Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету
Частка 1
Выдавец: Энцыклапедыкс
Памер: 334с.
Мінск 2000
Пасля набыцця незалежнасці Беларуссю і Літвой новымі па характару сталі ўзаемаадносіны да сваіх грамадзян на тэрыторыі іншай краіны, а таксама нацыянальных дыяспар, працоўных мігрантаў. У адным з першых падпісаных Рэспублікай Беларусь у якасці суверэннай дзяржавы міжнародных актаў, Дэкларацыі аб прынцыпах добрасуседскіх адносін з Літоўскай Рэспублікай (кастрычнік 1991 г.), абодва бакі прызналі этнічную, культурную і моўную самабытнасць нацыянальных супольнасцей, іх права свабодна выяўляць гэтую самабытнасць без якойнебудзь дыскрымінацыі і ва ўмовах поўнай роўнасці перад законам. У Дагаворы аб добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай, падпісаным 6 лютага 1995 г. і ратыфікаваным Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь 26 красавіка 1996 г., вызначаюцца асобы, якія адносяцца да нацыянальнай меншасці, акрэсліваюцца і канкрэтызуюцца іх правы па захаванню нацыянальнай тоеснасці: свабодна карыстацца роднай мовай у асабістым і грамадскім жыцці, мець доступ да інфармацыі і СМІ на роднай мове, вучыцца на роднай мове, захоўваць свае нацыянальныя традыцыі, ствараць культурнаасветныя і іншыя ўстановы і арганізацыі, свабодна вызнаваць і распаўсюджваць сваю рэлігію, інфармацыйныя матэрыялы рэлігійнага зместу на роднай мове, непасрэдна ці праз сваіх прадстаўнікоў на дзяржаўным і мясцовым узроўнях удзельнічаць у грамадскім жыцці, падтрымліваць кантакты з бацькаўшчынай, замежнымі грамадзянамі агульнага этнічнага паходжання. Дзяржавы ўзялі на сябе абавязак устрымлівацца ад дзеянняў, якія могуць выклікаць прымусовую асіміляцыю. Беларусь і Літва падпісалі міжурадавыя пагадненні аб абароне правоў беларускіх грамадзян у Літве і літоўскіх у Беларусі (1997), аб гарантыях іх правоў у галіне пенсійнага забеспячэння (1994). 3 улікам рынку свабоднай рабочай сілы ў 1996 г. заключана пагадненне аб магчымасці ўзаемнага часовага працаўладкавання і сацыяльнай абароны грамадзян (ратыфікавана 13 лістапада 1997 г.). На самаадчуванне суродзічаў, іх зносіны з бацькаўшчынай уплывае візавы рэжым паміж Літвой і Беларуссю, уведзены з сакавіка 1994 г. 3 улікам наяўнасці ў Літве этнічных беларусаў для пэўных іх катэгорый зроблены выключэнні, прадстаўлены льготы. 3 1994 г. дзейнічае спрошчаны парадак (па пропусках) перасячэння дзяржаўнай мяжы жыхарамі памежных тэрыторый.
Асобныя праблемы захавання беларускай прысутнасці ў Літве абмяркоўваліся ў ходзе знаходжання ў гэтай краіне беларускіх урадавых і іншых дэлегацый. 3 прадстаўнікамі беларускай супольнасці сустракаўся Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, калі быў на канферэнцыі кіраўнікоў дзяржаў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (Вільнюс, 1997). Канкрэтную падтрымку літоўскім беларусам аказвае адкрытае тут у 1994 г. Пасольства Беларусі, айчынныя міністэрствы культуры і адукацыі, Дзяржкамітэт па справах рэлігій і нацыянальнасцей, які з 1997 г. узгадняе дзейнасць усіх ведамстваў па выкананню Дзяржаўнай праграмы “Беларусы ў свеце”. Вільнюская беларуская школа забяспечваецца падручнікамі, дапаможнікамі, абсталяваннем. Некаторыя мастацкія калектывы атрымалі музычныя інструменты, нацыянальныя касцюмы. Сучасны выдавецкі комплекс перададзены Беларускаму культурнаму цэнтру ў Шальчынінкаі. У гэтым горадзе па ініцыятыве старшыні цэнтра П. Малафея і на сродкі дзяржаўных устаіюў Беларусі пры падтрымцы мэра Шальчынінкая адкрыты ў 1999 г. першы у свеце помнік Кастусю Каліноўскаму (скульптар Валяр’ян Янушкевіч). Пры ўдзеле беларускай грамадскасці перад літоўскімі ўладамі ставяцца праблемы адраджэння нацыянальнай спадчыны: аб аднаўленні Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча як цэнтра беларускай культуры, пашырэнні беларускага школьніцтва, павелічэнні часу беларускамоўных перадач на радыё і тэлебачанні (ТБК у 1998 г. прасіла Прэзідэнта Літвы стварыць беларускую рэдакцыю на літоўскім радыё). Літоўскія беларусы працягваюць звяртацца ў кампетэнтныя інстанцыі, каб рэалізаваць пастанову CM ЛітССР ад 6 жніўня 1960 г. аб адкрыцці ў Павільнісе домамузея Я. Коласа, а таксама стварыць экспазіцыю пра жыццё і дзейнасць беларускай пісьменніцы Цёткі, жонкі літоўскага адраджэнца С. Кайрыса. Вырашэнне гэтых праблем паспрыяе прыпыненню дэнацыяналізацыі беларусаў, захаванню і развіццю беларускай этнічнай супольнасці ў Літве.
