст., у XIVXVI стст. налічваў 200 гарадоў, у тым ліку Полацк. Таму натуральна, што бацька Францыска Скарыны Лукаш меў сваю “кантору” у Рызе, дзе, магчыма, служыў пляменнік Францыска Раман Скарына. У Рызе купцыкрывічы пабудавалі свой Крэўскі двор. У горадзе жыло і працавала столькі людзей з верхняга цячэння Дзвіны, што ад царквы Якуба яшчэ з XII ст. забудаваўся так званы Крэўскі канец. На гэтай тэрыторыі горада смаляне, віцьбічы, палачане мелі, апрача праваслаўнай царквы св. Мікалая, багадзельню, канвент (купецкую гільдыю), склады і ўласныя дамы з прылеглымі бальніцай і могілкамі.
    Вякамі складваліся агульныя рысы менталітэту ў насельнікаў Прыдзвіння, праходзіла іх духоўная дыфузія. Крывічы палатышску — krievi, родныя па крыві. He чужаком плыў па ДзвінеДаўгаве стырнавы Грышка, дзед латышскага пісьменніка Андрэя Упіта. Насустрач яму ішоў у Крывіцкі край сяброўсабрысаў дзед Рыгора Барадуліна Андрэй Галвіньш, майстар па млынах. Перасяленне продкаў сучасных беларусаў на тэрыторыю вадазбору Дзвіны праходзіла нязмушана, натуральна. Так, у 1599 г. дзве трэці жыхароў Рэжыцы (Рэзекне) складалі беларусы. У XVII ст. 10 паселішчаў вакол горада былі заселены толькі беларусамі. А перапіс насельніцтва 1897 г. паказаў, што на тэрыторыі тагачаснай Латвіі жыло 79523 беларусы. Адмена прыгоннага права, развіццё чыгуначных шляхоў зносін, патрэба рабочых рук ў партовых гарадах штурхала ў дарогу найбольш смелых і прадпрымальных. Людзі шукалі не толькі свабоды, але і добрага заробку, магчымасці атрымаць асвету, прафесійнае майстэрства. Прыцягненне культурных цэнтраў Прыбалтыкі (тады Ліфляндыі) значна павялічыла прысутнасць беларусаў у Рызе, Мітаве, Дынабургу (Дзвінску, Даўгапілсе).
    У XIX  пачатку XX ст. з Латвіяй былі звязаны як з месцам нараджэння ці прабывання многія беларускія грамадскія і культурныя дзеячы, пісьменнікі, мастакі. Найперш трэба назваць імёны Ігната Буйніцкага, Эдварда Вайвадзіша, Віктара Вальтара, Ніны Ватацы, Канстанціна Езавітава, Зміцера Жылуновіча (Цішкі Гартнага), Міхаіла Калініна, Казіміра Кастравіцкага (Каруся Каганца), Уладзіміра Кудрэвіча, Вацлава Ластоўскага, Івана Луцкевіча, Пятра Масальскага (Пятра Сакола), Пятра Мірановіча, Сяргея Палуяна, Міколы Пашкевіча, Пётры Сергіевіча, Язэпа Сушынскага, Аляксандра Уласава, Івана Фёдарава (Янкі Маўра), Уладзіміра Шыманца, Браніслава ЭпімахШыпілы. В. Ластоўскі ў 1907 г. разам з Эдзюкам (Эдвардам) Будзькам, Макарам Касцевічам (Краўцовым) пачаў гуртаваць беларускія сілы ў Рызе. Аднадумцы чыталі лекцыі на беларускай мове для інтэлігенцыі, настаўнікаў, выступалі перад рабочымі з Беларусі.