Галіна Сяргеева
20
Агульныя артыкулы
Беларусы ўМалдове
Гісторыя міждзяржаупых адносін паміж Беларуссью і Малдовай пачынаецца яшчэ ад часоў Вялікага Княства Літоўскага і Малдаўскага княства — феадальнай дзяржавы, што існавала у XIVXIX стст. У старажытных беларускіх актах Малдаўскае княства фігуруе пад назвай Валошчына, Валошскае ваяводства. Як адзначаецца у тагачасных крыніцах, ужо пры “первых госпадарех воевод волоскнх й князей лнтовскнх... онн мелн межн собою братство н прыятельство н мнр”. Сапраўды, на працягу многіх стагоддзяў Малдова была сферай палітычных інтарэсаў ВКЛ. Пасля спынення першай княжацкай дынастыі малдаўскія баяры ў 1374 г. запрасілі да сябе на пасад з ВКЛ князя Юрыя Карыятавіча, які, праўда, княжыў нядоўга, бо ў тым жа годзе памёр. Аднак ужо ў 1385 г., пасля падпісання Крэўскай уніі, Ягайла пры падтрымцы вялікага князя Вітаўта ўстанавіў над Малдаўскім княствам сюзерэнітэт Польшчы. Пазней яно аказвала дапамогу Вітаўту ў яго барацьбе супраць уніі. Справа дайшла нават да стварэння саюза Вітаўта, малдаўскага ваяводы Рамана і маскоўскага вялікага князя Васіля I.
У 1399 г. Малдова выступіла саюзнікам Вітаўта ў бітве з войскам Залатой Арды на рацэ Ворскла, дзе саюзныя войскі пацярпелі значнае паражэнне. 3 канца XIV ст. ва ўнутрымалдаўскіх справах актыўны ўдзел браў сын Альгерда вялікі князь ВКЛ Свідрыгайла. Падчас складаных жыццёвых калізій ён неаднаразова вымушаны быў пакідаць радзіму і шукаць сабе прытулак у Малдове. У сваю чаргу, палітычныя эмігранты з Малдовы сустракалі гасцінны прыём у ВКЛ. He выключана, што на мяжы XIVXV стст. Малдаўскае княства было ў васальнай залежнасці ад ВКЛ. У далейшым паміж дзвюма дзяржавамі ўсталяваліся раўнапраўныя адносіны. Вядома звыш 10 двухбаковых пагадненняў, заключаных у XV—XVI стст. паміж ВКЛ і Маддовай, якія сведчаць аб гэтым. Вялікае княства Літоўскае неаднаразова аказвала падтрымку Малдаўскаму княству ў яго барацьбе супраць агрэсіі Асманскай імперыі. Беларускія ваяры разам з малдаванамі пралівалі кроў на палях бітваў з туркамі за свабоду Малдовы. Увогуле адносіны беларускалітоўскага гаспадарства з Малдаўскім княствам вызначаліся сяброўствам і ўзаемадапамогай. Паводле дагавораў, ВКЛ амаль заўсёды захоўвала з Малдовай мір. Так было нават тады, калі Польшча, звязаная уніяй з ВКЛ, ваявала супраць Малдаўскага княства. Адносіны Вялікага Княства Літоўскага да Малдовы з’яўляліся зручнай магчымасцю прадэманстраваць ВКЛ сваю незалежную пазіцыю ад Польшчы, сведчылі аб добрым стаўленні праваслаўных беларусаў да малдаванадзінаверцаў. Так, калі ў 1506 г. кароль Полыпчы і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I Стары рыхтаваў паход на Малдову, ён прапанаваў удзельнічаць у ім войскам княства, але атрымаў рашучую адмову з боку Рады ВКЛ. На сойме 1532 г. у Вільні прадстаўнікі Жыгімонта марна прасілі дазволу на выкарыстанне супраць Малдовы войскаў ВКЛ, а ў 1551 г. увогуле вальны сойм у Вільні вырашыў “прысегу учнннтн на вечны мнр н покой воеводе волошскому з панством его мнлостн велнкнм княствам Лнтовскнм”. Актыўныя дыпламатычныя адносіны з Малдовай падтрымліваліся ВКЛ і пасля Люблінскай уніі 1569 г.
Усё гэта спрыяла культурнаму збліжэнню ВКЛ і Малдаўскага княства. Яшчэ на пачатку XV ст. былі спробы злучыць праваслаўныя цэрквы ВКЛ і Малдаўскага княства ў адзіную мітраполію. Паўднёваславянская мова малдаўскай рэдакцыі, якая была афіцыйнай у Малдове да канца XVII ст., мае моцны ўплывак старабеларускай мовы. Беларускі друкар з Віленскай брацкай друкарні Самуіл Рагаля быў заснавальнікам малдаўскага кнігадрукавання. У 1643 г. ён быў пасланы мітрапалітам П. Магілай да малдаўскага гаспадара Васіля Лупу ў Ясы, дзе арганізаваў друкарню, у якой у тым жа годзе была выдадзена першая малдаўская друкаваная кніга “Евангелле вучыцельнае” (“Карця дэ ынвенцатуре”) Многія славутыя беларускалітоўскія магнаты былі звязаны дынастычнымі шлюбамі з малдаўскімі гаспадарамі. Вядома, сказанае вышэй тычылася ў першую чаргу стасункаў паміж вышэйшымі пластамі грамадства беларускалітоўскага гаспадарства і Малдовы. Пасля далучэння Малдовы да Расіі у канцы XVIII пачатку XIX ст., калі беларусы і малдаване апынуліся ў адзінай дзяржаве — Расійскай імперыі, — склаліся больш спрыяльныя умовы для ўзаемнай міграцыі насельніцтва, хаця яна была у цэлым нязначнай. У часы першай сусветнай вайны ў Малдове знаходзілі сабе прытулак бежанцы з беларускіх зямель.
У 1924 г. была створана Малдаўская АССР у складзе УССР, а правабярэжная частка малдаўскіх зямель (Бесарабія) была пад уладай Румыніі. У чэрвені 1940 г., пасля далучэння Савецкім Саюзам гэтай часткі, была створана Малдаўская ССР. Устойлівая, хаця і невялікая беларуская суполыіасць у Малдове з’явілася толькі пасля Другой сусветнай вайны. Прыязджалі ў асноўным беларусы па аргнаборах, на будоўлі, па абавязковаму размеркаванню навучэнцаў, па сямейных абставінах. У1959 г. у Малдове было звыш 9 тысяч беларусаў, у 1979 каля 14 тысяч, у 1989 20 тысяч. Па сацыяльнаму складу гэта былі прадстаўнікі ўсіх слаёў грамадства, пераважна рабочыя і сяляне. У адпаведнасці з тэорыяй збліжэння і зліцця народаў, якая ажыццяўлялася ў той час у СССР, беларусы, як і іншыя нацыянальныя групы, не мелі ў Малдове сваіх культурнаасветных асяродкаў.
У 90я гады, пасля распаду СССР, набыцця краінамі незалежнасці ў жыцці беларускай дыяспары Малдовы адбыліся істотныя змены. Пэўная частка беларусаў вярнулася на Радзіму. У 1991 —1995 гг. з агульнай колькасці 4353 жыхароў Малдовы, якія прыехалі у Беларусь, беларусы склалі 1673 чалавекі, ці больш 38%. За гэты ж час з Беларусі ў Малдову перасяліліся 2277 чалавек, у тым ліку і пэўная колькасць беларусаў (у 1995 г. — 45 беларусаў). Беларусы Малдовы пачалі арганізацыю нацыянальнакультурнага жыцця. Была створана і пачала праводзіць работу Беларуская грамада ў Рэспубіцы Малдова (Кішынёў, старшыня Уладзімір Дзяржыцкі), у Бендэрах заснавана суполка “Беларусь” (кіраўнік Ганна Лапацьева). Пад кіраўніцтвам настаўніцы Любові Чавусавай у Кішынёве дзейнічае нядзельная беларуская школа. Заняткі праходзяць у беларускай бібліятэцы імя Максіма Багдановіча