    У Рызе, якая ў 1918 г. была абвешчана сталіцай незалежнай Латвіі, у 1920 г. прабываў урад Беларускай Народнай Рэспублікі на чале з В. Ластоўскім. Там жа знаходзіліся яго прадстаўнікі, праводзіліся мерапрыемствы. Вайсковадыпламатычную місію БНР у Латвіі і Эстоніі ўзначальваў палкоўнік Канстанцін Езавітаў, консулам быў Уладзімір Пігулеўскі. Урад В. Ластоўскага імкнуўся кансалідаваць нацыянальныя сілы. 20 кастрычніка 1920 г. у Рызе прайшла палітычная канферэнцыя прадстаўнікоў беларускіх палітычных партый. Ад эсэраў прысутнічалі В. Ластоўскі, Я. Мамонька, К. ДужДушэўскі, А. Галавінскі, А. Вальковіч, ад сацыялістаўфедэралістаў — П. Крачэўскі, В. Захарка,Я. Варонка, К. Езавітаў, Ю. ГадыцкіЦвірка, ад сацыялдэмакратаў — А. Аўсянік. Канферэнцыя дамагалася стварыць вакол урада В. Ластоўскага адзіны нацыянальны блок, сарваць перамовы ў Рызе паміж РСФСР і Польшчай аб падзеле тэрыторыі Беларусі. Аднак яшчэ 11 жніўня 1920 г. паміж урадамі Латвіі і РСФСР было падпісана мірнае пагадненне, паводле якога са складу Віцебскай губерні Латвіі перадаваліся Дзвінскі, Люцынскі і Рэжыцкі паветы са значнай часткай беларускага насельніцтва. Асобны параграф дамовы абавязваў Латвію спыніць на сваёй тэрыторыі дзейнасць эмігранцкіх арганізацый, — у тым ліку ўрада БНР, яе дыпламатычных місій. Таму ўрад В. Ластоўскага пераехаў з Рыгі ў Коўна. Затое ў кастрычніку 1920 г. у Рыгу быў выкліканы Аляксандр Чарвякоў як прадстаўнік БССР, а таксама Уладзімір Пічэта і Алесь Бурбіс як эксперты для падрыхтоўкі дакументаў па заключэнні міру. Але А. Чарвякоў так і не быў дапушчаны да падпісання Рыжскай мірнай дамовы 18 сакавіка 1921 г.
    11
    Агульныя артыкулы
    У Рызе дзейнічала Рада Беларускай калоніі, заснаванаяў 1919 г. Гіершая вечарына, праведзеная ёй, адбылася 17 снежня таго ж года. У сакавіку 1920 г. выйшаў першы (і апошні) нумар яе часопіса “На чужыне” пад рэдакцыяй Рыгора Казячага. К. Езавітаў вымушаны быў прыняць латвійскае грамадзянства, бо працягваць культурнаасветную работу як эмігранту забаранялася пагадненнем паміж РСФСР і Латвіяй. Спьшілася дзейнасць “Выдавецтва Вайсковадыпламатычнай місіі” БНР у Рызе (19201921). Затое паўстала культурнаасветнае таварыства “Бацькаўшчына’ . Ягоўстаноўчысходпрайшоў25сакавіка 1921 г.уДзвінску. ПершымстаршынёйЦэнтральнага праўлення стаў настаўнік Ян Харлап. Разгарнулася арганізацыйнаграмадская, асветнашкольная, выдавецкая, аматарскатэатральная дзейнасць таварыства — у першую чаргу ў Латгаліі праз першасныя суполкі, Люцынскую, Краслаўскую, СтараСлабодскую, дзе пераважала беларускае насельніцтва.
    Дзякуючы Янісу Райнісу пры Міністэрстве асветы Латвіі ў 1921 г. быў створаны Беларускі аддзел для кіраўніцтва школьнымі ўстановамі (кіраўнік Сяргей Сахараў). Сталі працаваць летнія курсы беларусазнаўства ў Дзвінску і Люцыне. Выкладаць на іх быў запрошаны Ігнат Дварчанін, які арганізаваў там драматычную дружыну, а пазней і хор. Так узнік Беларускі народны тэатр пры таварыстве “Бацькаўшчына”.
    Першым значным вынікам работы таварыства “Бацькаўшчына” было стварэнне сеткі пачатковых школ (каля 60), заснаванне Люцынскай і Дзвінскай гімназій, сельскагаспадарчай школы. 1 снежня 1921 г. адкрыліся (спачатку як аднагадовыя) Беларускія дзяржаўныя настаўніцкія курсы. Узначальвалі іх К. Езавітаў, пазней Э. Будзька, П. Мядзёлка, з лекцыямі выступаў А. Луцкевіч. Сярод вядомых выпускнікоў курсаў — Э. Вайвадзіш, В. Вальтар, У. Жылка, П. Масальскі, П. Мірановіч, А. Салаўёў. 3 верасня 1923 г. працавала 1я Беларуская пачатковая школа ў Рызе. Потым да 1930х гг. да яе дадаліся 2я школа, прыватная гімназія, вячэрняя школа для дарослых.
    Паводле канстытуцыйнага права, прынятага ў латвійскай дзяржаве, кожная нацыянальная меншасць павінна была мець сваіх дэпутатаў у Сойме. Тэарэтычна такое права мелі і беларусы, якіх, паводле афіцыйных звестак 1921 г., у краіне налічвалася звыш 70 тысяч. Але з прычыны слабой арганізаванасці такога дэпутатаабаронцы яны не мелі. Таму па просьбе беларускай інтэлігенцыі абарону нацыянальнакультурных інтарэсаў беларускай меншасці ўзяў на сябе латышскі паэт, дэпутат Сойма Яніс Райніс.
    Найбольш значным асяродкам беларускай культурнаасветніцкай работы ў 2030я гг. з’яўлялася Дзвінская (Даўгапілская) дзяржаўная беларускай гімназія, якая праіснавала да 1935 г. Першым яе дырэктарам стаў Іван Краскоўскі, другім — Сяргей Сахараў. Вучні паступалі сюды пераважна з 16 беларускіх пачатковых школ у Пустынскай і Прыдруйскай валасцях Дзвінскага павета. Яны вывучалі латышскую, беларускую, рускую, лацінскую, нямецкую мовы. Выдавалі на гектографе часопіс “Школьная праца”. Штогод гімназію заканчвала 1516 матурыстаў. Сярод выкладчыкаў вылучаліся У. Пігулеўскі, А. Якубецкі, Я. Гайлевіч, П. Мядзёлка. У 1927 г. госцем гімназіі быў В. Ластоўскі. Матэрыльную дапамогу аказваў ёй Ян Райніс. Многія выпускнікі прысвяцілі сваё жыццё служэнню беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай, славацкай культурам. Сярод іх — паэты Аўген Бартуль, Валянціна Казлоўская, Мікола Талерка, перакладчык Янка Доўгі, мастак Міхаіл Калінін, оперная спявачка Надзея НікалаеваКомісар, рэжысёр Язэп Камаржыцкі, археолаг Людміла Краскоўская, кампазітар Юлія АлександровічФельдманэ. 3 канцэртамі, п’есамі Я. Купалы, Ф. Аляхіювіча, Каруся Каганца, Зоські Верас, В. Сахаравай гімназісты наведвалі самыя аддаленыя куткі Латгальскага краю, абуджаючы самасвядомасць людзей, узбагачаючы іх духоўна. Нездарма С. Сахараў звяртаўся ў лісце да сваіх вучняў з такімі словамі: “...маю надзею, што тая духоўная сувязь, якая ўстанавілася паміж мною і маімі выхаванцамі на грунце агульначалавечых і культурнанацыянальных ідэалаў, ніколі не загіне”.
    Высокі ўзровень навучання, прэстыжнасць Дзвінскай, Люцынскай і іншых беларускіх асветных устаноў, значны ўздым беларускай самасвядомасці выклікалі зайздрасць і варожасць у шавіністычна настроеных прадстаўнікоў латышскіх, рускіх і польскіх нацыянальных асяродкаў. He абыйшлося і без знешніх негатыўных фактараў, аб чым паведаміў Я. Райніс у сваім выступленні ў Мінску на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу (1926). Паводлесфабрыкаваных паліцыяй у 19241925 гг. матэрыялаў аб “спробах далучэння” Латгаліі да БССР былі арыштаваны па абвінавачанню ў дзяржаўнай здрадзе многія настаўнікі, сябры таварыства “Бацькаўшчына” — К. Езавітаў, I. Краскоўскі, П. Мядзёлка, У. Пігулеўскі, А. Якубецкі. У красавіку 1925 г. суд апраўдаў іх, але дзейнасць таварыства паступова спынялася. Нядобразычліўцы дамагліся свайго: колькасць беларусаў паміж перапісам насельніцтва ў 1920 г. і ў 1925 г. скарацілася амаль ўдвая — з 75650 чалавек да 38010. Фінансаванне ж дзейнасці культурнанацыянальных аўтаномій залежала ад паказчыкаў перапісу. Але цяжкасці не зламілі беларускіх адраджэнцаў у Латгаліі. Узнікалі новыя арганізацыі. У 1924 г. былі створаны таварыствы “Рунь” (старшыня А. Шчорс), “Беларуская хата” (старшыня М. Дзямідаў, цэнтральная сядзіба — у Рызе, адцзелы — у Лібаве, Люцыне, Дзвінску). 3 сярэдзіны 20х гадоў культурнаасветную работу праводзілі беларускія таварыствы “Прасьвета”, “Аратай”, асветніцкі кааператыў “Культура і праца”, “Таварыства беларускага тэатра” (пазней — “Беларускае тэатральнае таварыства ў Латвіі”), “Таварыства беларускіх вучыцялёў” (у 1939 г. яно мела намер прыняць назву “Таварыства беларусаў Латвіі”), “Навуковакраязнаўчае таварыства”, “Таварыства беларускай моладзі” і інш.